• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    Беларусь як інтэлектуалыіая праблема не толькі аб’яднала ўсіх, хто меў схілыіасць да адцягненага рэфлексаваішя ў яго сучасных параметрах; яна яшчэ і ўзяла на сябе ролю лабараторьй, эксперыментальнага цэха, палігона, дзе беларускае мысленне, у значэнні ўжо ўласна беларускага, напрацоўвала нрыдатныя для сваіх патрэб тэрміналагічпыя сістэмы, выпрацоўвала лагічныя канструкцыі, намацвала актуалыіыя для сябе ідэі, — адным словам, асэнсоўваючы Беларусь у якасці суб’екта еўрапейскай гісторыі, беларускае мысленне гадавала і нарошчвала свае інтэлектуалыіыя цягліцы.
    Дык вось, якраз той факт, што ўсе формы і спосабы мыслепня шукалі і знаходзілі сябе найперш у працэсе абмеркавання феіюмену Беларусі, дазваляе пам без асаблівай перасцярогі карыстацца адіюсна наноў выяўленага мыслення прыметнікам «беларускае». I хаця гэта пакуль больш фармалыіая прыкмета, але, як казалася трохі вышэй, падчас рэфлексавашія над праблемай Беларусі
    пачалі выяўляцца і некаторыя сутнасныя адметнасці ўжо ўласна беларускага мыслешія — аднак яны яшчэ настолькі неакрэсленыя, што сістэматызаваць іх пакуль не ўяўляецца магчымым. Адсюль вьшікае, што, маючы прыметнік «беларускае» (адносна мыслення), мы не маем на што яго «пачапіць», бо сваёй філасофіі (ці хаця б сваёй «філасофскай школы» альбо нейкага пэўнага пакірупку) у нас няма, пе аформілася ў нас у нешта цэласнае і культуралогія. Усё гэта і вымагае падшукваць для таго, што адбываецца ў нашым мысленні, нейкага шырокага па меры ахопу, але ні да чаго канкрэтна не прывязанага азначэння. Таму я і прыхіліўся да слова «інтэлектуалізм», якое ў спалучэнні са словам «беларускі», не акцэнтуючы сутнасць з’явы, дае ўяўленне (іірынамсі, мне так падаецца) пра яе агулыіы кшталт і абрыс.
    Праекты і постаці
    Hi да чаго канкрэтпа ііе прытарнаванае азначэіше «беларускі інтэлектуалізм» бачыцца мне напэўпа прыдатным для ўжытку яшчэ і таму, што сучаснае мысленне пачало актыўна выяўляць сябе на Беларусі амаль ва ўсіх гуманітарных сферах: не толькі ў філасофіі і культуралогіі, але і ў гісторыі, мастацтвазнаўстве, лінгвістыцы, сацыялогіі, паліталогіі, публіцыстыцы і г. д. Аднак паколькі ва ўсім пералічаным (і не пералічаным) яно выяўляе сябе пе таталыіа, не ўсім корнусам той ці іншай дысцыпліны, а толькі ў значэнні індывідуалыіых прарываў, то якраз гэтыя асобныя выпадкі інтэлектуальных іпіцыятываў мы і можам ахапіць азначэшіем «сучасны беларускі інтэлектуалізм».
    Але далей я хацеў бы паразважаць пра гэтую з’яву не ўвогуле, а, так бы мовіць, у дачыненні да аднаго яе фрагмента. ГІраўда, фрагмент гэты дамінантны, бо на сваёй прыродзе філасофія і культуралогія (якраз іх я і збіраюся мець на ўвазе) як мала што яшчэ звязаныя ненасрэдна з мыслешіем, дакладпей, яны цалкам пагружапыя ў мысленне.
    Першыя спробы сучаснай філасофіі і культуралогіі на Беларусі запачаткаваныя (як, бадай, амаль усё сёшія ўласнабеларускае) нашым апошнім адраджэннем. Верагодна, іх патрэба была сфармулявана ў розных нефармальных гуртках (асобных «нефармальных галовах») яшчэ «даперабудовачнай» нары, але асабіста мне, на жаль, мала што вядома пра гэта. Я магу казаць тут адно пра тое, што выявілася ў рэалыіых праектах, тэкстах, «культурных героях» прыкладна за апошнія дзесяць гадоў.
    Адным з першых сярод маштабпых праектаў, у рамках якога паміж шмат чаго іншага павінны былі знайсці сябе культуралогія і філасофія, стаўся Скарынаўскі цэнтр. Наколькі я разумею, Скарыпаўскі цэнтр ствараўся, каб на фармалыіым грунце разгарнуць натэнцыял пефармалыіага беларускага мыслення ва ўсіх яго магчымых формах і спосабах. 3 гэтага на пачатку дзейнасці вакол Скарьшаўскага цэнтра згуртавалася ладная частка беларускіх інтэлектуалаў розных накаленняў, але, напэўна. той час не быў часам цэнтралізацыі, і неўзабаве большасць з іх разышлася ў розныя бакі. ІМожа, яшчэ і таму разышлася, што тая бурапенная пара прадстаўляла магчымасць кожнай ініцыятыўнай і амбітнаіі асобе распачынаць самыя розныя праекты на ўласны густ і ўласную хэнць.
    Але як бы там ні было потым, менавіта ў прасторы Скарынаўскага цэнтра акрэсліўся «базавы корпус» персаналіяў (Алесь Апціпенка, Ігар Бабкоў, Алег Бембель, Мікола Матрунчык, Уладзімір Конан, Віталь Зайка, Захар Шыбека, Вячаслаў Рагойша, Алесь Жлутка), з якімі я схілыіы звязваць тое, што можна было б назваць першай хваляй беларускага інтэлектуалізму, якая выявілася ў формах філасофіі і культуралогіі.
    Натуралыіа, вызваленае ад забароны быць мысленне шукала сабе падставы вызначыцца ўсюды, дзе для гэтага ўяўлялася хоць якая магчымасць. Паколькі ў гэтых сваіх зацемках я не маю намеру імкнуцца да навуковай дакладнасці і ўсеахопнасці, то далей патрабую пазначыць адно некаторыя падзеі, якія асабіста мне на-
    рн 'іе' чі1 Jif к /’ua'
    275
    даюцца найперш вартымі ўвагі. Паперадзе ўсяго згадваецца газета «Наша Ніва». Яна не выяўляла асаблівай цікавасці да ўласна філасофіі, але культуралагічна была цалкам скіраваная ў сучаснае еўранейскае мысленне, і роля «Нашай Нівы» ў яго разгортванні на беларускіх абсягах — выключная. Істотным і адметным для той нары мне падаецца праект, які ладзіўся на старонках «ЛіМа» і меў назву «Ідэалыіая Беларусь». Шэраг артыкулаў і гутарак, якія арганізаваў і ствараў Юрась Залоска, шмат чаго дадаў да асэнсавання Беларусі як культуралагічпай і філасофскай праблемы. Культуралагічна значным бачыцца мне і ёмісты цыкл артыкулаў Яўгена Шунейкі, якія ён друкаваў у часопісе «Мастацтва» цягам тых гадоў. Адметнай падзеяй сталася з’яўленне суполкі «Крыўе» і выпуск «крывамі» некалькіх альманахаў («Vieda», «Крыўе»). Галоўным завадатарам у «Крыўі» быў Сяргей Санька, філосаф са строгім і дакладным ладам мыслення, што адбілася і на надборы тэкстаў для альманахаў і выбары тэмаў і ўдзелыіікаў канферэпцыяў, якія ладзіліся гэтай суполкай.
    Лічу, што мы маем усе падставы ўключыць у гэты кантэкст і часопіс «Унія» (ініцыятыва Ірыны Дубянецкай): рэлігійны па змесце, эстэтычна і інтэлектуалыіа гэты часопіс зграбпа і таленавіта выяўляў сучаснае светабачапне беларусаў.
    Мне досыць складана ацэньваць у акрэсленай тут рэтраспектыве ролю газеты «Культура» з яе пастаяннымі рубрыкамі «Эліта» і «Суплёт ідэй», дзе сістэматычна друкаваліся замежныя і айчыпныя мысляры, як і пазней узніклы ў якасці дадатку да газеты літаратурнафіласофскі сшытак «ЗНО», бо я сам быў непасрэдным чынам заангажаваны ў гэты праект, але думаю, што ўнёсак тагачаспай «Культуры» ў цэлым і «ЗНО» ў нрыватнасці быў досыць істотным. Акрамя ўсяго іншага, «ЗНО» было першым перыядычным выданнем па Беларусі, якое дэкларавала сябе як філасофскае.
    Ператварэнне часопіса «Крыніца» ў «літаратурнакультуралагічпае выдашіе» засведчыла, што першана-
    чатковы этап пазаііашвання культуралагічных ініцыятываў збольшага завяршыўся і нашае мыслеіше ўжо абапіраецца на сякі-такі культуралагічны грунт. Але, бадай, найбольш буйной падзеяй гэтай нары, якая кардынальна перамяніла культуралагічны ландшафт Беларусі, было выдашіе кніг серыі «Адкрытае грамадства», што разгортвалася ў рамках дзейнасці Беларускага фонду Сораса. Каардынатар гэтага праекта Алесь Анціпенка змог за вельмі кароткі час наладзіць эфектыўную перакладчыцкую і выдавецкую дзейнасць, у выніку чаго мы досыць хутка атрымалі некалькі дзесяткаў капіталыіых выданняў па філасофіі, культуралогіі, гісторыі, паліталогіі, сацыялогіі, псіхалогіі.
    Ну і, бадай, пра апошні нраект у гэтым залішне сціплым — як па значнасці ўсёй ііадзеі ў цэлым — пераліку, а менавіта пра часоніс «Фрагменты» (галоўны рэдактар — Ігар Бабкоў), які выдаваў Цэнтр еўрапейскага супрацоўніцтва «Эўрофорум». «Фрагменты» — гэта ўжо амаль цалкам (за асобнымі выняткамі) філасофска-культуралагічнае выданне. Часопіс уяўляе сабой вяршыню той філасофска-культуралагічнай хай яшчэ не піраміды, а толькі «пірамідкі», якая спакваля складвалася цягам апошніх дзесяці гадоў і ўрэшце склалася — чаму і сведчапнем «Фрагменты», — у нешта періпаііачаткова завершанае, як бы цэлае.
    Пакуль досыць цяжка казаць, што ўяўляе сабой гэтае цэлае, бо не было нават спробы хаця б акрэсліць — не тое што нрааналізаваць — гэтую падзею (дык ці не паспяшаўся я са сцвярджэннем, быццам яна ўжо ёсць як нешта цэлае, паколькі любая з’ява фіксуецца ў значэнні «ёсць» адно са з’яўлеішем уласнай аналітычнай крытыкі?). Таму і застаецца па-за асэпсаваішем і ацэнкай філасофская ці культуралагічная творчасць Мікалая Крукоўскага, Уладзіміра Конана, Ігара Бабкова, Сяргея Дубаўца, Сяргея Санькі, Алеся Анціпенкі, Юрася Барысевіча, Алеся Аркуша, Алега Дзярновіча, Алега Бембеля, Міколы Матрунчыка, Стаха Дзедзіча, Рыгора Грудніцкага, Сакрата Яновіча (калі заўгодна, то пры
    жаданпі Сакрата Яновіча можна аб’явіць «предтечей» сучаснага беларускага інтэлектуалізму) і шмат каго яшчэ...
    А на падыходзе — на вачах выспяваюць -ужо новыя «героі» культуралагічнай прасторы: Валерка Булгакаў, Андрэй Дынько, Міхась Баярын, Севярын Квяткоўскі, Алесь Туровіч, Павел Баркоўскі, Сяргей Шыдлоўскі... (Між іншым, з’яўленне наступнага пакалешія беларускіх інтэлектуалаў лепей чым што іншае сведчыць за жыццядайнасць беларускага іптэлектуалізму. Канкрэтным прыкладам таму — з’яўленне часопісаў «Arche» і «Nihil».
    Зрэшты, адсутнасць аналітычнай крытыкі ў дыскурсе айчынпай філасофіі і культуралогіі няцяжка зразумець. Яшчэ ўсё не зроблена, і таму кожны, хто пакліканы на гэтую працу, мае свой кавалак аўтэнтыкі, і яго не стае, каб яшчэ і рэфлексаваць над наробкам іншага.
    Тэксг як месца сустрэчы вобраза з сілагізмам
    А далей колькі слоў пра тое, чаму я лічу сучаспы беларускі інтэлектуалізм (найперш філасофію і культуралогію) здабыткам менавіта літаратуры. Для такога меркавання ёсць як мінімум дзве груптоўныя падставы. Адпа з іх абумоўлена выключна унікальнасцю беларускай сітуацыі. Усё, што ў нас адбываецца ўласна беларускае, адбываецца ў полі літаратуры. Нават сама Дзяржава Беларусь — гэта хутчэй толькі дэкларатыўная фігура, а значыць усяго толькі адзін з літаратурных (паэтычных) тропаў. Тое самае і інтэлектуалыіая літаратура (філасофскія, культуралагічныя, паліталагічныя, гістарыясафічныя, мастацтвазнаўчыя ды іншыя тэксты пэўнага кшталту) — яна ўзнікла і пачала афармляцца на Беларусі не ва універсітэцкіх колах ці якіх яшчэ іншых месцах, а ў асяродку мастацкай літаратуры, у прасторы літаратурна-мастацкіх выдаішяў, і аўтарамі інтэлектуалыіых тэкстаў у пераважнаіі большасці былі (і ёсць) аўтары таксама і мастацкіх тэкстаў, схілыіыя як да воб-