• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    саму сяое, шматплешіае людства дзеліцца на «сваіх» і «чужых», мастацтва ўціскаецца ў маршы, карыкатуры і ўлёткі, мысляры аііранаюць шынялі «налітрукоў» і ўся чалавечая гурма завіхаецца ля крушні з нядаўна назбіраных камянёў, каб зноў параскідаць іх, шпурляючы ў шматлікіх ворагаў... Куды вокам ні кінь — усюды знерухомела вайна.
    Як здрадзіць нерухомасці вайны дзеля рухомага жыцця, дзеля рассуноненага існага, нерасшчэпленай зямной кулі, шматплённага людства, вольных творчых актаў, не зацуглянага ў партупею мыслення?.. He ведаю.
    3.	Зямля Герастратаў
    Камуна-хрысціянства — гэта вялікая правакацыя вайны. Гэтай правакацыі ўжо найменей дзве тысячы гадоў, і канца ёй не бачпа. Чаму, акрамя безлічы ўсяго астатняга, свсдчашіем і пакладзеныя ў под гэтай гаворкі тэксты Сяргея Дубаўца. Бо нішто іншае, як камуна-хрысціянства, справакавала Сяргея Дубаўца па жаданне згамаваць усю беларускую савецкую літаратуру, каб на літаратурную покуць замест абразоў нявартых «святых» наставіць абразы вартых «святых». А дзеля апошняга ўсё трэба распачаць наноў з нуля («...лепшае жыццё ў Беларусі сёнпя трэба ў вялікім і малым адбудоўваць з нуля. Толькі мала хто ведае, паводле якіх узораў»), I калі мы пачнем з нічога, ды яшчэ па правілыіых схемах, то выбудуем іювую, правільную літаратурную іерархію, з чаго атрымаем магчымасць клепчыць не перад сатаністамі, а перад санраўднымі святымі.
    На шчасце для жыцця. у рэальным жыцці (тым болей у літаратурным жыцці) няма месца святы.м. I не можа быць, пэўпа таму, што не Бог, а Сатана стварыў «планету людзей». Бог стварыў Эдэм і двух големаў. А големаў у людзей ііератварыў Сатана (ці Бог, абярнуўшыся Сатаной?), калі абцяжарыў Адама і Ену грахом, з чаго ўласна з'явіўся як чалавек, так і людства ва ўсёй сваёіі жахлівай велічы і жахлівай прыгажосці.
    Гэтае, здавалася б не да месца, адступленне ў хрысціянскую версію свету я зрабіў адно дзеля таго, каб сказаць, што ўсялякая ідэалагічная спроба пабудаваць хоць якую іерархію на «святасці» і са «святых» заўсёды абарочвалася татальным вынішчэннем рэальнага, жывога, «сатанінскага» жыцця як месца абсалютнай супрацьлегласці хоць якой ідэальнасці. I бяда Беларусі, якая праз тысячагоддзе так і не змагла завершыць сваё фармаванне ў нешта наўнавартасна цэлае, не ў тым, што праз яе перакочваліся амаль усе еўранейскія войны, а ў тым, што на ёй крыжаваліся ці не ўсе еўрапейскія ідэалогіі, кожная з якіх, у памкнеіші да рэалізацыі сваёй ідэі святасці, ііерманентна нішчыла Беларусь ці звонку войнамі. ці знутры — генацыдам.
    Хрысціянства вынішчыла на Беларусі паганства, яго культуру і літаратуру (апошняе, лічы, дашчэнту, так што і знаку амаль не засталося; а яе, паганскай літаратуры, не магло не быць, бо таталыіа хрысціянства запапавала на нашых землях не раней XIV стагоддзя, а пісьмовасць тут актыўна прысутнічала як міпімум з XXI стагоддзяў).
    ІІотым ужо ўніяцтва нішчыла праваслаўе, а калі нраваслаўе зіюў вярнулася да ўлады, дык тое самае прарабілі з усім уніяцкім, а ў дадатак яшчэ — і з самімі ўніятамі.
    Неўзабаве Трэці Рым, патуралыіа, выбудоўваючы іерархію са сваіх «святых угоднікаў», наогул вынішчыў усё, што было напісана па-беларуску, незалежна ад канфесійнай нрыналежнасці тых пісанак ці чаго там яшчэ.
    Пазней камуністычная Беларусь «чысціла» фонды бібліятэк ад нацыяналістычных кніжак, а фонд жыцця — ад нацыяналістаў (у Заходняй Беларусі палякі рабілі падобнае з беларускай «камуністычнай літаратурай» і, натуралыіа, камуністамі).
    Потым, за немцамі, ужо ўсё беларускае сацыялістычнае знікла імгнеіша, як туман у ветравы дзень... Але нраз чатыры гады зноў вярнуліся саветы і ўвесь надакупа-
    f A з V Г U Ч к
    цыйны нацыяналізм напаткаў лёс яго ііапярэдніка — падакупацыйнага сацыялізму.
    Эіюха перабудовы і пачатковай незалежнасці Беларусі відавочна выяўляла тэндэнцыю да чарговага нішчэніія савецкай беларушчыны, але надоўга той эпохі tie ханіла. Настала пара камуністычнай контррэфармацыі і чарговага вынішчэння беларушчыны, найперш — нацыяналістычнай.
    ІІапярэднія накіды — гэта вельмі і вельмі сціплы нарыс генезісу ідэі Сяргея Дубаўца, нрасцей кажучы, гістарычііае тлумачэнне той «беларускай» традыцыі, з якой стасуецца ягоная прапаііова адмовіцца ад беларускай савецкай літаратуры і збудаваць новую іерархію з ужо «сапраўдных» святых.
    Уласна, Сяргей Дубавец прапануе данішчыць тое, што ііе данішчылі бальшавікі у 20—50-х гадах, што пакінулі дзеля прыліку ці нейкіх іншых сваіх мэтаў, натуралыіа, не пакінуўшы пакінутае без нільнага ідэалагічнага пагляду, які дэфармаваў беларушчыну месцамі да вычварнасці; апошняе, як быццам, і дае нам падставу без шкадавашія крэміраваць у сваёй памяці гэтых яшчэ, здаецца, жывых мутантаў.
    ГІрапапова, як для Беларусі, шчыра кажучы, не вельмі арыгіналыіая. Цэлае тысячагоддзе палілі, дык хіба нраблема нам яшчэ адно воппшча раскласці? Але я нрапаную ў гэтай снраве больш канцэптуалыіы, чым у Сяргея Дубаўца, падыход. Чаму толькі літаратуру нішчыць? А ўсё беларускае савецкае мастацтва, хіба яно было менш савецкае за літаратуру? Безумоўпа, і яго туды ж, у дым, у невараць: усе скулыітуры, усе палотны жывапісу і ўсе аркушы з графікай, усе кінастужкі, усю музыку, оперу, балет, тэатр...
    Добра было б і архітэктурныя пабудовы туды ж, толькі дзе столькі дынаміту набрацца?..
    От волыіа будзе — ад старой «Нашай Нівы» да повай «Нашай Нівы» пуста, гола, моўкна, адно сям-там скразнякі свабоды сухім бадыллём шапацяць...
    4.	Бел-чырвона-белы вянок з васількоў
    Уявім сабе, што мы адмовімся ад беларускай савецкай культуры і аформім гэтую адмову далікатпа, без вогнішчаў на плошчах, без анафемаў з трыбун, без выкідвання кнігаў з бібліятэк. Уявім, што ўпершышо за ўсю гісторыю беларусаў мы на нечым агульным пагадзіліся і гэтае пагадненне ўсе разам выканалі: раптам узялі і забыліся на ўсіх — як быццам нам розум адняло, — хто шчыраваў на літаратурнай ніве пад бальшавікамі і меў з гэтага бальшавісцкую ласку на жыццё ды сёе-тое для ўкрасы гэтага жыцця.
    Дык вось, уявім, што ад канца дваццатых да канца васьмідзесятых амаль нічога няма. Сякі-такі хмыз, а ўсё астатняе — голае ііоле. Адно пасярод таго поля сядзіць на купіне Ларыса Геніюш і з сініх васількоў пляце белчырвона-белы вяночак. Ды яшчэ з лагчыны, дзе «ружовы туман», хтосьці ў яе бок кіруе няпэўным крокам, быццам сумняваецца: падысці да гэтай адзіноткі ці абмінуць бокам? Ага, гэта Васіль Быкаў...
    Чакайце, здаецца, ёсць яшчэ нехта. Там, у лагчыне, той «нехта» галаву з «ружовага туману» то высуне, то схавае, то высуне, то назад у «ружовы туман» схавае... ІІадобна, што гэта Янка Брыль.
    Прыкладпа так, зыходзячы з тэзаў і метафараў Сяргея Дубаўца, вымалёўваецца амаль шасцідзесяцігадовы нерыяд беларускай савецкай культуры і літаратуры, бадай самы багаты перыяд за ўсё існаванне Беларусі... He надта вабна.
    Натуральна, і вока Сяргея Дубаўца гэтая пустэлыія не моцна цешыць. Ен выдатна разумее, што яе нечым трэба заспеліць. Інакш прапаіюва высечы літаратурную пушчу пад ляда для скразнякоў будзе выглядаць залішне авантурнай.
    Прапазіцыя Сяргея Дубаўца на гэты конт наступная: узяць ды перавезці на нашыя купіны беларускіх літаратараў эмігранцкага гатунку...
    1Г ц r ,j >'
    Відавочна, што прапапова амаль цалкам вымкнуць з гісторыі літаратуры самую багатую эпоху і замяніць яе ўсягоадным фрагментам гэтай эпохі, эмігранцкім — гэта прапапова не літаратурнага крытыка, а ідэолага, які імкпецца стварыць нейкую новую Беларусь, якая не была б запэцканая камуністычным сатанізмам. Бо як літаратурны крытык Сяргей Дубавец нават падчас палемічнага балапсавашія не можа не разумець, што эстэтычна эмігранцкая літаратура адію ў асобных сваіх праявах роўніцца з беларускай савецкай літаратурай. Як не можа літаратурны крытык не разумець і тое, што натрыятычныя ўлёткі ў форме верша Ларысы Геніюш эстэтычна нічым не розняцца ад камуністычных улётак у форме верша Аркадзя Куляшова...
    Натуралыіа, майму нацыяналістычнаму сэрцу куды бліжэй улётка пра Каліноўскага ці Народны Фронт, чым пра Леніна ці камуністычную партыю, але паколькі сэрца ў мяне не ў галаве, а на сваім месцы, то тым, што месціцца ў галаве, я разумею: на сваіх літаратурных вартасцях нацыяналістычная ўлётка нічым не адрозніваецца ад камуністычпай. А з іншага боку, для эстэтычнай вартасці літаратурнага твора не істотныя ні ідэалагічныя прыхілыіасці, ні этычныя ўпадабаіші як герояў гэтага твора, так і ягонага аўтара.
    Літаратуры, уласна, усё роўна, хто і пад якімі ідэалагічнымі харугвамі выступае яе героем: Хрыстос, Нерон, Каліноўскі ці Ленін... Mae значэнне толькі адно — мера эстэтычнага выяўленпя. Але, здаецца, Сяргея Дубаўца абыходзіць эстэтыка, бо ён не за літаратуру турбуецца, a з сатанізмам змагаецца і таму вылучае ў новую іерархію не талепавітых, а пакрыўджаных камунізмам, чамусьці мяркуючы, што мера пакрыўджанасці камунізмам ёсць мерай маралыіай чысціні і ў дадатак яшчэ мерай літаратурнага таленту...
    Толькі ці ўзважваў Сяргей Дубавец, нрапануючы нам такую экстравагантную навацыю, што тыя беларусы, якія стваралі літаратуру на эміграцыі, у нераважнай бальшыні выйграюць (маралыіа) нерад іутэйшымі літарата-
    рамі толькі сітуацыйна? Гзта значыць, што япы міжволі апынуліся ў сітуацыі, у якой немагчыма было не быць антыкамуністам, немагчыма было певарожа ставіцца да савецкага таталітарызму ўжо хаця б таму, што ён адняў у іх Бацькаўшчыну.
    Агульшчына ўвогулс досыць сумніўная справа, тым болей недаравалыіа злоўжываць ёю ў звязку з праблемай выгнаішя. Я пі ў якім разе не хацеў бы заносіць у агульны сітуацыйны рэестр тых літаратараў, для якіх любоў да Беларусі і супраціў бальшавізму былі дамінантай іх паводзінаў, незалежна ад таго, як абыходзіўся з імі лёс (яскравы прыклад таму — Ларыса Геніюш). Але можна, бадай, упэўнена сцвярджаць, што бальшыня тых беларусаў, што апынуліся ў эміграцыі, апьшуліся там не з ідэі змагання з балынавізмам, а нраз збег самых розпых, падчас неверагодных абставін, якія былі справакаваныя як непасрэдна бальшавізмам, так і ўвогуле ваенным ліхалеццем.
    Адным словам, я хачу сказаць, што гэтыя пакручастыя абставілы адных кінулі туды, а другіх пакінулі тут. А магло быць і зусім паадварот, і тыя, каго Сяргей Дубавец хоча завезці па нашыя купіны з-за мяжы як «чыстых», у іншым раскладзе сёрбалі б разам з намі з агульнага сацыялістычнага карыта і з імпэтам услаўлялі б мудрасць камуністычнай партыі, а які-небудзь наскрозь савецкі «глебка» пісаў бы ў Кліўлендзе антыкамуністычпыя паэмы.