• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    Як гэта ні дзіўна — з узгляду на раскіданасць сяброў таварыства па ўсёй Беларусі, — але арганізацыі’ша ТВЛ было значна больш зладжаным, больш цэласным, больш мабільным утварэннем, чым «Тутэйшыя». Найпершая заслуга ў гэтым налачапіна Алеся Аркуша, каардынатара таварыства, які ўклаў усю сваю энергію, усе свае багатыя арганізацыйныя і камунікатыўныя здолыіасці ў снраву ТВЛ і з гэтага напрацаваў сабе месца нефармалыіага лідэра.
    Р US'У гцць
    233
    Фармалыіа Таварыства Волыіых Літаратараў паўстала ў 1993 годзе, калі на ўстаноўчы з’езд у Полацк прыехала каля трыццаці будучых сяброў таварыства. Дарэчы, ТВЛ не імкнулася пашыраць кола сваіх сяброў, і таму япо на сёння застаецца досыць нешматлікай арганізацыяй. (Да згаданых вышэй сяброў таварыства нералічым яшчэ трохі літаратараў, якія складалі ягонае ядро: Вінцэсь Мудроў, Юры Гумянюк, Юрась Пацюпа, Лера Com, Славамір Адамовіч, Андрэй Пяткевіч, Анжаліна Дабравольская...)
    Калі параўноўваць ТВЛ з «Тутэйшымі» па канкрэтных справах, то перавага ТВЛ відавочная, і з гэтага добра бачная ўся «міфалагічнасць» «Тутэйшых». За адносна кароткі перыяд ТВЛ выдала шэраг альманахаў «Ксэракс беларускі», каля дваццаці кпіжак серыі «Паэзія часопіса «Калосьсе», заснавала штогадовую літаратурную нрэмію «Гліняны Вялес», арганізавала некалькі міжнародных канферэнцый, мноства іншых літаратурных імпрэзаў. I хаця сябры ТВЛ не цураліся грамадзянскіх і палітычных акцыяў ды праектаў, але ў адрозненне ад «Тутэйшых» грамадзянска-палітычная праблематыка ў тэвээлаўцаў ніколі не выходзіла на пярэдні план і таму не засланяла эстэтычнай дзейнасці.
    ІІасля перыяду бурііай актыўнасці ў 1993—1995 гг. 'ГВЛ ііакрысе апынулася ў стане стагнацыі і паўраспаду. Спрабуючы выйсці з крызісу, Алесь Аркуш у 1998 годзе аб’явіў аб змене канцэпцыі таварыства на карысць яго большай, чым рапей, рэгіяналізацыі. Наколькі гэтыя нерамены будуць эфектыўнымі, пакажа час, але пакуль ТВЛ нераважна існуе ў межах прасторы часоніса «Калосьсе» і ў распачатай серыі кніжак «Бібліятэка часоіііса «Калосьсе». На момант падрыхтоўкі лекцыі выйшлі кніжкі Вінцэся Мудрова і Алеся Аркуша.
    «Бум-Бам-Літ»
    «Бум-Бам-Літ» — першая суполка ў сучасным літаратурным дыскурсе (і, бадаіі, адзіная ў гісторыі беларускай літаратуры), у аснову задзіночання якой быў па-
    кладзены эстэтычпы прынцып, а менавіта — эстэтыка іюстмадэрну. Разам з тым, было б залішне радыкальна ўсіх бумбамлітаўцаў залічваць спрэс у іюстмадэрністы, бо іх рэалыіыя мастакоўскія практыкі адбываліся і ў авангардным, і ў андэграўндным, і ў мадэрновым, і пават у традыцыйным дыскурсе. Але, нягледзячы на пэўную размаітасць творчых практыкаванняў «Бум-БамЛіта», нераважная частка іх зпаходзіць сябе ў эстэтычным і інтэлектуальным полі, блізкім да постмадэрну.
    Аднак «Бум-Бам-Літ» кардынальна адрознівае і ад «Тутэйшых» і ад ТВЛ не толькі тое, што сябры гэтага руху прытрымліваюцца агулыіай эстэтычнай ідэі, але яшчэ і тое, што постмадэрн — дамінуючая эстэтычпая ідэя сучаснай еўрапейскай культуры, якая праз творчыя практыкі «Бум-Бам-Літа» рэалыіа ўлучала беларускую літаратуру ў агулыіаеўрапейскі кантэкст.
    Есць яшчэ адно канцэнтуалыіае адрознеіше «БумБам-Літа» ад папярэдніх літаратурных аб'ядпанняў. I «Тутэйшыя» і ТВЛ былі ненатуральнымі той культурнай сітуацыі, у якой знаходзіліся (ці сітуацыя была ненатуральнай для іх), і нрыкладалі ўсе намаганні, каб перамяніць яе адпаведна свайго ўяўлення нра эстэтычныя каштоўнасці. «Тутэйшыя» змагаліся з сацрэалізмам, афіцыйнымі пісьменнікамі, антыбеларушчынай і дэкларатыўнай беларушчынай у спадзеве па стварэнне повай культурнай рэалыіасці, тоеснай еўрапейскаму культуралагічнаму кантэксту. ТВЛ разгортвалася прыкладна ў тым жа рэчышчы (і з тымі ж «ворагамі» змагалася), што і «Тутэйшыя», і хаця ТВЛ акрэслілася праз шэраг адметнасцяў і ўласных здабыткаў, але і ягоныя вектары гэтаксама скіраваныя за відарыс таго, што ёсць (і як ёсць), у тое, што павінна (мусіць) быць.
    Дык вось, у адрозііепне і ад адных, і ад другіх (і ад усялякіх трэціх), «Бум-Бам-Літ» ні з кім ііе варагаваў (у прынцыповым плане), нічога мяняць не збіраўся, нікога выперадзіўшага не даганяў. Так бы мовіць — нарэшце дагналі. I калі ў літаратурных практыках бумбамлітаўцаў адбіваліся тэндэнцыі, неяк ужо выявіўшыя сябе на
    Захадзе альбо Усходзе, то гэта зусім не значыла, што бумбамлітаўцы да некага нрыпадабняліся, кагосьці пераймалі, даганялі, наследавалі. Падабенства тэндэнцыяў сведчыла адно пра тое, што бумбамлітаўцы ўжо працавалі ў агульным эстэтычным полі, натуралыіым для стану ўсёй еўрапейскай культуры.
    «Бум-Бам-Літ», параўналыіа з «Тутэйшымі» і ТВЛ, быў самым малалікім згуртаваннем, хаця ў адрозненне ад, скажам, ТВЛ і не абмяжоўваў сябе штучна нейкім наперад вызначаным колькасным складам. Больш затое, наяўпасць «Бум-Бам-Літа» статутна ўвогуле ніяк не афармлялася, не ладзілася ніякага ўстаноўчага сходу, пе абіралася хоць нейкай аргапізацыйнай структуры. Вышэй мы казалі, што «Тутэйшыя» — гэта толькі міф пра «Тутэйшых». У фармалыіа-арганізацыйным сэнсе пра «БумБам-Літ» можна сказаць, што ён адпо прывід самога сябе. «Бум-Бам-Літ» існаваў не на арганізацыйным узроўні, a на ўзроўні літаратурна-мастацкіх практыкаў, праектаў, перформансаў, акцыяў і да т.п. Сябры гэтага руху збіраліся толькі ў тым выпадку, калі можна было здзейсніць нейкую рэальную літаратурную справу — у астатшоіо пару яны заставаліся кожны наасобку. Такая формула існавання супольнасці сталася магчымай і плённай у першую чаргу таму, што «Бум-Бам-Літ» меў таленавітага менеджэра Зміцера Вішнёва. У значнай меры дзякуючы менавіта яму «Бум-Бам-Літ» і стаўся магчымы як нешта цэласнае і хоць неяк трывалае. Хаця тое месца, якое «Бум-Бам-Літ» заняў у сучаспым літпрацэсе, і тая роля, якую ён адыграў, — залежалі ўжо зусім ад іншых фактараў і ў найменніай меры ад тых ці іншых персаналіяў і самога «Бум-Бам-Літа» ў цэлым.
    «Бум-Бам-Літ» з’явіўся ў патрэбны час і ў патрэбным месцы. Яго ўжо чакалі. Усе і ўсё. Літаратурная прастора набрыняла нрагаіі эстэтычнага абнаўлеішя. На гэты момант беларуская літаратура ўжо сгамілася ад свайго фальклорна-пабытовага наканавання. яна імкнулася да іншых эстэтычных тэхнікаў і гэхналогіяў, да сучаснага мыслення. Вось тут і з’явіўся «Бум-Бам-Літ».
    Менавіта з гэтай сітуацыі найперш тлумачыцца феномен імклівай папулярнасці ўвогуле асабліва нічым не адметнай (па-за вышэйпералічаным) суполкі маладых людзей, якія называлі сябе «слупамі» «Бум-Бам-Літа» (Барысевіч Юрась, Бахарэвіч Альгерд, Вішнёў Зміцер, Гарачка Усевалад, Жыбуль Віктар, Мінскевіч Сяржук, Туровіч Алесь, Сін Ілля). Акрамя «слупоў» у «Бум-БамЛіт» у розную пару ўваходзіла яшчэ з дзесятак маладых (і не вельмі маладых) хлопцаў і дзяўчат: Жанна Васанская, Міхась Башура, Ірына Падыніногіна, Сяргей ІІатарапскі, Вальжына Морт, Ганна Ціханава...
    Упершыню «Бум-Бам-Літ» заявіў нра сябе ў траўні 1995 года. У тым жа годзе літаратурна-філасофскі сшытак «ЗНО» надрукаваў маніфест «слупоў» «Бум-БамЛіта», з якіх, уласна, і началася публічная вядомасць руху... «Бум-Бам-Літ» ад пачатку начаў шукаць новыя формы выяўлешія ўласнай творчасці. Найбольш натуралыіай з іх аказалася форма тэатралізаванага выступлення, у якім спалучаліся дэкламаванне тэкстаў. тэатралізаваная дзея, перформанс, канцэптуалісцкая акцыя і шмат чаго іншага. Таму немагчыма ацапіць творчасць «Бум-Бам-Літа» толькі па надставе тэкставых праектаў. Бо нават друкапісы (самаробныя кніжыцы) спалучалі ў сабе тэксты і аўтарскія малюнкі (крэмзы). Тое ж датычыць і адзінага суполыіага зборніка «Тазік Беларускі».
    Недзе ў 1998 годзе «Бум-Бам-Літ» напаткала натуральная бяда — крызіс. Унутры самога руху выявілася нрага ўласных хаўтураў. Аднак усе надзеі «слупоў» «БумБам-Літа» выпіць чарку на ўласных хаўтурах пакуль не спраўджваюцца. Можа таму, што прывід куды лягчэй нарадзіць, чым нахаваць.
    Выданні і выдавецкія праекты
    За апошняе дзесяцігодзе «з гакам» з’явілася (і знікла) даволі шмат выданняў (з улікам рэгіяналыіых, канфесійных, студэнцкіх ды іншых), якія ў той ці іншай меры калі не фармавалі, то хаця б адлюстроўвалі Новую літа-
    ратурную сітуацыю. Сярод іх было няшмат «чыста» літаратурпых праектаў, але літаратурная праблематыка і мастацкая творчасць, хай сабе і лакалыіа, нрысутнічалі ўсюды: ад рэлігійнага часопіса «Унія» да філасофскакультуралагічнага — «Фрагменты». Тут мы не маем магчымасці правесці хаця б каталагізацыю ўсіх гэтых выдаішяў і таму спынімся адно на тых, што найбольш наўплывалі на станаўлеіше новаіі літаратурнай сітуацыі.
    Расповед пра выдапні, якія выяўлялі злом энохаў, калі прытрымлівацца часавай паслядоўнасці, лагічпа было б распачаць з часопіса «Крыніца», заснаванага ў 1988 годзе ЦК ЛКСМБ і Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Але мы адсунем разгляд гэтага выдання, каб трохі назней прааналізаваць разам яго абедзве версіі, «старую» і «новую», якая ўзнікла ў 1994 годзе. Да таго ж, калі звярнуць увагу не на каляндарнасць падзеі, а на яе сэнсавую значнасць, то, безумоўна, наперад усіх мы павінны высунуць газету «Наша Ніва». I гэта нягледзячы на тое, што «Наша Ніва» пе была чыста літаратурным праектам, хаця нейкі час і заяўляла пра сябе як пра «літаратурную газету», дый увогуле, літаратурная частка выдання ўжо амаль за дзесяць гадоў ягонага існавання так і не выявіла сябе як нешта адметнае. Куды больш істотнымі былі гістарычныя публікацыі газеты (асабліва гэта тычыцца «Архіва найноўшай гісторыі»), нубліцыстычныя, эсэістычныя і, у нэўнаіі меры, культуралагічныя. Чаму ж тады менавіта «Нашай Ніве» мы без ваганняў аддаем вершнасць у справе станаўлення Новай літаратурнай сітуацыі? 3 шэрагу самых розных прычынаў, але найперш таму, што «Наша Ніва» Новую літаратурную (шырэй — культурную) сітуацыю публічна сфармулявала, больш за тое — менавіта дзеля рашучага абнаўлення, кардыналыіых пераменаў у беларускай літаратуры, у беларускім досведзе яна і стваралася, і функцыявала.
    Газета «Наша Ніва» (існавала з 1906 на 1915 год) была «адноўленая» ў 1991-м у якасці штомесячніка (цягам часу перыядычнасць мянялася, як і аб’ём). У пэўным сэнсе «Наша Ніва» была працягам, «газетным ва
    рыянтам» суполкі «Тутэйшыя», і не толькі таму, што яе стваралыпкамі і аўтарамі былі пераважна «тутэйшаўцы», а пайперш таму, што перадусім мэтай газеты было не іііфармацыйнае адлюстраванне надзеяў жыцця і літаратуры саміх па сабе, а адраджэіше беларушчыны, яе вяртанне ў лона еўрапейскай цывілізацыі, дзеля чаго былі нрыдатныя ўсе сродкі, літаратурна-мастацкія ў тым ліку.