— А што дома рабіць? Толькі з жонкай лаяцца. Дык лепш які рубель прыдбаць,— ахвотна падхапіў брыгадзір. бо, пэўна, сцяміў, што далёка зайшоў у сваіх папроках.— Грошы — гэта, браток, трыумф і сіла. Узяць хоць бы мяне — скора на «Волгу» перасяду. Уяўляеш, начальнік цэха .мой — на «Масквічы», а я — на «Волзе», паспрабуй уганіся за мной. У нас на «Волзе» толькі дырэктар шыкуе, дый то, каб не атрымаў нейкай дзяржаўнай прэміі, дулю б ён меў. А я ўсё сваімі рукамі дабываю — тут, браток, не да гуляў. Брыгадзір устаў, самавіта заклаў рукі назад і пачаў хадзіць, круцячы ў бакі сваім доўгім носам. Калі нрыгледзецца, то нос яго быў не такі ўжо вялікі, але сядзеў ён на худым твары, робячы яго вострым і глюгастым. Шпацыраваў брыгадзір каля прыёмшчыцы,— мусіць, яго зацікавіла. што яна так заўзята чытае. Ён крыху пакруціўся перад дзяўчынай, пазіраючы на яе, поты.м стаў побач, чакаючы, калі яна ўрэшце падыме галаву. — Можа, ты лепш скажаш нам, ластачка, колькі мы заробім на гэты.м вагоне?— так і не звярнуўшы на сябе ўвагу, пакепліва спытаў ён у дзяўчыньі. Тая моўчкі падала яму блакнот, потым сказала: -— Трыццаць капеек за тону — лічыце самі. Грышчанка пакруціў блакнот, плюнуў сабе пад ногі: — Што гэта за лічба? — Гэта вы столькі пакетаў выгрузілі. — Мы ўжо трэцюю фуру нагружаем і ўсяго — чатыры тысячы? — брыгадзір кінуўся да сцяны і сарваў з цвіка нейкую паперу.— Тут жа во — у накладной напісана: няцьдзесят тон. А па тваіх падліках і паловы не зроблена. — Я ж падлічваю не тое, што нам адправілі. а тое, што да нас прывезлі,— запярэчыла дзяўчына. — Ты, красуня, не будзь разумнейшая за сваіх бацькоў. Я свае ногі дарэмна муляць не буду. He запішаш па накладной — пайду да твайго начальніка. Кніжкі яна чытае — на рабоце... Даніла са спачуваннем глядзеў на дзяўчыну і чырванеў ад абурэння, усё роўна як не яе, а яго самога прабіралі без дай прычыньі. — He крычыце вы на яе так, дзядзька, можа, яна памылілася. Зараз мы ўсё пералічым,— заступіўся ён за прыёмшчыцу. — А ты памаўчы, Партос! — цыкнуў на яго Грышчанка, прыляпіўшы яму ні з таго ні з сяго нрозвішча-мянушку.— Сваёй работы не хапае? Усё, хоіііць сядзець! Гэта красуня і без цябе справіцца. Паказваючы ўсім прыклад, Грышчанка наклаў адзін на адзін чатыры пакеты і подбегам панёс у фургон. Насіць такія вялікія стосы было вельмі нязручна, бо верхні пакет упіраўся ажно ў падбародак, пазбаўляючы магчымасці глядзець пад ногі. А з гэтай нрычыны было даволі рызыкоўна пераступаць цераз шчыліну, якая засталася паміж вагонам і фургонам. Грузчыкі хадзілі адзін за адным, як па ланцугу. Брыгадзір увесь час настунаў на пяты. Як ні ўнікаў Даніла, адарвацца ад яго не мог, таму мусіў цярііець і яго падбадзёрвальную лаянку. Асабліва моцна той аблажыў яго мацюкамі, калі ён тыцнуўся ў другі бок, адкуль пакеты ўжо навыносілі. Ад такога надганяння і несупыннай, назад-уперад, беганіны Даніла атупеў, працаваў бязглузда, як той робат. He дзіва, што ён нават не скумекаў, куды зваліць свае пліткі, калі на яго шляху апынулася прыё.мшчыца, якая падлічвала складзеныя пакеты. Каб не перашкаджаць ёй, спьініўся ў вагоне перад самай шчылінай. I зараз жа атрымаў штуршок у спіну, ды такі, што не ўстояў на месцы. 1 тут жа пачуў крык: — Чаго рот разявіў?! Абыходзіць яго трэба, растуды тваю маць! Дастаючы нагу са шчыліны, Даніла ўбачыў брыгадзіра. які глядзеў на яго са злосцю і нахабна ўсміхаўся. На дапамогу Данілу нечакана падскочыў Крывазуб і падхапіў яго пад пахі. Калі Даніла выпрастаўся, ён павярнуўся да брыгадзіра і адпіхнуў яго да дзвярэй: — Ты што робіш, казёл ванючы?! Спіхнуў шкета ў дзірку ды яшчэ рыкаеш на яго. Ану, хіляй адсюль, пакуль цэлы. — Я пайду — чорт з табой! Цалуйся з ім, калі ён табе так падабаецца, грамацей гэтакі,— брыгадзір, не вельмі сунраціўляючыся, праціснуўся нраз шчыліну і вылез з вагона. Потым Крывазуб падаў Данілу нейкую анучу, каб той выцер свой разбіты твар. Даніла спытаў, каб дзе памыцца. — А ты шуруй у душ, а адтуль — дадому. У нарад мы цябе ўключым — не трымці. А назаўтра прыходзь, заўтра гэтага бугра тут не будзе — ён толькі па выхадных ходзіць. A дзе ты, хіпак, жывеш? — Ён тут не жыве — загараць прыехаў, а яго абакралі,— паспяшыў растлумачыць Косця. — Вось яно як,— Крывазуб цікаўна-падазрона і неяк весела паглядзеў на Данілу, ці гэта толькі падалося так, бо няўрымслівая міна ўвесь час трымалася на твары ў біча з-за яго выскаленых зубоў.— На білет хоць пакінулі? — Адзін рубель,— адказаў Даніла. — А колькі трэба? — Рублёў дваццаць, у агульным вагоне менш, вядома. — На агульны не разлічвай — адсюль такія не ходзяць,— павольна мовіў Крывазуб, думаючы аб нечым сваім.— Тактак, дні тры ты на гэту біржу яшчэ паходзіш. Ну, ладна, хіпак ты нішто сабе, ідзі адмывайся — на сёння хопіць. — Прыходзь абедаць, зараз Ветка прынясе нам — на дваіх,— сказаў і Косця. He аднімаючы ад носа руку з анучай, Даніла абапёрся другой рукой на падлогу і, няўклюдна саслізнуўшы з вагона на дол, папраставаў да раздзявалкі. Ад цяжкай працы ён збавіўся ў самы раз, бо ўжо, мусіць, не зрабіў бы ніводнай ходкі. Ногі былі быццам не свае — драўляныя, у спіне тырчаў нейкі кол — не сагнуцца: загадай яму зараз хто падняць мяшок з зямлі — зламаўся б, здаецца, трэснуў, як сук які сухі. Паволі ён даплёўся да раздзявалкі. Мажная жанчына, што сядзела за драўляным бар’ерам і вязала рукавічку, згледзеўшы яго, склала на каленях рукі ў пакутлівай паставе. — А дзіцятка ты маё! Дзе ж цябе так? Упала што на твар ці ты сам спаткнуўся? Як жа гэта? Там жа асцярожна трэба... Даніла сарамліва, з вінаватай усмешкай на тоўстых губах, памацаў апухлую пераносіцу, моўчкі пагаджаючыся з гаваркой гардэробшчыцай, якой, дзякуй богу, не трэба было нічога тлумачыць. А тая не сунімалася: — Ці не зламаў ты нос, даражэнькі мой! Ты ж заўтра не пазнаеш сябе, мой ты хлопчык, бо ўжо нос распух, як цыбуліна. Ты прыкладзі чаго халоднага — можа, трохі адцягне. Бывае ж так, што не пашанцуе,— гардэробшчыца ажно вый- шла з-за бар’ера і ўшчыльную наблізілася да хлопца, каб лепш разглядзець яго пабіты твар.— Бяры, даражэнькі, сваю вопратку і бяжы хутчэй у душ — вось табе кавалак мыла. Калі ўжо не пашанцуе чалавеку аднойчы, дык адным разам не абыдзецца,— з жалем у голасе закончыла яна, усаджваючыся на сваё месца за сталом і зноў беручы ў рукі вязальныя спіцы: пра Данілаву бяду на морьі яна ведала ад Косці яшчэ з раніцы. Даніла ўваліўся ў душавую раздзявалку, каля сценаў якой стаялі пластмасавыя крэслы. Выхапіў з кішэні штаноў насоўку, падсунуў яе пад кран з халоднай вадой і, як раіла гардэробшчыца, прыклаў да пераносіцы. Апусціўся тут жа на адно з крэслаў, адкінуў галаву да сцяны і ў такой паставе застыў, нібы яго хто аглушыў. Па стомленым целе расплылося прыемнае адчуванне расслабленасці і ўтульнасці, а разам з тым і шчаслівага ўяўлення, што пакуты яго ўрэшце скончыліся. Ён, мусіць, адразу заснуў, бо прачнуўся ад болю ў вачах — з насоўкі на павекі нацякло вады, адчаго іх, пэўна, і пачало рэзаць. Пад душам Даніла мыўся добрую гадзіну, а можа, і болей. Тут ён упершыню зведаў, як гэта хораша — апынуцца пасля цяжкай працы пад струменьчыкамі цёплай вады. Закруціўшы краны, хлопец пашморгаў нагамі па слізкай падлозе, страсаючы з сябе кроплі вады. Некалькі разоў асцярожна прысеў, дастаў рукамі да пальцаў ног, пакруціў, паклаўшы рукі на паясніцу, клубамі — пераканаўся, што можа рухацца даволі спраўна. Калі вярнуўся ў памяшканне, дзе вісела вопратка, ды пасядзеў там яшчэ крыху, цела яго высахла зусім. Найпершы клопатбьіў цяпер, каб дзе падсілкавацца. У кішэні ляжаўяшчэ рубель, а недзе тут — на станцыі, як ён чуў, быў і буфет. Сунуў РУКУ Ў кішэню — упэўніцца, ці ёсць ён там: ужо і сам сабе не давяраў. Але выцягнуў адтуль не адну, а ііачак нейкіх паперын. Зірнуў і вылупіў вочы: то былі не паперы, а грошы — пяцёркі, траячкі, рублі. Адкуль яны ўзяліся? Міжвольна кінуў вокам па баках — нічыёй жа вопраткі ў памяшканні не было, выходзіць, ніхто не мог памыліцца, паклаўшы свае грошы ў ягоную кішэню. Даніла сеў на крэсла і, не ведаючы што рабіць, пачаў пералічваць грошы: дзевятнаццаць рублёў. Падумалася — якраз яму на дарогу. Але ж гаспадар, мусіць, знойдзецца, бо кішэні ў яго, Данілавых штанах, вядома, не чароўныя, можа, вось зараз і спахопіцца хто-небудзь — прымчыць. Уражаны знаходкай, ён доўга сядзеў нерухома і чагосьці чакаў. I раптам здрыгануўся: дурань! — падхапіўся ён, дапяўшы, што гэта так, мусіць, і ёсць, што хтосьці падкінуў яму гэтыя грошы на білет. Цяпер ён заспяшаўся: хуценька надзеў кашулю, зашморі нуў рэмень на штанах, напяў на ногі сандалеты і, схапіўшы рабочую вопратку, пашпарыў у гардэроб. — Дзякуй вам,— паклаў ён на бар’ер «робу» і па мажлівасці абыякава спытаў: — Сюды прыходзіў хто ці не? Жанчына падала яму газетны скрутак: —Табе вось перадалі—дзяўчынка прынесла, чакала цябе — не дачакалася, гэтак доўга ты паласкаўся. Даніла разгарнуў скрутак, убачыў там кілбасу, хлеб, яйкі — як у казцы! Цяпер у яго руках ёсць усё. чаго яму больш за ўсё не хапала — і ежа, і грошьі. — А больш нікога не было? — Дзяўчынка толькі, дык яна часта бацьку абеды носіць... Хаця пачакай, прыбягаў сюды яшчэ адзін — біч, здаецца, браў свае харчы на абед, але ж пра цябе не пытаўся. A што ты хочаш? — зацікавілася жанчына, уважліва паглядзела на яго і занепакоілася: — Што гэта ты такі нейкі... У мяне тут яшчэ нічога не нрападала — не, даражэнькі, такога не было. — Ды не, цётачка, гэта я так пытаюся — нічога да вас не маю,— запэўніў яе Даніла. Ён намацаў грошы ў кішэні, моцна заціснуў іх у кулак, каб, барані божа, незнарок не згубіць, і пашыбаваў да выхаду. А яшчэ праз паўгадзіны Даніла быў ужо на вакзале — стаяў у даўжэзнай чарзе да білетнай касы. ЯК HA TOE ЛІХА... Аля прыйшла ў спартыўную залу загадзя: не цярпелася хутчэй перамовіцца з Васілём. На рабоце не знайшлося часу — то яна не магла адарвацца ад сваёй «персаналкі», то Васіля да начальства выклікалі. Чула толькі, што яму давядзецца правяраць сістэму. Г эта яе суцяшала, як і тое, што збой у яе прагра.ме выявіў якраз Вася — разам яны што-небудзь ды прыдумаюць. Той жа чамусьці спазняўся. Звычайна было наадварот: ён чакаў яе, калі прыходзіў на заняткі па рытмічнай гімнастыцы пасля працы. а яна між тым паспявала яшчэ забегчы дамоў, каб узяць трэніровачны касцюм і, галоўнае, прасачыць за дачкой-другакласніцай. ці села тая рабіць урокі. Васю яна ўцягнула сюды, каб не разлучацца з ім. Праўда, ён доўга ўпарціўся, але ўсё ж згадзіўся, калі даведаўся, што знайшлося яшчэ некалькі мужчын — ахвотнікаў да скокаў з жанчынамі.