Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
— А ну вас, — злуецца паэтка, — устыла быць адбіткам чортведама якога гам быцця-шмацця, хачу сама на сябе паглядзецца ў люстэрка паэзіі!
— I ilito ты там убачыш? — тады груба пытаюся я (сябрам так можна).
Глупства кажуць, калі кажуць, што няма жаночай і мужчынскай паэзіі, а ёсць толькі добрая і благая (ці нешта надобнае). На жаль, і самыя дасціпныя з жанчынаў часам забываюцца, на якім полі яны гуляюць і па чыіх нравілах, і пачынаюць думаць, што яны, гэтаксама як і мужчыны, уяўляюць з сябе экзістэнцыйную множнасць, а значыць падобна мужчынам могуць у адначассе быць і аб’ектам і суб’ектамлітаратурнай гулыіі; іншымі словамі, пісаць сябе і нра сябе і з гэтага мець арыгінальны эстэтычны плён.
Паўтаруся: усе жанчыны — гэта адна жапчына, a значыць і ніякай экзістэнцыйнай множнасці. I, адпаведна, ніякай карысці (прынамсі, эўрыстычнай) з углядвання ў люстэрка на сцяне ці ў душы... 3 гэтага і настушіая максіма: жанчына, не набліжайся залішне блізка да самой сябе — там нікога няма. I тады, каб не нералякацца глухой пустаты, давядзецца хуценька запаўняць сваю адсутнасць чымсьці ці кімсьці іншым.
Гэтак будзе, але потым, у хвіліну адхлаішя, не пазбегнуць верша:
Прабіваюся па калдобінах разнабойнае рытмікі нечае, ніяк на сваю не патраплю.
Няўжо так уборыста
узараныя гоні
тутэйшага красамоўства, што дзеля маёе разоры папару не ацалела.
Тут усё нраўда і ўсё няпраўда. Але каб доўга не разблытваць. дзе тое, а дзе гэтае, скажу папросту: не варта лезці на чужое поле, калі маеш сваё. (Хіба толькі каб паласавацца струкамі гароху ці назбіраць васількоў у гліняны збан на пісьмовым стале.) А менавіта — не трэба ўцякаць ад наканавашія анталагічнай Адзіноты,
якая толькі і суседзіць з быццём і якую мужчыны ў сваёй экзістэнцыйнай множнасці могуць адно разбэрсаць, але піколі асягнуць.
Усё менш сябе, усё больш быцця. Гэта цяжкі шлях, бо гэта шлях у страту. Але хто калі казаў, што жыць лёгка? Асабліва паэту! Тым болей, калі ён мае дар вымыкаць з патаемнага ў непатаемнае нюлахі тых сутваў, што нітуюць між сабой усё існае. Дарэчы, — і Адзіноту з ядвабам таксама.
Юрась Барысевіч ГЕАГРАФІЯ ТЭКСТУ
Чытач, які цікавіцца сучасным айчынным мысленнем, дастаткова добра зпаёмы з творчасцю Юрася Барысевіча. Але, мяркуючы па асобных выказваннях у перыядычным друку (і асабліва на нрыватных размовах), многія ўспрымаюць яго тэксты, так бы мовіць, неадэкватна. Гэтае маё назірашіе аднолькава тычыцца як апалагетаў Барысевіча, так і ягоных крытыкаў.
Было б залішне адважным казаць, што я сам напэўна ведаю, як кожнаму іншаму трэба чытаць тэксты Юрася. (Ніхто за другога не ведае, як яму чытаць.) Але мне здаецца, што я ведаю, як іх не трэба чытаць.
Найперш іх пе трэба чытаць паныла. Панылым людзям я б увогуле не раіў іх адгортваць. Рэч у тым, што панылы чалавек ставіцца да кожнага прамоўленага слова сур’ёзна, як да правіла. I кожнае слова, кожную думку ён узважвае адносна тых нравілаў, якія лічыць за сур’ёзныя. А ў Барысевіча многія словы і думкі ці то няправілыіыя, ці то несур’ёзныя. Горш за тое: у яго немагчыма зразумець, якія з іх сур’ёзныя, але няправілыіыя, а якія правілыіыя, але несур’ёзныя. I таму ніколі невядома, дзе тут што нрамаўляецца «паныла», а дзе — з ледзьве ўтоеным прысмехам.
Што і казаць, аўтар валодае адмысловым і вытанчаным гумарам — які, між іншым, ніколі не пераходзіць у іронію, — аднак калі вы паверыце ў гэты гумар як у асіюўны змест ягоных тэкстаў, то, бадай, памыліцеся ў сваім посмеху, раўнуючы як панылы чытач у сваёй паныласці.
Дык што такое тэксты Юрася, калі япы напісаны як быццам і не з сур’ёзам, але і не як забаўка? Асабіста я схілыіы лічыць іх інтэлектуа.іыіай гулыіёй.
Гулыія — гэта тое месца, дзе забава і сур’ёз зблытваюцца настолькі, што губляюць свае ўласныя сэнсы, але тут яны зблытваюцца не дзеля самой блытаніны, a з патрэбы стварыць і выявіць нейкае іншае значэнне, якое можна зразумець толькі пепасрэдна з кантэксту гульні і ні праз што яшчэ, акрамя як праз тыя нравілы, якія гулыія сама абірае для сваіх мэтаў. Вось чаму, каб адэкватна ўспрымаць тэксты Барысевіча, мы найперш мусім зразумець і прыняць тыя нравілы, па якіх ён будуе сваю інтэлектуалыіую гулыпо і гуляе ў яе самнасам.
Прамовіўшы слова «гульня», мне цяпер лягчэй будзе вымавіць слова «постмадэрн», якое абавязкова іірамінуў — наколькі яно не зусім даснадобы Юрасю, — каб гэта хоць як уяўлялася магчымым. Абмінуць постмадэрп ніяк не выпадае, бо я не ведаю сёпня ў беларускай літаратуры нікога, чыя творчасць у такой жа меры аднавядала б філасофіі, эстэтыцы і практыцы постмадэрну. Гулызя, дэканструкцыя. цытаванне, іронія. эпатаж, таўталогія, правакацыя, калаж і г.д. і да т.п. — перад намі, як у падручніку, увесь асноўны набор начыння практыкі постмадэрновага пісьма.
Постмадэрн мне бачыцца настолькі тоесным творчай канстытуцыі Барысевіча (ці наадварот), што я нават пе ўпэўнены, ці змог бы Юрась рэалізавацца адпаведна свайму таленту ў іншую ад ностмадэрновай эстэтычную эпоху. Але ў звязку з тым, што яго тэксты, лічы, цалкам знаходзяць сябе ў полі тэорыі і нрактыкі постмадэрну, яны відавочна канфліктуюць з традыцыйным (панылым) уяўленнем нра тэкст. Бадай, адсюль і многія з тых непаразуменняў, якія ўзнікаюць пасля сустрэчы з імі традыцыйнага чытача. Адно з найбольш распаўсюджаных непаразумепняў канцуецца абвінавачваннем аўтара ў злоўжывапні цытатамі. Мне нават даводзілася чуць (ды нешта падобнае прагучала ўжо і нублічна), што тэксты Барысевіча, асабліва раннія г;па ўсяго толькі зборнікі цытат, дзе ўласна аўтарскія абзацы ўяўляюць з сябе адно своеасаблівыя інтэрпрэтацыйныя масткі ад цытаты да
цытаты, ад аднаго агулыіага месца да другога. Напэўпа, найпрасцей было б запярэчыць (папярэдне яшчэ раз нагадаўшы: цытаваіше — адзін з базавых іірыёмаў эстэтыкі постмадэрну), што ўсё якраз наадварот: агулыіыя месцы цытат — гэта толькі масткі, якія Юрась неракідвае ад адной арыгіналыіай інтэрпрэтацыі да другой. Але такі мехапічны «кульбіт» мала што натлумачыць пам у стылі пісьма аўтара.
Мы ўсе мыслім (і, адпаведна, пішам) цытатамі літаратурпых напярэднікаў, толькі ў адных гэтае цытаванне ўтоенае і ад сябе, і ад іншых, а ў другіх яно фармалыіа аддзеленае ад уласных інтэрпрэтацый, як у люстэрку аддзелены адбітак ад выявы. (Кожны раз, калі я зазіраю ў люстэрка, я цытую самога сябе.)
Між іншым, актыўнае выкарыстаіше «адкрытых» цытат не ёсць вынаходніцтвам ностмадэрнізму. Згадаем хаця б трактаты Эразма Ратэрдамскага, эсэ Мішэля Мантэня ці японскую літаратуру сярэднявечча, дзе «адкрытае» цытаванне ставалася абавязковым элементам стылю, хаця зусім пеабавязковым лічылася спасылацца на аўтараў цытат.
Але як бы там ііі было раней і як яно пі ёсць цянер, ва ўсялякім разе трэба быць дастаткова ўпэўненым у вартасці свайго ўласнага рэфлексавання, каб выставіць насупраць цытаты сваю інтэрпрэтацыю яе і ў гэтым двубоі выйграць, перамагчы, гэта зпачыць надаць інтэрпрэтацыі кшталт большай арыгіналыіасці, чым меласама цытата, — адным словам, зрабіць інтэрпрэтацыю больш цытатай за саму цытату... Як на маё меркаванне, то ў Юрася падобнае раз-пораз атрымліваецца. Але мы зноў спросцім сітуацыю, калі вызначым стыль яго пісьма як «вайну цытат». Барысевіч не ваюе з цытатай, ён улучае яе ў скажоны «шызапісьмом» кантэкст у якасці непераможнага аргумента на карысць рэальнай сапраўднасці свайго ірэальнага (іначай — віртуальнага) відзежу свету.
«Самыя начытаныя органы сёшія — гэта вочы і вушы. Але, я мяркую, на службу літаратуры можна паставіць
усе пачуццёвыя органы, якія маюцца ў нашым целе. Трэба напісаць што-небудзь для чытання языком — напрыклад, салодкай лініяй па гаркавым нолі. У гэтым выпадку нам удалося б здзейсніць сапраўдную «асалоду ад тэксту», пра якую казаў Ралан Барт».
Пэўна, навату жахлівым сне Ралан Барт не могуявіць сабе, што нехта яго тэзу аб страчанай «асалодзе ад тэксту» звяжа з лізаішем языком нейкай салодкай фарбаіі намаляваных літар. Але гэтаксама, як з Бартам, Ю. Барысевіч абыходзіцца з усімі, каго цытуе. Калі б усялякія геніі і класікі розных эпох ведалі, у які кантэкст уключае іхняе бессмяроцце Барысевіч і як ён там гэтае бессмяроцце іптэрпрэтуе, то яны круціліся б у сваіх пахавалыіях, як вужакі на вуголлях. (Зрэшты, гэта ім наўрад ці зашкодзіла б, бо ад непарушнага ляжаішя на целе выгніваюць пролежні, пават калі гэта ўжо адію інферналыіае цела.)
Уласна за ўсімі папярэднімі развагамі пра інтэрпрэтацыю і цытаванне тоілася жаданне зразумець, як з другасных па азначэнні нрыёмаў узнік феномен адметнага, болей за тое, унікальнага ў беларускай літаратуры стылю мыслепня і пісьма. Унікалыіага настолькі, што самі тэксты Юрася не падлягаюць выняткаваму цытавашію, бо разам з цытатай немагчыма прыхапіць увесь той выключна адмысловы кантэкст, пастоены на датклівым прысмеху, які атуляў цытату ў аўтэнтычным асяродку і толькі гэтым атулеішем ствараў феномен яе сапраўднай вартасці...
Кожная цытата — гэта паўза ў тэксце, а калі паўзаў (цытатаў) шмат, то яны настолькі запавольваюць рух тэксту, што гэтаму руху бліжэй вяртацца, чым ііерасоўвацца панерад, але яшчэ ямчэй яму адно «перамінацца» з нагі на нагу, імітуючы дынаміку, як гэта робіць чарга.
Так, да вызначэння кампазіцыйнай характарыстыкі стылю Барысевіча вельмі падыходзіць метафара чаргі, на якой ён пэўна ж невыпадкова збудаваў адзін са сваіх «праграмных» тэкстаў з адпаведнай назвай.
Чарга рухаецца, як стаіць, стаіць, як рухаецца. Яна таўталагічная на сваёй сутнасці, бо ііе мае сюжэта.
Каб нераадолець таўталагічнасць чаргі, трэба з яе выйсці ў нейкі сюжэт, але Барысевіч пе робіць гэтага. Чаму? He ведаю. Можа таму, што сюжэт — гэта таксама не выйсце з чаргі, а толькі ілюзія выйсця. Існае і быццё ў сваім цэлым на азначэнні статычныя, і анталагічпасць гэтай статыкі не можа пераадолець ніякі сюжэт... («Усё ёсць поўпае тым, чым яно ёсць». ГІарменід.) Таму чарга са сваёй паўнаты нічога не тлумачыць, а толькі ўвесь час таўталагічна ператлумачвае самую сябе.
Пэўную статыку свайго пісьма як цэлага Юрась з поспехам камненсуе дынамікай кожпага лакалыіага моманту. Радыкалізм інтэлектуальных калізій, якія стварае Барысевіч ва ўсялякім апрычоным месцы тэксту, здаецца, не ведае ні спачыну, пі межаў. Магчыма, найбольш выразна гэта выявілася ў серыі эсэ, паяднаных ідэяй таталыіай літаратурызацыі ўсяго існага.