Распячатка чорнай скрынкі
Яўген Кантылёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 238с.
Мінск 1999
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Ясна? — жорстка спытаў Сімаль.— Гэта вам не проста капірка, гэта, калі хочаце,— сведчанне аб парушэнні рэжыму.
— Якое тут можа быть парушэнне? — запярэчыў Сяргей, але голас яго міжволі затрымцеў.
— Вы спасылаецеся тут на выданні, якія маюць ірыф «сакрэтна». А капірка па нядбайнасці магла апынуцца ў чужых руках. Ведаеце, чым гэта вам пагражае? Пазбаўленнем допуску да сакрэтных распрацовак.
Сімаль гаварыў строга, але глядзеў на Сяргея з-пад прыпухлых павек спачувальным позіркам, як на якога прасцяка. I праўда — Сяргей забыў прыбраць за сабой капірку, пакінуў яе каля машынкі. А Грачук, выходзіць, падабраў і аддаў не яму, а Сімалю. Во дзе свалата! Ведаў, чым дапячы, бо сам аднойчы пагарэў на тым самым парушэнні рэжыму.
Надоечы Грачукова жонка напісала скаргу дырэктару інстытута на Храйнёва: узялася бараніць мужа, калі таго хацелі зняць з пасады. Яна пералічыла ўсе яго заслугі, ды, мусіць, перастаралася. Бо за той ліст ухапіўся Сімаль: занад-
та вялікую дасведчанасць праявіла жонка ў справах свайго мілага. Грачуку ўдалося выкараскацца, аднак Сімаль усё ж уляпіў яму вымову за балбатлівасць.
Мабыць, у тым адбітку на капірцы і не было вялікай крамолы, але як на Сімаля, дык ён можа каго хочаш узяць за шчэлепьі. Што, калі і папраўдзе забароніць працаваць з сакрэтнай дакументацыяй? Гэта ж раўназначна звальненню з інстытута, бо ён мае нумар паштовай скрынкі. А да гэтай бяды чаплялася яшчэ адна — згуба чаргі на кватэру. А затым пошукі іншай работы, потым...
Сяргей маўчаў, вінавата пазіраючы на Сімаля і чакаючы, што той скажа. А Сідар Іванавіч нечакана паставіўся да гэтага здарэння зусім проста, нават паспачуваў Сяргею:
— 3 такімі людзь.мі, як Грачук, працаваць цяжка — на яго многія скардзяцца,— і дадаў прыцішаным голасам: — Мы б ад яго даўно збавіліся, але ў яго жонкі брат працуе сакратаро.м гаркама. Таму ён і вытварае, што ўздумаецца. Нядаўна надрукаваў манаграфію — чыталі, можа? Пачытайце абавязкова — ён жа спісаў, нягоднік, усё са справаздачных матэрыялаў ды яшчэ і ў сааўтары падчапіў кагосьці збоку. Гэта ж форменны плагіят — хіба такое можна дараваць?.. Каб хто скаргу напісаў, мы б яму хутка рогі абламалі. Але не, скаргу падпісваць трэба, хапіла б і звычайнай ананімкі.
Узрадаваны, што Сімаль быццам дараваў яму прамашку, Сяргей мусіў падтрымаць гэту далікатную гаворку.
— Дык жа ананімкі цяпер у разлік не бяруцца,— усумніўся ён.
— Хто сказаў? Калі праўда напісана — гэта ўжо ніякая не ананімка, былі б факты...
Размова з Сімалем пакінула на душы ў Сяргея непрыемны асадак, усё роўна як ён наглытаўся ўдушлівага паветра ў пафарбаваным памяшканні. Але ён не доўга трымаў тую размову ў галаве: не давалі спакою асабістыя справы. Галоўнай сярод іх была падрыхтоўка да чарговай паездкі ў Кунчур.
Аднак не прайшло і тыдня, як Сі.маль нагадаў пра сябе яшчэ раз. Зайшоў у сектар, павітаўся з усімі, мужчынам падаў руку, а Сяргею між іншым сказаў:
— Зайдзіце да мяне.
Сяргей кінуў паперы ў стол і патупаў да Сімаля ў яго закутак.
Той з парога сустрэў пытаннем:
— Ну як, чыталі вы манаграфію Грачука? Пахне іілагіятам — як думаеце?
— He, не чытаў, Сідар Іванавіч. У мяне сваіх турбот вышэй галавы — няма аніводнай гадзінкі вольнай,— паскардзіўся я.му Сяргей, але па тым, як пачырванеў круглы твар у Сімаля, зразумеў, што сваім адказам выклікаў у таго абурэнне.
Аднак Сідар Іванавіч даволі стры.мана заўважыў:
— Шкада, канечне, што вам усё роўна, з кім працаваць. Калі гэты плагіятар спіхне Храйнёва, дзе вы будзеце самі — падумалі хоць? Але гэта ваша асабістая справа. У мяне да вас іншае пытанне... Хаця пра што пытацца. Прыйдзецца ва.м, таварыш Шчуцкі, адказваць за парушэнне грамадскага парадку. Вось — чытайце пратакол!
Сяргей збянтэжана маўчаў, толькі лыпаў вачыма. Ён BaKa^ вядома, што яго аштрафуюць, але думаў, што паведамленне аб гэтым прышлюць на дамашні адрас...
Адась сустрэў Сяргея каля піўнога бара, як лепшага сябра. А яны не тое што не сябравалі, а нават і не зналіся як мае быць. Неяк апынуліся ў гэтай самай піўнушцы, калі Сяргей зазірнуў сюды з Мусліўцом па дарозе дадому, каб спатоліць смагу. Тут яны сустрэлі Мальчанку, які сядзеў за адным столікам з гэтым самым Адасем. Падселі да іх і яны.
Адась быў ужо на добрым падпітку, але гаварыў паважна, распавядаючы пра цікавыя рэчы. Найбольш пра вядомых людзей: сыпаў іх прозвішчамі, прыгадваў пікантныя выпадкі з іх жыцця. не абыходзіў і палітыку, гаворачы аб падзеях, пра якія не пісалася ў газетах. 3 усяго гэтага яўна вынікала: ён і сам не абы-хто.
Твар у Адася ажно заззяў ад радасці, што ён зноў бачыць Сяргея, нібыта ён толькі і марыў увесь час, каб сусгрэцца
з ім. Сяргею нават няёмка стала ад такой зычлівасці да яго.
— Я туту чарзе стаю — далучайся,— запрасіў Адась, трасучы абедзвюма рукамі яго руку ў шчырым прывітанні.
Сяргей увайшоў у бітком набітае памяшканне. Пра чаргу можна было гаварыць толькі з насмешкай: яе тут не існавала. Ад дзвярэй да прылаўка шырокай калонай стаяў натоўп, хтоніхто быў ужо зусім п’яны. Шмат хто лез з трохлітровымі слоікамі наўпрост да бармена. Толькі вялікі аматар піва мог дачакацца той радаснай хвіліны, калі ў рукі яму трапіць паўлітровы слоік з напоем — ад бакалаў людзі ўжо адвыкалі.
— Паслухай, Адась, я, мусіць, пайду. Тут жа пасінееш, пакуль пап’еш таго піва.
— Ты праўду кажаш, можна пасінець і дуба даць,— усміхнуўся Адась, не спускаючы з Сяріея лагодна-запытальнага позірку.— Было б лепш, вядома, раскалоць пляшку віна без усялякай цісканіны. I талон у мяне ёсць, ды вось бяда — у кішэнях вецер гуляе. Можа, у цябе што захавалася, то давай зробім гіа чарцы.
I Сяргей, не доўга думаючы, згадзіўся. Хацелася яму дагадзіць кампанейскаму чалавеку, які да таго ж меў самавіты выгляд: быў рослы, з разумным тварам і дыктарскім голасам. Насцярожвала крыху яго занадта сіірошчаная манера знаёміцца і нават напрошвацца ў сабутэльнікі. Аднак гэтым ён не толькі не адштурхоўваў ад сябе, а хутчэй наадварот — толькі прывабліваў. Словам, Сяргей пайшоў з ім у гастраном.
Калі ўзялі вялікую, на семсот грамаў, пляшку віна, наўстала пытанне, дзе ж яе аііаражніць. Па дарозе сюды аб гэтым неяк і не думалася. А што было рабіць цяпер? Hi ў кавярню якую, ні ў сталоўку не паткнешся — могуць аштрафаваць, у піўнушках яшчэ больш рызыкоўна: у міліцыі яны заўжды на кантролі.
Пакуль Сяргей, трымаючы пляшку ў руках, думаў, куды з ёй падацца, Адась шаснуў да гірылаўка і вярнуўся са шклянкай:
— Давай мы яе тут і прыдушым — не лыкаць жа недзе за вуглом.
I пайшоў у канец гастранома да круглых столікаў, за якімі стоячы пілі каву, аблюбаваў адзін з іх — самы прыдатны, што не вельмі кідаўся ў вочы.
Адась распараджаўся паважна, нібыта нішто яму не пагражала — ні міліцыя, ні касыя позіркі жанчын, ні выпадковая сустрэча з кім са сваіх знаёмых. А ў Сяргея, хоць і баяўся, язык не павярнуўся пярэчыць: не хацелася выглядаць у вачах новага сябра белай варонай.
Як толькі ён апаражніў шклянку, якую без аглядкі, упэўненай рукой наліў Адась, усе гэтыя страхі зніклі. Было неяк дзіўнавата, што яны ў кампаніі з тымі, хто п’е каву, адкрыта, не тоячыся і не хаваючыся, жлукцяць віно. З’явілася нават адчуванне ўласнай годнасці, што ён, Сяргей, не туляецца абыдзе, а знайшоў больш-менш варты прытулак для гутаркі з прыяцелем.
Сама сабой завязалася шчырая гаворка, падчас якой Сяргей непрыкметна пераключыўся на свае турботы.
— А ты не бяры да галавы,— раіў яму Адась.—Я па сабе ведаю. як гэта паскудна, калі над табой стаіць дурань, а не разумны начальнік. Ты рабі, як знаеш, а на яго прыдзіркі плюй... Ты на якім паверсе жывеш?.. Во і плюй з дзевятага паверха. He прыся ў лоб, а заходзь збоку, абыходзь таго ёлупня.
Спакваля ў Сяргея рабілася на душы ўсё лепш і лягчэй, бо і папраўдзе — якога д’ябла яму перажываць, калі хтосьці ўпарта гне сваю лінію толькі таму, што не здольны на штосьці іншае. Сяргей, рады таму, што яго ўважліва слухаюць і так добра, з паўслова, разумеюць, нават не заўважыў, як каля іх століка, на якім стаяла парожняя пляшка, паявіліся міліцыянер і два мужчыны з чырвонымі павязкамі на рукавах...
— Што будзем рабіць, таварыш Шчуцкі?— ці не цвяліўся ўжо з яго Сімаль.— Калі рабіць усё на правілах, то мы павінны абмеркаваць вашы паводзіны на сходзе, пазбавіць прагрэсіўкі, адсунуць чаргу на кватэру... Што там яшчэ? Ага, пазбавіць адпачынку ў летні час...
Сяргей зацята маўчаў, балюча ўспрымаючы кожны пункт маючага адбыцца пакарання, асабліва кватэрны. За такую дробязь — і такая расправа. Бог ты мой, дзе ён, сярод якіх людзей жьіве!
— Што вас прымусіла піць? — аднекуль здалёк данёсся да яго голас Сімаля.
— Сустрэўся з добрым чалавекам, пагаманіў з ім за чаркай,— расцяў сасмяглыя вусны Сяргей.
— Людзі ў рэстаран ідуць, калі ўжо надараецца такая патрэба, альбо дамоў,— дапякаў яго Сімаль.— А вы дзе ўладкаваліся?
— У кафэ,— мусіў схлусіць Сяргей, каб урэшце адчапіцца ад яго.
— Няпраўда! У гастраномах не кафэ, а кафетэрыі.
Няёмкасць. якую адчуваў Сяргей у гаворцы з Сімалем, раптам змянілася ўзрушаным здзіўленнем. Пра гастраном у міліцэйскім пратаколе нічога не гаварылася. Дык адкуль ён даведаўся? Ён неяк адразу забыўся на ўсё, што яму пагражала, і намерыўся спыніць здзеклівы допыт.
— Дык навошта дапытвацца, Сідар Іванавіч,— вы ж пра ўсё ведаеце. Калі гэта паперка патрабуе нейкага разбору — разбірайце.
Сяргей змоўк і ўталопіўся ў акно, а Сімаль таксама не спяшаўся парушаць маўчанне. Гэта маўклівая сцэна рабілася для Сяргея невыноснай: ён гатовы быў вось-вось ляпнуць дзвярыма. Мусіць, зразумеў гэта і Сімаль.
— Ладна, Сяргей Паўлавіч, абыдземся на першы раз без разбіральніцтва,— супакоіў ён Сяргея і падаў паперу.— Ідзіце ў ашчадную касу і аплаціце штраф. Толькі ўсё гэта застаецца паміж намі, ясна?
— Дзякуй, Сідар Іванавіч,— мусіў падзякаваць яму Сяргей, ледзь варочаючы языком, узяў наперыну і накіраваўся да выхаду.
— Нічога, свае людзі — неяк палічымся,— адгукнуўся Сімаль і ў спіну Сяргею нагадаў: — А Грачукову манаграфію ўсё ж прачытайце — не пашкодзіць.
X
Анюта вяла Сяргея па ўзгорку наўсцяж ракі. Так яны мінулі лодачны прычал, выгін ракі і апынуліся ў хмызняку — адтуль ужо не відаць было і гарадскога пляжа. Потым па нейкай патаемнай сцяжынцы, што вілася сярод кустоў, яны выбраліся на бераг з вялізнымі валунамі.