Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
як трэску, зацягнулі ў магутны вір сваёй любові Уладзіміра Лрлова і ўжо колькі часу пе выпускаюць яго з сваіх нругкіх абдымкаў...
He выпускаюць найперш да самога сябе, а гэта зпачыць і да мяне, паколькі «мой Арлоў» каштоўны мне не ў статычным падабенстве са мпой, а ў кінетычным разрозненні бо чым далей ён аддаляецца ад мяне ў тую краіну, дзе ніхто, акрамя яго, не жыве, тым болей паміж намі прасторы, памерамі якой, уласна, і вызначаецца мая прысутнасцьу жыцці. Зрэшты, у чым яшчэ для нас можа быць сэнс творчасці іншых, як не ў бясконцым велічэнні дыскурса быцця за кошт сыходу творцы «наўзбоч шасці тысяч футаў чалавека і часу» (Ніцшэ). Гэта значыць наўзбоч мяне, вечных дзяцей Беларусі і, калі атрымаецца, самой Беларусі.
Славамір Адамовіч
АЙЧЫНА, СЕКС I РАМАНТЫКА ПЛАСТЫКАВЫХ БОМБАЎ
Бывае, кажуць: Славамір Адамовіч — не паэт, а рэвалюцыянер.
Тады я кажу наадварот: Славамір Адамовіч — не рэваліоцыянер, а паэт. Як па мой розум, то рэвалюцыя для яго толькі наркотык, якім ёп напампоўвае сябе, каб ямчэй было тварыць ііаэтычную дзею. Яго творчая экзістэнцыя перманептна патрабуе экстрэмы, яна сілкуецца энергетыкай экстрэмальных падзеяў, і калі яны адсутнічаюць у натуры, то ён сам іх стварае. ГІэўна, ён хацеў бы стварыць і нацыяналыіую рэвалюцыю, толькі рэвалюцыі не адбываюцца з паэтычнай нрыхамаці.
Але калі Славамір Адамовіч і рэвалюцыянер, то гэта рэвалюцыянер без рэвалюцыі. А рэвалюцыянер без рэвалюцыі ператвараецца ў тэрарыста. Тэрарызм* — гэта індывідуальная рэвалюцыя ў адсутнасці рэвалюцыйнай сітуацыі. Тэрор — вайна адзінотнікаў, аііантаных рэвалюцыйнай ідэяй у нару зняможанасці рэвалюцыі.
Таталыіую зняможанасць рэвалюцыйнай сітуацыі на Беларусі і з гэтага пачатак сітуацыі тэрактаў якраз і засведчыў верш «Убей презідента».
* * *
«Убей презмдента» гэта верш страчанай надзеі. Гэта прызнанне ў бяссіллі нацыянальнай Беларусі зрабіцца ўладнай, пануючай ідэалогіяй як праз рзвалюцыю, гэтак і нраз дэмакратычныя інстытуты.
Тут і надалей маецца на ўвазс адно палітычны тэрарызм.
Стагоддзямі нацыянальна заангажаваныя беларусы марылі пра незалежную дзяржаву, родную мову, нацыяналыіую сімволіку, уласную гісторыю, ідэнтычную культуру... I калі ім (пам) пачало здавацца, што вось-вось, нарэшце, гэтая мара стагоддзяў уцялеспіцца ў рэалыіае сёння, Беларусь спачатку не скарысталася рэвалюцыйнай сітуацыяй, а затым у сітуацыі як бы дэмакратычнай абрала сабс Прэзідэнта, які, у лепшым выпадку, быў глыбока абыякавы да напіай адвечнай мары; неўзабаве сваё абразлівае стаўлешіе да гэтай мары Беларусь пацвердзіла на рэферэндуме, нотым на яшчэ адным.
Гэта быў ганебпы крах вялікай ілюзіі. Роспач, адчай і нянавісць апанавалі ііацыяналыіа заашажаванымі. Роснач і адчай знаходзілі сабе абгрунтавапне ў ірэалыіасцях нягеглага лёсу, а пянавісць была гранічна канкрэтнай і нават персаналізаванай. Яна адсылала да таго, хто, з’ініцыяваўты рэферэндум, назбавіў беларускіх ідэалістаў іх вялікай ілюзіі...
* * *
Нянавісці было столькі, што там, дзе збіралася некалькі нацыяналыіа свядомых, цяжка было дыхаць. IІра тэракт (сілу бяссілыіых) і думалі, і дыскутавалі, і трызнілі ў хваравітых снах. Нацыя (калі можпа гэтыя зніякавелыя і пакінутыя сам-насам парэшткі Беларусі назначыць такім высокім абагулыіешіем) нератварылася ў калектыўнага тэрарыста, які затаіўся ў чаканні помсты...
I дачакаўся. Верш «Убей презндента» быў гэтым калектыўным тэрарыстычным актам, здзейсненым адмыслова па-беларуску, калі даць веры мсркаваніпо, што беларусы — вербалыіая нацыя... Пад колы ўрадавага лімузіна Славамір Адамовіч кінуў вербалыіую бомбу...
Чаму я кажу не пра індывідуалыіы, а пра калектыўпы тэракт? Таму што кожны публіцыстычны верш выяўляе і фіксуе калектыўнае несвядомае. Менавіта ў гэтым яго адрозненне ад звычайнага лірычнага верша, які выяўляе і фіксуе несвядомае індывіда... I ўсё ж такі за
гэты вербалыіы тэракт у турму пасадзілі не «калектыў», а Славаміра Адамовіча. Недарэчна. Верш «Убей презндента» складала як найменей некалькі дзесяткаў тысяч чалавек, у якіх забралі іх любімую забаву — шматпакутны беларускі народ, які трымціць ад жадаішя быць вольным і незалежным ды яшчэ пры гэтым абавязкова хоча беларусам звацца. (Дарэчы, калі па-разумнаму, то ўладам трэба было б не караць Славаміра Адамовіча, а дзячыць, бо, кінуўшы вербальную бомбу, ён хоць часткова вызваліў патэнцыялыіых тэрарыстаў ад назапашанай у неймаверпай колькасці псіхалагічнай агрэсіі, якая, не знайшоўшы сабе выйсця, магла выбухнуць і іншым чынам.)
* * *
Тэрарызм застаецца, бадай, найболын рамантычнай ідэяй канца XX стагоддзя (а можа і ўвогуле апошняй рамантычнай ідэяй, якая якраз і фіксуе сваёй наяўнасцю эпоху «канца ідэалогій») — натуральна, калі пад «рамантыкай» разумець не сентыменталыіае вохкаіше, a самаахвярнае служэнне паклікашпо, свядомае пакладашіе свайго жыцця і сваёй смерці ў чын ахвяры на алтар ідэала. Славамір Адамовіч ці не першым з беларускіх літаратараў угледзеў паэтычную вабноту ідэі тэрарызму для сучаспай беларускай літаратуры, якая вастрэй за што яшчэ адчувае пямогласць зняможанай нацыі ў яе адчайпым памкненні пераламаць сітуацыю на сваю карысць — і немагчымасць гатага. У сітуацыі таталыіага бяссілля тэракт застаецца адзінай магчымай сілай, а яго вербальныя версіі — дэманстрацыяй гэтай (верагодна — уяўнай) сілы, якая выклікае ў нацыяналыіа заангажаванага чытача жывую рэакцыю.
Паэтыка пластыкавых бомбаў, азарыну, партупеі, кінжала, нагана — адным словам, паэтыка тэракту ў спалучэшіі з ідэяй свабоды, незалежнасці Айчыны стварас моцны эстэтычны эфект. Аднак інты эфект у вершах Славаміра Адамовіча застаецца недзе ў межах рытарыч-
Рк зS'УГЫuu iTfijj
на-фанабэрыстых пагрозаў падлетка, які ўцёк ад сваіх крыўдзіцеляў за рог дома, — пакуль не спалучаецца з эфектам паэтызаванага сексуальнага акта.
У гэтай трыядзе: Айчына, тэракт і сексуалыіы акт — толькі апошняе ёсць рэалыіа магчымай падзеяй, рэальнай рэалыіасцю верша. Айчьша — уяўны прывід, рыторыка эмацыйных комплексаў; тэракт — паэтычная гульня беспрытулыіых адзінотнікау у нейкую ўмоўную рэвалюцыю; а вось сексуалыіы акт — гэта тое, што насамрэч здзяйсняецца, дзеецца, што праз паэтычную сапраўднасць плоцевых авантураў надае выгляд сапраўднасці (стварае кантэкст сапраўднасці) і ўмоўнаму тэракту і ўяўнай Айчыне. I толькі праз гэта, толькі праз інтэрвенцыю сексуалыіага, паэтычная фігура верша Славаміра Адамовіча робіцца завершанай, ноўніцца сваёй паўнатой, эмацыйна-сэнсавай спеласцю (нрыклад такой снеласці — нізка вершаў «Кахашіе пад акупацыяй»; я тут адсылаю менавіта да нізкі вершаў, а не да зборніка з той самай назвай, у цэлым не вельмі ўдалага).
«Люблю цябе татальна, як тэрор, як бомбу з тастыку, якая ліквідуе таго, хто нам закрыў шляхі да зор і фа наш вольны разгайдаць спрабуе.
Люблю цябе, як рэзкі ўдар клінка, як белы бінт на лёгкай чыстай ране».
(Бадай, не ўяўляю сабе больш дасканалага вызначэііня кахання ў тэрарыстычна-сексуальнай лірыцы, чым вось гэтае: «люблю цябе... як белы бінт ііа лёгкай чыстай pane»).
* * *
Дарэчы, пэўна, не лішнім будзе патлумачыць, чаму, згадаўшы пра эрас у паэзіі Славаміра Адамовіча, я абраў за дамінантнае слова «секс», а не, скажам, «каханне», «любоў» ці «эротыка».
Недзе я пісаў, што мужчына эратычны настолькі, наколькі эротыка дапамагае яму здзейсніцца сексуальна. Дакладна гэтак у Славаміра Адамовіча. Бо хаця ягоная паэзія спрэс насычаная эратычнымі матывамі (і эратычнай фактурай), вектарна яна скіраваная на сексуальную надзею, a пе на падзею рамаптычнага кахання ці, тым болей, «платанічнай» любові. Хутчэй зусім наадварот: гэта сексуальную падзею Славамір Адамовіч і рамантызуе, і нават ідэалізуе, надаючы ёй ці не эйдычны кшталт. Таму хай нас не ўводзяць у зман у мностве раскіданыя па вершах словы пра кахаіше, любоў, пяшчоту і да т.п. — усё гэта дзеля адной мэты: здзейсніцца сексуалыіа. Лірычны герой Славаміра Адамовіча не кахае жанчыну, а прагне яе. Эратычныя сімулякры тут выступаюць адно падманным нокрывам, якое ўтойвае пастку зусім іншай мэты. Калі каго лірычны тэрарыст Славамір Адамовіч і кахае нанраўду, то гэта не жанчыну, а Айчыну. Раз-іюраз гэтая любоў да Айчыпы як бы персаналізуецца ў каханні да той ці іншай жанчыпы, аднак насамрэч герой вершаў і сваю любоў, і сваё змаганне цалкам аддае Айчыпе — таму жанчыне застаецца толькі секс...
Шчыра кажучы, часам мне здаецца, што не толькі ў вершах, але і ў рэалыіым жыцці беларускія «нацыяналісты» адно робяць выгляд, што кахаюць сваіх жанчын. Залішне шмат эратычнай энергіі патрабуе ад зацятага беларуса любоў да Беларусі, каб яе, эратычнай любові, хапала яшчэ на некага... Зрэшты, гэтая тэза,. магчыма, і залішне радыкалыіая. 1 ўсё ж такі мне трохі шкада тых жанчын, якія кахаюць беларускіх паэтаў, асабліва калі тыя яшчэ і тэрарысты.
«Люблю цябе. .. як белы бінт на лёгкай чыстай ране».
Р fl 3 У р tj ц ь ТГ ft р tj у
27
Алесь Аркуш ГІСТОРЫЯ АДНАГО КАНЦЗПТУАЛЬНАГА БУНТУ
Да самага апошняга часу свет быў уладкаваны гэткім чынам, што кожны здолыіы і амбітны чалавек, каб рэалізаваць сябе ў маштабе ўсіх сваіх магчымасцяў, мусіў перабірацца ў сталіцу (калі ён там не нарадзіўся). Рэч у тым, што сталіца была адзіным месцам, якое разам ахоплівала ўсе рэгіянальныя прасторы, наколькі валодала механізмам трансляцыі ідэяў і падзеяў на ўвесь ёй падлеглы абсяг. 3 гэтага і здзяйсненні таленавітага чалавека толькі праз сталіцу маглі набыць універсалыіы маштаб.
Выключная роля сталіцы ў папярэднім (ужо папярэднім) тыпе цывілізацыі была таму, што прасторавае ўладкаванне тады мела ў сваім подзе выразна цэнтрапалеглую (і. адпаведна, логацэнтрычную) канструкцыю, пры якой сталіца арганізоўвала і структуравала ўвесь пгопас бытавання чалавека як дадатак да самой сябе. У такой пабудове велічыня цэнпгра вызначала памеры перыферыл. Чым больш магутным быў цэнтр, тым шырэй разгортвалася перыферыя і тым далей адсоўвалася мяжа як месца страты цэптрам самога сябе. Ці была б магчымай Вялікая Рымская імперыя з заканадаўчым мястэчкам у сярэдзіне? I таму, як толькі заняпаў Вялікі Рым, згарнулася амаль у нішто ўся імперыя. Вез вялікай сталіцы ў такім тыне цывілізацыі можна было заваяваць палову свету, як гэта зрабіў Аляксапдр Македонскі, але на другі дзень пасля сыходу войскаў ад усіх заваёваў заставаўся толькі міф (аналагічны прыклад — гісторыя збройнай экспансіі машолаў).