• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    Вызвольная літаратура
    ІІаколькі мы ў гэтай лекцыі аналізуем Новую літаратурную сітуацыю нераважна ў эстэтычным вымеры, то падзеі палітычпага сунраціву, нават калі яны разгоргваюцца на тле мастацкага тэксту, як быццам павішіыя былі застацца па-за абсягам пашай гаворкі. Але так атрымалася, што арганізаваныя вызволыіай ідэяіі тэксты, у адрознеіше ад адраджэнскай паэзіі і прозы, выявілі повыя эстэтычныя тэндэнцыі. На фармалыіа-ідэалагічпым узроўні адраджэнская і вызволыіая літаратура амаль нічым ііе розняцца: і там, і тут аспова драматычнага канфлікту налягае на змагарнасці за ідэю незалежнай бацькаўшчыны. Але ў вызволыіай літаратуры, параўналыіа з адраджэнскай, гераічны пафас значна зпіжаны, тут відавочна менш дэкларатыўнасці, рыторыкі. Калі адраджэнская літаратура нераважна абірала месцам дзеяння мінуўшчыну, то вызвольная хутчэй схіляецца да будучага, як у апавяданні Ігара Бабкова «Менская опера» ці ІІаўла Севярынца «Паленне». Але калі нават дзея адбываецца ў мінулым, як у апавяданні Андрэя Дыпько «Проці ночы», то ў выніку скарысташія сучасных тэхналогіяў пісьма і закадаванай у гэтым нісьме праблематыкі падзеі эмацыяналыіа чытач апынаецца ў футурыстычнай падзеі. I яшчэ пра розніцу: адраджэнская літаратура, хай і на ўзроўні рыторыкі, але і ў самых сваіх трагічных сутнасцях — аптымістычная, калі заўгодна — сонечпая. Зусім іншае — вызволыіая: гэта літаратура прыцемак, сутарэнняў, тут пануе стылістыка дэкадансу, супраціў герояў абумоўлены хутчэй фатумам, наканавашіем, чым рэалыіым спадзяваннем на перамогу. Эмацыйны сплін узмацняецца яшчэ і тым, што герой вызволыіай літаратуры — гэта нераважна рэфлексуючы інтэлектуал, веру якога ў перамогу спадысподу точыць шашаль веды пра бясплёішасць усіх супраціваў.
    У сваім цэлым вызволыіая літаратура, асабліва проза (Дубавец, Бабкоў, Дынько, Севярынец, Шыдлоўскі, іншыя) гэта, калі можна так сказаць, літаратура суі-
    цыдалыіага аптымізму, якая нейкім дзіўным чынам спалучае ў сабе панылы сплін дэкадансу з халерычпай энергетыкай футурызму.
    Аднак ёсць у беларускай вызволыіай літаратуры іюстаць, якая вылузваецца з параметраў яе асноўных характарыстык, але разам з тым застаецца сімвалам гэтай літаратуры. Натуралыіа, я маю на ўвазе Славаміра Адамовіча, які за верш «Убей презндента» быў зняволены і дзесяць месяцаў адбыў за кратамі.
    Славамір Адамовіч, бадай, нершым з беларускіх літаратараў угледзеў паэтычную вабноту ідэі тэрарызму для сучаснай беларускай літаратуры. ІІадчас таталыіага бяссілля зняможанай нацыі, калі ў яе няма жаданпя пераламаць сітуацыю на сваю карысць, тэракт застаецца адзігіай рэалыіай сілай, а яго вербалыіыя версіі — дэманстрацыя гэтай (верагодна ўяўнай) сілы, якая выклікае ў нацыяналыіа заангажаванага чытача жывую рэакцыю.
    ІІаэтыка нластыкавых бомбаў, азарына партупеі, нагана, кінжала — адным словам, паэтыка тэракта ў спалучэшіі з ідэяй свабоды, незалежнасці Айчыны стварае моцны эфект, і Славамір Адамовіч удала ім карыстаецца.
    У нэўным сэнсе можна сцвярджаць, што якраз паэзія Славаміра Адамовіча задзіночыла ў сабе рытарычны пафас адраджэнскай літаратуры і тэхналогію сучаснага пісьма літаратуры вызволыіай, да таго ж яна выбавіла апошнюю ад дэкаданснага спліну і насыціла яе мужным, энергічным словам, падмацаваўшы гэткім самым учынкам.
    У падсумаванне
    Было б залішне самападзейна сцвярджаць, што абраны тут падыход да разгляду Новай літаратурнай сітуацыі, як і заакцэнтаваныя ў ёй эстэтычныя ракурсы метадалагічна бясспрэчныя і аб’ектыўна слушныя. He, ііі ў якім разе. Тут шмат ад суб’ектывізму даследчыка і ў агульпым іюглядзе на сітуацыю; і ў канкрэтпых ацэнках. Прычынай таму — як недааформленасць «цела»
    новай літаратуры, якое пакуль не набыло той завершанасці ў форме, каб яе можна было дакладна і выразна акрэсліць, так і «літаратуразнаўчая» пазіцыя даследчыка, у якой суб’ектывізм паўстае адзіна магчымым аб'ектыўным прынцыпам доследу. 3 гэтага гледзішча істотная не нейкая там міфічная аб’ектыўнасць, а колькасць і глыбіня аналітычных пранрацовак таго ці іншага матэрыялу. У гэтым сэнсе Новая літаратура як аб’ект крытычнага доследу ўяўляе з сябе аркуш паперы. на якім зроблепа пакуль адно некалькі чарнавых накідаў.
    269
    4.	ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ЛІТАРАТУРА
    Мне ўжо даводзілася казаць, што найбольш значная падзея ў беларускай літаратуры апошняга дзесяцігоддзя вынікае не з яе ўласных здабыткаў (проза, наэзія, крытыка) і не са з’яўлення незалежііых ад дзяржавы літсуполак («Тутэйшыя», «ТВЛ», «Бум-Бам-Літ»), і нават не са стварэння плоймы недзяржаўных часопісаў, газет, кніжных праектаў і выдавецтваў, а з таго, ілто я пакуль схілыіы пазначыць досыць авантурным словазлучэннем — беларускі інтэлектуалізм.
    Што я маю па ўвазе, калі кажу «беларускі інтэлектуалізм», і чаму залічваю яго да канцэптуальных здабыткаў беларускай літаратуры найноўшай пары?
    Па парадку...
    He станем сягаць у даўнія стагоддзі, калі мысленне на прасторы, цяпер пазначанай дзяржаўнымі межамі Рэспублікі Беларусь, разгортвалася адпаведна з агульнаеўрапейскімі тэндэнцыямі. Ужо хаця б таму, што метадалагічна яго, бадай, заўсёды будзе досыць пяпроста залічваць да ўласна беларускага: ці то з прычьшы яго іншамоўнасці, ці то з прычыпы яго адслоненасці ад Беларусі як яшчэ не выяўленага суб’екта еўрапейскай гісторыі... Безумоўна, фармуючы традыцыю беларускага мыслення, мы ўжо напэўпа не пакінем тыя здабыткі на-за нашай увагай. Але рэалыіа пачатак беларускага мыслення нам даводзіцца звязваць з нашаніўскім ііерыядам беларускай гісторыі, з тагачаснай літаратурай, публіцыстыкай, гістарыяграфіяй, светапогляднымі рэфлексіямі. Найвялікім дасягненнем айчыннага мыслярства той пары мы небеспадстаўна лічым эсэ Абдзіраловіча (Канчэўскага) «Адвечным шляхам» і эсэ Сулімы (Самойлы) «Гэткім выстаім».
    Ёсць досыць распаўсюджанае меркаванпе, што чалавеку можна забараніць усё, нават дыхаць, але нельга забараніць мысліць.
    Магчыма, аднаму асобнаму чалавеку і нельга забараніць мысліць сам-насам, але грамадству — можна. Цяпер мы гэта добра ведаем. За камуністамі беларусам было дазволена пісаць апавяданні і раманы, маляваць карціны і ствараць скулыітуры, ставіць спектаклі і спяваць песні, але нельга было мысліць...
    Беларусам было забаронена мысліць. Тут карціць дадаць — самастойна, але інакшага мыслення, акрамя самастойнага, пе бывае.
    He станем тут шмат казаць пра дыялектычны матэрыялізм — адзіную дазволеную нам форму мыслення, бо рэч не ў тым, добрая ці благая была гэтая форма, a ў тым, што мысленне ў нейкай адной форме ўжо не ёсць ім. I адсюль яго кардынальная адрознасць ад мастацтва і літаратуры, якія могуць быць заціснутыя звонку — ці самі сябе заціснуць — у катух аднаго метаду (класіцызм, рамантызм, рэалізм, сацрэалізм...) і пры гэтым заставацца творнымі, бо эстэтычнаму, каб выявіцца, усё роўпа патрэбны нейкі канон — не той, дык іншы.
    Інтэлектуалізацыя эстэтычнага дыскурсу
    Нам не дазволена было выбіраць формы і спосабы мыслення, а зпачыць нам было забаронена мысліць... з другой паловы дваццатых аж да «перабудовы», калі ўсе забароны неўпрыкмет спарахнелі, а дазволу, каб нават па звычцы закарцела, не было ў каго запытацца.
    У гэтым бязладдзі і пачалося сучаснае беларускае мысленне — натуралыіа, бязладна, але інтэнсіўна. Невыразныя спробы неяк яго згарманізаваць, намацаць яму грунт пад начатак стаяішя і адтуль накрэсліць вектар руху наперад ніякага плёну не мелі. Адпоўленыя для ўжытку тэксты Абдзіраловіча, Сулімы, Цвікевіча і г.д. нацешылі сэрцы адраджэнцаў, але па сутнасці засталіся незапатрабаванымі інтэлектуалыіым рухам...
    Тут нам давядзецца зрабіць невялічкае адступленне, і вось з якой нагоды. Калі мы кажам, што традыцыя беларускага мыслення была перапыненая бальшавікамі, што бальшавікі на дзесяцігоддзі і дзесяцігоддзі забарапілі беларусам мысліць і гэтая забарона трымалася аж да другой паловы васьмідзесятых, то трэба не забывацца і ііа выключэнні, на тых, хто спрабаваў хоць на крок-другі перарушыць мяжу забароны. Да такіх выключэнняў мы ўжо напэўна можа.м залічыць патрыярхаў беларускай філасофіі Уладзіміра Конана і Мікалая Крукоўскага... Дык вось, якраз яны, Уладзімір Конан і Мікалай Крукоўскі, былі тымі, хто сваёй творчасцю рэалыіа звязваў між сабой беларускае мысленне першай і апошняй чвэрцяў XX стагоддзя. Але ці гэты звяз быў не вельмі трывалым, ці надта ўжо розніліся інтэлектуальныя сітуацыі пачатку і канца стагоддзя, толькі новае беларускае мысленне ў сваіх спробах намацаць самое сябе абапіралася не на «штрыхавую» традыцыю Абдзіраловіч — Суліма — Конан — Крукоўскі, а на ўсё што заўгодна іншае: дзэнбуддызм і тэасофію Блавацкай ды Рэрыха, Барта і Дапілеўскага, Фрэйда і Дэрыда, Ніцшэ і Бярдзяева, Гайдэгера і Бахціна, Дэкарта і...
    Адпак досыць хутка ў гэтай мяшанцы-боўтанцы началі вырознівацца прыярытэты. Першым сцёк з сыроваткай расійскі месіянізм — адзіная аўтэнтычная і жывая філасафема расійскага мыслення. 3 прычыны абсалютнай непрыдатнасці рацыянальнай беларускай ментальнасці, разам з месіянізмам апынулася ў пезапатрабаванасці і ўся астатняя расійская філасофія. He змаглі замацавацца на Беларусі (натуральна, я маю на ўвазе нацыянальны дыскурс) і шматлікія філасафемы Усходу, хаця іх уплыў выявіўся пават больш выразна, чым уплыў расійскай гістарыясофіі і расійскага містыцызму. ІІадобна, што асабліва не завабіў беларускіх інтэлектуалаў паўночнаамерыканскі прагматызм і брытапскі (астраўны) пазітывізм (нраўда, уплыў апошпяга выявіўся ў метадалагічных снрэчках нашых «новых» гісторыкаў)...
    Зрэшты, няма нічога дзіўнага, што ў значэнні іірыярытэтаў для повага беларускага мыслення засталася еўрапейская кантыненталыіая філасофія, бо і прасторава і менталыіа мы ўлучаныя ў еўранейскую інтэлектуалыіую імперыю. Але паколькі гэтая імнерыя (неверагодна магутная) надзвычай разнастайная і практычна неабсяжная, то нашы нершыя інтэлектуальныя ініцыятывы, разбэрсаныя гэтай разнастайнасцю па неабсяжнасці, верагодна на доўгі час згубіліся б пе толькі ад іншых, але і ад нас саміх. Згубіліся б, каб... Каб у нас не было Беларусі як праблемы, ад асэнсавання якой не змаглі ўхіліцца ні «метафізікі», ні «экзістэнцыялісты», ні «аіітраполагі», ні «структуралісты», ні «герменеўтыкі», ні «лінгвісты», ні... Незалежпа ад сваіх прыхілыіасцяў да тых ці іншых канцэптаў еўрапейскага мыслешія, усе беларускія інтэлектуалы былі заангажаваны нраблемай асэнсаванпя Беларусі як суб’екта гісторыі, геапалітыкі, культуры. I гэта зразумела, бо, не акрэсліўшы поле сваёй прысутнасці ў быцці, немагчыма выходзіць на асэнсаванне самога быцця.