Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
Валянцін Акудовіч
Менск Логвінаў 2004
УДК 882.6-31
ББК 84 (4 Бен)
A 44
Другі Фронт Мастацтваў
Бібліятэка «Бум-Бам-Літа»
Куратары
Ілля Сін і Зміцер Вішнёў
A 44 Акудовіч В.
Разбурыць Парыж / Акудовіч В. — Мн.: Логвінаў, 2004. 298 с.
ISBN 985-6701-31-7.
Кнігу эсэ складаюць тэксты, якія друкаваліся цягам апошніх гадоў у самых розных айчынных і замежных выданнях.
УДК 882.6-31
ББК 84 (4 Бен)
ISBN 985-6701-31-7
© Акудовіч В., 2004
© Логвінаў, афармленьне, 2004
Змест
Замест прадмовы, альбо Адзін дзень з жыцця аўтара 5
Уладзімір Арлоў Вечныя дзеці Беларусі 15
Славамір Адамовіч
Айчына, секс і рамантыка пластыкавых бомбаў 23
Алесь Аркуш Гісторыя аднаго канцэптуальнага бунту 28
Валянціна Аксак Адзінота ў ядвабнай сукні 32
Юрась Барысевіч Геаграфія тэксту 37
Бум-Бам-Літ Афрыка — радзіма тазікаў 43
Зміцер Вішнёў Верашчака з яйкаў клёкатамуса 50
Адам Глобус Колькі словаў наўзбоч «Дамавікамэрона» 54
Сяргей Дубавец У вайны няма айчыны 61
"Наша Ніва" Без нас 74
Дыскурс свабоды Эсэ пра эсэ 83
р tJ X
Віртуальная Беларусь 94
Вандэя, альбо Свабода як форма выяўлення волі да ўлады 104
Нідзе і ніхто 111
Разбурыць Парыж (Два няспраўджаных эсэ) 120
Росквіт і заняпад метафізікі 141
Фрагменты страчанага гіпертэксту 159
Гутарка на развітанне 181
Дадатак
Уводзіны ў новую літаратурную сітуацыю .... 207
1. Глабальны кантэкст 209
2. Агульны абрыс у праектах і суполках .. 225
3. Мастацкі дыскурс 247
4. Інтэлектуальная літаратура 270
5. Постмадэрн 281
ЗАМЕСТ ПРАДМОВЫ, АЛЬБО АДЗІН ДЗЕНЬ 3 ЖЫЦЦЯ АЎТАРА
Прачпуўся без дваццаці восем, на сорак хвілінаў пазпей ад запланаванага. Упікнуў сябе — зрэшты, без асаблівага імпэту.
Дзень пачынаецца з кавы, а калі кавы няма, то з моцнай гарбаты. Кавы не было.
Гарбату (між іншым — дрэнную) піў, як зазвычай, ужо за пісьмовым сталом, каб дарма не губляць часу. Пакуль гарбата раскатурхвае ўяўленне, гартаю, каб хутчэй раскруціць мазгі, якую-небудзь «разумпую кнігу». На гэты раз пад руку патрапіў Людвік Вітгенштайн. Чытаў на выпадковай старонцы філасофскія доследы хвілінаў пятнаццаць, а затым падсунуў пад руку скрэмзапыя аркушы паперы ўжо са сваімі «філасофскімі доследамі». Да дваццаць восьмага трэба падрыхтаваць публічную лекцыю, якую мушу прачытаць у Беларускім Калегіуме. Лекцыя будзе называцца «Метафізіка. Сітуацыя росквіту і сітуацыя заняпаду». ГІраца ідзе марудна і не ў смак. Даўно кінуў бы, але паабяцаўся.
Каб «увайсці ў плынь», стаў чытаць ад пачатку: «Калі я быў падлеткам і толькі нрызвычаіўся ўслухоўвацца ў таямніцу самога сябе і ўглядацца ў зорнае неба пад хатай, мяне пачала пакутліва вярэдзіць адна і тая думка: як можна кахаць дзяўчыну, маліцца Богу, будаваць дамы, дарогі і камунізм, калі невядома навошта, дзеля чаго ўсё гэта: зямля, неба, чалавек?
— Чаму, — думаў я тады, — людзі не адкладуць на нейкі час свае пільныя справы, каб неяк высіліцца разам і знайсці адказ на гэтыя ііершыя запытанні, бо бсз адказу на іх камунізм, і Бог, і чалавек губляюць хоць які сэнс».
Дачытаў усю абкрэмзаную паперу да чыстага аркуша і ііачаў паліць цыгарэту за цыгарэтай без хоць якога плёну... Відавочпа, метафізіка сёшія мяне пе хацела. Можа з таго, што я піў дрэнную гарбату, а можа таму, што цыгарэтаў у пачку мала заставалася, і я наперад нерваваўся: давядзецца перапыняць іірацу і бегчы ў краму. A для мяпе лепей і не раскручваць махавік думання, калі я не ўпэўнены, што ў яго не будзе часу выкруціць сваю энергію дарэшты.
Як зазвычай, калі іптэлектуальная праца не рухаецца, у галаву палезлі рэалыіыя праблемы рэальнага жыцця. Заўтра аднаму з маіх самых блізкіх сяброў, інжынеру Мінскага маторнага завода Віктару Лукічу Шылянкову, — 60 гадоў. Калі я не памыляюся, то пашае сяброўства пачалося недзе ў сямідзесятым годзе з сумеснага ііобыту ў інтэрнацкім пакойчыку маторнага завода. Віктар Лукіч быў нашмат старэйшым за мяне, але гэта не замінала сяброўству тады, у маладосці, тым болей не замінае цяпер — у сталасці... Калі б я быў празаікам, то Віктар Лукіч (мы яго і ў маладосці называлі — Дзед) неаднойчы станавіўся б «героем» маіх опусаў, бо гэта надзвычай каларытны мужчына з пакручастым лёсам і такім заблытаным лабірынтам унутраных матывацыяў вопкавых паводзінаў, што разблытваць іх можна бясконца.
Кожны юбілей — гэта найперш праблема падарунка. Вырашыць гэтую праблему падахвоціўся яшчэ адзін з маіх найблізкіх сяброў (пэўна найблізкі) Жэка Якаўцау, галоўны бухгалтар «Беларускага ўпраўлення дарогаў» (хаця, здаецца, гэта не зусім дакладная назва той арганізацыі, дзе ён працуе). 3 Жэкам мы пазнаёміліся яшчэ раней, чым з Дзедам. аднак таксама ў інтэрнацкім пакойчыку маторнага завода. Некалькі дзесяцігоддзяў мы хадзілі разам у горы і разам, у адіюй звязцы, ледзьве ке патанулі (ужо амаль патанулі) пры пераправе нраз бурапенны Кантэгір на Алтаі. Зрэшты, у якім толькі бязлюддзі мы з ім не сёрбалі ліха, але калі ты малады і дужы, то смак ліха найсаладзейшы...
Дык вось. Жэка запрапанаваў «скінуцца» хаўрусам некалькіх блізкіх сяброў і купіць Дзеду скураную куртку (Жэка меў магчымасць набыць яе трохі таішей, чым яна каштавала ў краме). Трэба было даведацца, ці атрымалася ў яго з падарункам, і я пакінуў паперу ў яе шіатлівай перушы. Вытэлефанаваў сябра досыць хутка (такое рэдка здараецца). 3 курткай пытанне было амаль вырашанае, але ў мяне заставалася яшчэ праблема грошай на падарунак, бо аванс будзе толькі дваццатага...
-Без праблемаў, — сказаў Жэка.
Цяпер трэба было набыць цыгарэты, але таго, што нашкроб ііа кішэнях, ханала толькі на «Беламор».
Пераапрануўся, купіў пачак «Беламору». зноў нераапрануўся і сеў за стол. За «метафізіку» ўжо не мела сэнсу брацца, і я нейкі час вагаўся: ці то скончыць рэдагаваць для «Крыніцы» аіювесць Жоржы Амаду «Мёртвае мора» (пераклаў з ііартугальскай Валеры Буйвал), ці то трохі папрацаваць над артыкулам для «ЛіМа». Аддаў перавагу аіюшняму і, падобна, не памыліўся, бо, здаецца, атрымалася сфармуляваць сутнаснае ядро гэтагатэксту: «Уласна (у звязку з праблемай нацыяналізму) ёсць толькі адно пыташіе: наколькі нацыяналізм тэхнала гічны? Гэта значыць, наколькі ён можа быць вартасным, каштоўнасным не як ідэалогія адбываішя быцця, а як тэхналогія адбывання быцця».
«Беламор» курыўся ўсмак, думкі пакрысе грувасціліся на паперы, алетут патэлефанаваў Сяржук Міпскевіч (паэт, бард, перакладчык) і запытаўся пра Адама Міцкевіча. Рэч у тым, што Сяржук цалкам пераклаў «Дзяды» Міцкевіча і «выціснуў» з мяне згоду. каб я ўзяўся за рэдагаванне. (Неяк падумалася: амаль усё. што я раблю як літаратар, я раблю пад прымусам — ці то абставінаў, ці то больш энергічных за мяне людзей, ідэй, падзей.)
Сяржук скончыў выіраўляць мае заўвагі ў чацвёртай частцы «Дзядоў» і чакаў наступную «порцыю». Я кінуў «лімаўскі нацыяналізмі» і ўзяўся даводзіць (там няшмат заставалася) да ладу другую частку «Дзядоў», каб аддаць яе Сержуку, калі прыйду сёння на працу.
V a г tj X
Здаецца, паспеў, управіўся. I нават знайшлася хвілінка, каб патэлефанаваць паэту і эсэісту Міхасю Баярыну, які ў «Эўрофоруме» рыхтуе да друку мой суплёт эсэ — кнігу «Мяне няма». Трэба было папрасіць, каб ён замяніў назву эсэ «Піраміда Хеопса ў мурах Мірскага замка» на «Вайна культураў».
Нешта перакусіў снехам і пабеі на тралейбус. На працы, у рэдакцыі «Крыніцы», ужо быў мой калега, Леанід Галубовіч. Пакуль мы з ім абмяркоўвалі апошнія гулыіі чэмпіяната свету па хакею, прыйшоў яшчэ адзін калега, Алесь Разанаў (нешта рана), і нагадаў, што сённяшні дзепь мы вызпачылі для анкетавання. Гэта зпачыць, абраны для анкетавання пісьменніцкі люд мусіць запамінаць і занатоўваць, што з ім адбывалася на працягу дня, што думалася і пра што мроілася, каб пасля мы надрукавалі ўсё гэта на старонках «Крыніцы».
Натуралыіа, я ведаў пра гэтую прыдумку Алеся Разанава, але забыўся на яе, бо асабіста мяне яна ніяк не цікавіла. Пра што я яшчэ раз сказаў яму, калі ёл зпоў папытаўся, ці буду я таксама пісаць.
Сказаць сказаў, ды раптам падумаў: а можа, паспрабаваць? А то я ўсё рэфлексую над нечым адцягненым ад рэалыіасці і за гэтым абстрактным рэфлексаваннем ужо забыўся, як выглядае маё штодзённае жыццё. А тут ёсць магчымасць агледзецца вакол і зафіксаваць хоць адзін дзень з уласнага бытавання.
Гэтая акцыя ў той момант падалася асабіста мне дарэчнай яшчэ і таму, што я — чалавек без мінулага. Былое са міюй не застаецца; гэта не значыць, што яно знікае дазвання і я жыву ў татальным бяспамяцтве. He, сёе-тое з прамінулага я памятаю (кагадзе згадаў жа і маторны завод, і Кантэгір), але пе вельмі шмат, бо ўсё, што са мною адбылося, як бы адсланяецца ад мяне, робіцца не маім, амаль адразу, на другі-трэці дзень, звальваецца v нейкую глыбокую студню, дзе і ляжыць на дне покатам: усё разам ляжыць — і сонечная хвіліна з дзяцінства. і ўчарашняя хмарная гадзіна. Калі мне вельмі закарціць, то я магу схіліцца над студняй і нешта разг. іедзець там,
на дне. Але карціць мне вельмі рэдка, і таму я звычайна абыходжуся без мінулага: яно там, збэрсанае, у прадонні студні, а я тут, па падворку, вольны ад усёй сваёй мінуўшчыны, кожны дзень наноў народжаны, толькі не немаўлём, а адразу з усімі сваімі гадамі.
Дык вось, прыдумка Алеся Разанава давала мне магчымасць хоць адзін дзень з усяго свайго мінулага пакінуць пры сабе, не даць яму адсланіцца ў чужыннасць, зафіксавацца рэалыіасцю майго «няма»...
Усё гэта было добра, але я не ведаў, скуль вызваліць хоць трохі часу, каб маё 14 траўня 1998 г. перапесці на паперу, і таму вырашыў: пе зпікне заўтра хэнць і выблісне волыіая хвіліна — занатую, не — дык пе...
А сёння трэба было вырашаць сённяшнія нраблемы. Абмеркавалі з Разанавым і Галубовічам таксама паэта Іосіфа Бродскага. Рэч у тым, што паэт Алесь Чобат пераклаў нізку яго вершаў і наўстала пытанне: будзем рабіць «постаць» Бродскага ці не? Пагадзіліся, што будзем. Потым я пажаліўся на ўласны «рэдактарскі крызіс»: неракладчыкаў не хапае, ёсць праблемы і з іх кваліфікацыяй. А часопіс, як той малох, жарэ і жарэ. Здаецца, ужо колькі замежных пісьменнікаў, культуролагаў, філосафаў кінуў у пашчу, а яму ўсё мала: давай і давай. Вось зраблю яшчэ Бадлера, Кундэру, Калакоўскага, Эка, Бродскага, a што потым? Дзе шукаць яшчэ перакладчыкаў, дзе набываць хаця б прафесійна зробленыя тэксты, дзе самому знаходзіць сілы, каб не спыняцца, не спыпяцца...