• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    Бадай, на гэты час найбольш значным, сістэмным і цэласным кніжным праектам можна лічыць серыю «Бібліятэка «Фрагменты», распачатую ў 1998 годзе Цэнтрам Еўрапейскага сунрацоўніцтва «Эўрофорум» і часопісам «Фрагменты». Ужо ў гэтай серыі выйшлі кпігі Міхася Баярына «Шалёпы вертаградар», Сяргея Дубаўца «Дзёньнік прыватнага чалавека», Валянціна Акудовіча «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека», Алеся Разанава «Рэчаіснасць», Ігара Бабкова «Герой вайны за празрыстасьць», Сяргея Санько «Штудыі з каптрастыўнай і кагнітыўнай культуралёгіі», Леапіда Галубовіча «Зацемкі зь левай кішэні», Юрася Барысевіча «Цела і Тэкст», Алега Мінкіна «Пэнаты».
    Што да кнігаў, выдадзеных, так бы мовіць, у паасобку, рознымі прыватнымі выдавецтвамі, то іх больш-менш поўная каталагізацыя, паўторымся, патрабуе асобнай доследнай нрацы, бо многія з іх распаўсюджваліся самімі аўтарамі адно сярод сяброў і знаёмцаў і гаму не патрапілі ў агульнае інфармацыйнае іюле. У пэўным сэнсе гэта датычыць нават кніг такіх знакавых фігураў, як Адам Глобус («Дамавікамэрон», «Койданава») ці «Бум-БамЛіт» («Тазік Беларускі»),
    Але нават гранічна мінімізаваны пералік эстэтычна вартых нашай увагі аўтараў з дыскурсу Новай літаратурнай сітуацыі, якія ў гэты перыяд выдавалі свае кнігі ў розных прыватных выдавецтвах па айчыне і за яе межамі, безумоўна сведчыць па карысць гэтай самай сітуацыі: Алег Бембель, Славамір Адамовіч, Мікола Касцюкевіч, Людка Сілыюва, Ігар Сідарук, Юры Гумяшок, Юрась Залоска, Алесь Туровіч, Барыс Пятровіч, Віктар Шпіп, Людміла Рублеўская, Максім Клімковіч і Уладзіслаў Ахромепка...
    У эпілог праблемы
    Няма сумнення, што цяпер, напрыканцы 90-х, мы маем новую, кардынальна адрозную ад папярэдняй (канца 80-х), літаратурную сітуацыю.
    Асноўная яе адметнасць у тым, што побач са «старой» структурай літаратуры, якая знаходзіцца на ўтрыманні дзяржавы і прадстаўлена як уласна Саюзам пісьмешйкаў і яго абласнымі філіямі, так і шэрагам літаратурных выданняў, пэўнай колькасцю радыёі тэленерадачаў ды ўсялякім іншым, — ужо выразна сфармавалася іювая структура, незалежная ні ад каго (акрамя ўласных фінансавых і творчых магчымасцяў). Ііішая рэч, ці можам мы ўсё гэта новае, што з’явілася за апошпія гады, пазначыць як нейкую структуру. I рэч тут нават не ў тым, што ўсе гэтыя суполкі, выдашіі, нраекты не надта трывалыя, што яны то з’яўляюцца, то знікаюць ~ часцей назаўжды. Прынцын хуткага раснаду і нечаканага
    245
    абнаўлення ў тых самых ці іншых формах ёсць адным з базавых прынцыпаў Новай літаратурнай сітуацыі, што эстэтычна і фінансава фармуецца энергетыкай прыватных ініцыятываў, трываласць якіх а pzvozv абмежаваная. 1 таму пытанне тут зусім не ііра трываласць, а пра іншае: ці мае ў сабе ўсё гэтае «новае» модус структурнасці, ці імкнецца яно ўвогуле да структурызацыі? Сучасныя літаратурныя праекты паўставалі якраз як апазіцыя не толькі асобным элементам камандна-адміністратыўнай структуры, а ўсяму былому як цэламу, гэта значыць яны выяўляліся і як апазіцыя ўласна структурнасці. I дзеля таго, каб ім у нешта структуіравацца, трэба найперш лераадолець у саміх сабе гэтую апазіцыйнасць да структурнасці ўвогуле... Верагодна, мы яшчэ толькі напярэдадні гэтага этапу. Бо хаця робяцца спроба за спробай стварыць агульную сетку распаўсюджвання незалежных выданняў, шукаюць паразумешія паміж сабой ТВЛ, «Наша Ніва», «Эўрофорум», іншыя групоўкі ды постаці, але плён з усіх гэтых ініцыятываў накуль не надта заўважны. I ўсё ж такі нешта ў гэтым пакірунку патроху рухаецца, і, можа быць, да таго моманту, калі старая структура канчаткова разбурыцца, мы ўжо будзем мець хай сабе яшчэ нешта кволае, але ўжо структурна асэнсаванае і структурна зладжанае новае.
    Толькі тады Новая літаратурная сітуацыя ператворыцца ў сітуацыю літаратуры, тоеснай самой сабе ўжо без усялякіх прыметнікаў.
    3.	МАСТАЦНІ ДЫСКУРС
    Уступ
    Гэтым разам я зноў мушу вярнуцца да праблемы, якой распачьшалася папярэдняя лекцыя. А менавіта — да праблемы адмежавашія дыскурсу Новай літаратурнай сітуацыі ад беларускай літаратуры гэтага перыяду як цэлага.
    Калі на ўзроўні груповак, выданпяў і нават персаналіяў мы хай сабе і з велізарнай доляй умоўнасці, але маем нейкія падставы выдзеліць пэўны корпус суб’ектаў Новай літаратурнай сітуацыі (хаця б праз іхнія дэкларацыі), то на эстэтычным узроўні, у дыскурсе творчых практыкаў, нават тэарэтычна нейкая аб’ектыўная і ясная метадалогія размежавашія наўрад ці магчымая. Скажам, калі «Дамавікамэрон» ці «Толькі не гаварыце маёй маме» Адама Глобуса, безумоўна, ужо належаць выключна да Новай літаратурпай сітуацыі, бо ніколі раней у нашым пісьмеіістве падобпае было б немажлівым, то зборнік «Койданава» без асаблівых складанасцяў мог знайсці сабе месца ў рэчышчы традыцыйнай беларускай прозы. Яшчэ больш радыкалыіы прыклад — уласныя творчыя практыкі «бумбамлітаўца» Сержука Мінскевіча і ягоны пераклад «Дзядоў» Адама Мшкевіча. Hi выбар гэтагай твора XIX стагоддзя, ні лексіка, ні стылістыка ііеракладу не вылучаюць яго з агульнага корпуса праектаў, досыць звыклых для беларускай літаратуры XX стагоддзя. Хаця, магчыма, у гэтым прыкладзе я не зусім слушны, бо за камуністамі «Дзяды» ў ноўным аб’ёме перакладаць не дазвалялася, а значыць, менавіта факт Новай літаратурнай сітуацыі якраз і стварыў падставы, каб гэты праект мог здзейсніцца. Але зііоў жа, мы тут кажам не нра скла-
    247
    данасці адмежавання ііа ідэалапчных крытэрыях, оольшменш выяўных, а па эстэтычпых. У той жа час нейкія творчыя ініцыятывы літаратараў сацрэалістычнай эпохі, як, скажам, «Здубавецце» Рыгора Барадуліна, ііапэўна могуць быць залічанымі ў новы кантэкст.
    Вось чаму ў гэтай нашай гаворцы, хаця яна і будзе абапірацца на канкрэтныя тэксты і персаналіі, мы пераважпа звернем увагу на эстэтычныя тэндэнцыі, якія прэзентуюць Новую літаратурную сітуацыю, а не на ўласна творчыя фігуры, у межах якіх гэтыя эстэтычныя тэндэнцыі сябе выяўлялі.
    1	ўсё ж такі напачатку трохі пра персаналіі, эстэтычныя пошукі якіх у пейкай меры (хаця ііе трэба тут і нерабольшваць) леглі ў падмурак іювай тэіідэнцыі. Больш за тое, творчасць Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Міхася Стральцова, Алеся Разанава сталася як бы знакавай для постсавецкіх літаратараў, яна, у пэўным сэнсе, маркіравала вектары ўласных шляхоў новай літаратуры і не толькі была звяном, якое лучыла яе з класічнай беларускай літаратураіі нашаніўскага нерыяду, але ў нейкім сэнсе і фармавала сучасны эстэтычны кантэкст.
    Але найбольш праблематычнай бачыцца «персанальная каталагізацыя» такіх літаратараў, як Леанід Дранько-Майсюк, Леаійд Галубовіч, Андрэй Федарэнка, Галіна Булыка, Уладзімір Ягоўдзік, Барыс Пятровіч, Віктар Шнііі...
    3	адпаго боку, яны сфармаваліся і сталі заўважнымі яшчэ да таго, як начала афармляцца іншая ад напярэдняй літаратурная нрастора, і таму як бы належаць да перыяду беларускай савецкай літаратуры, што падкрэсліваецца і іхняй адслоненасцю ад трохі пазней узніклых незалежных суполак і выданняў, і наваг іх пэўнай палітыка-ідэалагічнай амбівалентнасцю... 3 другога боку, узростава («генерацыйна») і, што больш істотна, у творчых нрактыках — эстэтычна, яны нічым не адрозніваюцца ад тых, хто ўжо бясспрэчна належыць да Новай літаратурнай сітуацыі, а гэта азначае, што калі звяртаць увагу не на фармалыіа-ўліковыя, а на эстэтычныя характарыстыкі твор-
    чых ініцыятываў, то гэтую, нічым вонкава не з’адзіночаную групоўку літаратараў мы мусім аднесці да тых, хто раснрацоўваў новыя літаратурныя абсягі.
    У персанальным вымярэіші «межавымі слупамі», якія ў агульнай нрасторы беларускай літаратуры «выгарадзілі» поле Новай літаратурнай сітуацыі, мы можам без усялякіх ваганпяў ііазваць прозвішчы Алега Мінкіна, Адама Глобуса, Апатоля Сыса, Сяргея Дубаўца. Алега Бембеля, Алеся Асташопка, Уладзіміра Арлова (хаця У. Арлоў мог быць згаданы і ў напярэднім пераліку), Ігара Бабкова, Юрася Пацюпы, Юрыя Гуменюка, Сержука Сокалава-Воюша, Людкі Сільновай, Галіны Дубянецкай, Валянціну Аксак, Алеся Аркуша, Ігара Сідарука... Разам з тым яшчэ раз падкрэслім, што хаця гэтыя фігуры ў сваім цэлым маркіруюць кантэкст ужо мадэрійзаванай літаратуры, але ў сваіх асобных творчых практыках яны нярэдка карыстаюцца не толькі традыцыйнымі, але падчас і архаічнымі эстэтычнымі тэхналогіямі.
    Паколькі Новая літаратурная сітуацыя ііе ёсць толькі сітуацыяй ужо іншых фармалыіых прыкметаў, якія звычайна дамінуюць у вымярэнні змены літаратурных перыядаў, а з’яўляецца сапраўды радыкалыіым перайначаннем самой сутнасці літаратурнага нрацэсу, то нам давядзецца найперш выявіць гэтыя карэшіыя адрознасці, якіх наша літаратура раней не мела, і акрэсліць тыя ідэалагемна-эстэтычныя дыскурсы, што з’явіліся толькі аіюшнім часам. Але перадусім яшчэ раз нагадаем, што асноўная глабалыіая перамена звязаная з тым, што беларуская савецкая літаратура, уціснутая ў адію вымярзшіе сацрэалізму, цяпер набыла шматмерную канфігурацыю, якая складваецна з самых розных эстэтычных вымярэнняў.
    Адраджэнства
    Новая літаратурная сітуацыя складвалася на тле двух магутных сацыяльна-палітычііых рухаў канца васьмідзесятых — пачатку дзевяностых гадоў: антыкамунізму і
    249
    нацыяналыіага адраджэння. I калі антыкамунізм меў прыблізна адполькавыя характарыстыкі на ўсёй тэрыторыі СССР. то рух за нацыянальнае адраджэшіе ў кожным рэгіёне быў досыць апрычоным. На Беларусі ён толькі на нейкі момант выйшаў за межы літаратуры і мастацтва і зрабіўся фактарам сацыяльнай палітыкі, a потым зноў згарнуўся ў тэкст, тэатралыіую і мастацкую дзею — адным словам, у эстэтычна-інтэлектуальны дыскурс.
    Дарэчы, на нейкі час антыкамуністычная ідэалогія таксама актыўна распрацоўвалася ў сферы эстэтычнай праблематыкі: антыкамуністычныя тэмы, сюжэты, эмацыяпалыіы нафас напоўнілі не толькі памфлеты, эсэ, але і мастацкія творы — ад кіно да іюп-музыкі, і, патуралыіа, — літаратуру. Дастаткова згадаць анавядаіші і аповесці Васіля Быкава 90-х («Ружовы тумап», «Жоўты пясочак» і г. д.), мастацкую дакументалістыку Святланы Алексіевіч («Зачараваныя смерцю») ці песні, вершы і паэмы Сержука Сокалава-Воюша і шмат да таго падобнага... Але нельга сказаць, што на Беларусі антыкамуністычпае мастацтва выявілася як самадастатковая і адметная эстэтычная падзея. Хутчэй гэта было толькі рэха сацыялыіа-палітычнага выбуху, і, як усялякае рэха, яію пе было ні самастойным, ні адметным, ні трывалым. Яскравым прыкладам таму — эстэтычная нараза Васіля Быкава ў творах, напісаных у гэтым рэчышчы.