• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    Гісторыя праблемы
    У адрознеіпіе ад утворанага дзяржавай Саюза пісьменнікаў Беларусі, з гісторыі якога цяжка зразумець хоць што-кольвек пра рэалыіы літаратурны працэс, незалежныя літаратурныя суполкі, наўсталыя з прыватных ініцыятываў, гэты самы літаратурны нрацэс адлюстроўваюць з найбольшай, чым што іншае, паўнатой. Яны падобныя да запрудаў, што запыньваюць бягучую літаратурную плынь, акумулююць яе ў пэўнай капфігурацыі, адсарбуюць, працэджваюць, узвышаюць да свайго ўзроўню і толькі пасля з сілай штурхаюць уніз — зноў у вольнае плаванне. Магчыма, гэтая метафара «запруды» не зусім дакладная і залішне «паэтычкая», асабліва як для аналітыкі, але ў мяне няма сумнепня, што гісторыю Новай літаратурнай сітуацыі найлепей можпа прачытаць праз гісторыю яе самых адметных сунолак.
    Аднак, перш чым нерайсці да каталагізацыі гэтых суполак, у некалькіх словах згадаем, што ўжо напярэдадій «перабудовы» і ў першыя гады яе разгортваішя нацыянальна заангажаваная творчая інтэлігенцыя Беларусі пачала іуртавацца ў розныя невялічкія хаўрусы. I хаця болыпасць з іх ніяк сябе не маніфеставала, але
    цяпер, з адлегласці часу, бачна, што яны былі тымі зярнятамі, з якіх неўзабаве ўскалосіцца мпоства грамадскіх, палітычных, літаратурных і іншых задзіночанняў.
    Гісторыя ўсіх гэтых напаўпадполыіых гурткоў пакуль яшчэ мала даследаваная, нягледзячы на тое, што «Архіў найноўшай гісторыі», які ўзначальвае Алег Дзярновіч, ужо шмат зрабіў для каталагізацыі апазіцыйных таталітарызму нраяваў як грамадска-палітычпага, гэтак і літаратурнага жыцця. Тут мы згадаем адно менскія гурткі «Майстроўня», «Талака», «Бабілён», бо многія сябры гэтых аб’яднанняў неўзабаве ўвойдуць ужо ўва ўласна літаратурную суполку «Тутэйшыя», якой было наканавана нератварыцца ў адзін з галоўных міфаў чарговага беларускага Адраджэння, уздым якога нрыпаў па канец 80-х — пачатак 90-х гадоў.
    «Тутэйшыя»
    Кароткая, але надзвычай яркая гісторыя аб’яднаішя маладых літаратараў, якое з прапановы Сяргея Дубаўца атрымала назву «Тутэйшыя», не мае ні пэўпага пачатку, ні нэўнага канца. (Дарэчы, не выключана, што на выбар назвы нрама ці ўскосна наўплываў шумны поспех аднаймешіай п’есы Янкі Купалы, пастаўленай у той час купалаўскім тэатрам.) Нават арганізатары і лідэры аб’яднання (Алесь Бяляцкі, Сяргей Дубавец, Адам Глобус, Анатоль Сыс) разыходзяцца ў вызначэнні датаў і падзеяў, якія абумовілі стварэнне «Тутэйшых».
    «Нас было сем чалавек: Анатоль Сыс, Славамір Адамовіч, я і яшчэ чатыры асобы, якіх зараз не згадаю. Сабраліся ў Доме літаратара, а пасля чамусьці паехалі ў іптэрнацкі пакой да Сыса, дзе адбыўся ўстаноўчы сход», — так кажа Алесь Бяляцкі. (Тут і далей цытаты з матэрыяла газеты «ЛіМ» ад 24 красавіка 1998 г. «Ад «Тутэйшых» да тутэйшых...».) «Была суполка Алеся Бяіяцкага, была зусім іншая суполка, якую стварыў Сяргей Дубавец. I калі мы пачалі аб’ядноўвацца — са спрэчкамі, са скандаламі, — былі ўтвораныя тыя «Тутэйшыя», якіх усе ведаюць», — гэтак сцвярджае Адам Глобус.
    Падобныя разыходжашіі ў меркаваннях пра пачатак дзейнасці «Тутэйшых» датычаць і ці не ўсіх іншых аспектаў іх станаўлешія і дзейнасці. Зноў паслухаем Адама Глобуса: «Вясной 1988 года началіся агулыіыя сходы ў Доме літаратара. А зіма прайшла ў спрэчках».
    А вось што цвердзіць на гэты конт Міхась Скобла: «Дакладна памятаю: восенню 1987 года я трапіў у Дом літаратара, дзе ўжо адбылося грапдыёзнае паседжанне «Тутэйшых». Прысутнічалі нрадстаўнікі ЦК...»
    He менш заблытанай выглядае сітуацыя і з узгляду на персаналыіы склад арганізацыі. У анатацыі да зборніка «Тутэйшыя» Сяргей Дубавец піша: «Аб’ядналіся «Тутэйшыя» ў 1987 г., зараз іх амаль 60 чалавек, жывуць па ўсёй рэспубліцы, пішуць паасобку, грамадскапалітычнай дзейнасцю займаюцца разам». У Алеся Бяляцкага іншая лічба: « У нас па спісе было 80 чалавек. Рэалыіа з іх у літаратуры засталося 25—30».
    Але справа нават пе ў гэтым разыходжанні (60 сяброў ці 80), а ў тым, што, як пакрысе высветлілася, многія з занесеных у спісы нават не ведалі, што яны з’яўляюцца сябрамі аб’яднання «Тутэйшыя», а шмат хто з «афіцыйна» не занатаваных лічыў сябе «тутэйшаўцам».
    Хаця аб’яднанне структурна было аморфным, не акрэсленым у задачах і мэтах, але пры гэтым надзвычай актуальным у факце сваёй наяўнасці. Таму яно вельмі хутка займела шырокі розгалас і набыло вялікую паііулярнасць. Бадай, з усяго гэтага зрабілася ўстойлівай формула — пакаленне «Тутэйшых». I гэтая формула падаецца досыць дакладнай, бо роля літаратурнага аб’яднання «Тутэйшыя» была не столькі ў тым, што яно задзііючыла пэўную колькасць маладых літаратараў, колькі ў тым, што выявіла ііамкненні і жаданні цэлага літаратурнага накалення, і нават шырэй — прагу тагачаснага грамадства да радыкальных пераменаў, да свабоды, незалежнасці, дэмакратыі.
    У нэўным сэнсе «Тутэйшыя» яшчэ не былі толькі літарацкім згуртаваннем, у ім шмат заставалася ад «Майстроўні», «Талакі», з іх культам нацыянальнай Бела-
    русі, які дамінаваў над усімі канкрэтнымі формамі выяўлення гэтага культу. Літаратурная і грамадска-палітычная дзейнасць у «Тутэйшых» суседнічалі на парытэтных умовах, а калі трохі заглыбіцца ў ідэалогію аб’яднання, то няцяжка ўгледзець, што, па сутнасці, літаратура тут была хутчэй толькі эфектыўным начынпем у справе адраджэння нацыі. Таму і пе дзіва, што ні ксераксныя альманахі «Літаратура-1» і «Літаратура-2», ні паўнавартасны зборнік «Тутэйшыя», выдадзены ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» (Мінск, 1989), не сталі літаратурнай надзеяй, хаця ў гэтых выданнях надрукавапыя тэксты некалькіх дзесяткаў сёшія добра вядомых літаратараў (акрамя папярэдне згаданых, да прыкладу, пералічу яшчэ трохі: Ігар Бабкоў, Алесь Бадак, Людміла Рублеўская, Генадзь Сагановіч, Уладзімір Сцяпан, Таццяна Санач, Барыс Пятровіч, Пятро Васючэнка, Сяржук Сокалаў-Воюш, Алесь Наварыч, Сяргей Кавалёў, Алег Мінкіп...).
    А вось грамадска-палітычныя акцыі «Тутэйшых» адразу пабылі шырокі розгалас, выклікалі цікавасць і павагу шырокай ііублікі на айчыпе і ў замежных сродках мас-медыя. Варта ўзгадаць хаця б арганізацыю святкавання «Дзядоў» у 1988 годзе, калі ўлады прымянілі не толькі міліцэйскія і спецпадраздзялешй, але і вайскоўцаў для разгону дэманстрантаў...
    Яшчэ раз засведчым: арганізацыйныя захады «Тутэйшых» па ўмацаванні згуртавання не былі ні сістэмнымі, ні мэтанакіраванымі. Адной з істотных прычынаў эклектычнасці і разбэрсанасці «Тутэйшых» як аб’яднання было, бадай, тое, што ў шэрагі яго сяброў сабралася шмат патэнцыйна роўнавялікіх і роўнаамбітных лідэраў, ніхто з якіх не хацеў падпачальвацца іншаму. Вось чаму ўстаноўчы з’езд «Тутэйшых» быў іх першай і апошняй агулыіай сустрэчай.
    He сныняла сваіх захадаў на развал увогуле так і не сабраных у адно цэлае «Тутэйшых» улада. Спехам быў арганізаваны прыём у «члены» Саюза беларускіх ійсьменнікаў Адама Глобуса, Анатоля Сыса, Максіма Клімкові-
    ча, некаторых іншых, што, натуралыіа, упесла дадатковы разлад у да гэтага не лішне трывалую супольнасць. Але, пэўна, найбольш істотным у непрыкметным сыходзе «Тутэйшых» з вялікай публічнай сцэны было тое, што на гэтай сцэпе з'явіліся новыя і больш яркія героі — шматлікія грамадскія аб’яднашй і палітычныя партыі. Згадаем хаця б БНФ...
    У гэты момант якраз і высветлілася, што па-за грамадска-палітычнай дзейнасцю, па-за модусным ідэалам незалежнай еўрапейскай Беларусі «Тутэйшых» нішто болей не яднае: ні прагматыка, пі этыка, ні, тым болей, эстэтыка. Якраз апошняя найбольш выразна сведчыла пра ўсю ўмоўнасць гэтага згуртавання як літаратурнага, бо ў сваіх эстэтычных поглядах болынасць «тутэйшых» нічым не адрознівалася ад сваіх літаратурпых ііаііярэдпікаў, a тыя з сяброў гэтай суполкі, што ўжо набрынялі эстэтычным патэнцыялам новага, уяўлялі гэтае новае кожны наасобку і зусім па-рознаму. Таму неўпрыкмет разышліся «тутэйшыя» рознымі шляхамі і кожны ў свой бок, пакінуўшы нам міф пра «Тутэйшых». Зрэшты, і пры «жыцці» яны былі нічым яшчэ. акрамя як міфам, якога прагнула, і праз гэтую сваю праіу само стварала, раптам вызваленае ад доўгага таталітарнага гпёту беларускае грамадства.
    ТВЛ (Таварыства Вольных Літаратараў)
    1	фармальна, і на сутнасці ТВЛ амаль нічым не адрозпівалася ад «Тутэйшых». што, бадай, і дало падставу Алесю Бяляцкаму публічна заявіць: «Таварыства Вольных Літаратараў — гэта было эпігонства пасля таго, як «Тутэйшыя» перасталі збірацца. Грымнуў гром, пакацілася рэха». Калі да гэтай. досыць жорсткай характарыстыкі дадаць і па сёння распаўсюджанае меркаванне нядобразычліўцаў «Таварыства», якія лічаць, быццам яно ўтварылася адно таму, што яго арганізатараў і сяброў у свой час не прынялі ў «афіцыйны» пісьменніцкі саюз, і адсюль у іх не было ішнага выйсця, акрамя як зладзіць свой уласны хаўрус, то атрымліваецца, што ТВЛ не вартае ніякай увагі.
    Насамрэч усё выглядае зусім інакш, хаця пэўную рацыю маюць і Алесь Бяляцкі і нядобразычліўцы. Сапраўды, некаторых «знакавых» «тэвээлаўцаў» (Алеся Аркуша, Ігара Сідарука, Славаміра Адамовіча) у свой час не прынялі ў Саюз беларускіх пісьмешіікаў, і сапраўды ТВЛ у нейкім сэнсе было «рэхам» «Тутэйшых», бо спавядала тую ж ідэалогію незалежнай еўрапейскай Беларусі, гэтаксама як іх напярэднік, кідалася ў рожкі з дзяржаўпым пісьменніцкім саюзам і да таго ж эстэтычна выглядала яшчэ болыл стракатым за «Тутэйшых», бо ў ТВЛ, акрамя традыцыяналістаў, пострамантыкаў і мадэрністаў, згуртавалася і некалькі піянераў беларускага постмадэрну (Ігар Сідарук, Лявон Вольскі, Алесь Туровіч, Сяржук Мінскевіч).
    Разам з тым у ацэнцы ТВЛ, асабліва на пачатку, заставалася незаўважнай адна вельмі істотная акалічнасць, якая прынцыпова адрознівала ТВЛ ад «Тутэйшых», a менавіта тое, што праз ТВЛ выявілася тэндэнцыя да дэцэнтралізацыі і адначасна рэгіяналізацыі літаратурнага іірацэсу ўжо ў дыскурсе Новай літаратурпай сітуацыі. У пэўным сэнсе ТВЛ — гэта бунт правінцыі супраць сталіцы, бо хаця сярод «тэвээлаўцаў» і было трохі менчукоў, але не яны вялі рэй у таварыстве, а найперш палачане і гарадзенцы. Дарэчы, ініцыятыва стварэння ТВЛ таксама паходзіла не з Менску, і не ў Менску таварыства разгортвала сваю дзейнасць. У той жа час ТВЛ не было звычайным рэгіянальным літгуртком, бо ставіла за мэту ахапіць сваімі ініцыятывамі прастору ўсёй літаратурнай Беларусі, і ў нейкай меры ў яго гэта атрымалася.