• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    Мішэль Мантэнь, стварыўшы феномен эсэ як форму інтэлектуалыіа-эмацыяналыіага (інтэлігібельнага) самавыяўлення індывіда, прапанаваў еўрапейскаму чалавецтву мадэль зусім іпшага ад старагрэцкага і юдахрысціянскага светабачання ды самапачування і, урэшце, сацыялыіага ўладкавання, у якім панерад калектыўнага «мы» застунала індывідуалыіае «я». Неўзабаве Рэнэ Дэкарт сакралізаваў вынаходніцтва Мішэля Мантэня ў містычна-шматзначнай формуле «Cogito ergo sum», дзе феномен існавання чалавека ўжо напрасткі быў звязаны з «Я — мыслю». Трохі пазней, разгорнуты паўтара стагоддзямі еўрапейскай гісторыі, досвед Мішэля Мантэня рэвалюцыйна выявіўся ў канцэпцыі новай сацыялыіасці Шарля Мантэск’ё, які запрананаваў пасекчы на кавалкі маналіт абсалютызму і такім чынам падзяліць уладу ііаміж заканадаўцамі, выканаўцамі і судом.
    Зрэшты, каб прасачыць і зафіксаваць усе паследкі ііаробку Мішэля Мантэня ў ідэях, падзеях, постацях, патрэбііа асобная, капіталыіая ііраца, а я руплюся ўсяго толькі ііра эсэ... Але менавіта з гэтага я не мог нрамінуць успамінам Мішэля Мантэня, чалавека, які не напісаў ніводнага філасофскага трактата і ніводнага рамана, але без якога будзе няпоўным ііералік як буйнейшых філосафаў той эпохі (Рэнэ Дэкарт, Фрэнсіс Бэкан, Готфрыд
    Лейбніц...), так і пералік буйнейшых пісьмешіікаў (Франсуа Рабле, Мігель Сервантэс, Ганс Грымельсгаўзен...). Хаця асабіста я схілыіы лічыць, што месца Мішэля Мантэня не ў шэрагу вялікіх мысляроў і нісьмешйкаў Новай нары, а наперадзе і тых і другіх.
    Плынь субстанцыі
    Жанру эсэ ўжо больш як чатырыста гадоў, а ён паранейшаму застаецца жапрам без жанру. Шматлікія спробы зафіксаваць яго канструктыўныя элементы ніхто нават не спрабуе легітымізаваць, бо гэта відавочна марная справа. Таму нра эсэ заўсёды можна сказаць, што яно ёсць, але ніколі немагчыма сказаць, якім (чым) яно ёсць. Усе артыкулы ў энцыкланедычных даведніках, як і грунтоўныя літаратуразнаўчыя нрацы, прысвечаныя эсэ, — гэта толькі варыяцыі на тэму эсэ, суб’ектыўныя, як і сам жанр. Магчыма, адну суб’ектыўнасць можна палічыць устойлівай прыкметай эсэ, але што ёсць устойлівай прыкметай самой суб’ектыўнасці? Мяжы паміж эсэ, артыкулам, аповедам, нарысам, лірычнай паэмай, трактатам — няма. Прынамсі, вонкі, знадворку. Форма ўсялякага жанру (тым болей яго асобныя элементы) можа рэльефна выяўляцца ў эсэ. пе замінаючы яму заставацца самім сабой, бо адрозненне эсэ ад іншых жанраў палягае не ў форме і нават не ў змесце, а ў прычыне, якая кліча эсэ аб’явіцца.
    Артыкул, парыс, лірычны аповед, трактат — гэта толькі звяно ў бясконцым ланцугу жанрава падобных тэкстаў, яны нічога сабой не пачаткуюць і нічога не канцуюць, яны толькі сведчаць, што нейкая жанравая падзея доўжыцца, існуе ў фармалыіай наяўнасці. Пра тэксты гэтага тыпу можна без ііаэтычнага перабольшвання казаць, што яны не маглі не быць напісаны.я, што не тым, дык іншым аўтарам япы былі б зафіксаваныя, бо як праблема, якую неабходна развязаць, яны фармуюцца па-за аўтарам, і аўтар тут ёсць толькі тым, хто адгукаецца на покліч знадворку.
    ТГa рtjX
    He так y эсэ, Нішто з таго, што дзеецца знадворку, не патрабуе эсэ, не кліча яго аб’явіцца. Таму эс:> не можа быць запачаткаваным нідзе яшчэ, акрамя як у самім сабе, і вонкі сябе не мае працягу.
    Эсэ — гэта тэкст, напісаны без фармальнай нагоды. Вось чаму пра кожнае эсэ без таго ж паэтычнага перабольшваішя можна ўпэўнена казаць, што яно магло быць не напісаным. Прынамсі, ніхто іншы не можа напісаць не толькі тое самае, але хаця б падобпае эсэ. У гэтым сэнсе эсэ тоесніцца з уласна мастацкім актам, але ў адрознешіе ад іншых літаратурных жанраў, падпарадкаваных канонам формы, эсэ ў значна большай меры індывідуалізаванае (гранічна індывідуалізаванае), бо ў адсушасці фармалыіага жанравага канона япо ўсялякі раз наноў стварае сабе форму, арыентуючыся толькі на запатрабаванні экзістэнцыйнай канстытуцыі аўтара, увесь час зменлівай, як і само быццё чалавека. Адсюль зразумела, чаму няма двух падобных эсэ нават у аднаго аўтара. У эсэ, як у адну ваду, нельга ўвайсці двойчы. Нельга двойчы ўвайсці ў эсэ яшчэ і таму, што яно з’яўляецца толькі тады, калі нешта ўжо скончылася (вапдроўка, каханне, сяброўства, тэма, праблема, ідэя...), а напоў яшчэ нічога не распачалося, і таму табе пакуль нічога іншага не застаецца, акрамя як пакутліва рэфлексаваць, намацваючы наступныя межы самога сябе ў вярэдзіве быцця.
    Дарэчы, калі нешта, акрамя суб’ектыўнасці, і магчыма выдзеліць у якасці канструктыўнага элемента эсэ як жанру, то гэта наяўнасць мыслення хоць у якіх яго формах: уласна мысленне, развага, роздум, аналітыка, здуменне, меркаванне... Па-за спробамі мысленпя эсэ ператвараецца ў замалёўку, эцюд, успамін, нарыс... у што заўгодпа. Разам з тым я не схільны залічваць эсэ да толькі інтэлектуалыіай літаратуры. Знаходзячы сябе на скрыжаванні інтэлектуальнага і эмацыяналыіага, гэтазначыць у полі інтэлігібельнага, эсэ адполькава захоплівае як прастору сакралыіага (метафізічнага), так і іірастору прафаннага (пабытовага). Эсэ, як усё цэлае (а яію па азначэнні ёсць цэлым, бо распачынаецца і адбываецца
    ў прасторы самога сябе), ііе адсланяе ад сябе нічога з існага, але нічога пры сабе і ііе трымае.
    Напісаць эсэ — гэта зачэрішуць жменяй з вірлівай плыні быцця і нейкі момант глядзець, як быццё празрыстымі цуркамі сцякае паўз твае пальцы...
    Калі вы напісалі эсэ, вы не напісалі нічога.
    Набыткі і страты
    Іншым разам я яшчэ буду сцвярджаць, што найбольш значная падзея ў беларускай літаратуры найноўшай пары вынікае не з яе ўласных здабыткаў, а з таго, што ў ёй за апошняе дзесяцігоддзе выявілася і аформілася досыць шырокая плынь інтэлектуальнай літаратуры, якая дазваляе нам казаць пра зусім новую з’яву — беларускі інтэлектуалізм.
    Гэтым разам я хацеў бы амаль паўтарыць тую самую моўную фігуру, адно паставіўшы на месца «беларускага інтэлектуалізму» — «эсэ». Сучасная літаратурная крытыка, згодна нашай адвечнай завядзёнцы, шукае (і пераважна не знаходзіць) значных дасягненняў у прозе ды паэзіі, скрайнім выпадкам — у драматургіі, у той час як гэтыя «дасягнешіі» пайноўшай літаратуры калі дзе сёння і можна адшукаць, то ў жанры эсэ.
    Эга-эсэ Леаніда Дранько-Майсюка «Стомленасць Парыжам» (ды іншыя); зборнікі эсэ Уладзіміра Арлова «Мой радавод да пятага калена» і «Божая кароўка з Пятай авеню»; не сабраныя пад адной вокладкай шматлікія «вандроўныя» і не «вандроўныя» эсэ Адама Глобуса (часткова яны ўвайшлі ў кнігу «Толькі не гаварыце маёй маме»); шматстайная эсэістыка Сяргея Дубаўца (Дубавец па азначэнні эсэістычны літаратар, усё ім напісанае, за выняткам хіба «іірактыкавашіяў» у прозе і вершах, на сутнасці, з’яўляецца эсэістыкай); «Зацемкі з левай кішэні» Леаніда Галубовіча (кожная зацемка Галубовіча ёсць не што іншае, як міні-эсэ, а з другога боку, усе разам яны — гэта адно бясконцае мета-эсэ); метафізічная эсэістыка Ігара Бабкова і футурыстычная Юра-
    fTfr.JX
    ся Барысевіча, размаітая эсэістыка «Нашай Нівы», якая ад пачатку татальна навярнулася на гэты жанр (пайперш згадваюцца прозвішчы Славаміра Адамовіча, Сяргея Харэўскага, Севярына Квяткоўскага, Зміцера Бартосіка...); эсэістыка часопіса «Крыійца» (там свядома і мэтанакіравана перасоўваюць літаратурную крытыку ў дыскурс эсэ)... Дадамо да гэтага несістэмныя, але ад таго не менш яскравыя эсэістычныя ініцыятывы Сакрата Яіювіча, Алеся Разанава, Алеся Асташонка, Пятра Васючэнкі, Алеся Аркуша, Юрася Пацюпы ды шмат, шмат каго яшчэ. Акінем вокам усё гэта разам і ўбачым тое, што ўжо даўно ў пас перад носам: апошняе дзесяцігоддзе беларускай літаратуры было дзесяцігоддзем эсэ, і якраз тут, у эсэ, яна выявіла сябе найбольш ярка, актыўпа, цэласна і грунтоўна. Але істотна нават не гэта (колькасць і якасць эсэістыкі), а тое, што нарэшце эсэ з'явілася ў нашай літаратуры і заявіла пра сябе — як пра наўпавартасны жанр... 1 гэта сапраўды падзея, ды яшчэ якая!..
    Сёння ўжо нават цяжка сабе ўявіць, што ад свайго пачатку і на працягу стагоддзя новая беларуская літаратура стваралася і разгортвалася паўз эсэ (за рэдкімі выключэннямі, не істотнымі для сітуацыі ў цэлым). Але так яно было насамрэч. Практычна няма эсэістыкі ў Вінцэнта Дуніна-Марцшкевіча, Францішка Багушэвіча (праўда, тут мы мусім згадаць прадмову да «Дудкі беларускай» як нрыклад, бадай, першага і, безумоўна, вялікага эсэ), у Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча (хаця ён, бясспрэчна, меў багаты патэнцыял эсэіста), Аркадзя Куляшова, Кузьмы Чорнага, Пімена Панчанкі, Івапа Мележа, Васіля Быкава...
    Рэч, натуральна, не ў тым, што згаданыя тут (і ў мностве не згаданыя) літаратары былі пазбаўлены эсэістычнага таленту; рэч у тым, што ён ці быў не да месца ў пэўнай літаратурнай сітуацыі і таму застаўся незапатрабаваным, ці з той альбо іншай, пераважна ідэалагічпай, прычыны не мог выявіцца і таму мусіў рэалізоўваць свой ііатэнцыял у такіх канвепцыйных жанрах, як
    раман, паэма, апавяданне, верш — і толькі ў нейкіх сваіх парэштках азначаўся праз артыкулы з нагоды, успаміны (таксама з пагоды), часам нешта яшчэ, што, бадаіі, можна было б пазначыць якім-небудзь няўцямна-аморфным словам, кшталту «расповед».
    Можа, некалі ў пекага дойдуць рукі, каб згуртаваць і грунтоўна прааналізаваць усе тыя нрычыны і абставіпы, якія на працягу стагоддзя заміналі аб’явіцца эсэістыцы ў беларускай літаратуры. Я ж тут згадаю адно пекалькі момантаў, якія, як мне падаецца, найперш тлумачаць гэты феномен.
    Падставы адсутнасці
    Станаўленне новай беларускай літаратуры ў апошняй чвэрці XIX — пачатку XX стагоддзя спалучалася з фармаваннем нацыі і таму было цалкам падпарадкавана, што зусім натуралыіа, выяўленню і легітымізацыі не асобнага «я», а калектыўнага «мы»: мы — беларусы. Праблема «я» ўяўлялася настолькі мізэрнай, нічога не вартай раўнуючы з веліччу задачы, вынікам якой мусіла быць наўставашіе новай нацыі, што ііават у дзённікавых запісах і нрыватных лістах духоўныя мітрэнгі ўласнага «я» амаль заўсёды ўвязваліся з нейкімі агульнамаштабнымі калізіямі. I толькі калі абрыс нацыі збольшага быў акрэслены і вават адбылася спроба стварэння нацыянальнай дзяржавы (БНР), пачалі з’яўляцца першыя эсэ, чаму прыкладам вядомыя тэксты Абдзіраловіча і Сулімы. I хаця пачатковая беларуская эсэістыка пераважна была завязана на агульнанацыяналыіую праблематыку, яна ўжо паднарадкоўвалася не столькі ідэалогіі канвенцыйнага «мы», колькі светапоглядным патрабаванням асобавага «я».