• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    меры, чым на знакі і падзеі жывога жыцця, аоашраецца на знакі і падзеі культуры — і не толькі айчыннай. Менавіта якраз з гэтага наяўнасць гарадской беларускай літаратуры дазволіла выявіцца ў яе рэчышчы такім эстэтычным плыням, як мадэрнізм, ностмадэрнізм, герметызм, дэкаданс, эстэтызм, абсурдызм, сюррэалізм, экзістэнцыялізм ды інш.
    Аірэсія формы
    Мепавіта над такой назвай у 1991 годзе «ЛіМ» надрукаваў артыкул Людмілы Корань, які займеў шырокі розгалас з розных прычынаў, але, бадай, найперш таму, што ён ужо самой назвай выявіў праблему, якая з гледзішча паііярэдняга досведу бачылася за пебяспеку для беларускай літаратуры. Бо калі ўся ранейшая вясковая сацрэалістычная літаратура ўкладвалася літаралыіа ў некалькі традыцыйных жанраў і фармалыіых прыёмаў, канцэнтруючы сваю ўвагу на духоўных і эстэтычных сутнасцях, то літаратура новай генерацыі (тады канцэпт «Новай літаратурнай сітуацыі» яшчэ не быў сфармуляваны), з прычыны сваёй неабсяжнай размаітасці, укладаецца не ў сутнасці, а ў пошукі новых формаў і фармалыіых прыёмаў, гэта значыць шукае сябе выкліочна ў праекцыі эстэтычных каштоўнасцяў.
    Цікава, што на час напісання артыкула яшчэ не выйшаў з падполля андэграўнд, амаль пе быў заўважны авангард і да з’яўлення першых постмадэрновых нрактыкаванпяў, што будуць нрэзентаваць сябе менавіта як постмадэрновыя, заставалася некалькі гадоў. Гэта зпачыць, што санраўдная агрэсія формы, якая будзе бурыць ужо і самую форму, яшчэ чакалася наііерадзе.
    Зрэшты, ужо тады былі «рысасловы» Людкі Сілыіовай (спроба з’адзіночання верша і малюнка), герметычныя анавяданііі і канструктывісцкія вершы Адама Глобуса (неўзабаве ён адмовіцца ад гэтага шляху), практыкаванні ў беларускім хоку (той жа Глобус, Сцяпан, Шайбак і іншыя), шырока распаўсюджваўся верлібр,
    рознага кшталту і розных формаў паэтычныя імпрэсіі, якія шукалі сабе месца на намежжы пекалькіх жанраў.
    Але, паўторымся, «агрэсія формы» пачалася крыху пазней (недзе пад сярэдзіну дзевяностых), калі ў беларускай літаратуры актыўна праявіла сябе генерацыя літаратараў, якая пачала нрацаваць у эстэтычным полі, блізкім да ііостмадэрновага дыскурсу. «Сюррэалістычпыя» апавяданні і імпрэсіі Іллі Сіна, «дадаісцкія» вершы Зміцера Вішнёва, «абсурдэлькі» Сержука Мінскевіча, алгарытм постмадэрну — «старая капірка» Алеся Туровіча, «правакацыйныя» тэксты Альгерда Бахарэвіча, «паліпдромы» Віктара Жыбуля — усё гэта і шмат што іншае насамрэч перайначыла застылы ў дзесяцігоддзях вобраз сялянска-савецкай беларускай літаратуры і надало Новай літаратурнай сітуацыі натуральны (а не рытарычна-ідэалагемны) кшталт навізны.
    Інтэрвенцыя формы заіішла, як кажуць, гэтак далёка, што ўвогуле традыцыйны і да таго ж сацыялыіа заангажаваны празаік Юры Станкевіч напісаў раман «Любіць ноч — права пацукоў». пабудаваны на фармальным нрыёме: адзін сказ — адзін раздзел (дарэчы, гэта той рэдкі выпадак, калі досыць радыкалыіы фармалыіы прыём не застаўся «рэччу ў сабе» і дзеля сябе, а ўдала спрацаваў на карысць усяго тэксту).
    Зрэшты, цяпер, напрыканцы стагоддзя, літаратурная сітуацыя сталася настолькі іншай, што ўжо нават пе выпадае казаць пра «агрэсію формы», бо літаратура як сістэма заканстытуяваных формаў, жанраў, прыёмаў — распалася, і таму перастала быць актуалыіай наяўнасць ці адсутнасць традыцыйных формаў, як перасталі быць актуалыіымі і фармалыіыя павацыі. Цянер мы маем сітуацыю, калі ацэнка і ўспрыманне тэксту абсалютна не залежаць ад таго, у сістэму якіх эстэтычных (ці антыэстэтычных) каардыпатаў ён упісаны. Тэкст выяўляецца толькі наяўнасцю тэксту і эстэтычнымі вартасцямі адносна самога сябе, а не нейкіх вонкавых сістэмных крытэрыяў, фармалыіых у тым ліку.
    257
    Тэалагізацыя літаратуры
    Сёшія ўжо нават цяжка сабе ўявіць, што ў літаратуры ўсіх народаў СССР быў даўжэзны перыяд, у якім рэлігійная тэматыка заставалася пад забаронай, за выключэннем тых выпадкаў, калі яла выкарыстоўвалася ў мэтах прамой (ці ўскоснай) атэістычнай прапаганды. (У Гародні нават музей рэлігіі быў названы «Музеем атэізму».) Некаторыя сцвярджаюць, што здараліся выпадкі, калі цэнзура выкрэслівала з тэкстаў хаця б нейтралыіа ўжытае слова «бог», як і іпшыя словы з гэтага семантычнага шэрагу...
    Таму зусім натуралыіа, што калі камуністычпая імперыя развалілася і . іітаратура выслабанілася з-над ідэалагічнага прыгнёту, то яна найперш заакцэнтавалася на напярэдне забароненым, у тым ліку — і ііа рэлігійным. Літаратурныя часопісы пачалі друкаваць нераклады святых кнігаў («Беларусь» — «Стары Запавет», «Маладосць» — «Святое Дабравесце»), іншыя рэлігійныя тэксты, было зроблена факсімілыіае выдашіе «Бібліі» Францішка Скарыны і шмат чаго яшчэ. Досыць наказалыіым у гэтым сэпсе з’яўляецца той факт, што ііершым незалежным часопісам, які з’явіўся на Беларусі, быў міжканфесійны часопіс «Унія» (рэдактар — Ірыпа Дубяпецкая), у якім хапала месца і літаратурна-мастацкім практыкаванням.
    Што да ўласна мастацкай літаратуры, то яна, як бы трохі ашалеўшы ад даравапай свабоды, ліхаманкава мітусілася паміж антыкамунізмам, нацыяналізмам і рэлігіянізмам, ці, дакладпей, адначасна бегла ў гэтыя тры бакі. Рэлігійпыя (і не толькі хрысціянскія) тэмы, ідэі, вобразы, метафары запаланілі тэксты (найперш паэтычныя). Безумоўна, шмаі у чым гэта была даніна модзе, але найперш — даніна свабодзе.
    Цяпер, калі тая першапачатковая хваля даўно анала, добра бачна, што тагачаснае рэлігійнае было нічым іншым, як данінаю свабодзе, бо з тых практыкавашіяў на «тэмат Бога» нічога вартага застацца ў літаратуры — не засталося (за асобнымі выключэннямі, аб чым ніжэй).
    Дарэчы, тэалагічная літаратура, як і гарадская, узнікла не з факта Новай літаратурнай сітуацыі, а з тэктанічных сацыяльна-палітычпых перарухаў у грамадстве, але ў адрознешіе ад гарадской літаратуры яна істотна не паўплывала на фармаванне Новай літаратурнай сітуацыі, а толькі павялічыла яе на адно, і далёка не самае актуалыіае, вымярэнне. Больш за тое, хаця мы маем падставы, каб казаць пра пэўную тэалагізацыю сучаснай беларускай літаратуры, бо сёння яна ўжо насычаная мноствам міфаў, вобразаў, метафараў, алюзіяў не толькі з хрысціянскай ці паганскай, але і з іншых рэлігіяў, скажам — буддызму (да прыкладу згадаем вершы Ігара Бабкова ці Міхася Баярына), фрагментарна раскіданых па ўсяму секулярызаванаму дыскурсу, — але падставаў, каб казаць пра тэалагічную плынь у нашай літаратуры, мы не маем. Бо нават, скажам, такая наэтка, як Валянціна Аксак, многія вершы якой (зборнік «Цвінтар») вызпачаюцца надзвычайнай глыбінёй і сур’ёзнасцю рэлігійнага пачуцця, у цэлым у сваёй творчасці не з’яўляецца рэлігійным паэтам. I хаця апошнім часам у нас з’явілася даволі рэлігійна заангажаваных, глыбока веруючых літаратараў, аддамых рэлігіі як справе жыцця (Алег Бембель, Ірына Жарнасек, Хрысціна Лялько, Валянціна Коўтун, Галіна Каржанеўская, іншыя), але іх рэлігійная заангажавапасць наўпрост сістэмпа не выяўляецца ў мастацкай творчасці.
    Наколькі мне вядома, у гэтым сэнсе мы маем толькі два выключэнні: Галіна Твараіювіч (зборнік «Ускраек тысячагоддзя») і Алег Бембель.
    Рэлігійныя вершы Галіны Тварановіч мы пакуль пакінем за дужкамі размовы, каб засталося месца сказаць колькі словаў пра першага ў сучасным айчынным дыскурсе хрысціянскага паэта Алега Бембеля.
    Безумоўна, лепшы твор Алега Бембеля — гэта ягонае жыццё. Прафесійны піяніст, прафесійны філосаф, ён у 1985 годзе ў Лондане выдаў кнігу «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс», за якую быў выключаны з камуністычнай партыі і ііазбаўлены нрацы ў Акадэміі
    павук. Між іншым, гэтая кніга істотна прычынілася да фармавашія адраджэнскага руху.
    ІІсршы этап уласна паэтычнай творчасці Алега Бембеля таксама пераважна акцэнтаваўся на адраджэнскай праблематыцы, хаця ўжо і там актыўна гучалі хрысціянскія матывы (зборнік вершаў «Рэха малітваў», Ныо-Йорк, 1989, і «Саната ростані», Беласток, 1989).
    Пазней як культуралагічпыя тэксты, гэтак і паэтычныя творы Алега Бембеля цалкам згарнуліся да памераў дагмату праваслаўнага хрысціянства. Як накажа час, гэта быў лагічны вынік творчасці паэта, які неўзабаве падмацаваўся экзістэнцыйным выбарам. У 1986 годзе Алег Бембель стаў паслушнікам Жыровіцкага манастыра.
    3 сумам заўважым: чым болей Алег Бембель знаходзіў сябе ў веры, тым болей губляў у паэзіі і мыслеіші. Многія яго рэлігійныя вершы апошніх гадоў папросту бездапаможныя, гэта ўсяго толькі вершаваная рыторыка, старанна ўпісаная ў фігуру праваслаўнага дагмата. Хаця здараюцца і выключэшіі...
    ...зямную сцяжыну завсршы раскаяным сэрцам, найперш маленні — вышэй за вершы... хай стане маленнем — верш!..
    Зрэшты, гэта таксама рыторыка...
    Бруталізацыя тэксту
    ГІэўна, ёсць нейкая логіка ў тым, што тэалагізацыя беларускай літаратуры не мела выразных вынікаў, акрамя пашырэння лексічна-семантычнага поля за кошт уключэння ў літаратурны дыскурс слоўніка вобразнасці і праблематыкі з прасторы рэлігійнага, а вось бруталізацыя гэты вынік безумоўна мела.
    Рэч тут, пэўна, у тым, што рэлігійнае — гэта найперш этычпае, а традыцыйная сялянска-савецкая беларуская літаратура сама з сябе была наскрозь этычнай,
    уся яе праблематыка цалкам замыкалася бінарнай апазіцыяй «дабро — зло»; уласна традыцыйная беларуская літаратура і не ставіла перад сабой іншай мэты, акрамя вызначэшія маралыіых характарыстык герояў, вобразаў і падзеяў. Таму канцэнтуалыіа рэлігійнае нічога ёй не магло дадаць, а толькі вонкава пашырыла тэматычнае поле і сістэму вобразнасці.
    А вось брутальнае літаралыіа перайначыла дасюль таталыіа цнатлівую беларускую літаратуру. Зрэшты, гэта і натуралыіа. Усё, што губляе цноту, становіцца іншым.
    Адразу адзначым, што пад «бруталыіасцю» мы тут будзем зважаць не толькі «чарнуху-парнуху», не толькі «ніз» бытнавання чалавека, «скатанізм» ды ненарматыўныя паводзіны і лексіку, а ўсё, што палягае ў прыцемках традыцыйнай пісьмовай культуры (скажам, «чорпы гумар», дзіцячыя «жашкі», анекдот і да т. п.), усё, што раней знаходзілася ў самай глыбіні маргінэзу, ці нават у сітуацыі табу для мастацкай літаратуры (да прыкладу, апісанне родаў альбо выканання прысуду над пакаранымі на смерць). Хаця зразумела, што бруталізацыя літаратуры найперш звязана з вымыканнем раней латэнтна ўтоенага дыскурсу сексуалыіасці ў праекцыю публічна відочнага і ягоную легітымацыю ў гэтай праекцыі.