Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
Геаііалітычмая трагедыя Беларусі і беларусаў (крэваў, ліцвінаў, русінаў) якраз палягае ў тым, што нрастора іх бытавання не была ўцэнтраваная і з гэтага канструктыўна структураваная Вялікай сталіцай. He ў пару занядужыў Полацак, не акрыяў у сапраўдную моц Наваградак, зашылася ў перыферыйнае памежжа (адносна ўсёй поліэтнічнай прасторы) Вілыія. Колькі змаглі, суполыіа ўзялі на сябе функцыю калектыўнай сталіцы розныя мястэчкі і гарады. Але іх магчымасцяў было замала, каб нават усім разам аргаійзаваць і захаваць гэтую прастору як цэлае.
* * *
Увесь папярэдні экскурс, відавочна, занадта ірувасткі адносна сціпласці гэтых нататкаў, быў, аднак, мне неабходны, каб зацеміць, што калі б Алесь Аркуш усчыніў бунт супраць сталіцы ў іншую нару, то я быў бы сярод тых, хто самым неміласэрным гвалтам душыў бунтаўнікоў. Бо ўсё, што раней меншыла моц сталіцы, усё, што хаця б ставіла пад сумнеў адзіна магчымую цэіпрапалегласць яе месца, было на згубу не столькі самой сталіцы (бунт яшчэ ніколі нікога не перамагаў), колькі — усёй Беларусі. Адсюль і вьнікала неабходнасць аберагаць і вялічыць сталіцу нават коштам жорсткага прыгнёту нравінцыі.
Але так было раней.
Сітуацыя камунікатыўна адкрытаіі прасторы радыкалыіым чынам нерайначыла праблему. Сёпня цэнтр не толькі пэўнага рэгіена, а і ўсяго свету знаходзіцца там, дзе ёсць месца тэлевізару са спадарожнікавай антэнай і камііутару, надкдючанаму да Інтэрнэту. Вось чаму, калі з ініцыятывы ды арганізацыйнага імпэту найперш Алеся Аркуша паўстала Таварыства Волыіых Літаратараў, аснову якога склалі таленавітыя літаратары з розных ііерыферыйных нрастораў Беларусі, то асабіста я быў надзвычай усцешаны гэтай «вандэяій», всктар інттілектуальна-эстэтычнага руху якой быў скіраваны супраць
Менску як рэпрэсіўпай дамінанты. Уцеха была з таго, што ўжо напачатку 90-х відавочнілася: Менск мусіць быць «разбураны» яшчэ нерад тым, як у кожнага, каму гэта будзе сапраўды натрэбным, з’явіцца тэлевізар са снадарожнікавай антэпай і ўласны нароль у Інтэрнэце, — каб потым, па ўсталявапай звычцы, не цягнуцца з гэтым начыннем у Менск, а ўладкоўваць яго там, дзе табе ўтульней — хоць сабе на здзічэлым хутары.
Праўда, на фармалыіым узроўні літарацкі бунт беларускай правіпцыі супраць сталіцы адразу не дэклараваўся. Напачатку агрэсія была скіравапа супраць СГІ (Саюза пісьмеппікаў) і дэперсаналізаванай каманднаадміністратыўнай сістэмы, якую Менск толькі трансляваў на ўсю падлеглую яму прастору. Але трохі пазней ужо адкрыта было сфармулявана тое асноўнае, што латэнтна прысутнічала заўсёды, хаця на штандарах і не пазначалася. У гэтым сэпсе тэкст «Рэгіяналы пакідаюць сталіцу» можна лічыць праграмным у большай ступені, чым ранейшыя маніфестацыі з нагоды ўтварэння ТВЛ: «Рэгіяналы стаміліся глядзець у рот сталічным культурніцкім элітам і чакаць з цэнтру дапамогі й інструктажоў да дзеяпня. Hi таго і ні гэтага Менск ужо даць не здолыіы. Загнаныя ў кут, абяскроўленыя ў змаганнях за лусту хлеба, сталічныя эліты па завядзёнцы спрабуюць дэманстраваць сваю былую значпасць, але далей рытарычнай траскатні і маралізатарскіх навучашіяў справа не йдзе».
* * *
У гісторыі Новай літаратурнай сітуацыі, якая разгортваецца цягам апошніх дзесяці з лішкам гадоў і нераважна выяўляецца ў «недзяржаўным» інтэлектуалыіамастацкім дыскурсе, імя Алеся Аркуша асацыюецца з шзрагам канцзптуальных прапановаў: «ТВЛ», «пострамантызм», «рэгіяналізм», «новы кансерватызм».
Нраўда, ад ідэі «іюстрамантызму» як метаду тэарэтычнага абгрунтавання асноўнай зстэтычнай тэндэнцыі
іювай беларускай літаратуры Алесь Аркуш сёння ўжо сам адмаўляецца — на карысць ідэі «новага кансерватызму».
Мяркую, што ў пэўную ііару, і, магчыма, не вельмі аддаленую, «новы кансерватызм» напаткае лёс ягонага папярэдніка. Рэч у тым, што з прычыны свайго дзейнага тэмпераменту Алесь Аркуш імкнецца сфармуляваць эстэтычную рэальнасць тоесна ўласным памкненням. Адсюль ягоныя эстэтычныя канцэпты ііе столькі люструюць тыя асноўныя тэндэнцыі, што разгортваюцца ў прасторы беларускай літаратуры, колькі выяўляюць і фармулююць тое, што адбываецца на прыватнай тэрыторыі Алеся Аркуша як літаратара.
Зусім іншая справа — праект «Таварыства Волыіых Літаратараў» улучна з ідэяй «рэгіяналізацыі». Уласна, гэта адна і тая ж самая падзея, але выяўленая ў дзвюх розных праекцыях — практычнай рэалізацыі і тэарэтычнага абгрунтаванпя.
3 майго гледзішча, ідэя «рэгіяналізацыі» — гэта шчаслівая ідэя, бо мае рэалыіую нерспектыву, паколькі супадае з той структурнай пераарганізацыяй свету, якая адбываецца з узгляду на сітуацыю камунікатыўна адкрытай ва ўсе бакі нрасторы, дзе ўжо губляюць хоць які ўцямны сэнс такія элементы топасу, як «цэнтр», «перыферыя», «мяжа», «маргінальпасць»... I таму для гэтай ідэі неістотна, як доўга будзе існаваць Таварыства Волыіых Літаратараў і ці хутка ў Алеся Аркуша ў мностве з’явяцца паслядоўнікі, кожны з якіх стане выбудоўваць сталіцу сусвету на тэрыторыі самога сябе... Неістотна — бо гэтак усё роўна будзе. I гісторыя персанальнага бупту Алеся Аркуша — толькі адно, але досыць яскравае сведчанне на карысць снраўнасці гэтай татальнай перамены.
IT ft ? tJ К
Валянціна Аксак
АДЗІНОТА Ў ЯДВАБНАЙ СУННІ
Жанчына заўсёды жыве на хутары. Хай сабе яна там ніколі не была і нават не ведае, што гэта такое. Як толькі прамінае разбэрсанае адразу ва ўсе бакі юнацтва і дзяўчо робіцца жанчынай (жонкай, маці), яна адразу перасяляецца на хутар. I нічога не мяняе той факт, што яе схарон не ўскрай лесу і поля, а ў гарадскім гмаху. Хутар — гэта не форма і лад жыцця, a немагчымасць адэкватна жыць у свеце, які мужчыны стварылі ўпору сабе.
У гэтым сэнсе літаратурны свет ііе нашмат розніцца ад рэальнага. Ён гэтаксама адмераны мужчынамі над уласную задачу. Па вялікім рахунку, у гульні мужчынаў на літаратурным полі для жанчынаў месца адно на трыбунах, — але неўпрыкмет яны началі з’яўляцца і на арэне. Дарэчы, мужчыны не лішне працівіліся назоле, бо ў жанчынаў усё роўна не было іншага выйсця, як гуляць па іхніх правілах, а значыць — заўсёды прайграваць...
I дасюль жанчыны гуляюць і не на сваім полі, і ііе ў сваю гульню. 3 гэтага ў супольным літаратурным працэсе кожная з іх як бы сама на сабе. I хаця жанчыпаў згадваюць у агулыіых пераліках ці крытычных аглядах, гуртуюць з усімі разам пад адну вокладку ў даведпіках ды энцыклапедыях, але насамрэч яны застаюцца ўроссып самі наміж сабой і яшчэ далей — паміж астатніх.
Хутаранкі. Заўсёды сам-насам, у адзіноце.
Адзінота — імя і нашай гераіні, а Валянціна Аксак — гэта ўсяго яе псеўданім.
Толькі не зважайце мне, што паэт па азначэнні адзінотнік, тым болей, калі ён — жанчына. Я тут нра нешта
зусім не тое, а менавіта пра адзіноту, якая не можа быць чымсьці яшчэ, акрамя як сабой. Бо санраўдная адзііюта — гэта пе тады, калі ты самотны сярод іншых, а калі нікога іпшага пяма і быць не можа.
Усе жаіічыны — гэта адна жанчына. I ніколі іх болей не было, нікога — акрамя першай. 3 гэтай яе анталагічнай адзінкавасці, толькі жанчынай і іірыадкрываецца быццё ў ягонай істоце, якую мужчыііы ў наканаванай ім экзістэнцыйнай множнасці могуць хіба што мысліць, але іііяк асягаць... Дык вось, не спрэс, не заўсёды, але ёсць, што ў сваёй творчасці Валянцша Аксак апускаецца (правальваецца) глыбей за самую сябе — у тую анталагічную адзіноту, што суседзіць з быццём як такім. Прынамсі, менавіта там я пачуваюся, калі патрапляю ў прастору яе «быційных» вершаў, дзе адбываецца, дзеецца нешта адразу большае за ўсю стракатую мільтугню як паўсядзённых, так і гістарычных справаў.
«Не адгукайся душа па падзеі», — гэтыя словы, вымаўленыя паэткай трохі дзеля іншага кантэксту, здаецца, пасуюць і да ііашай гаворкі. Падзейная фанабэрыстасць знадворкавага свету чужая таму быційнаму ладу, якому ўнутрана падпарадкаванае жыццё Адзіноты ў сваім засценку.
Ніякая рэвалюцыя, ніякая тэхнагешіая катастрофа не змяняюць гэтак свет, як вясна (ці восень). У адначассе лагодна перайначыць увесь абшар ад края да края — вось цуд, якому няма роўных («Юр’я», «Багач», «Шчадрэц», «Успенне», «Бабіна лета», «Троіца»...).
Колісь я публічна назваў паэзію Валянціны Аксак пагапскай, абмінуўшы ўвагай безліч пазнакаў і атрыбутаў хрысціянскага падання, якімі шчодра абмаляваныя яе вершы. Паразумеемся: рэч зусім не ў тым, што веры паэткі не стае шчырасці (пра гэта і няма пытаішя), a ў тым, што для яе паэзіі вызначалыіым момантам ёсць судакрананне з уласна быццём. якое і за тысячы гадоў да Хрыстова прышэсця жыццядайна акрэслівала прастору ўпарадкавання чалавека. I толькі іютым, значна пазней, з'явіўся Хрыстос як спосаб аптымізацыі жаху
тгfi рU)(
небыцця, які пакрысе апаноўваў паганца (чаму гэты жах моцна не турбаваў яго раней — не тут гаворка).
У пэўным сэнсе наэзія Валянціны Аксак і ёсць гісторыяй паганскага чалавека, якому спакваля адкрылася ўся вусціш нябыту і які з гэтага навярнуўся ў ратаўнічую веру, але і свайго паганства не ўсхапіўся цурацца.
Зрэшты, праблемы веравызнання паэткі — гэта яе ўласныя нраблемы. Нас жа цікавіць нешта зусім іншае, а менавіта скрыжаванне анталагічнага непакою і экзістэнцыйнай вярэды, дзе мы і знаходзім для сябе Адзіноту ў ядвабпай сукні. Пра першую (у абодвух сэнсах) ростань трохі ўжо казалася, цяпер пра другую (упоперак, але таксама ў абодвух сэнсах).
Ясная рэч, што жанчына — гэта яшчэ і жанчына. У сваёй закальцаванай адзіноце яна не толькі персапіфікуе быццё, але і жыве ча.іавекам сярод людзей. I хутар ад звабы «людскасцю» жанчыну не ратуе (хіба адно манастыр). Ну дый дзякаваць Богу, бо каму ад ейнай «аскезы» радасць?
Але праблема спакусы «людскасцю» паўстае куды больш складанай, калі йдзецца пра паэта. I якраз для паэзіі нашай гераіні (натуралыіа, у кагосьці яшчэ ўсё іначай) гэтая праблема ці не найбольш, даруйце за таўталогію, праблематычная.
Вышэй я казаў, што ў Валянціны Аксак ёсць рэдкі паэтычпы дар правальвацца скрозь сябе (гэта значыць — праз людскае) у гармопію і лад нракаветнага. Толькі яна гэтым дарам (ці ён ёю?) карыстаецца далёка не спрэс. I тады мы чытаем вершы жапчыны пра жанчыну з наканаваным наборам драмаў: кахапне, здрада, сям’я, дзеці, муж, вандроўкі, сустрэчы, расстапні...
Удакладнім: гаворка не вядзецца пра сюжэты і канфлікты як такія (тут выбар хоць для каго і заўсёды стандартпы), а пра тое, чым яны ііакліканыя ў тэкст — звабай напісаць сябе і пра сябе ці моўчай быцця?..