Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

Разбурыць Парыж

Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
62.1 МБ
Між іншым, легітымацыя брутальнага была звязаная з пемалымі складанасцямі як з прычыны пераадоленпя магутнай інерцыі этычнага, так і з нрычыны абсалютнай нераснрацаванасці бруталыіай лексікі і вобразнасці, што было і натуралыіым для таталыіа цнатлівай беларускай літаратуры.
Што казаць пра сексуалыіы слоўнік, калі беларуская літаратура нават не мела вартага яе слоўніка эротыкі. У гэтым сэнсе найболып плённымі для распрацоўкі эратычпага лексікона і эстэтычна выверанымі былі эратычныя вобразы ў паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка (раім звярнуць увагу на паэму «Крумкач»), Але гэта, бадай, адзіны выпадак, бо іншыя спробы крануць сферу сексуалыіага «традыцыйнымі» літаратарамі, да прыкладу, Леанідам Галубовічам, выглядалі досыць няўклюд-
Р t зр-У !• ЫЦ к
261
нымі. (Л эратычныя апавядаіші Генрыха Далідовіча — гэта ўвогуле эстэтычны жах.)
У адрознешіе, скажам, ад нацыяналізму ці ўрбанізму, разгортванне якіх было абумоўлена сацыяльна-палітычнымі перарухамі і якія выявіліся б незалежпа ад наяўнасці Новай літаратурнай сітуацыі, бруталізацыя без Новай літаратурнай сітуацыі лаўрад ці была б магчымай, прынамсі ў тым аб еме і той аголенасці, у якіх яна выявілася. Акцэнтная роля ў гэтым працэсе, з майго гледзішча, належыць хаўрусу Адама Глобуса (акрамя яго самога, Уладзімір Сцянан, Максім Клімковіч, Вячаслаў Ахроменка, Міраслаў Шайбак). У свой час, яшчэ на пачатку «старой» «Крыніцы», яны пачалі распрацоўваць (і ў «Крыніцы» друкаваць) сюжэты з «чорнага гумару» і падлеткавага фальклору жахаў. Прыкладна тады сталі з’яўляцца нершыя сексуальныя навэлы Адама Глобуса, якія пазней склалі дзве кнігі «Дамавікамэрона» — першыя беларускія кнігі, якія трэба хаваць ад дзяцей, як сцвярджае сам аўтар, бо большасць навэлаў «Дамавікамэрона» арганізуецца голым сексуальным актам, нахабна вызваленым з-пад эратычнага покрыва таямнічасці (гак вызваляецца з-пад кажуха рухавік на дэманстрацыйным стэндзе).
Ідэю гарадскога «квазіфальклору» Адама Глобуса скарысталі і па-свойму разгарнулі ў дыскурсе брутальнага Марцін Юр і Францішак Хлус (Максім Клімковіч і Вячаслаў Ахроменка) у кнізе «Здані і пачвары Беларусі». Эстэтычпа, «літаратурна» гэта больш вытанчаная і выштукаваная тэкставая прадукцыя, але яна саступае «Дамавікамэрону» ў самым істотным — у «першародстве граху».
Яшчэ два найбольш заўважныя факты бруталыіай літаратуры ў прозе звязаныя з нрозвішчам Вітаўта Чаропкі (аповесць «Эрагеішая зона», дзе актыўна скарыстоўваецца ненарматыўная лексіка) і Юрыя Гумешока (раман «Апосталы пірваны») — абодва творы былі надрукаваныя ў часопісе «Калосьсе». Дарэчы, Юры Гумянюк актыўна выкарыстоўвае эстэтыку брутальнага і v
сваёй наэзіі (зборнікі «Водар цела», «Твар Тутанхамоііа»). У гэтым кантэксце не лішне будзе згадаць паэта Славаміра Адамовіча («Плавільшчыкі расы»).
Першая і, пэўна, самая магутная хваля бруталізацыі беларускай літаратуры, відавочна, пайшла на спад. Але ў якой бы мінімалыіай меры беларускія нразаікі і паэты ні выкарыстоўвалі надалей бруталыіас, беларуская літаратура ўжо ніколі не вернецца ў свой ранейшы стан. Можна шмат што вярпуць — але толькі не цноту.
Літаратура эміграцыі
Да перабудовы бальшыня паспалітых беларусаў, бадай, нават не здагадвалася пра існаванне досыць шматлікай беларускай дыяспары ў замежжы, раскіданай не толькі па розпых краінах, але і на розных кантынентах (Еўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі). 1 ўжо зусім мала хто тады ведаў пра шматлікія эмігранцкія газеты, часопісы, літаратурныя і культурніцкія згуртаванні, у прасторы якіх знаходзіла сабе месца і актыўна дзеілася беларуская літаратура на эміграцыі.
Таму няма нічога дзіўнага, што як толькі ідэалагічііая аблога з беларускай дыяспары была знятая, то факт паяўнасці даволі багатага эмігранцкага пісьменства літаральпа агаломшыў тутэйшую публіку, якая адразу пачала актыўна засвойваць новы досвед праз шматлікія асветпіцкія публікацыі і перадрукі твораў, ііаііісаных эмігрантамі. Першым сістэмпым падсумаваішем гэтага вэрхалу перадрукаў стаўся ладны зборнік паэзіі «Туга па Радзіме», падрыхтаваны Барысам Сачанкам і выдадзены ў 1992 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура».
ІІраўда, эйфарыя ад эмігранцкай літаратуры лішпе не доўжылася, бо неўзабаве высветлілася, што, нягледзячы па шматлікасць імёнаў і разнастайнасць выданняў, а да таго ж — на магчымасць непасрэдна і без спазненняў засвойваць найноўшы досвед сусветнай літаратуры і, што, можа, найбольш істотна, нязмушана выказвацца, — акрамя колькаснага павелічэішя эмігранцкая літаратура амаль
TTfiPtjJC
263
нічога не дадала беларускай літаратуры. Як гэта ні дзіўпа, эстэтычна беларуская літаратура на эміграцыі была абсалютна тоеснай вяскова-савецкай беларускай літаратуры. А ўся яе адрознасць налягала адно ў нолі ідэалагічнага — яна была выразна антысавецкай.
Вядома, няма правіла без выключэнняў, ёсць яны і ў гэтым выпадку, але іх толькі два: Янка Юхнавец і Ян Пятроўскі. Паэзія Янкі Юхнаўца ўгрунтавана ў адмысловую лексіку і глыбока персаналыіую стылістыку, яна як бы цалкам паўстае сама з сябе, не мае прамых аналагаў і таму ва ўсялякім літаратурным дыскурсе на азначэнні выступае дадатковай падзеяй.
Безумоўна, узбагаціла кантэкст айчыннай інтэлектуалыіай літаратуры перакладніцкая дзейпасць Яна Пятроўскага. Пераклад са старагрэцкай трох кнігаў Платона і па сёння застаецца найбольш адметнай з’явай у гэтай сферы.
Дарэчы, мая ацэнка эмігранцкай літаратуры толькі як колькаснага дадатку да ўласна беларускай літаратуры не ёсць агульнапрьшятай. Існуе і супрацьлеглае гледзішча. Скажам, Сяргей Дубавец лічыць, што толькі эмігранты прадстаўляюць беларускую літаратуру ў яе сапраўднасці, вольнай ад камуністычнага і расейскага ўціску. Тут не месца для дыскусіяў, але з якой бы павагай мы ні ставіліся да творчага паробку Наталлі Арсенневай, Масея Сяднёва, Алеся Салаўя, Уладзіміра Дудзіцкага ды іншых, хоць каму будзе цяжка давесці, што япы ўзбагацілі нашую літаратуру не толькі колькасна, але і якасна — гэта значыць узбагацілі яе новы.мі эстэтычнымі вартасцямі, дагэтуль ёй невядомымі.
Разам з тым, сам факт наяўнасці досыць багатай эмігранцкай літаратуры быў надзвычай істотны для Новай літаратурнай сітуацыі. Ен не толькі надаў гэтай сітуацыі яшчэ адно, досыць экзатычнае вымярэнне, але, нрынамсі ў сферы ідэалогіі, больш выразна аддзяліў яе адбеларускай савецкай літаратуры. Асобная тэма гаворкі, якую мы тут абмінем, гэта ўплыў эмігранцкай літаратуры на станаўленне граматыкі Тарашкевіча ў прасторы
грамадска-палітычных і літаратурных выданняў Беларусі. Відавочна, вярташіе «тарашкевіцы» наўрад ці сталася б магчымым, каб яно не было забясііечана актыўным функцыянаваннем «тарашкевіцы» на эміграцыі.
Інтэлектуальна-метафізічная літаратура
Пазначэнне гэтага раздзела досыць умоўнае і не вельмі дакладнае. Разам з тым ёсць відавочная неабходнасць вынесці пэўную групу твораў і аўтараў за межы пабытова-псіхалагічнага кантэксту беларускай літаратуры, якім пераважна ахопленыя ўсе яе жанры і ў дыскурсе Новай літаратурнай сітуацыі.
Тут найперш трэба адзначыць, што ўся беларуская літаратура, пачьшаючы ад Чачота, Дуніпа-Марцінкевіча і Багушэвіча да самага апошняга часу, укладвалася ў тры вымярэшіі: фальклорнае, пабытовае і, у меншай меры, іісіхалагічнае. У нас зусім не было філасофскай, інтэлектуальнай і, шырэй, метафізічнай літаратуры. Мы яшчэ і па сёішя не маем ніводнага філасофскага рамана. Сапраўдны прарыў у гэтым накірунку быў здзейснены ў 70-я гады Алесем Разанавым. Гэта ён першы, і магутна, выявіў чацвёртае (метафізічнае) вымярэнне ў да гэтага трохмернай беларускай паэзіі. Аднак, характарызуючы вершаванні Алеся Разанава як метафізічнае, адзначым, што ўся ягоная метафізіка скінутая ў анталогію, дакладней — у анта-лагічнае быццё беларускага слова. Гэта не метафізіка зорнага неба, астральных целаў, трансцэндэнцыі ўвогуле, а метафізіка зерня, гліны, каменя і самога слова.
Алесь Разанаў заставаўся ў сваёй «метафізічнай адзіноце» да пачатку Новай літаратурнай сітуацыі, калі ў паэзію прыйшлі сначатку Алег Мінкін (зборнік «Сурма»), а затым ужо выразна метафізічны паэт Ігар Бабкоў.
Праўда, тут трэба згадаць нра адпо выключэіше — інтэлектуалыіа-рацыяналыіыя вершы Галіны Булыкі (зборнік «Сінтэз»), якія заііачаткавалі ў беларускай літаратуры факт гарадской (з акцэнтам на тэхнакратычнасць) штэлектуалыіай наэзіі.
IT urgin'
265
Але нрыкладам кардьшальнай змены сітуацыі сталася наэзія Ігара Бабкова (зборнікі «Solus Rex» і «Герой вайны за нразрыстасць»).
У адрознешіе ад «метафізікі глебы» Алеся Разанава, паэзія Ігара Бабкова звернутая да «метафізікі пеба», да трансцэндэнцыі як такой. У звязку з вершамі Ігара Бабкова падаецца надзвычаіі істотным той факт, што гэта, бадай, першы выпадак, калі беларускі паэт цалкам абапіраецца не на расейскую з фрагментамі беларускай, a на заходііееўрапейскую паэтычную традыцыю, а ў гэтай традыцыі менавіта на досвед інтэлектуальна-метафізічнай літаратуры ўвогуле, канкрэтна на творчасць Гёльдэрліна, Рыльке, Тракля, Цэлана (я б не выключаў з гэтага спісу Эліота і Паўнда). Цікава, што ў Ігара Бабкова традыцыя заходнееўранейскага верша арганічна і плённа сналучаецца з гіаэтычнай традыцыяй Усходу.
Апрычонасць вершаў Ігара Бабкова ў каптэксце беларускай літаратуры надала яго паэзіі адметнасці, але і стварыла сітуацыю непаразумення з чытачом і крытыкам, якія прызвычаіліся арыентавацца і ацэньваць вершы адію ў тых параметрах, што калісьці фармаваліся ў прасторы расейскай паэзіі, а затым былі перанесеныя на беларускую глебу.
Але пакрысе сітуацыя мяняецца, бо гэты шлях спакваля пачынаюць засвойваць і іншыя «героі». Побач з Бабковым разгортвае ўласны дыскурс Міхась Баярын (зборііік «Шалёны вертаградар»), у той жа іірасторы шукае сябе і Андрэй Хадановіч, хаця яго постмадэрновая культуралагічна-іранічная паэзія вонкава і кантрастуе з дэкаданспа-мадэрновай паэзіяй як Бабкова, гэтак і Баярына.
Несумненна. што інтэлектуальна-метафізічная беларуская літаратура накуль толькі на пачатку свайго шляху. У яе яшчэ ўсё нанерадзе. Але, незалежна ад будучых поспехаў і стратаў, ужо сёння яна шмат у чым вызначае вобраз, ды і самую наяўпасць Новай літаратурнай сітуацыі.