• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Пачаў гартаць. Першымі ішлі пабляклыя фотаздымкі, на якіх ён даволі лёгка пазнаваў Анюту. Вось яна то ў кампаніі з падлеткамі, то адна — дзяўчынкай яшчэ на танку вясковай хаты, a то і зусім яшчэ цыбатае дзяўчо — у садзе пад яблыняй.
    Сяргей паволі адышоўся ад трумо і сеў на канапу. Яго вельмі зацікавіў адзін фотаздымак — сямейны. He таму, што ён быў лепшы за другія — на шурпаватай паперы з ясным
    адбіткам. На ім ён убачыў вайскоўца, а побач з ім прыгожую маладзіцу, якая трымала на руках дзяўчынку.
    У пакой увайшла Анюта — прынесла на падносе патэльню з яечняй і паставіла на стол. Сяргей схамянуўся, папрасіў прабачэння за сваю цікаўнасць.
    — Глядзі-глядзі,— ці не задаволена дазволіла Анюта.
    — А з кім гэта ты?— Сяргей падышоў да яе і паказаў на вайскоўца.
    Анюта ледзьве зірнула на фотакартку і сказала:
    — 3 бацькамі... Пачакай, я зараз хлеб і відэлыды прынясу.
    Сяргей спачатку не даўмеўся, пра якіх бацькоў яна гаворыць, бо маладзіца тая, на яго думку, была Анютай. I толькі добра ўгледзеўшыся, дапяў, што тая была вельмі падобная на Анюту, а на самой справе, выходзіць, яна — Анюціна маці. I менавіта Анюту, дзіця сваё, трымала на руках. А вайсковец тады, само сабой зразумела,— яе бацька.
    Сяргей больш уважліва паглядзеў на вайскоўца. I ці не аслупянеў, уражаны яго падабенствам з Сімалем,— той жа круглы твар, тьія ж падпухлыя вочы ды і ногі, як і ў таго. замнога разведзены мыскамі на бакі. У Сяргея нават дыханне перахапіла — такой неверагоднай падалася яму сустрэча з Сімалем тут, пад дахам Анюцінага пакоя.
    Калі Анюта вярнулася з хлебніцай у руках, Сяргей, хаваючы ўзрушанасць, паспрабаваў удакладніць:
    — Анютка, прабач мне, гэты чалавек — твой бацька?
    — Некалі зваўся так,—яшчэ раз кінуўшы погляд на фотакартку, адказала Анюта і зноў знікла за дзвярыма, прыхапіўшы яго кашулю.
    Вярнуўшыся праз колькі хвілін, сказала:
    — Тваю кашулю я хачу памыць. А касцюм здасі ў хімчыстку дома. Усё — садзіся да стала!
    Сяргей сеў, задумліва паклаў на талерку яйка з нарэзанай на мелкія кавалкі кілбасой, павольнымі рухамі ўзяў хлеб і калупнуў яечню. He выходзіла з галавы, што толькі што пачуў ад Анюты.
    Анюта заўважыла яго пахмурнасць, спытала:
    — Што гэта ты засумаваў, Сяргейка? Можа, мой наедак не падабаецца?
    — Ды не, што ты — усё добра. Выбачай, яшчэ адно пытанне пра тваё жыццё — можна?
    — Пра што заўгодна! У мяне ад цябе сакрэтаў няма,— жвава адгукнулася Анюта.
    — А дзе ён цяпер — твой бацька?
    Анюта нервова засмяялася і адказала абыякавым голасам:
    — Недзе жыве, ды толькі я не ведаю дзе. Ат, чорт з ім — давай есці!
    Сяргей з недаверам паглядзеў на яе:
    — Хіба можна так — пра свайго бацьку?
    — Які ён бацька! Збег ад нас, нават аліментаў не плаціў. Каб хоць плаціў, дык я ў цёткі гадавалася б — маці ж лячылася. А то ў дзіцячым доме — у Любані апынулася... Усё! — не псуй мне апетыту, Сяргейка,— давай есці...
    XI
    Вярнуўшыся з камандзіроўкі, Сяргей з дня на дзень BaKay калі яго паклічуць рабіць даклад, бо яшчэ напярэдадні камандзіроўкі Грачук папярэджваў, што шэф нібыта хоча даведацца аб выніках яго працы. Але Грачук неяк таямніча адмоўчваўся. Апошняе яго заданне Сяргей выканаў і добра разумеў. што надалей той будзе лічыць яго нахлебнікам. Але ж у Сяргея ёсць свая тэма, якая таксама фінансуецца, дык чаму б яму не карміцца са свайго цэбра?
    Шэф толькі блаславіў яго на працу ў навуцы, а самога Сяргея пакінуў на шыі ў Грачука: маўляў, як цягнуў, так і цягні свой скрыпучы воз па кадзіраванні чарцяжоў, а калі хопіць моцы — дык і два. 1 цягні спраўна. як той конь буланы, не спатыкайся, a то і пугі паспытаеш. Грачук, здаецца, ужо замахваецца. Не-не, пара ўжо яму заняць сваё сапраўднае Mee­na. Сяргей сабраўся ісці да Храйнёва і рашуча пагаварыць з ім.
    Аднак гэты яго намер парушыла нечаканая падзея — пераатэстацыя кадраў. Нечаканая таму, што ўсе звыкліся з дум-
    кай, што іх аддзяленне не зачэпяць, бо яны не так даўно перайшлі на новую тэматыку — не наспеў яшчэ час кагосьці атэстоўваць. А тут начальства раптам спахапілася — за адзін дзень стварыла камісію, якая ўжо на другі дзень узялася за справу.
    У кожным сектары, куды ні зайдзі, стаяў гул і гоман: было не да працы. Падчас пераатэстацыі ішло павышэнне акладаў, у кагосьці іх зразалі, а каго дык і зусім скарачалі. Па якіх меркаваннях тое рабілася, Сяргей не разумеў.
    А Люда Харчукевіч разумела, бо яна, як заўсёды, усё і пра ўсіх ведала. «Гэта ніякая не атэстацыя — ад нас яе ніхто не патрабаваў. Храйнёў сам настояў на яе правядзенні,— шапнула яму Люда, сустрэўшы ў сталоўцы.— Ён хоча прыціснуць языкі тым, хто плёткі разводзіць наконт яго сувязі з Алінай Мікалаеўнай. Такая вось атрымліваецца распячатка, Сяргей Паўлавіч».
    Аднак Сяргей не даў ёй веры. Надта ўжо хісткі падмурак падводзіла яна пад такую суровую акцыю, як пераатэстацыя кадраў, ды яшчэ і са скарачэннем. Мусіць, былі ў адміністрацыі больш важкія падставы. Пра сябе не думаў, бо ўпэўнены быў, што яіо не крануць: на ім жа «вісіць» новая тэма. У дадатак ён робіць і тое, што рабіў дагэтуль — змагаецца, можна сказаць, на два франты. Дык чаго яму хвалявацца? Мажліва, якраз наадварот — павысяць на пасадзе, а не — дык ягоны аклад, бо ёсць на тое ўсе падставы...
    Даволі спакойна адчыніў ён дзверы ў кабінет да шэфа. Храйнёў сядзеў за сваім грувасткім сталом, а поруч з ім, толькі бокам і тварам да дзвярэй размясціўся інспектар аддзела кадраў — ён жа і парторг — Сімаль. Прысутнічалі таксама старшыня мясцкома Земас, той-сёй з начальнікаў аддзелаў і сектараў і яшчэ двое — адзін зусім незнаёмы чалавек, хутчэй за ўсё з прафкама інстытута, і наўздзіў — Люда Харчукевіч, мусіць, замест Аліны Мікалаеўны.
    — Сядайце, калі ласка,— афіцыйным тонам запрасіў яго Валодзя Земас сесці на крэсла, што стаяла перад сталом, за якім месціліся члены камісіі.
    Гэтага веселуна і заўзятага анекдотчыка было не пазнаць — выгляд, што ў чалавека, які сабраўся ўпершыню скокнуць у ваду з высокага трампліна. Але ўсмешка, хоць і засмучана-вінаватая, раз-пораз узнікала на яго твары.
    Затое Сімаль на выгляд быў строгі і няўмольны, быцца.м ад яго толькі і залежала, як будзе вырашаны Сяргееў лёс.
    Ён жа і загаварыў да Сяргея:
    — Як вам вядома, Сяргей Паўлавіч, у нашым інстытуце праводзіцца пераатэстацыя кадраў. Адначасова мы праводзім і атэстацыю рабочых месцаў — выяўляем мэтазгоднасць іх выкарыстання ў нашым аддзяленні. Апошняе датычыцца непасрэдна вас. Вы, Сяргей Паўлавіч... дакладней, ваша пасада старшага інжынера ў аддзеле аўтаматызацыі праектавання тэхналагічнай аснасткі скарачаецца.
    Сімаль змоўк. У грудзях у Сяргея нешта казытліва страпянулася: ён пачуў якраз тое, чаго менш за ўсё чакаў. Усцешвала хіба толькі, што скарачаюць не яго асабіста, а ягоную пасаду. Выходзіла, што да яго самога ніхто нічога не мае, a вось пасада ў яго нейкая непатрэбная, таму ідзі, дарагі чалавек, шукай сабе больш прыстойнае месца. Сяргея душыла крыўда, а ў горле засеў камяк, які не даваў вымавіць і слова.
    Маўчанне зноў парушыў Сімаль і з тым жа афіцыйным тонам у голасе дадаў:
    — Вы можаце напісаць заяву аб звальненні па ўласны.м жаданні. А не жадаеце — будзеце звольнены на артыкуле аб скарачэнні штатаў... вядома, з выплатай грашовай дапамогі за два тыдні. Такім чынам, вам даецца права на выбар.
    Гаворыць — як вузлы на шыі вяжа. Быццам бы і не сядзелі ніколі разам, не раіліся, як лепей спланаваць насценгазету, аб чым пісаць, у каго заметку выпрасіць... Ды што цяпер пра тое ўспамінаць, калі камісія чакае ад яго адказу.
    — Сам я звальняцца не буду,— урэшце сабраўшыся з духам, глухім голасам мовіў Сяргей.— Можаце скарачаць — толькі за што, не разумею? Далі мне тэму, а цяпер самі ж і касуеце яе.
    — Леанід Ігнацьевіч настойвае — гаворыць, што ў вас няма вынікаў,— падаў голас Храйнёў, не адрываючы галавы ад спісаў, разгорнутых на стале.
    Вось яно што! Такая несправядлівасць узрушыла Сяргея і нават абурыла — гэта і надало яму рашучасці.
    — Аб якіх выніках можна гаварыць, калі работа не закончана? Ды Грачука не цікавіць і тое, што ёсць. Сам ледзь не прымушаў напісаць навуковы артыкул, а цяпер ніяк не збярэцца хоць бы прачытаць яго. Я падрыхтаваў даклад па тэме «Перспектыва», а мяне нават не заслухалі...— Сяргей у адчаі махнуў рукой і хацеў ужо выйсці з кабінета, але заўважыў, што шэф запытальна глядзіць на Сімаля, як бы патрабуючы тлумачэнняў.
    Потым шэф звярнуўся да Люды:
    — Людміла Канстанцінаўна, запрасіце. калі ласка. Грачука.
    Той з'явіўся хутка: мажліва, і ведаў, што без яго не абыдуцца.
    — Леанід Ігнацьевіч, на якой падставе вы ўнеслі пасаду Шчуцкагаўспісы наскарачэнне? — задаўяму пытанне Храйнёў, па-ранейшаму заклапочана корпаючыся ў паперах.
    Грачука цягнуць за язык не спатрэбілася: ён з гатоўнасцю і ўпэўнена ўступіў у гаворку.
    — Асноўная канцэпцыя распрацоўкі нашай сістэмы, як вядома,— максімальная аўтаматызацыя працы тэхнолага. Гэта значыць, што рашэнне задач — усіх задач, якія можна анісаць алгарытмамі, мы павінны нерадаць на ЭВМ. Правільна я гавару, Уладзімір Пятровіч?.. А паважаны таварыш Шчуцкі вы.мушае нас адмовіцца адтакога падыходу. У такім разе няхай ён адкажа нам, што будзе мець ад нашай аўтаматызацыі тэхнолаг, калі мы пазбавім яго ад звычайнай руціны, а замест яе падсуне.м машынную?
    — Што вы маеце на ўвазе, калі гаворыце ііра машынную руціну? — заііытаў у Грачука Валодзя Земас.
    — Падрыхтоўку для машыны зыходных даных. Напрыклад, кадзіраванне чарцяжоў. Гэтай карнатлівай работы ўжо на самым пачатку распрацоўкі тэхпрацэсу больш чы.м дастаткова. А Шчуцкі прапануе расцягнуць падрыхтоўку яшчэ і на прамежкавыя этапы — правяраць зыходныя даныя, карэкціраваць іх, дапаўняць. Куды гэта варта?
    — А куды варта, што тэхнолаг — спецыяліст з вышэйшай адукацыяй — працуе ўсляпую? — у тон яму запярэчыў Сяргей.— Які яму інтарэс працаваць у такой сістэме?
    3 таго, як заварушылася начальства, Сяргей сцяміў, што хапіў лішку. У палеміцы са спецыялістамі такога рангу ён нічога не дакажа, бо ў яго не хопіць ні вопыту, ні ведаў, каб пераканаць іх. Аднак жа недарма кажуць — палез у сварку, дык не шкадуй карку.
    — He абурайцеся, калі ласка,— папрасіў Сяргей даволі цвёрдым голасам.— Што гэта за праца для інжынера, хоць бы і для мяне. Я кадзірую чарцёж і чакаю, што выдасць мне машына. Добра, калі яна выдасць тэхналагічную карту без памылак. А калі з памылкамі? Тады я пачынаю ўсё спачатку. I то калі я знайду іх — тыя па.мылкі, бо вылавіць іх у дакументацыі, якую не рабіў сам, вельмі цяжка. А на заводзе такая дакументацыя, з памылкамі, трапляе ў цэх...