• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Дык жа нічым не расколеш тых пнёў — карчы адны,— ці не ўзмалілася жанчына.— He злуй ты на мяне, Вінцэська! Канечне, дрэнна ў нас з Юзікам атрымалася. Я і сама ведаю, што вінаватая. Але ж і ён добрая цаца быў — хіба не? Корак ад бутэлькі панюхае, і няма на яго ўгамону — усю гаспадарку прапіў бы...— Нюрка выпаліла ўсё гэта на адным дыханні, усё адно як хтосьці затыкаў ёй рот. А потым ужо сцішана, абмяклым голасам дадала: — 3-за калуна мы тады і счапіліся.
    Вінцэсь агледзеўся наўкол, нібы запрашаючы каго ў сведкі, і нечакана сеў на пень. Палянаў сабе па кішэнях і, адставіўшы нагу, дастаў ііачак з папяросамі.
    — А пры чым тут калун? — закурыўшы, спытаў ён, быццам дзеля таго толькі, каб не маўчаць, і выпусціў у паветра стру.меньчык дыму.
    Нюрка пашукала вачыма, каб дзе сесці, не ўбачыла нічога зручнага ды так і засталася стаяць. На чарнабровым твары яе, даволі зморшчаным ужо ля куточкаў рота і вачэй, але са слядамі бьілой нрывабнасці, адбівалася нерашучасць. Яна. пэўна, даўмелася ўжо, што дарэмна нагадала Вінцэсю пра яго колішнюю здзелку з Юзікам. Аднак, пэўна, не магла і маўчаць, бо дагэтуль Вінцэсь і слухаць яе не хацеў.
    Гледзячы паўзверх яго галавьі, распавяла:
    — У той вечар у хаце нават дроў не было. Рэнька наша дрыжыкі прадавала — урокаў не магла зрабіць. Хацела сама накалоць, ды адной сякерай што я зраблю. А так бы калун у палена, а сякерай, абухом, канечне, па ім — так іншым разам і калола. Юзік тады ледзь прыплёўся. Я да яго — дзе калун? Навошта ён табе, пытае. я абыходжуся і без калуна. Як тут было не раззлавацца, скажы ты мне, Вінца? Я, дурніца, не стрымалася, папікнула яго. што чужым дабром распараджаецца. Ён і вызверыўся на мяне — кажа, калі я за нрымака ў цябе, дык... Адно сказаць — наслухалася. сам ведаеш...— Нюрка глыбока ўздыхнула, паставіла на зямлю жбанок.— П’яны, вядома, даў сабе волю...
    — А то ты цвярозая была,— крыва ўсміхнуўся Вінцэсь, з’едліва зірнуўшы на жанчыну.
    — I мы з Франчыхай узялі па кроплі... для сугрэву...
    — Для сугрэву?! — Вінцэсь ужо не мог спакойна слухаць яе.
    -— Дык жа ён... было, што там казаць, і я назюзюкалася,— пакорліва пагадзілася Нюрка, але не жадаючы, пэўна, ва ўсім вінаваціцца, дадала: — Юзік яшчэ бутэльку прывалок.
    — Няхай бы спаць улажыла — угаварыла як-небудзь...
    — А як было спаць, калі зуб на зуб не трапляў,— запярэчыла жанчына, што яшчэ больш раззлавала Вінцэся: яна яшчэ і апраўдваецца.
    — 1 ты пагнала яго калоць дровы — так?
    Жанчына разгублена падцяла вусны і нехаця пацвердзіла: — He замярзаць жа было.
    — Уначы — калоць дровы? — Вінцэсь раптоўна ўсхапіўся з месца.
    Жанчына колькі крокаў спалохана адступілася назад:
    — Ён жа і мяне пацягнуў з сабой...
    — А ты? А ты што зрабіла? — ужо ці не шалеў ад злосці Вінцэсь.
    — А я што... баранілася, вядома. Схапіла, што трапілася пад гарачую руку...
    — Баранілася... схапіла...— перадражніў яе Вінцэсь, набліжаючыся да жанчыны, але раптам плюнуў сабе пад ногі і рушыў куды вочы глядзяць, абы далей ад такой гідоты. Бач ты яе — калун ужо прыпляла, паўлітроўку. Яна як бы ўжо не такая і вінаватая, што мужыка загубіла.
    А навошта было нагадваць чалавеку, што ён жыве ў тваёй хаце за прымака? Які мужьік гэта сцерпіць? Ды і сама не падарунак: жлукціла гарэлку не менш за мужа, не саступала яму ні ў чым. Яна ж, Нюрка гэта, пасля выпіўкі робіцца нейкай драпежніцай: абьі толькі з кі.м паснрачацца ці каму нашкодзіць, a то і сама кідаецца ў бойку.
    Колькі разоў Вінцэсь бараніў Юзіка ад яе штурхалёў — здаралася, нават у гасцях. А ўзяць хоць бы той выпадак, калі вярталіся з могілак — на Радаўніцу. Усе ішлі як людзі, толькі Нюрцы чагосьці не ставала. Дык падставіла неўпрыкмет
    сваёй свякрусе падножку. Старую ледзь паднялі. I цяпер зноў пляце нейкую павуціну, трымаючы ў хаце двух прымакоў.
    Бэсцячы на чым свет стаіць сваю былую швагерку, Вінцэсь спакваля супакойваўся, а разам з тым пачаў і думаць больш разважліва. Неспадзеўкі ўзнікла адна непрыемная думка насуііерак яго волі: «Каб ты не паквапіўся на той калун, можа, брат і жыў бы...»
    ...У той дзень Вінцэсь раненька начаў ладзіць хлеў. Спатрэбіліся дошкі, хоць бы дзве, але нічога прыдатнага пад рукой не знаходзілася. Ён хацеў ужо джгаць да Захара на той канец вёскі, але ў гэты час да яго завітаў Юзік. У ватоўцы, у кірзавых ботах. у аблавушцы — апрануі ы па-зімоваму, але нават у такой вопратцы нейкі змерзлы і худы, як смык. Юзік моўчкі сеў на ганак і звесіў галаву ледзь не да каленяў. Па яго вострым твары было відаць, што ён пакутаваў.
    Ведаючы, ад чаго нудзіла брата, Вінцэсь не вельмі зважаў на яго, толькі спытаў:
    — У цябе дошкі ёсць?
    — He, няма,— ледзь чутна адгукнуўся Юзік.— А табе нашто?
    — На вышках шчыліну закласці трэба.
    — He, у мяне нямашака,— са шкадобай у голасе мовіў Юзік і, кісла ўхмыляючыся, падняўся з ганка. Потым тыцнуў мыском бота ў бервяно, што ляжала пад плотам.— А яго абчасаць з двух бакоў ды раскалоць — не хочаш?
    Вінцэсь прыкінуў на вока таўшчыню бервяна і нахітаў галавой:
    — Тут рукі да мазалёў саб’еш. А ты ўзяўся б? — падхапіў ён, здагадаўшыся, што Юзік шукае хоць якую работу, каб пахмяліцца.
    — Можна, чаму не,— як бы ў роздуме пагадзіўся Юзік, a поты.м, каб не выдаць свайго сапраўднага намеру. усумніўся: — Толькі ці варта псаваць —добрае ж яшчэ бервяно.
    — Бог з ім. Захар за так усё роўна не дасць. А мне абы шчыліну заткнуць,— і ўжо баючыся, што Юзік, чаго добрага, адмовіцца ад цяжкай працы, Вінцэсь спытаў: — Табе цяпер наліць ці потым?
    — Ён яшчэ і пытаецца! — нібыта звяртаючыся да кагосьці, здзівіўся Юзік і пасунуўся ўслед за Вінцэсем у хату, але той спыніў яго, выставіўшы далонь.
    Неўзабаве ён вынес у гранёнай шклянцы гарэлку і лусту хлеба.
    — Лячыся. небарака! — I калі той прагна апаражніў шклянку, нагадаў: — Значыцца, ты з гэтаі а бервяна робіш дошкі. А я ў хляве...
    Вінцэсь узяўся адкідваць сена з таго месца, дзе меўся класці дошкі. Удосталь намахаўшыся віламі, прысеў закурыць. He паспеў зрабіць і адной зацяжкі, як абарвалася і гаханне сякерай. Праз хвіліну ў дзвярах паказаўся Юзік — расхрьістаны, успацелы, без шапкі, аблыселую галаву яго ахутвала пара.
    — Я схаджу на канюшню,— паведаміў ён Вінцэсю.— Заадно дамоўлюся з Міколкам, каб падмяніў мяне. Бервяно распалавіню апасля,— паабяцаў ён і пашкандыбаў з двара на вуліцу.
    Ен абчасаў у бервяне толькі адзін бок. Вінцэсь пашкадаваў, што парушыў адзінае для ўсіх правіла: за працу разлічвацца пасля зробленага. Цяііер паспрабуй дагані яго, абар.мота. He снадзеючыся больш на брата, ён папляваў на рукі і начаў абчэсваць другі бок. Ды паспяшыў, бо Юзік вярнуўся — і не проста так, а з калуном.
    Усадзіў той калун у бервяно, а потым абухом сякеры загнаў яго як мага глыбей. Потым на другім канцы, затым — пасяродку. Праваждаўся даволі доўга, але штосьці накшталт дошак усё-такі атрымаў.
    Скончылі працу на змярканні.
    — Фу, намахаўся, ажно ўпацеў,— паскардзіўся Юзік, як толькі яны ўселіся вячэраць.
    — Алкаголь выходзіць,— паблажліва ўсміхнуўся Вінцэсь і дастаў з кухоннага стала бутэльку.
    — Да чаго дадумаліся — дошкі калуном вырабляць,— усё роўна як хвалячы кагосьці, падзівіўся Юзік.— Я ж яго ў рукі не браў — не знаходзіў ужытку.
    Нечакана Вінцэсю прьійшло ў галаву, ш го не пашкодзіла б і яму мець такі калун. Да гэтага часу абыходзіўся, але колькі сілы траціў, каб раскалоць які-небудзь сукаваты цурбан.
    — Юзік, аддай яго мне, га? У мяне ён не заляжыцца, бо дровы — сук на суку. Ці, можа, нрадай...
    Але Юзік' горача запярэчыў:
    — Ты што, дзівак,— буду я свайму брату нешта прадаваць. Ты ж не шкадуеш во... Бяры! Давай за.мочым гэта дзела — і з канцом...
    Вінцэсь вярнуўся да паваленай асінкі. Порстка паабсякаў сучча, прыцерушыў мохам пянёк і зацягнуў галлё ў гушчар: замёў сляды. Па дарозе дадому сеў перадыхнуць пад елкай, якая сваімі галінамі ледзь не краналася зямлі. Гошка ўлёгся побач і, высаланіўшы язык, не сііускаў з гаспадара вачэй — нібыта чакаў спачування.
    Вінцэсь нават не думаў, што так раскісне ад гарачыні. A тут яшчз й разнерваваўся, сгіаткаўшы Нюрку. Вось ужо назола дык назола. Як ні ўхіляйся — зачэпіць, каб што сказаць. Няўжо думае, што за кратамі збыла ўсю сваю віну і перад Юзікам, і перад раднёй.
    Ты ж, разява, магла выратаваць свайго мужыка, каб кінулася да Сымона,— у таго машына на падворку стаіць. Умомант даімчаў бы да бальніцы, а та.м, глядзіш, зашылі б яго тую рану на жываце. А іютым памірыліся б — нікуды не дзеліся, набраліся б розуму, дый жылі як людзі.
    Але ж як знарок — ніхто не здагадаўся завезці да ўрачоў: ні сама Нюрка, ні яе маці. Маці хоць і старая ўжо, але жрозуму на той час не страціла. Зрэшты, магла б і Нюрчына дачка даўмецца: пяць гадоў таму ў сёмы клас хадзіла. Дык і тая сядзела ў бакавушцы, як мыш пад венікам. А мажліва, нрывыкла ўжо да бацькоўскіх сварак, не звярнула ўвагі.
    Аднак жа і ён, Вінцэсь, бачыў Юзіка ў апошні для таго дзень і не дзе-небудзь, а ў сваёй хаце. Дык ці не спрычыніўся і ён нейкім чынам да братавай смерці? Хоць бы цераз той самы калун, бо каб ён не вынрасіў яго ў Юзіка, то магло стацца, што не адбылося б у таго і бойкі з жонкай. Гэта думка, аднойчы ўзнікшы, ужо не пакідала Вінцэся. 5Іна нібыта
    дражнілася з ім: калі ён адганяў яе, думка хавалася ненадоўга ў свай закуток, але варта было супакоіцца, як яна спакваля зноў вылазіла адтуль.
    Вінцэсь у роспачы крактануў, падхапіўся і, ускінуўшы жэрдку на плячо, паплёўся дадому. Няспешна рухаўся па зялёнай мураве, якая мяккі.м дыванком акрывала колішнюю лясную дарогу.
    Яшчэ здалёк, з узгорка, кінулася ў вочы, што насупраць Нюрчынай хаты стаіць яго жонка з Марыляй, сяброўкай. Пакінуўшы жэрдку на падворку, Вінцэсь пакіраваўся да іх. Жонка падалася я.му насустрач.
    — Што здарылася? — спытаў у яе Вінцэсь.
    — А чорт іх ведае — дзяруць горла на ўсю вуліцу,— узбуджана адказала Яніна і паволі пакрочыла дадому.
    Звярнула ў сад — пад яблыню, дзе туліўся столік на скрыжаваных ножках.
    — Дык з-за чаго яны? — намружыўся Вінцэсь, ад чаго на поўным твары замест вачэй засталіся адны вузкія шчылінкі.
    Ён усеўся на лаўку, нібы асядлаў яе, а жанчыны так-сяк ушчаміліся за стол на другім баку.
    Яніна паправіла квяцістую хустку на галаве і з пагардай адгукнулася: