Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
Чалавек — гэта аловак, які піша мастацкі тэкст на белым аркушы быцця. Піша ўсімі органамі свайго цела, піша ўсім сваім целам, піша на ўсім, што існуе, гэта значыць і на сваім целе, на ўсіх яго органах, і не толькі на тых, што вытыркаюцца вонкі, але і на тых, што хаваюцца ўнутры. Юрась ііраііаноўвае абкрэмзаць радкамі з літараў не толькі паперу, платы, сцены, адіе і лекавыя пігулкі, каўбасы, кветкі, зататуіраваць усё, што хоць на імгнешіе займела форму, — нават хвалі. Адным словам, усё, што існуе як форма, мусіць быць ператворана ў своеасаблівы аркуш, на якім рэкламуецца той ці іншы літаратурны тэкст. Такім радыкалыіым чынам аўтар нрапануе нам усім разам перарабіць чалавека і чалавецтва з вытворцы і спажыўца быцця на творцу і спажыўца літаратуры...
He, гэта не шызафрэнія (Барысевіч — аўтар капцэпцыі «шызарэалізму»), гэта вербальны апакалінсіс...
Вось чаму я яшчэ раз папярэджваю аматараў панылых іэкстаў — не тлуміце сабе галаву і не звяртайце
ўвагі на тэксты гэтага аўтара. Нічым добрым для вас гэтая чытанка пе абернецца... А ўсіх астатніх заклікаю чытаць Юрася, як гуляць — у футбол, у шахматы, лайнс... Ува што заўгодна. Бо сутнасць гулыіі не ў тым, як і ўва што гуляць, і нават не ў тым, каб выйграваць. Сутнасць гулыіі ў тым, каб мець гулыпо і праз гэта атрымліваць асалоду. У выпадку з гулыіёй у барысевіча — інтэлектуальную асалоду.
Бум-Бам-Літ
АФРЫНА РАДЗІМА ТАЗІНАЎ
Даведка
Літаратурная суполка Бум-Бам-Літ арганізавалася ўвесну 1995 года. Слупы Бум-Бам-Літа: Барыссвіч Юрась, Бахарэвіч Альгерд, Вішнёў Зміцер, Гарачка Ссва, Жыбуль Віктар, Мінскевіч Сяржук, Туровіч Алесь, Сін Ілля...
Фетышы Бум-Бам-Літа: складны Тазік і, у перспектыве, машына “хуткай дапамогі”.
Ніколі пе хацеў быць сябрам (членам) Саюза пісьменпікаў, «Тутэйшых», ПЭН-цэнтра, Таварыства Волыіых Літаратараў... He, калі быць зусім дакладным, то адзін раз хацеў, бо пачаў моцна кашляць і з гэтага думаць пра смерць. 1 не так мяне тая смерць налохала, як вечная нястача грошай. Дзе ж гэта мая жонка, — думаў, — якой да палучкі грошай ніколі не хапае, набярэцца іх, каб прыдбаць труну, замовіць аркестрык ды справіць хоць якія хаўтуры. Дарэчы, з хаўтурамі найгорай, бо чымчым, а сябрамі і прыяцелямі лёс мяне ніколі не крыўдзіў. Як уявіў сабе, колькі іх адусюль нанацягнецца, і кожнаму трэба па праваслаўнай завядзёнцы тры чаркі наліць (але гэта, можа, вашым сябрам было б даволі тры чаркі, а маім, ды яшчэ з такой нагоды — смеху вартыя тыя тры чаркі)... Адным словам, як уявіў я сабе ўсё гэта, то зразумеў, што пасля хаўтураў маім сямейнікам таксама ўжо жыцця не будзе... I вось тады я ўспомпіў, што сяброў (членаў) Саюза пісьмеішікаў за дзяржаўны кошт хаваюць, і моцна пашкадаваў, што я не сябра (член) гэтага «саюза». Трэба, — пачаў я ліхаманкава прыкідваць варыянты. хуценька зладзіць якую-кольвек малюпасенькую кніжачку і прасіцца ў «саюз».
Тым болей, што ў мяне там шмат знаёмцаў, можа, паспрыяюць, каб прынялі і за дзяржаўны кошт пахавалі.
Магчыма, я і здзейсніў бы сваю задуму, але раптам кашляць ііерастаў...
Усё гэта я расказаў дзеля таго, каб шчыра засведчыць, што не хачу ні ў які літарацкі хаўрус...
А вось у Бум-Бам-Літ — хачу. Бо ў бумбамлітаўцаў ёсць Тазік (ні ў кога болей Тазіка няма), і кожны, хто бумбамлітавец, мае ганаровае права грукаць у яго бляшанае дпо...
Мпе моцна карціць грукнуць у Тазік, але ў бумбамлітаўцы мяне не возьмуць, бо бумбамлітаўцам нельга стаць (як сябрам Саюза пісьмешіікаў, ПЭН-цэнтра ці ТВЛ), бумбамлітаўцам трэба нарадзіцца. Тут я маю на ўвазе не столькі біялагічны факт народзін — хаця гэта, як вы разумееце, таксама істотна, — колькі творчы. Няма ніякіх шанцаў зрабіцца бумбамлітаўцам у таго, хто сфармаваўся як літаратар у эпоху сацрэалізму. Але не нашмат болей шанцаў і ў таго, хто сфармаваўся як літаратар, змагаючыся з сацрэалізмам вонкі і ў самім сабе. Для бумбамлітаўца сацрэалізм не жытло і не вязня, а ўсяго адзін з эстэтычных дыскурсаў (нічым не лепшы, аднак і не горшы за астатнія) адкрытай ва ўсе бакі постмадэрновай прасторы.
Бумбамлітавец — натуралыіы, «адпрыродны» постмадэрніст. Ён не выбірае постмадэрн з таго, што той яму падабаецца, ці яшчэ з нейкай анрычонай вераемпасці. Бумбамлітавец нроста не можа не быць постмадэрністам, як негр не можа не быць неграм. 1 хаця іншы бумбамлітавец жагнаецца пры слове «постмадэрніст», пе раўнуючы «рэаліст» Андрэй Федарэнка (натуральна, жагнаюцца яны зусім на розны жах), і напрамілы Бог даводзіць, што ані сном, апі духам, але гэта, бадаіі, толькі ад непамыснага ўяўлеішя пра постмадэрн як пра выключна эстэтычную падзею. Безумоўна, калі іюстмадэрн разумець зыходзячы адно з ягоных эстэтычпых прыкметаў і прыёмаў (гулыія, калаж, цытаванне, перформанс, іронія, містыфікацыя, зпагаж і г.д.), то можна перакон-
ваць сябе ды іншых, што ты вышэй, далей, ніжэй, глыбей за постмадэрн, ды ўвогуле ніколі не бачыў гэтага пудзіла і нават не чуў, каб у тваёй вёсцы пра нешта такое гаварылі.
Але постмадэрн — гэта найменш эстэтыка. ІІостмадэрн — гэта найперш інтэлігібелыіае быццё ў адсутнасці трывалых ды пераканаўчых логацэнтрычных ідэй. Вядома, можна занэўніць сябе, што ты маечн тычку ў сярэдзіне сусвету, — і трымацца за яе, не заўважаючы, што у руках жменя нарахні... Толькі ў бліжэйшае стагоддзе з крыгі постмадэрну ніхто не выскачыць на трывалы бераг.
Бумбамлітавец і постмадэрніст — браты-блізшокі. За гэта сведчыць і той факт, што амаль кожны бумбамлітавец мае (ці збіраецца прыдбаць) свой літаратурны маніфест.
У літаратуру — са сваім уласным «маміхвэстам». Гэта не дэвіз Бум-Бам-Літа, гэта «родавая» прыкмета постмадэрну, які не трывае талент без самападстаўнай творчасці, бо ў літаратурную эпоху, пазбаўлепую хоць якіх канстытуяваных каардынатаў, талект, які не здолыіы стварыць «сваё» нісьмо як уласную лагему быцця, мала чаго варты. Адсюль, з факта наяўнасці «ўласнага», «свайго» пісьма, узнікае патрэба маніфеста, гэта значыць хоць якой маркіроўкі ў гушчары тых зблытаных семантычных дыскурсаў, праз якія постмадэрновы літаратар прапануе прадрацца чытачу...
Зрэшты, пазначэнне бумбамлітаўца як постмадэрністага не шмат што тлумачыць у гэтым феіюмене. Болей мы знойдзем у словах Юрася Пацюпы, якія ён сказаў у прадбачанні Бум-Бам-Літа: «Але за імі («Тутэйшымі». — ВА.) прыйдзе пакалепне, для якога беларуская мова ііе будзе «богам», як для майго пакалення. Гэтыя «новыя» аўтары будуць настолькі нечаканыя і смелыя, што ўсе «Тутэйшыя» супраць іх выглядацьмуць архаістамі. «Новыя» папясуць шырокаю плынню цікавыя творы ў дрэннай, скалькаванай моўнай упакоўцы. «Новыя» стануць натуралыіымі для новага жыцця, таму іх цяжка будзе ў нечым панракнуць».
Тут усё траіша, хіба патрабуе ўдакладнення тэрмін «новыя», які апошнім часам актыўііа спажываецца ў нелінейнай бінарнай апазіцыі «повыя — старыя». Паколькі чытаючая публіка прызвычаілася: «повыя» — гэта тутэйшаўцы, нашаніўцы, тэвээлаўцы, зноўцы (аўтары «ЗНО»), то было б памылкай пазначаць гэтым наняткамі бумбамлітаўцаў, нягледзячы на тое, што толькі апошпія яго і заслугоўваюць. Бо пералічаныя вышэй — яшчэ не «новыя». Хаця, можа, ужо і не зусім «старыя»; яны, так бы мовіць, «новыя старыя». (3 іншага боку, карціць назваць «новымі старымі» найперш тых маладых ці ўжо і не надта маладых, што працуюць у састарэлай эстэтыцы, архаічных формах мыслення. Зрэшты, калі не інтэлектуальна, то эстэтычна адны «повыя старыя» прынцыпова не адрозіііваюцца ад другіх «іювых старых».)
Калі пагадзіцца з ацэнкай «новых» як «новых старых», то тады, між іншым, робіцца зразумелым, чаму ііі «Тутэйшыя», ні ТВЛ не ладзілі свае хаўрусы з эстэтычнай прыналежнасці, а фармаваліся на надставах сяброўскага сімбіёзу, амбітнасці, палітычнай заангажаванасці, меры патрыятычнай анантанасці да т. п. Дзе-пебудзь год праз дзесяць — пятнаццаць незасацыялагізаваны літаратуразнаўца аніяк не даўмеецца, што адрознівала «новых» ад «старых». I гэта цалкам натуральна, бо эстэтычна «новыя» паследавалі «старым».
У вышэй згаданай цытаванцы Юрася Пацюпы ёсць надзвычай істотны момант характарыстыкі ўжо сапраўды «новых». «Новыя» стапуць натуральнымі (курсіў мой. — ВА.) для повага жыцця...»
Гэтае азначэшіе «натуралыіыя» можна разглядаць у самых розных аспектах (у аспекце постмадэрну яно ўжо трохі краналася). Тут мы звернем увагу толькі на адно з адрозненняў Бум-Бам-Літа ад яго літаратурных папярэднікаў. I «Тутэйшыя», і ТВЛ былі не-натуралыіыя той культурнай сітуацыі, у якой знаходзіліся (ці сітуацыя была не-натуральнай для іх), і іірыкладалі ўсе памаганні, каб перамянінь яе адпаведна свайго ўяўлення пра каштоўнасці. «Тутэйшыя» змагаліся з «сацрэалізмам», «афі-
цыйнымі» пісьмешіікамі, антыбеларушчынай і дэкларатыўнай беларушчынай у спадзеве на стварэіше новай культурнай рэалыіасці, тоеснай еўрапейскаму культуралагічнаму кантэксту (і шмат чаго дамагліся ў гэтым сэпсе, калі «Нашу Ніву» разглядаць як сііадкаемку «Тутэйшых»), ТВЛ разгортвалася прыкладна ў тым жа рэчышчы (і з тымі ж «ворагамі»), што і «Тутэйшыя», і хаця акрэслілася нраз шэраг адметнасцяў і ўласных здабыткаў, але і ягоныя вектары гэтаксама скіраваныя за відарыс таго, што ёсць (і як ёсць), у тое, што павінна (мусіць) быць.
Дык вось, у адрознешіе і ад адных, і ад другіх (і ад усялякіх трэціх), Бум-Бам-Літ ні з кім не варагуе (у прынцыповым плане), нічога мяняць не збіраецца, пікога выперадзіўшага не даганяе. Так бы мовіць — нарэшце дагналі. I калі ў літаратурных практыкаваішях бумбамлітаўцаў адбіваюцца тэвдэнцыі, неяк ужо выявіўшыя сябе на Захадзе альбо Усходзе, — то гэта зусім не азначае, што бумбамлітаўцы да некага прыпадабняюцца, кагосьці пераймаюць, даганяюць, наследуюць. Падабенства тэндэнцый сведчыць адно пра тое, што бумбамлітаўцы працуюць у агулыіым эстэтычным іюлі, натуралыіым для стану сучаснай еўрапейскай культуры, якая ліхаманкава мітусіцца з нрычыны страты сэнсу быцця і апантана фукае ў «тазікі» у нрадчуваіші эры вялікага бязмоўя... Я не ведаю, хто з бумбамлітаўцаў прыдумаў назву «БумБам-Літ», я не ведаю, у каго з іх з’явілася ідэя ўзброіць суполку Тазікам, але калі карыстацца паняткам эпохі рамантызму (даўно састарэлым і напрыканцы XX стагоддзя ўжо нават трохі сменшаватым), гэта — «геніяльна». I першае, і другое «геніяльна» таму, што не слова і сэнс (ужо выпрацаваўшыя патэнцыял сваіх магчымасцяў), а гук, рытм і відарыс арганізуюць змест тэхнагеннай цывілізацыі і жыццё чалавека пры ёй (адсюль таталыіае панаваіше музычнаіі і відэакультураў). Бум-БамЛіт! Бум — гук, Бам — рэха, разам — Літаратура.