Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
Зрэшты, жаліцца доўга не выпадала, бо ў рэдакцыю пацягпуўся «люд». Першым, «забраць» Адама Міцкевіча, прыйшоў Сяржук Мінскевіч. Паглядзелі мае праўкі, пагаварылі пра пераклад «Дзядоў», які паралельна робіць Кастусь Цвірка.
Неўзабаве Леанід Галубовіч пачаў збірацца ў рэдакцыю «ЛіМа». He развітваліся, бо меркавалі сустрэцца на шэсці, якое арганізоўваў БНФ а пятай гадзіне з пловічы Якуба Коласа. Шэсце і мітынг былі ў абарону на.гіітвязняў, а абраная дата 14 траўня адсылала да майскага рэферэндуму 1995 года.
Прыйнюў перакладчык, культуролаг і паэт Валерка Булгакаў, прынёс кнігу «Panorama Polskiej Mysli Filozoficznej», каб я прачытаў аргыкул пра Лешака Калакоўскага (бадай, адзінага любага мне польскага філосафа) і вырашыў, у якім аб’ёме яго перакладаць: цалкам ці са скарачэннямі?
He паспелі з Валеркам разгаварыцца, як у пакой літаралыіа ўскочыў філосаф і паэт, дырэктар Беларускага Калегіума Алесь Анціпенка — яму нешта трэба было ад (ці да?) Алеся Разанава. Выказаў абурэшіе з нагоды ўсёй беларускай вяскова-адраджэнскай паэзіі. Лакалыіай падставай для таталыіага абурэнпя была апошпяя з выдадзепых нядаўна на Беларусі кніг Ларысы Геніюш, якую ён толькі што чытаў па дарозе ў рэдакцыю. Там жа, па дарозе, ён з гатай нагоды пачаў складаць антыадраджэнскі вершык і некалькі строфаў з яго нам тут жа і прадэкламаваў.
Але доўга гаманіць пі ў кога не было часу. Алесю да публічнай лекцыі ў Беларускім Калегіуме (яна расначыналася а шостай гадзіне, і дырэктар мусіў там быць) трэба было яшчэ заскочыць у Скарынаўскі цэнтр, а я спяшаўся на плошчу Якуба Коласа, каб прайсці з калонай дэмапстрантаў да плошчы Перамогі, а потым сесці на метро і наехаць да філіі музея Максіма Багдановіча, дзе мелася адбыцца вышэйзгаданая публічная лекцыя.
На плошчу мы паехалі з Сержуком Мінскевічам. Народу было зусім мала і амаль нікога са знаёмых, хаця зпаёмых твараў было даволі, бо за дзесяцігоддзе мітынгаў вочы прыглядзеліся да ветэрапаў вулічных акцыяў.
Пэўна, на мітынгі людзі ўвогуле хутка перастаііуць хадзіць. Надакучыла з году ў год рабіць адно і тое самае. Ніякага выніковага эфекту ў большасці з гэтых шэсцяў ужо даўно няма, а таму няма з іх радасці... Ідзеш туды як пад прымусам, хаця ніхто і пе прымушае... Нешта прымушае, але і ў гэтага нешта відавочна слабне энергія. Бадай, арганізатарам мітынгаў і шэсцяў трэба перастаць імі злоўжываць. Пакінуць на год адно-два шэсці, каб людзям у ахвоту было, — і даволі. Іпакш гэтая форма
супраціву хутка будзе дыскрэдытаваная ўшчэнт, калі ўжо не дыскрэдытаваная...
Пакуль шэсце не пачалося, стаялі з Сержуком ля афішнай тумбы, гарталі дыхгоўную кніжку «Дзядоў» на нольскай мове, разважалі пра Міцкевіча, які першым распрацаваў міюгія з тых тэмаў, што потым без меры будуць эксплуатавацца ў беларускай паэзіі, ды падпісвалі розныя паперы: за вызваленне палітвязняў, за грамадзянства ў БНР, яшчэ за нешта... У падзяку за нашу актыўнасць дзяўчаты, штозбіралі іюдпісы, падарылі нам бел-чырвона-белых папяровых буслікаў (мой і цяпер вісіць пад пісьмовым сталом).
Неўзабаве невялічкая калона рушыла на ходіііку паўз нраспект. Мы з Сержуком прыладкаваліся ў самым яе канцы і там нечакана сустр:>. іі Зміцера Вішнёва, Віктара Жыбуля, Іллю Сіна. Атрымалася цэлая бумбамлітаўская філія зборнай калоны «змагароў за волю».
На плошчы Перамогі я апошні раз зірнуў на белчырвона-белыя сцягі (можа, дзеля асалоды, якую адчуваю заўсёды, калі бачу іх лунашіе, я яшчэ і хаджу на мітынгі?) і развітаўся з хлопцамі, каб праз хвілінаў дваццаць быць ужо на публічнай лекцыі пра сучаснае мастацтва, якую чытаў Міхал Баразна.
Я не аматар публічнага інтэлектуалізму, мне куды больш утулыіа з кнігай, чым з лектарам. Але Беларускі Калегіум толькі распачынае сваю дзейнасць, і трэба было падтрымаць гэты распачын хаця б сваёй прысутнасцю (зноў трэба: на мітынг трэба, на лекцыю трэба). Гэта па-нершае. А на-другое — хацелася азнаёміцца, дзе і як усё гата адбываеіша, бо нраз ііару тыдняў самому давядзецца тут выступаць.
Зрэшты, час не быў патрачаны марііа, бо хаця я трохі і «адукаваны» ў праблемах сучаснага мастацтва (як-ніяк шэсць з наловай гадоў працаваў у газеце «Культура»), але некалькі момантаў з прамовы Міхала зацікавілі. Праўда, мне надалося, што калі Міхал дзеліць усё мастацтва на таталітарнае і, так бы мовіць, дэмакратычнае, то ён a priori адмаўляе таталітарііаму мастацтву ў каш-
тоўнасці. А між іншым мастацтва напярэдніх стагоддзяў было пераважна «таталітарным». Дарэчы, калі казаць ііра ўласна хрысціянскае мастацтва (абразы і да т.п.), то тут мера «таталітарызму» была і застаецца абсалютнай, бо дагмат (асабліва яго «праваслаўная версія») вызначае наперад пават колеры, якія мусяць выкарыстоўвацца пры маляванні твару, апраткі, фону і ўсяго астатняга. Што ніяк не замінае нам высока ацэньваць эстэтычную каштоўнасць многіх твораў дагматычных мастацтваў.
Алесь Анцінепка ў сваім каментары да лекцыі назваў Мінск другаснаіі сталіцай Расійскай імперыі з адпаведнай архітэктурай. На гэта культуролаг Юрась Барысевіч заўважыў, што ў такім разе Мінску не хапае маўзалея. Публіка пачала з імпэтам абмяркоўваць: каго туды можна было б пакласці?
Дарэчы, публікі было не вельмі шмат, але, у адрозненне ад мітынгу, тут гэты факт не засмучаў.
Разыходзіліся хто куды. Мы з Юрасём Барысевічам і Міхасём Баярыным вырашылі папіць кавы. Пакуль абмяркоўвалі, куды скіравацца, на вочы патрапіла кавярпя «Воля». Натуральна, кавярню з такой назвай мы не маглі прамінуць і спусціліся ў скляпенне. Месцы там былі, але каву гатавалі распушчальную (як зазвычай, там, дзе ёсць воля, -там нічога вартага болей няма). Мы з Міхасём ужо былі памкнуліся шукаць іншы прытулак, але Юрась, пагартаўшы меню, занрапанаваў замовіць па чарцы гарэлкі. Прапанова была неблагая, аднак мы з Міхасём не змаглі на яе пагадзіцца, бо ue мелі грошай. Толькі тут высветлілася, што Юрась у сваёй прапанове і не разлічваў на нашыя грошы, бо атрымаў сёння ў газеце «Навіпы» («Свабода») ганарар. Зразумела, мы засталіся ў (па) «Волі». Селі за чорпы столік у чорныя крэслы. Попелыйца, дарэчы, таксама была чорная (падумалася, што «воля», пэўна, сапраўды чорнага колеру, невынадкова ж гэта любімы колер анархістаў).
Гамонка была прыязнай. Гаварылі пра палярныя эстэтыкі: Малармэ — Заля. Бабкоў — Галубовіч, Баярып — Вішнёў. 1 ў гэтым звязку нра светапоглядныя дэклара-
цыі, якія ў творцаў досыць часта знаходзяцца ў адкрытай ці латэнтнай апазіцыі адносна іх уласных паэтыкаў... Зрэшты, пераказваць падобныя гаворкі ііе мае сэіісу, бо яны, як бліны, смачныя, адно пакуль гарачыя...
Юрась замовіў яшчэ на чарцы (мне і сабе, а Міхась папрасіў «колы»), Мы па кроплі смакавалі гарэлку і абмяркоўвалі магчымую назву кнігі Юрася, якую ў «Эўрофоруме» таксама рыхтаваў да друку Міхась Баярьш. 3 усіх варыянтаў у той момант нам з Міхасём найбольш надабалася назва «Вочы па далоні». Класічная постмадэрновая гулыія з цытатай («Сэрца на далоні», Івап Шамякін), але за гэтай гульнёй бачылася яшчэ нешта, хаця, верагодна. гэтае нешта можна было ўбачыць адію нраз алкагольную кроплю.
Сядзелі нядоўга, развіталіся каля метро. На развітанне Юрась зноў напытаўся (гаворка ўжо была), ці змагу я напісаць нрадмову да яго кнігі.
«Прадмовы» — не мой жанр, я ўжо адмаўляўся ад падобных нранаіюваў шмат разоў, але Юрась — гэта іншае... Дамовіліся, што паспрабую, калі знойдзецца хоць трохі часу.
Вярнуўся дахаты, уключыў тэлевізар, на чэмпіяпаце свету па хакею чэхі з фінамі гулялі сярэдзіну другога нерыяду. Дагледзеў да канца. Выдатная атрымалася гульня, магчыма, адна з лепшых на гэтым чэмпіянаце. Да таго ж фіны (я быў «за» фіпаў) перамаглі і выйшлі ў фінал.
Калі клаўся спаць, падумаў, што трэба «паставіць» будзільнік на сем гадзінаў, a то зноў устану пазней, чым пажадана, каб паспець напрацавацца да працы ў рэдакцыі. Але — нс «паставіў», хаця ніколі не забываюся на японскую прымаўку: «Сакэ і доўгі соп — найпросты шлях да жабрацтва».
Ужо ў ложку ўспомніў, што калі заўтра з’явіцца хэнць, то трэба будзе нерапісаць чарнавік гэтага дня на белы аркуш паперы. Дакладней, не ўвесь дзень, а толькі некаторыя абзацы адной з яго версій, бо цалкам ён не roe што ў занагоўку — у раман не ўціснецца. Пачаў перабі-
раць, што заўтра можна будзе занатаваць, але, яшчэ не паспеўшы перасунуцца з ранку ў дзень, заснуў...
Спаць я люблю. Спаць я люблю больш, чым жыць. Можа таму, што ў сне я ёсць, як няма, і наадварот, мяне ў сне няма, як ёсць?..
Але што мяне будзіць на раніцу прачынацца?
Уладзімір Арлоў
ВЕЧНЫЯ ДЗЕЦІ БЕЛАРУСІ
На адной з прэзентацыяў кнігі Уладзіміра Арлова «Таямпіцы полацкай гісторыі» я выступіў з гняўлівай нрадмовай.
— Спадар Арлоў, — сувора сказаў я, — якраз таму, што вашыя кнігі пра Полацак напісаныя таленавітым літаратарам, яны робяць вялікую шкоду, бо засланяюць сабой усю размаітую і разнастайную гісторыю Беларусі як поліфанічна складанага універсуму. На вашых кпігах выгадавалася ўжо цэлае пакаленне беларусаў, якое пераканапае, што гісторыя Полацка — гэта і ёсць гісторыя Беларусі, хіба адно з невялікім дамешкам сякой-такой драбязы з іншых рэгіёнаў і эпохаў... Дык ці не пара вам, — грубы як Саванарола, занытаўся я наастачу, — апамятацца дзеля цэласнасці нашай піматпакутнай Бацькаўшчыны і перастаць ігісаць (ды перавыдаваць) свае інтрыганцкія кнігі пра ІІолацак?
He ведаю, як пераказ той сітуацыі выглядае цянер на паперы, толькі тады, у зале, я быў упэўнены, што наколькі па прэзентацыю сабраліся людзі адукаваныя і дасціпныя, то яны добра разумеюць маю прамову як камплімент не абы-якому белетрыстычнаму таленту Уладзіміра Арлова, парадыйна нрыхаваны за гняўлівым пафасам. Дарэчы, гэты камплімент недалёка сягаў, як мне здаецца, ад сапраўднасці. За апошнія паўтара дзесяцігоддзя чаго толькі не панапісана ў архіў рэтраспектывы Беларусі, але бальшыня з усёй той пісанкі ўвачавідкі блякне побач з гістарычнымі кнігамі Арлова, і адсчоль старажытны Полацак апынуўся наперадзе (ва ўсіх сэнсах) іншых падзеяў мінуўшчыны і добра-такі адсланіў і адсунуў ад пас усю астатнюю гісторыю Бе.іарусі.
Зрэшты, зусім магчыма, што я тут нешта залішне перабольшваю, але гэта неістотна для майго далейшага расповеду. Істотна roe, што пасля прэзентацыі некалькі інтэлігентнага выгляду жанчынаў літаралыіа кінуліся да мяне біцца, а яшчэ колькі, відаць больш абачлівых, адхіснуўшыся ад мяне, як ад зачумленага, на прамілы Бог пачалі ўпрошваць Арлова не слухацца вядомага гіцля Акудовіча — гэта значыць працягваць пісаць свае чароўныя казкі пра Полацак.