• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    кова выразна выяўляе той дыскурс, які прэзентуе постмадэрн. Мы не стапем разгортваць і аналізаваць кожную з бінарных апазіцыяў (што магчыма хіба адно ў памерах кпігі), а толькі, да прыкладу, коратка звернем увагу на адну з іх: «мэта — гульня».
    Традыцыйпая літаратура (мадэрновая ў тым ліку) была наважнай, сур'ёзнай, амаль сакралыіай справай, у якой аўтар прыпадабняўся да Дэміурга, секулярызаванага святара, транслятара і тлумача ісцінаў, якія ён сваім чуйным вухам вылоўлівае з моўкнасці трансцэндэнцыі і неракладае пасналітаму чалавецтву агулыіазразумелымі словамі. Гэткае разуменне ролі літаратуры і літаратара стасавалася не толькі з «сур’ёзнымі», «высокімі» жанрамі (ода, паэма, рамап і да т. п.), але і «нізкімі», «набытовымі», бо нават сатырычныя і гумарыстычныя тэксты імкнуліся быць не проста забаўкай для чытача, яны неслі ў сабе функцыю падручніка па этыцы і эстэтыцы, выкрывалі зламыснасць ды пачварнасць і ўсталёўвалі дабрачыннасць ды прыгажосць. Нават «мастацтва дзеля мастацтва», гэта значыць мастацтва дзеля эстэтыкі, у традыцыйнай літаратуры лічылася з’явай досыць заганнай, бо прыгажосць, пазбаўленая этычнага імператыву, пе ўяўлялася каштоўнасцю, вартай увагі такой сур’ёзнай справы, як літаратура.
    Постмадэрн радыкалыіым чынам нерамяніў стаўленне да літаратуры і мастацтва ўвогуле, ён разам ііазбавіў літаратуру (і аўтара) усіх верагоднамагчымых сакральна-містычных параметраў. У сітуацыі постмадэрну за літаратурай засталася толькі адна функцыя — функцыя вербалыіай гулыіі.
    Постмадэрн безапеляцыйна сцвярджае: літаратура — гэта вербалыіая гулыія. I нішто іншае. Гульня ў словы, сюжэты, вобразы, сэнсы, ідэі. Якім бы сур’ёзным, праблематычным ці сацыялыіа вострым ні імкнуўся быць тэкст, ён толькі забаўка, што па сутпасці пічым не розніцца ад розкых гулыіяў у словы, якімі студэнты бавяцца падчас адкрытых лекцыяў.
    Постмадэрн і этыка
    У гэтым раздзеле, як да агулыіапрынятай стылістыкі выкладу лекцыі, я дазволю сабе «эсэістычную фрывольнасць», што, на мой погляд, дапаможа больш выразна сфармуляваць азначаную праблему. Таму пачну я з аднаго разгорнутага прыватнага ўспаміну.
    Неяк дачка, тады яна вучылася у чацвёртым класе, падышла да майго пісьмовага стала і папрасіла:
    —	Тата, навучы мяне нісаць постмадэрповыя тэксты.
    Я трохі разгубіўся. I не толькі таму, што ў чатырохкласніцы з’явілася жадашіе пісаць постмадэрновыя тэксты, а таму, што раней я пераважна рэфлексаваў над ужо зробленымі тэкстамі і пе надта задумваўся, як яны, уласна, пішуцца — постмадэрновыя ці якія заўгодна іншыя.
    Для мяне як трава расце, так і пішуцца тэксты — ціха, неўпрыкмет, з прычьшы саміх сябе.
    Каб паспець скаардынаваць свае думкі, я начаў здалёк:
    -	Ведаеш, — сказаў я дачцэ, — перш чым пісаць постмадэрновыя тэксты, трэба навучыцца пісаць звычайныя вершы, аііавяданні, казкі.
    —	Ну, дык жа гэта будзе не хутка, — з сумам уздыхпула яна.
    Я зразумеў яе сум і вырашыў паснрабаваць патлумачыць хаця б розпіцу наміж звычайным і постмадэрновым тэкстам.
    —	Традыцыйны тэкст, — адразу знайшоўся я, — гэта калі кажуць пра нешта ўсур’ёз, ностмадэрновы — калі гэтую сур’ёзнасць перадражніваюць. Постмадэрновы тэкст, нават самы сур’ёзны, гэта бясконцае нерадражніванпе таго, што ёсць, бо іюстмадэрніст не верыць, быццам словам можна выказаць нешта, акрамя таго, што ёсць у самім слове... Ты, напэўна, яшчэ памятаеш. у «Буквары» было такое выслоўе: «Мама мыла раму». Дык вось, каб стварыць ностмадэрновы тэкст, ты бярэш гэтае выслоўе і, да прыкладу, пішашл
    Мама любіць
    рамы мыць.
    Тата любіць
    шыбы біць.
    «Мама мыла раму» — звычайны тэкст, а дражнілка, якую мы зараз прыдумалі, — постмадэрновы. Хаця гэта, можа, і не лепшы прыклад. Давай пашукаем яшчэ, больш выразнае. Скажам, ты калісьці для нейкага «патрыятычнага ранішніка» вучыла на памяць верш Пімена Панчанкі «Герой»:
    Злосна сказаў: «Уставай, пяхота!
    Ты не на пляжы, а на вайне».
    I лёг на змяіныя скруткі дроту,
    I дзвесце салдацкіх запыленых ботаў
    Прайшлі па яго спіне.
    3 гледзішча эстэтыкі (і этыкі) сацрэалізму (ты, можа. і не будзеш ведаць, што гэта за цуда-юда) — бліскучая страфа. I хаця ва ўсім вершы няма ні каліўца праўды і гэты «герой» цалкам прыдуманы паэтам, але якая рытарычная фігура — цуд! Другая страфа зпачна слабейшая, затое ў трэцяй зноў усё выдатна... Толькі мы адхіліліся. Значыць, так, — ты бярэш пачатак трэцяй страфы:
    А ён свае косці з іржавых калючак
    Сваімі рукамі без стогну аддзёр.
    I далей у тым жа самым вершавапым намеры, але па-свойму ператлумачваеш, чаму «герой» злез з дрота. Ну, да прыкладу, «герой» убачыў, што бяжыць яшчэ дзвесце ботаў, гэта значыць, яшчэ сто ахвотнікаў па чужых спінах праз калючы дрот пералазіць. А яму і папярэднія абрыдлі данельга, таму ён падняўся і сказаў: «Ды колькі можна на маёй спіне таўчыся?»
    Дачка ўсміхнулася і пайшла ў свой ііакой, можа звычайную казку пісаць, а можа — постмадэрновы тэкст. А я пачуўся ніякавата ад аношняга прыкладу. Хай сабе гэты «герой» Пімена Панчанкі — наскрозь паэтычная прыдумка, але самаахвярнасць чалавека і трагедыя вайны, якую гэты верш гіпертрафавана вырознівае, — праўдзівыя, і ці варта такога яшчэ зусім маладога чалавека,
    як мая чатырохкласніца, вучыць постмадэрновай іроніі на прыкладах з запечапай крывёю?
    Бадай, і не варта. Затое з гэтага вынадку я атрымаў магчымасць на падставе рэалыіай падзеі ўдакладніць сваё тэарэтычнае разуменпе сутнаснай розніцы паміж традыцыйным і постмадэрповым тэкстамі. Гэтая розніца (сутнасная) не ў дэцэнтралізацыі тэксту і не ў дэканструкцыі яго, пе ў адсутнасці «героя» ці аўтара, тым болей не ў фармальных прыёмах (у тым ліку і згаданай вышэй іроніі), а ў іншай ролі самога слова.
    У традыцыйным тэксце мастацкае слова спрабавала імітаваць Слова Бога. Бог сказаў: хай будзе святло, і святло з’явілася. I традыцыйнае мастацкае слова імкнулася выявіць у сабе такую ж стваралыіую моц, яно жадала пе толькі адлюстроўваць рэальнасць, але стварыць яе і быць ёю. I вось што яшчэ надзвычай істотна: паколькі Бог (прынамсі, адна з трох Ягоных іпастасяў — Ісус Хрыстос) быў не голькі Творцам, але і ўяўляў з сябе маралыіы імператыў, то і кожнае Яго слова ўжо па сваім азначэнні было маралыіым, яно было цалкам зарыентаваным на той этычны закон, што ад начатку заставаўся латэнтна імплікаваны ў ім.
    Таму і ў традыцыйным мастацкім тэксце слова таксама ўяўляла сябе як бы Словам. Яію не толькі рабіла выгляд, што ёсць тым, што азначае, але і чагружала сябе ўсімі канатацыямі маралыіага імператыву. 3 гэтага ў традыцыйным тэксце слова — заўсёды этычнае слова.
    Зусім наадварот у постмадэрновым тэксце, дзе слова зііачыць што заўгодна, але найменш тое, што як бы пазначае. Адарванасць слова ад таго, што ім пазначаецца, адразу пазбаўляе яго этычнай семаптыкі і пакідае яго ў эстэтычным сам-насам. Таму ў ностмадэрне слова пе этычнае, а выключна эстэтычнае.
    Адносла традыцыйнага гледзішча, у ііостмадэрне слова — толькі пусты гук, амаль нішто, бо па-за самім сабой яно не скіраванае ні да якой мэты, ні да якой ідэі. Япо толькі злемент і прылада эст.ігычнай гульні,
    якая мае свае правілы, але ні перад кім і ні перад чым іншым не мае ніякіх абавязкаў, і найііерш — маралыіых.
    У постмадэрне слова не маралыіае і не амаралыіае, яно імаралыіае. 3 гэтага іюстмадэрновае слова не ведае, што такое боль, сумленне, адказнасць, пакута... Да прыкладу, у традыцыйным творы «герой», які свядома загубіў дзіця — рэалыіы забойца, якому ні іншыя «героі» твора, ні аўтар, ні чытач ніколі не даруюць. «Героі» постмадэрновага тэксту могуць нялічана рэзаць дзяцей на кавалкі дзень пры дні, і гэта будзе выклікаць у постмадэрновага чытача што заўгодна, толькі ііе агіду да «герояў», бо постмадэрновы тэкст ведаць не ведае, што такое сапраўдная рэалыіасць (тым болей — этычная рэальнасць), ён цалкам адбываецца ў гіперрэалыіасці віртуальна-вербалыіай гулыіі.
    Падсумаванне ў праекцыі перспектывы
    На пачатку гэтай лекцыі сцвярджалася, што постмадэрн — «гэта інтэлектуалыіа-эстэтычнае рэзюмэ XX стагоддзя і адначасна канцэптуалыіыя ўводзіны ў мысленне, мастацтва і, верагодна, светапогляд XXI стагоддзя». Пэўна, далёка не кожны пагодзіцца з гэтым цверджаіінем, што натуральна. Па-першае, аб сапраўднасці гэтай досыць рызыкоўнай высновы мы зможам даведацца адно ў XXI стагоддзі, а па-другое, даць ёй веры ўжо сёння болып цяжка, чым учора, бо слова «постмадэрн», якое яшчэ нядаўпа стракацела паўсюдна, цяпер сустракаецца ўсё радзей і радзей, з чаго пачынае дамінаваць быццам лагічнае меркавашіе аб імклівым заняпадзе кароткай эпохі постмадэрпу.
    Тое, што слова «іюстмадэрн» сёння ўжо згадваецца радзей, чым згадвалася ўчора, а заўтра, магчыма, знікне паўсюль, акрамя архіваў — праўда, з якой няма сэнсу снрачацца і якую застаецца адно зафіксаваць. Але ці знікне са знікненнем слова сама з’ява — вось у чым пытанне.
    Р/S3 F У r J
    295
    Відавочна, дэфініцыя «постмадэрн» не вытрымала цяжару ўсіх тых с.шсаў, якія зваліліся на яе ў выпіку тэктанічпых перарухаў, што адбыліся ў чалавечым быцці за аіюшійя часы.
    Як ужо казалася, слова «ностмадэрн» ад самага пачатку мала каго задавальняла, больш за тое, у ім было нешта, што хутчэй выклікала раздражненне, адпрэчванне, чым давер. Вось чаму болыпасць патэнцыяльных постмадэрністаў, як у мастацтве, літаратуры, гэтак і ў мыслешіі, адразу пачалі шукаць іншыя азначэнпі для таго інтэлігібельнага дыскурсу, да якога яны належалі, але які не хацелі называць постмадэрновым. Варыянтаў сінонімаў постмадэрну ці асобных яго фрагментаў толькі ў Беларусі можна згадаць ужо добры дзесятак (трапслагізм. шызарэалізм, посттрадыцыяналізм, некрафілізм і да т. п.). Але колькі б яшчэ ні з’явілася новых сінонімаў, наўрад ці ўжо калі ўзнікне слова, якое б змясціла ў сябе ўсю семантыку той сітуацыі, якую пакуль мы пазначаем як іюстмадэрновую. I я не выключаю, што пасля нейкага ііерыяду адсутнасці гэтае азначэнне зноў вернецца ва ўжытак. Зрэшты, знікне слова «постмадэрн» ці не знікне, вернецца потым ці не вернецца — гэта мала істотна. Куды больш істотна, што знік і ўжо ніколі не вернецца той логацэнтрычны тын адносінаў да быцця, на якім яшчэ і сёння многія спрабуюць будаваць сваё светабачашіе і адгіаведна Яму сваю сістэму стасункаў з рэалыіасцю. А між тым рэальнасці як універсалыіага цэлага, сашчэпленага нейкай канцэіітуалыіай ідэяй, ужо пяма. Уласна, постмадэрн і з’явіўся адно дзеля таго, каб засведчыць гэты факт і рэалыіа сказаць: усе тыя універсаліі, што вы яшчэ лічыце за сапраўднасць — гэта толькі сімулякры. Каб вярнуць чалавека ў свет адэкватнага рэальнасці быцця, постмадэрн найперш улёгся ў дэканструкцыю ўсёіі той безлічы сімулякраў, што раней напрацавала чалавецтва. Адсюль так пімат у мастацкіх і інтэлектуалыіых тэхналогіях ностмадэрну іроніі, скепсісу, гулыіі, правакацыі — усяго, што ставіць пад сумнеў ранейшыя этычпыя і істэтычныя каштоўнасці, што выкрывае аблуду