• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Гэта маё ўлюбёнае месца,— паведаміла Анюта.
    Месца і сапраўды было прыгожае: зялёны хмызняк наўкол, лес на другім беразе і шырокая лугавіна ніжэй па рацэ не маглі не радаваць вока, пазбаўлялі ўсялякіх турбот. А яны, турботы, не пакідалі Сяргея ўсе тры дні, што яму адвялі на камандзіроўку. За гэты час ён выціснуў з комплексу «Аўта.мат» усё, што можна было выціснуць у такі кароткі тэрмін.
    Ён перабраў з Анютай больш дзесяці варыянтаў, перш чым узяў у рукі патрэбную распячатку. Дзеля гэтага давялося скласці для машыны яшчэ адну праграму, якая збірала даныя з розных куткоў яе памяці менавіта ў такім спалучэнні, каб тэхнолаг мог аднавіць ход вырабу дэталі адсамага пачатку. I прымусіў тым самым машыну выдаць на экран дысплея табліцу, якая ўтрымлівала ўсё, штотрэба. Праўда,тую табліцу давялося яшчэ расшыфроўваць, затое апасля Сяргей змог папраўляць любую лічбу ў кожным яе слупку ці радку.
    Словам, за прахадную яны выйшлі ў добрым гуморы. A вуліца сустрэла іх яркім сонцам, якое прыгравала аж занадта. Ад спякоты было адно выратаванне — рэчка. Анюта нічога не мела супраць прагулянкі па яе беразе. Яна прысвяціла Сяргею ўсе свае вольныя хвіліны. Быццам не было ў яе іншага клопату, як бадзяцца разам з ім. Яго душа поўнілася ўдзячнасцю і спагадай, а можа, і закаханасцю, разам з тым узнікала і замілаванасць да ўсяго, што ёй падабалася.
    На беразе рэчкі Анюта абрала самы вялікі валун, які абмываўся з аднаго боку вадой, і ўселася на яго пляскатай спіне. Аглядаючы ўзбярэжжа, Сяргей прыкмячаў там-сям людзей, якія грэліся на сонцы хто ў кампаніі, а хто і паасобку. Кінулася ў вочы парачка немаладога веку, што загарала на падасланай
    вопратцы. На прагаліне ў кустах віднеліся быццам бы зусім голыя постаці. Сяргей крадком пазіраў туды, не выдаючы перад Анютай сваёй цікаўнасці.
    — Анютка, а я нядаўна пабываў у тваёй вёсцы,— прамовіў ён, як усё роўна выканаў яе просьбу, хоць яна і не прасіла.
    — Ой, што ты! — жанчына ажно прыўзнялася.— У Ракуці?
    — Так, у той самай — на рэчцы Вузлянцы,— весела адгукнуўся Сяргей.— Трапіў туды на сельгасработы.
    — Што там новага? Як людзі жывуць? А школа? — засыпала яго пытаннямі Анюта.
    — Школа стаіць на месцы, толькі не працуе — няма дзяцей. Там цяпер мы, вашы шэфы, атабарыліся. Як людзі жывуць — не ведаю, а вось як твая цётка Антуніна маецца — магу сказаць.
    — I яе пабачыў? Вось малайчына — дай я цябе пацалую,— усхвалявана мовіла жанчына, але чамусьці ўжо без той радаснай жвавасці, як напачатку.
    Так і не пацалаваўшы, пацікавілася:
    — I як жа ёй можацца — маёй цётачцы?
    — А нічога сабе. Казу трымае. Сама, праўда, рабіць не можа, затое батракоў наймае і віном расплочваецца. Што яшчэ?
    — Прывітанне хоць перадавала — не забылася?
    Сяргей засмуціўся. Ніякага прывітання цётка ёй не перадавала дый перадаць не магла. Ён чамусыді палічыў за лепшае не гаварыць з ёю гіра сваё знаёмства з Анютай. Нешта ў бабульчыным роспавядзе насцярожыла Сяргея, падумалася, што не варта варушыць мінулае. Ад яе даведаўся, што Анюта не была ў сваёй вёсцы даўно, гадоў, мабыць, дзесяць. Як паехала за сваім мужам, які адслужыў у арміі, да яго бацькоў, так з таго часу ў вёсцы яе і не бачылі. I Анюціна маці, хворая на сухоты, паехала ўслед за дачкой — недзе побач з ёй і жыла, пакуль не памерла. Гаворачы пра ўсё гэта, Анюціна цётка нібыта апраўдвалася перад Сяргеем. Ды і Анюта ад згадкі нра цётку быццам на востры каменьчык наступіла — распытваць распытвае. але не відаць. каб тое дужа яе цікавіла.
    Анюта, пэўна ж, сумавала па сваёй вёсцы. Яна нават прымушала Сяргея гаварыць па-беларуску, каб як найлепш увабраць у сябе пачутае. I надзіва, яна размаўляла на роднай мове лепей за Сяргея, хоць і жыла дзесьці за светам. Сяргей, можа, упершыню адчуў няёмкасць, калі падчас гаворкі з Анютай збіваўся на такую «трасянку», што той урэшце надакучыла яго папраўляць.
    Сяргей ухіліўся ад гаворкі пра колішняе Анюціна жыццё і перайшоў на іншае:
    — А ведаеш, я і заказ твой выканаў.
    — Які? — не зразумела Анюта.
    — Які-які,— перадражніў яе Сяргей з вясёлай усмешкай.— А хто прасіў прывезці кніжку нашага пісьменніка?
    — Прывёз? А я думала, што табе там не да мяне будзе.
    — He гавары — усе даведнікі перарыў, пакуль знайшоў іменна твайго земляка.
    — А потым яшчэ колькі па кнігарнях ііабегаў?
    — He, гэта было ўжо проста: зайшоў і купіў.
    — Дзякуй табе. Сяргейка, дзякуй! -— гэтым разам Анюта зняла акуляры, нібыта яны перашкаджалі ёй, нахілілася да Сяргея з валуна і цмокнула ў шчаку.
    Распрануўшыся, Сяргей паклаў вопратку каля валуна, a сам забраўся на камень і сеў побач з Анютай.
    — Глыбока тут? — зірнуў ён сабе пад ногі.
    — 3 маіх знаёмых яшчэ ніхто не патануў,— засмяялася Анюта.
    — Тады я буду першы,— мовіў Сяргей і саслізнуў з валуна ў ваду.
    Датыкнуўшыся нага.мі дна, ён кульнуўся ўніз галавой і паплыў пад вадой. Трываў, не дыхаючы, доўга, маючы намер здзівіць жанчыну. Калі вынырнуў, то прыкмеціў, што адплыў па цячэнні амаль да выгіну ракі. Азірнуўшыся, убачыў: Анюта стаіць на валуне і, нахіліўшыся, углядаецца на сярэдзіну плыні. Сяргея яна яшчэ не згледзела — не думала, пэўна, што ён так далёка адплыве.
    — Аня-я-я! Тут я-я! — загукаў ён, ускідваючы над вадой рукі.
    Каб даплыць да яе супраць цячэння, не было чаго і думаць. Ён скіраваў да берага, але яго ўсё роўна зносіла ўніз па рацэ. Сяргей кідаўся плыць то брасам, то на сажонках, не шкадуючы высілкаў, але адлегласць да берага не меншала. A потым і наогул бераг пачаў аддаляцца ад яго, адносячы разам з сабой і кустоўе на ўзгорку. Сяргей кінуў адчайны позірк на Анюту — тая стаяла па калені ў вадзе. Што за цуд!
    Урэшце плынь вынесла яго на выгін ракі. А там ён толькі апусціў ногі і ледзь не каленямі ўпёрся ў дно — апынуўся на мелі. Сяргей заспяшаўся да Анюты наўсцяж берага па плыткаму дну. Ісці ў вадзе было цяжка: ногі патаналі ў іле і слізгалі па каменнях.
    Як толькі ён наблізіўся да яе, Анюта ўзялася супакойваць яго:
    — He хвалюйся, Сяргейка, нічога страшнага... Днём спусцілі ваду — во дзе шкоднікі! Ніколі ж такога не было...
    — Анютка, ты пра што?
    — Ды пра шлюзы... Уверсе па цячэнні стаіць дамба — засцерагае берагі ад затаплення. Іншы раз і самую дамбу затапляе, тады адкрываюць шлюзы.
    Сяргею ажно прыкра стала ад такога простага тлумачэння неверагоднай з'явы. Во дык прыгода! Аднак жа толькі яны ўдваіх тырчэлі ў вадзе, нібыта адно ім і пашэнціла ўратавацца ад гэтага патопу. Ды не. Калі Сяргей крыху паазіраўся, то ўбачыў яшчэ людзей, што гіаспелі выскачыць на бераг і цяпер сушылі на кустах свае транты.
    Тут і яму дзюбнула ў галаву, што яго вопратка таксама намокла. А там жа ў кішэні пінжака ляжыць занісная кніжка, а ў ёй — білет на поезд і рэшткі грошай. Там жа недзе мокне і пратакол тэхнічнага рашэння па комплексу «Аўтамат».
    Сяргей, згадаўшы пра гэта, мусіць, змяніўся з твару, бо Анюта спалохана спытала яго:
    — Што, Сяргей, табе дрэнна?
    Ен, не адказваючы, апусціўся з галавой у ваду і, боўтаючы нагамі, на.мацаў на дне і выцягнуў наверх свае штаны. Анюта перахапіла іх і адразу ўзялася выкручваць. Цяпер, пэўна, і да яе дайшло, што іх напаткала якая-ніякая, а ўсё ж бяда.
    — Шукай, Сяргейка, шукай, a то можа знесці...— устрывожылася Анюта, бо вада даволі хутка адступала ў раку.
    Удосталь набоўтаўшыся, Сяргей у знямозе прытуліўся да валуна, які ўжо выступаў з вады. Праз колькі хвілін вады заставалася па калена. Жанчына палажыла яму на галаву руку і ласкава патузала за кароткія валасы.
    — Сяргейка, ты не вельмі... He крыўдуй на мяне, добра. Апратку знойдзем, пасядзім крыху — яна і высахне на сонцы. А дома ў мяне адпрасуем... А вунь твая кашуля! — устрапянулася яна, паказваючы пальцам на сіняватую пляму.
    Кашуля зачапілася за востры камень і, здаецца, тры.малася за яго рукавамі. Сяргей падняў яе і пачаў азірацца вакол: прыкмеціў адзін туфель, непадалёк — другі. На шэра-зялёнай ад ілу зя.млі валяліся і чужыя рэчы. Пінжак свой Сяргей убачыў на са.мым небяспечным месцы — метраў за дзесяць ад ракі, якая ўжо ўвайшла ў свае берагі.
    Першым клопатам у Сяргея было ўпэўніцца, ці на месцы яго запісная кніжка. Але якраз яе ў кішэні і не было.
    — Прапала што? — спытала Анюта, з трывогай у вачах назіраючы за яго руха.мі.
    — Ды так, не знаходжу таго-сяго,— сумна адгукнуўся Сяргей, не хаваючы ўжо прыкрасці, і ў адчаі шпурнуў пінжак на валун.
    — Калі грошы прапалі — не трэба хвалявацца, знойдуцца ў мяне,— паспяшыла супакоіць Анюта, не зводзячы з яго вінавата-спачувальнага позірку.— Во дык выкупала я цябе, не захочаш болей і носа да нас паказваць.
    — Наадварот, Анютка,— дзе прыняў хрышчэнне, там і жыць наканавана,— мовіў Сяргей нібыта жартам ды тут жа і падзівіўся таму, што сказаў.
    — А што — давай,— не задумваючыся, адгукнулася на гэта Анюта.— На заводзе табе месца заўсёды знойдзецца, а з жытлом тут для вас, мужчын, няма праблем — адны нявесты наўкол: па дзве на вашага брата.
    — Дзякуй, я падумаю,— смехам падхапіў Сяргей, а ў галаве мільганула думка, што гэта было б, хМабыць, не так ужо
    і кепска — жыць у адны.м горадзе з Анютай. А мажліва — нават і разам з ёй.
    — Усё, хопіць фантазіраваць,— сарамліва абарвала гаворку Анюта, засмучаная, бадай, ты.м, што падтрымала яе.— Бяры, бедалага, сваю вопратку, і хадзе.м сушыць...
    У Анюцін пакой яны ўвайшлі адвячоркам. Гаспадары кватэры, патлумачыла Анюта, паехалі на выхадныя дні ў вёску, а з мужам яна ўжо даўно развялася. Так што няхай Сяргей распранаецца і адчувае сябе як дома. Кашулю яна запатрабавала адразу скінуць: трэба яе памыць. Пасля гэтых распараджэнняў Анюта паспяшалася на кухню, каб сабраць ш то на стол.
    Сяргей паслухмяна раздзеўся і застаўся ў штанах. Колькі часу туляўся ад акна да дзвярэй, потым спыніўся перад трумо, якое стаяла ў кутку за адчыненымі дзвярыма.
    Памацаў раздвоены падбародак, павярнуў галаву ўбок і, скоса зірнуўшы на свой адтапыраны нос, міжволі падзівіўся, што знайшла ў ім такая прыгожая жанчына, як Анюта. У яго ж не было нічога самавітага: сваім вострым тварам ён нагадваў хутчэй хлопца, чым мужчыну, якому ўжо трыццаць з гака.м. Хіба толькі прамы рот з тонкімі губамі ды пакручастая зморшчына на лбе рабілі яго больш-менш дарослы.м чалавекам. А можа, што гаварылі і цёмна-шэрыя вочы, глядзеўшыя на яго з люстра з нейкім затоеным смуткам. He ўжо — якім бы ты маладжавым ні быў, а жыццё, калі яно мае быць не ўладкавана, накладзе на твар свой жалобны адбітак. Сумна ўздыхнуўшы, Сяргей машынальна ўзяў у рукі фотаальбом у барвовай вокладцы, які ляжаў тут жа — на полцы пад шклом.