• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — А хочаш. я табе нештачка пакажу?
    Дзяўчынка імгненна прыняла гульню ў сакрэты, паволі, нібы палахліва, насунулася да яго:
    — А што, што там у вас? Залатая рыбка, так? — спытала шэптам, гледзячы на яго сціснутую ў кулак руку. I на прывабным дзявочым тварыку адбілася столькі спасцярожлівай цікаўнасці, быццам яна сапраўды спадзявалася ўбачыць залатую рыбку.
    Ён паклаў кулак на друіую руку, каб, крый божа, не згубіць тае «рыбкі», і асцярожна выпрастаў пальцы. Крабік, адчуўшы, што ён вольны, адразу заварушыў усімі сваімі лапамі. Дзяўчынка віскнула ад захаплення, дакранулася да яго пальчыкам і адхапіла руку, як быццам спалохалася.
    — Вазьмі сабе, прынцэса, гэтага цудоўнага краба, і няхай дапаможа ён табе спраўдзіць усе твае жаданні,— голасам шчодрага чарадзея сказаў Даніла.
    — Ой, праўда? — узрадавалася дзяўчынка. — Назусім?
    — Назусім, прынцэса! — адказаў Даніла. — I будзе ён верна служыць табе, пакуль ты не здрадзіш прынцу свайму,— дадаў ён і ажно скрыгатнуў зубамі ад прыкрасці за такое сваё красамоўства: лезе ж нейкая лухта на язык. Ён з месца нырнуў пад хвалю, якая вялікім валам кацілася на бераг, і плыў доўга, маючы на ўвазе здзівіць дзяўчынку, а калі высунуў галаву, то ўбачыў, што тая, трымаючы краба перад сабой на выцягнутай далоні, кіравала да берага.
    Погляд яго скочыў далей — уздоўж сцежкі і замітусіўся па беразе: нешта не відаць было яго блакітнай кашулі. Даніла паспяшыў выбрацца на бераг. Разгублена азіраючыся па баках, ён звярнуў са сцежкі і пачаў абыходзіць купкі адзення, амаль не зважаючы на людзей. 3 памярцвелым тварам шукаў прыкметы таго месца, дзе распрануўся, але іх як хваляй змыла. He было нідзе ні дзяўчат, што гулялі ў карты, ні той тройцьі, што распівала бутэльку віна. Згадаў ён і пра тое, што гюбач з ім ляжала кабета з хлапчуком і сам па сабе туліўся за газетай вусаты дзядзька ў закасаных на сцёгнах трусах. He маглі ж яны раптам усе знікнуць. Але ж яны як-ніяк людзі — маглі рухацца, a то не было нідзе і фантанчыка з вадой.
    Згадаўшы пра яго, Даніла адразу сцяміў, што ён шукае не там, дзе трэба. Пачаў выглядаць той фантанчык і амаль адразу знайшоў — не так ужо і далёка ад сябе, толькі каля іншай сцежкі. Тут гэтых сцежак на пляжы было, аказваецца, як кутасоў на абрусе — не злічыць. Цяпер ён і кашулю сваю згледзеў, і дзяўчат тых побач, што, як і надоечы, гулялі ў карты, — толькі гэтым разам у кампаніі з хлопцамі.
    Хацеў ужо ізноў ісці лавіць крабаў, аднак спыніўся —прысеў каля сваёй вопраткі і мацнуў рукой па штанах. I жахнуўся: у кішэні нічога быццам не было. Сэрца зноў адчайна падскочыла, тахнула кроў у скронях. Даніла схапіў штаны, засунуў руку ў другую кішэню, што была знізу, — нічога не
    было і там: ні пашпарта, ні грошай, што ляжалі пад яго слюдзяной вокладкай.
    He верачы яшчэ таму, што адбылося, Даніла так і гэтак абмацваў кішэні, зрэшты, вывернуў іх зусім, заднюю кішэню таксама — пуста!
    Усе яго рухі былі павольныя, збоку гледзячы — дык зусім натуральныя, аднак усярэдзіне ўсё слабела і абмякала, рукі міжвольна апускаліся. Праз нейкую хвіліну, не губляючьі яшчэ надзеі, ён пачаў пераграбаць пясок, перабраў яго і там, дзе сядзеў. 1, убачыўшы чырвоную вокладку пашпарта, усхвалявана схапіў, перацерабіў увесь пашпарт, ажно выцягнуў яго з вокладкі — грошай не было. Як не было і электроннага гадзінніка: урэшце ён згадаў і пра яго, бо паклаў у тую ж кішэню, што і пашпарт. Толькі цяпер ён сцяміў, што яго абакралі. Даніла на нейкі час аслупянеў. I ўсё наўкол — і людзі, і марскія хвалі, і пясок — пацямнела, зрабілася далёкім і нерухомым, як на фотазды.мку.
    Неяк жа здарылася, што яго так нахабна, ва ўсіх навідавоку, сярод зборышча людзей абакралі. 1 чаму было не ііапрасіць дзяўчат вось гэтых наназіраць за сваім шмоццем. Пасаромеўся нечага, бачылі яі о -— сяло гэта дурное!
    Цяпер давай — тупай дадому пешадралам, а не — дык садзіся ля выхаду з пляжа і трымай руку перад сабой, можа, знойдуцца людзі добрыя — пададуць на дарожку. Жонка яго, калі даведаецца, толькі пасмяецца — так табе і трэба, скажа, ахламону — бач ты яго, куды паехаў гора сваё збываць. Маўляў, такой там бяды, што яна пачаставала яго сябра дый сама з ім крыху падпіла...
    Усякае думалася Данілу, але распытваць людзей, хоць бы і дзяўчат, што сядзелі побач, не было ахвоты, бо яны будуць спачувальна пазіраць на яго або суцяшаць — каму гэта цяпер трэба. Апынуўся нечакана для сябе, быццам яго хто занёс тудьі, зноў у моры, але не плаваў: не радавалі ўжо ні цудоўнае надвор’е, ні хвалі, якія сталі за гэты час большыя і мацнейшыя — такія, што проста выганялі людзей на бераг.
    Даніла вылез з вады, але і гэтым разам чамусьці збоку ад той сцежкі, што вяла да яго вопраткі. Пакуль плёўся да яе, выглядаючы фантанчык з вадой, па дарозе яго спыніў мужчына.
    — А вам самы час апранацца, бо спаліцеся,— сказаў ён вельмі спагадлівым, як бы вінаватым голасам.— Я вам раю пайсці адсюль, a то заўтра не зможаце працаваць.
    «Пра што ён гаворыць, пра якую яшчэ працу?» — не зразумеў яго Даніла, углядаючыся ў худы твар мужчыны, чорны ад загару, нават не чорны, а нейкі ссінелы да чарнаты. Уся яго кашчавая постаць гаварыла, што ён нічога да хлопца не мае, адно хоча дабра яму, асабліва выразна сведчылі аб тым яго светла-шзрыя, бы ад сонца выцвілыя, вочы. Толькі прыкмеціўшы за яго спінай знаёмую дзяўчынку, Даніла, здагадаўся, што перад ім стаіць, мусіць, яе бацька.
    А тая падскочыла да яго са слоікам у руках — там у вадзе поўзаў па дне той самы краб.
    — Во паглядзіце...
    Даніла ў адказ толькі вяла махнуў рукой. Дзяўчынка капрызна надзьмулася, аднак твар яе зрабіўся спакваля падазрона-ўважлівым:
    — Вы нейкі спахмурнелы... Можа, хто пакрыўдзіў?
    Пытанне прагучала па-дзіцячаму наіўна, але Даніла адчуў у ім шчырую трывогу за яго, сумна ўсміхнуўся і нрамовіў быццам бы бадзёрым, аднак усё ж даволі жаласлівым голасам:
    — Пакрыўдзілі, вядома,— грошы пазычылі, а згоды маёй на тое не спыталіся.
    Дзяўчынка спачатку нічога не зразумела, а іютым шырока расплюшчыла вочы:
    — Няўжо стындрылі? I шмат?
    — Ды ўсе, нават на білет не пакінулі,— штосьці мусіла Данілу адказваць на яе пытанні.
    — А далёка вам ехаць?
    — Далёка, адсюль не відаць.
    — Што ж вы цяпер рабіць будзеце? — перад Данілам стаяла ўжо зусім не тая дзяўчынка — ад яе гарэзнасці не засталося і следу.
    Даніла з напускной весялосцю сказаў:
    — Анічога, загараць буду.
    — Куды ж вы глядзелі?..— усё ты.м жа спачувальным, але ўжо і заклапочаным голасам упікнуў яго бацька дзяўчынкі.
    Хлопцу нічога не заставалася, як толькі пацепнуць плячамі.
    — Выручыць на грошы не магу, але падказаць, параіць тое-сёе — гэта калі ласка. Мы ўжо збіраемся дадому, дык пайшлі разам.
    Што было рабіць Данілу, калі да яго хінулася спагадлівая чалавечая душа, ды яшчэ ў чужым, далёкім краі? I хоць душа тая змяшчалася ў даволі звычайным, нават падазроным з выгляду чалавеку, які вельмі нагадваў ціхмянага п’яніцу, чымсьці ён усё ж выклікаў прыхільнасць да сябе. Можа, і тым, што ііобач з ім стаяла гэта жвавае, прыгожае дзяўчо, з якім яго ўжо нешта звязвала, быццам ён прыехаў сюды разам з ёй ці жыў па-суседству на адной вуліцы. Даніла моўчкі схіліў галаву ў знак згоды і пайшоў апранацца.
    Праз некалькі хвілін ён далучыўся да бацькі з дачкой. Мужчына моўчкі пашкрэбаў уперад, пакідаючы за сабой на пяску ледзьве не сцежку, дачка яго пайшла поруч з ім, а Даніла, каб не глытаць нылу з-пад ног яе бацькі, пакіраваў за ёй. Так яны мінулі агароджу — высокую жалезную сетку, перасяклі чыгунку і ступілі на гарадскую вуліцу, па якой тудысюды снавалі аўтобусы. Канечны прыпынак для іх быў на невялікай плошчы, у цэнтры якой кусцілася клумба, абнесеная чатырохвугольным бар’ерам: на ім сядзелі людзі — чакалі, пэўна, кожны свайго аўтобуса.
    Як толькі анынуліся на гэтай плошчы, мужчына паклаў руку на спіну сваёй дачцэ, крыху падштурхнуў:
    — Давай, Ветка, газуй дамоў — аўтобус вунь стаіць.
    Дзяўчынка дапытліва паглядзела на яго — маўляў, а ты куды пойдзеш?
    — Ідзі-ідзі, маці памажы што зрабіць — і так загуляліся мы з табой... Ідзі!
    Дзяўчынка нехаця, неяк бокам, быццам у яе адбіраў хто слоік з крабам, зрабіла некалькі няўпэўненых крокаў да аўтобуса, а потым хутка, матляючы русявай коскай, пабегла і ўскочыла ў заднія дзверы аўтобуса.
    — У тэнісную секцыю ходзіць, марыць у чэмпіёнкі трапіць,— задумліва, нібы хвалячыся, сказаў мужчына і чамусьці ўздыхнуў.— Няхай сабе. Ну, давай знаёміцца,— ён падаў Данілу руку.— Як цябе? Даніла? Ты сам адкуль? 3 Брэста? А, ну калі так — трымай кардан, беларусаў мы ведаем,— і ён моцна паціснуў яму сваімі сухарлявымі пальцамі руку, памаўчаў крыху, неяк муляючьіся, потым дадаў:— У мяне да цябе справа будзе, Данілка... Ат, давай наўпрост — калі ў цябе нашкрабецца якіх капеек... скажам, дзевяноста восем, то дай іх мне, калі ласка,— заўтра разлічуся. Можа, не верыш? — ён ухапіў Данілу за локаць, аддана зазіраючы ў яго вочы.
    Гэта просьба, падмацаваная крывой вінаватай усмешкай, прагучала так шчыра і па-сяброўску, што Даніла, не думаючы надта, з чым ён сам застанецца, палез у нагрудную кішэню і вьіняў адтуль тры рублі — тое, што далі яму на здачу ў вакзальным буфеце, дзе ён раніцай снедаў. Адзін рубель аддаў свайму новаму знаё.маму, якога пакуль не ведаў нават, як завуць.
    Той зноў ухапіў яго за руку, моцна патрос яе:
    — Заві мяне проста — Косця. Магутны ты чалавек, Данілка. Пачакай мяне тут хвілін дзесяць, я зараз...— і таропка пашкрэбаў на паўсагнутых нагах да двухпавярховага універмага, што стаяў за аўтобусным прыпынка.м.
    Даніла зноў убачыў яго/калі той выйшаў з-за невялікага будынка, што стаяў побач з універмагам. Косця кіраваў да яго напрасткі праз плошчу, не зважаючы на святлафоры.
    — Значыцца, так, сябра,— бяру цябе на буксір,— пачаў ён адразу, як толькі наблізіўся да Данілы.— Нічога лёгкага табе не абяцаю — там мёдам не пахне, але на такім «мазе», як ты, груз вазіць можна. Пайшлі — нраводзь мяне да аўтобуса,— гаварыў Косця такім тонам, быццам аддаваў загады.
    Даніла не пазнаваў чалавека: куды падзелася яго ціхмянасць? 1 вочы набылі стальны бляск, і рухі сталі ўпэўненыя і дакладныя.
    — Заўтра прыходзь без чвэрці восем сюды — на гэта месца,— Косця тыцнуў пальцам хлопцу пад ногі, ухапіў яго за руку, яшчэ раз моцна паціснуў яе сваімі тонкімі, схаладнелымі пальцамі і скочыў у дзверы аўтобуса, што пад’ехаў да прыпынку. — Толькі пашпарт не забудзь! — крыкнуў ён ужо з аўтобуса і падняў руку на развітанне...