• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Пачаў хрумстаць пячэнне ў прыкуску з салам — ажно давіўся ад такой смакоты, але еў, бо да абеду, ведаў, нічога ў рот не возь.ме: сталоўка будзе зачынена, а каб вырвацца ў горад, трэба яшчэ аформіць дазвол на выхад.
    Ліна блы галася ў яго пад нагамі, зазіраючы знізу ў твар, — карцела ёй, ведама ж, пагаварыць з бацькам.
    — А мы з мамай торт елі,— пахвалілася яна, але Сяргей зразумеў гэта як папрок сабе, што прыехаў з пустымі рукамі.
    — He крыўдуй, дачушка, я табе нештачка вечарам прынясу — яшчэ смачнейшае,— суцешыў ён дачку, бо ўжо надумаў пазычыць грошай і купіць якіх-небудзь гумак-жвачак, каб неяк апраўдацца перад ёй.
    — А што ты прынясеш, татка? Ну, скажы — што? — узрадавана заскакала каля яго дачка, і ён падхапіў яе на рукі.
    — А ты ведаеш, што цікаўнай Варвары на базары нос адарвалі, га? I не круціся пад нага.мі. Мне трэба ячшэ пераапрануцца і тупаць на работу. А з табой мы вечарам паталкуем, добра?
    — Добра.— згадзілася Ліначка, кіўнуўшы галавой.
    На дварэ сонца свяціла яшчэ больш прыветна, але гіапярэдняга настрою ўжо не было. А дачка сапсавала яго ўшчэнт.
    — Татка, а мы ўчора сустрэлі во тут вусатага дзядзьку...— сказала яна ледзьве не шэптам, калі яны абыходзілі кінатэазр.
    — Вусатага? Ну і што? Вусатым і я магу зрабіцца. Хочаш?
    — He, не хачу. А той дзядзька катаў нас на лодцы.... Але мамка з ім не гаварыла, не,— паспешліва дадала яна, як быццам штосьці згадала.
    Сяргея нібыта схапіў хто за ногі: ён спыніўся і разгублена разглядаў дачку. Падалося, што на яго навалілася нейкая трасца і засціла яму вочы ці на сонца насунулася навальнічная
    хмара. Халодны паўзмрок ахутаў галаву і замуціў свядомасць. Дачка ўстрывожыла тое, што даўно, з мінулага лета, прычыняла яму душэўныя пакуты.
    Летась яны збіраліся адпачываць разам. Жонка выехала ў дом адпачынку з дачкой, а ён меўся быць пазней і ўладкавацца дзе-небудзь на прыватнай кватэры, бо не ўдалося набыць пуцёўку. Але так не атрымалася: не адпусціў з работы той жа Грачук. Наплёў нешта пра планы і тэрміны, навешаў на яго сваіх і чужых спраў, а са.м па «гаручай» пуцёўцы з’ехаў на поўдзень. Калі гаварыць карацей, дык ён застаўся тады до.ма, а жонка адпачывала адна. Ну, не зусім адна — з Ліначкай, але дачка ёй, хутчэй за ўсё, толькі замінала...
    VI
    Прыгадалася, як ён аднойчьі прачнуўся. Жонка ляжала побач з ім і, здаецца, палала ўся ад пачуццяў, засмяглыя вусны горача шапталі: «Валодзя, яшчэ! Валодзічак, мілы, яшчэ!»
    Рука яе сутаргава абмацвала канапу, потым апынулася на яго жываце, саслізнула на ногі. У наступны момант яна ўсім цела.м павярнулася да Сяргея і моцна абняла, запусціўшы руку ажно пад спіну. Аднак раптам расплюшчыла вочы і хуценька адхіснулася ад яго.
    Жончына пажадлівасць да нейкага мужчыны, хай сабе і ў сне, так уразіла Сяргея, што ён на нейкую хвіліну стаіў дыханне. А тая, пэўна, засаромелася свайго парыву і вымавіла, каб толькі не маўчаць:
    — Ты спіш? Уставай на работу!
    — Работа не воўк — у лес не ўцячэ,— выціснуў ён з сябе такі-сякі жарцік і не ўтрымаўся, каб не пацвяліць з яе.— Спярша адшукаю твайго Валодзечку і наб'ю яму морду. Каб не лез да чужых жонак.
    Лёдзя ўмомант сцялася і паружавела, нават смуглявая скура на шчоках не ўратавала. У чорных вачах яе мільгануў спалох, але тут жа змяніўся адчайным бляскам.
    — Ну Таіска, ну і гніда!..— працадзіла яна скрозь зубы, чамусьці згадваючы пра сваю сяброўку, разам з якой ездзіла ў водпуск.
    А потым нечакана абрынулася на яго:
    — Чыя б карова мычала, а твая б маўчала! Ён тут па... лебедзям лазіць, а ты, жонка, чакай, пакуль ён здаволіцца. Няма дурных! — Лёдзя раптам асеклася, але ўбачыўшы, што Сяргей ляжыць як беспрытомны, напала на яго зноў: — У водпуск ён не можа паехаць, як людзі, разам з жонкай — такіто важны работнік! Быў бы хоць якім начальнікам, a то... 3 табой калготак у запас не купіш... А яшчэ і дзевак у дом цягае, кабель шалудзівы! — яна вытрусіла на Сяргееву галаву торбу гэтага слоўнага бруду і ляпнула дзвярыма, выскачыўшы з пакоя ў адных плаўках і з ліфчыкам у руках.
    Ад яе вар’яцкага нападу Сяргей аслупянеў. Ён паволі ўстаў з канапы, поты.м зноў апусціўся на яе ды так і застыў у нерухомасці, не здольны зразумець, што адбываецца. Што яна вярзе? Як сама начаваць не прыходзіць, дык нічога — яна, бачылі вы, баіцца позна дамоў вяртацца. А навошта ты, сава балотная, сядзіш да паўночы? I з кім ты там сядзіш — у той Таіскі? Бо і сяброўку сабе абрала якраз такую, якая сям’і не мае: развялася з мужа.м.
    Варта заікнуцца наконт яе нагулянак, як яна кідаецца вінаваціць яго самога. Сяргей петрыў, канечне, што Лёдзя няславіла і бэсціла яго, каб такім чынам ураўняць з сабой. Недзе жыла і ў сне бачыла, як бы і ён дзе замурзаўся: тады б і ёй лягчэй было спісваць свае грахі. Сяргей стараўся не зважаць на яе наскокі, аднак, як ні стрымліваў сябе, заводзіўся ўсё роўна, часам нават ускіпаў ад абурэння. I тады чуў ад жонкі канчатковы прысуд: «Ага, злуешся! — значыцца, я праўду гавару».
    Ён спрабаваў калі-нікалі ўтаймаваць Лёдзю моцным слоўцам ці нават рот заціснуць — нічога не атрымлівалася. Такія дзеянні яшчэ больш распалялі яе, і тады ўжо яна не ведала супынку ў сваіх фантастычна-абразлівых тырадах. Як і цяпер.
    Сяргей спакваля супакоіўся і сцяміў, канечне, што той Валодзічак, якога жонка згадвала ў сне, існуе наяве і хутчэй за ўсё — гэта яе палюбоўнік. А яна балабоніць, што гэта ён кагосьці водзіць сюды — у сваю кватэру. Калі тое было?
    Ён кінуўся на кухню — Лёдзі там не знайшоў. Таргануў дзверы ў ванну: яны былі зашчэплены знутры. Загрукаў у дзверы кулаком.
    — Адчыні, Лёдзя, зараз жа адчыні! — загадаў ён гучным голасам.— Што ты пляцеш?
    — He крычы, ахламон, дзіця разбудзіш,— азвалася тая суцішана, але з зацятай варожасцю ў голасе.
    Але Сяргей ужо не мог суняцца. He ўтры.млівала нават, што мог і папраўдзе разбудзіць Ліначку, якая яшчэ моцна сапла.
    — Штоты напляла?.. Адкуль... кагоя прыводзіў?!.—Capreft у гневе ледзь падбіраў словы.
    — He выкручвайся, галубок, не выкручвайся! У мяне сведкі ёсць, ха-ха! —разрагаталася раптам жонка, вылятаючы з ванны ў расхлістаным халаце. Яна матлянулася ў пакой і ляпнула рукой па канапе.— Во тут во ў цябе сядзела маладзіца! Скажаш — не? Таіска вас застукала... Успомніў?
    Вось яно што! 1 папраўдзе быў такі выпадак, калі Сяргей запрасіў у кватэру суседку па лесвічнай пляцоўцы. Тая пыталася тады, ці не пакінуў яе муж ключоў. Гэта было яшчэ зімой, дык не гнаць жа было жанчыну на мароз.
    Неўзабаве прыбегла да жонкі і Таіска. Сяргей запрасіў застацца і яе, бо Лёдзя павінна была вось-вось вярнуцца дамоў. Дык жа пасля таго ён не пачуў ад жонкі аніводнага слоўца папроку. А цяпер той суседчын візіт раптам набыў ганебнае адценне.
    — Ніякая то не маладзіца была, а суседка — Ніна. I пайшла дадому раней за тваю сяброўку,— супакоена патлумачыў Сяргей.
    — А чаму ты не хацеў адчыняць дзверы? — здзекліва запыталася Лёдзя.
    — Гэта брахня! Каму ты верыш — Таісцы? — зноў зазлаваў Сяргей, вытарашчыўшы на жонку вочы.
    — А чаму б і не? Ты ж ёй паверыў!
    Сяргей з такога яе чарговага выверту толькі сумна хіхікнуў. Неяк жа сталася, што ён пакахаў такую хітруху. Аж не верыцца: калісьці на крылах лятаў на спатканні з ёй, абдымаў, цалаваў і не мог адарвацца, з ночьі ў ноч лажыўся спаць на досвітку. I як жа хутка і нечакана згарэлі яго гарачыя пачуцці, калі яны сышліся ўрэшце пад адным дахам. Ды і як ім, тым пачуццям, ацалець, калі што ні дзень, то новая сварка.
    Падчас тужлівага роздуму пра сваю няўдалую долю Capreft звычайна згадваў Анюту. Яму б такую жонку — зычлівую, разважлівую, якая і мужа зразумець зможа, і з абы-якімі сяброўкамі валаводзіцца на стане.
    Зрэшты, Анюта аказалася родам з Вілейшчыны. Ну і радасці было, калі Сяргей, даведаўшыся, адкуль яна, сказаў, што не толькі чуў пра тыя мясціны, дзе яна жыла, але нават ездзіў туды на сельгасработы — у той раён. Анюта ледзь не абдымала яго — згадвала і пра сваю Ракуць, і пра рэчку Вузлянку, і пра мясцовых жыхароў. I хоць Сяргей, на жаль, не мог задаволіць яе цікаўнасць, бо ў яе вёсцы яму пабываць не давялося, але і ён быў вель.мі рады, што спаткаў недзе на краі свету чалавека, з кі.м яго яднала зямляцтва. 3 гэтага, бадай, і пачалося іх сяброўства.
    VII
    Сяргею ад шпаркай хады зрабілася горача — ён ажно спацеў. Шыбаваць даводзілася не менш за кіламетр, а спазняцца на работу не выпадала, каб не нарвацца на спагнанне. Таму ён ішоў ледзь не подбегам — замест таго, каб прайсціся спакойна ды палюбавацца ранішняй прыгажосцю соснаў і клёнаў.
    Неспадзявана прыгадалася, як аднаго разу лектарка, якая распавядала пра гістарычныя мясціны горада, пазайздросціла ім, што яны ходзяць на рабогу цераз парк. Яна сама ішла да іх і радавалася хараству раскідзістых дрэў. Сяргей падзівіўся тады, што ён неяк не заўважае гэтага хараства...
    Неўзабаве апынуўся ў натоўпе каля прахадной інстытута. Націснуў на кнопку са сваім нумарам — вьікінуў з і нязда пропуск і праціснуўся праз турнікет міма вахцёра. Нечакана нехта крануў яго за локаць, павітаўся:
    — 3 прыездам, Сяргей Паўлавіч!
    Сяргей убачыў побач з сабой худы твар Грачука, да якога быў нібыта прыстаўлены кароткі нос.
    — Добры дзень,— адгукнуўся Сяргей, абыякава паціскаючы яму руку.
    — Мы цябе ў пятніцу чакалі: планавы аддзел скуру з нас спускае. Усе тэрміны выйшлі... Ну, што ў цябе там? — Грачук кіўнуў галавой на папку.
    — Якраз тое, чаго нам не хапае для поўнага шчасця...
    — Падпісаў? Ну, ты расцеш у маіх вачах, Сяргей Паўлавіч.
    — Рады старацца, Леанід Ігнацьевіч! — па-блазенску, толькі што не ўзяў пад казырок, выпучыў грудзі Сяргей.
    — Добра-добра,— задаволена паціснуў яму руку ніжэй локця Грачук, які не заўважыў, здаецца, жартоўнага тону Сяргея.— Заходзь да .мяне з усімі паперамі.— Начальнік аддзела скіраваў на другім паверсе ў службовы кабінет, а Сяргей, пратупаўшы па доўгім калідоры ў самы канец, адчыніў дзверы ў свой сектар.
    — Як вы з’ездзілі? — сустрэла яго пытаннем кабета, якую звалі ўсе па бацьку Аляксандраўнай.
    — Нармальна, усё падпісаў і нават гербавай пячаткай прышлёпнуў,— не ўтрымаўся, каб не пахваліцца, Сяргей і паказаў акт Люсі Рамейкавай, якая сядзела за суседнім сталом.— Так што прагрэсіўка наша, лічы, у кішэні...