Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
Р Н ? Д" У f U U 4 fT/, !• J У'
кавалак веку, без гонару за перамогу ў той Вялікай вайне, якую выііграў асабіста ты (так шматкроць казалі разумныя людзі), без успамінаў пра палёты ў космас Гагарыпа і свайго роднага Каваленкі, дый увогуле, што ты тут забыўся на гэтай голай выспе для скразнякоў свабоды, калі ў цябе ёсць магутная звышдзяржава, якую ты ствараў уласнымі крывёю і потам і якая праз сваю веліч падавала велічы і табе...
Акцэнтую! Наш канцэптуалыіы разрыў з «беларускім народам» паходзіць не столькі з рознага стаўлення да мовы, гісторыі, ідэалогіі, колькі з ацэнкі таго месца, дзе беларусы жылі апошнія дзвесце гадоў.
Мы (колькі там нас?!) лічым, што ўсю гэтую пару заставаліся скаланізавалыя, што нашыя дзяды і прадзеды былі рабамі Расеі, а мы, нашчадкі гэтых рабоў, сёння займелі свабоду і незалежнасць дзякуючы перманентнаму супраціву леншых з нашых продкаў (і трохі — сучаснікаў).
«Беларускі народ» (а гэта, бадай, дзевяноста адсоткаў ад усяго населыііцтва Беларусі) лічыць радыкалыіа інакш. У адрозненне ад нас ён не займеў (свабоду), а страціў — вялікую дзяржаву, з якой мусіў лічыцца ўвесь свет і жывучы ў якой гэты астатні свет быў і не надта патрэбны. «Беларускаму народу» нават смешна слухаць пра нейкае там рабства, бо, бадай, добрую траціпу палітычнай, экапамічнай ды інтэлектуальнай эліты Масквы складалі беларусы па паходжанпі, а сама Беларусь у канфігурацыі імперыі займала адно з самых паважных месцаў, была індустрыялыіа мадэрлізаваная і мела ці не найвышэйшы ўзровень дабрабыту (за выняткам, зразумела, Масквы). IІры гэтым, як ні дзіўна, нелы а сказаць, што «беларускі народ» рашуча настроены супраць незалежнасці. He. Але і адмаўляцца ад сваёіі вялікаіі гісторыі ў супольнасці з Расейскай імперыяй ёп не жадае. Тым болеіі. што мы яму прапаіюўвалі намяняць ролю вялікага воя і вялікага доііліда, які за гэтыя два стагоддзі ці то пабраў, ці то вызваліў палову свету зямпога, засвоіў ладную частку свету касмічнага і збудаваў
першую ў свеце камуністычную цывілізацыю, на ганебную ролю скаланізаванага раба, які сам з гэтага рабства нават вызваліцца не здолеў.
* * *
Я не ідэолаг і нават не налітык. Я шараговы валанцёр Нацыяналыіай Мроі. Пачынаючы з «Дзядоў» 1988 года ўдзельнічаў амаль ва ўсіх шэсцях і мітынгах, якія ладзілі нашыя налітыкі, а з 1991 года раз на тыдзень абавязкова чытаў «Нашу Ніву», якая ідэалагічна забяспечвала і падтрымлівала нашых палітыкаў.
Як шараговы валанцёр я, мусіць, не павінен сунуцца не ў сваю справу, гэта значыць аналізаваць і тым болыв публічна ацэньваць тэорыю і практыку тых, за кім дабрахоць рушыў последам ужо больш як дзесяць гадоў таму. Але, мабыць, я зашмат стаптаў чаравікаў на ўсіх гэтых шэсцях і залішне ўважліва дзесяць год запар прачытваў «Нашу Ніву». каб цяііер, калі ўжо побач той дзень, у які на чарговую публічную акцыю збярэмся толькі мы ўтрох: ідэолаг, палітык ды я, не выказаць услых тое, пра што думалася ўжо досыць даўно.
Бо калі думаць не сэрцам, а тым, чым яно і належыць, то, прьшамсі сёння, ужо няцяжка зразумець, што гэта мы самі (ідэолаг, палітык і валанцёр, які сваёй наяўнасцю забяспечваў імпэт ідэолага і палітыка) разасобілі сябе з «беларускім народам», паклікаўшы яго ў краіну, дзе ніхто пе жыве, акрамя гістарычных і літаратурпых зданяў ды нрывідаў...
Зусім натуралыіа, што «беларускі народ» не адгукнуўся на наш нокліч у нікуды. А мы на яго за гэта моцна раззлаваліся. Ды што там раззлаваліся. Мы яго знелюбілі і нават трохі ўзнепавідзелі. Якімі толькі словамі і мянушкамі не абзывалі мы гэты балотны народ, што не хацеў караскацца за намі на выспы для скразнякоў.
«Народ» нейкі час абыякава трываў нашую лаянку, а потым узяў ды адсунуўся ад нас надалей. Апошнім мы былі ўжо ўшчэнт абражаныя.
Увогуле, пашыя стасункі з «беларускім народам» смешныя да трагічнага. 3 дня ў дзень ва ўсіх падуладных нам СМІ як толькі мы яго не ганілі і не ганьбавалі, але пры гэтым дзень ііры дні чакалі, што назаўтра ёп нас ужо абавязкова палюбіць, пачне чытаць нашыя газеты і кнігі ды далучыцца да нашых мітынгаў і шэсцяў.
Хаця калі да нашых стасункаў з «беларускім народам» паставіцца без паблажлівай самаіроніі, то іх трэба перафармуляваць у катэгорыях адкрытай канфрантацыі і варожасці. Бо як толькі «беларускі народ» абраў Лукашэнку па ўладу, то адразу пачаў вызнавацца намі за ворага, а краіна Беларусь — за варожую краіну.
Гэтая тэза толькі вонкі выглядае залішне радыкалыіай...
Некалі за камуністамі ў кожнай цэнтральнай газеце была рубрыка кшталту «Трушчобы Амерыкі», дзе пра ўсе ідэалагічпа варожыя краіны пісалася выключна ў ракурсе «трушчобаў», «паразаў», «парушэнняў правоў чалавека», «падвышкі цэнаў», «пратэстных выступаў» і да т. п.
А цяпер, на тле гэтай рэтраспекцыі, згадайце. аб чым пішуць нашыя газеты і пра што распавядае наша радыё?
Дарэчы, дарэмна думаць, што сітуацыя пераменіцца, калі пры ўладзе будзе пе Лукашэнка.
He мы, а «беларускі парод» яго выбраў, і не мы, а той самы «народ» яго скіне (рана ці позна) і зноў выбера не нашага, а свайго прэзідэнта, і мы зіюў будзем пісаць пра краіну Беларусь як пра варожую краіну...
Але ці магло, ці можа быць інакш? Бадай — не. I найперш таму, што іншымі не маглі быць мы самі. Падмурак, па які мы абапіраліся ў сваім паўставанні над вярэдзівам часу, мацаваўся трыма кутнымі камяпямі: аптыкамунізмам, антыкаланіялізмам і нацыяналізмам. I без гэтых двух «анты» тады быў немагчымы трэці складнік. Адсюль у той час, калі фармавалася ідэя Адраджэння (Ідэальнай Беларусі), нават відушчы, дасведчаны ў канцавым выніку тых падзеяў, што яшчэ толькі распачыналіся, не здолеў бы нікога пераканаць у такой
канцэпцыі Беларускай Дзяржавы, якая б адначасна спалучала ў сабе плёп савецкай, супольнай беларуска-расейскай і нацыяналыіа-гістарычнай спадчыны. Хіба што толькі як здзек тады магла быць успрьшятая прапанова задзіночыць у кубле аднаго дыскурсу Вялікае Княства Літоўскае і БССР, слуцкае паўстанне і савецкую партызанку, Астрожскага і Жукава, Рэч Паспалітую і СССР, Скарыну і трактар «Беларусь», Грунвальд і вясну 45-га, Дамейку і Чэрскага, Гагарына і Каваленку... Жорсткае размежавашіе з аднаго боку па лініі «антыкамунізму», а з другога — па лініі «антыкаланіялізму» было, калі заўгодна, наканаванае нам тым часам, у якім мы падымаліся з каленаў, і памяць пра тое, чым мы падымаліся, будзе трымаць нас да скоііу (прынамсі — метафізічпага), нават калі гэты скон нрыспешыцца ўчэпістасцю нашай памяці... За што сведчыць і адзін з апошніх нумароў «Нашай Нівы», дзе Сяргей Паўлоўскі і Сяргей Харэўскі з рамантычным пафасам пачатку 90-х нахвальвалі «сарматаў», гэта значыць беларускую шляхту, якая аддана служыла сваёй бацькаўшчыне — і заклікалі да арыстакратызацыі сучаспай нацыянальнай эліты, раўнуючы з той, старасветнай...
— Якраз да маіх развагаў, — падумалася ўсмешліва. — Бо можа нас і разрозніваюць дробязі і прыватнасці, але ў галоўным мы да сарматаў ужо цяпер зусім падобныя: яны нрафуфукалі (тут сам-насам я ўжыў куды больш моцпае слова) сначатку Вялікае Княства Літоўскае, а затым Рэч Паспалітую, а мы — Беларусь.
Але ж, дзякаваць Богу, мы не адныя ў гэтай краіне. Шмат хто «нарадзіўся тут». I тут расце, вырастае — ужо не абцяжараны невылечнымі комплексамі антыкамунізму і антынацыяналізму.
Ладная частка тых, хто яшчэ голькі наўстае над вярэдзівам часу з любоўю да Беларусі, чытае «Нашу Ніву» (ведаю гэта пэўна, бо даволі хаўрусуюся з маладым народам). Але, як мае быць, яна чытае там не тое, што мы пішам. Бо сваё мы ўжо напісалі дзесяць гадоў назад, калі выдалі першы нумар «Нашай Нівы».
ТГfi tJ
I цяпер. праз дзесяць год, я з надзеяіі чакаю другога нумара, які будзе створапы не дысідэнтамі занядбанай калоніі суіюлыіа з прыбышамі з савецкай імперыі, а тымі, хто «нарадзіўся тут».
Але пакуль той другі нумар не выйшаў, я згадваю паплечпікаў па вялікаму адраджэнскаму рушэнню, якія цяпер недзе самнамбулічна блукаюць усцяж «ідзалыіага нікуды», і здуменна пытаюся ў самога сябе: навошта мы ў гэтай краіне і што ўвогуле мы тут робім? — ГІішам вершыкі і мацуем шэсці. Здаецца — усё. Бо ўсё астатняе робім не мы, а тыя, хто пра нас нічога не ведае і ведаць не хоча.
Дыснурс свабоды ЭСЭ ПРА ЭСЗ
У 1588 годзе ў Парыжы пабачыла свет першае поўнае выдашіе «Essaia» Мішэля Мантэня. Кніга не засталася па-за ўвагай (аб чым сведчыць хаця б той факт, што ў 1597 годзе, у Лондане, Фрэнсіс Бэкан друкуе свае «Essays»), але і да сёння надзея, якую стварыў Мішэль Мантэнь, не прысутнічае ў пераліку найбольш адметных з’яў еўрапейскай гісторыі — а дарма. Вынайсці і замацаваць у літаратуры новы жанр (нры жаданні можна казаць і пра новы літаратурны род, месца якому сярод эпасу, лірыкі і драмы) — такое здараецца пе кожны дзень. Дакладней, падобнае ні раней, ні іютым ніколі не здаралася. Мы не можам хоць з якой мерай упэўненасці сказаць, хто вынайшаў драму, паэму, раман... А вось аўтара жанру эсэ можам назваць абсалютна дакладна.
Але, надаючы вынаходніцтву Мішэля Мантэня метагістарычнае значэнне, я зыходжу нават не столькі з яго літаратурпай каштоўнасці (хаця аднаго гэтага было б даволі для якой заўгодна ўхвалы), колькі з каштоўнасці менавіта гістарычнай, бо ніводзін літаратурны жанр не паўплываў на фармаваіше еўрапейскага чалавека ў такой меры, як эсэ.
Некалі Эдмунд Гусэрль казаў, што старадаўняя грэчаская філасофія і ў XX стагоддзі вызначае не толькі еўрапейскае мысленне, але лад ды кшталт самоіі еўрапейскай цывілізацыі. Як з майго гледзішча, то вялікі мысляр тут трохі нераболывыў. Так было толькі да 1588 года, да таго часу, калі пабачыла свет кніга Мішэля Мантэня, якая адкрыла еўрапейскаму чалавеку каштоўнасць суб’ектыўнага мыслення і, адпаведна, каштоўііасць індывідуума як носьбіта гэтай суб’ектыўнасці.
Грэчаская мадэ.'іь мыслення, нры ўсёй яго ііітэлектуальнай разняволенасці і светапогляднай размаітасці, як і пазней запанавалая аднафарбавая юда-хрысціянская, мелі на мэце ўсталяванне канвенцыйнай ісціны, якая праз усеагулыіую дамоўленасць замацоўвала нейкі светапоглядны ці рэлігійпы дагмат. Натуралыіа, што на ідэалогіі канвенцыйнасці сфармаваліся і ўсе роды літаратуры: энас, драма і нават лірыка. якая толькі на ііершы іюгляд падаецца прэзентантам суб’ектыўпай сваволі прыватпага «я», але па сутнасці застаецца ў полі эстэтычнай канвенцыі, за што сведчыць як кананізацыя формаў лірыкі, так і фармалізацыя эмацыяналыіых досведаў унутры гэтых формаў.