• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    Nihil: А ці не выдумалі мову нейкія касты служ кау сакральнага — жрацы, валхаўцы, шаманы і да іх падобныя? Бо абсалютная большасць рэальных сведчанняў пра мову ў старавеччы, якія мы маем праз археалогію альбо архіў, звязаныя ці то з сакральнымі падзеямі, ці то з культавымі рытуаламі.
    — На маё разуменне, валхаўцы (і да іх падобныя) прыдумалі не мову, а тэкст, што зусім не адно і тое самае. Адбылося гэта ў той перыяд, калі мова з функцыяналыіай прылады пачала ператварацца ў ііартнёра, гэта зпачыць сацыялыіа-экзістэнцыйнага множыцеля дыскурсу бытавання, які раней вялічыўся выключна нраз фізіялагічна-рэпрадукцыйную здолыіасць чалавека. У гэтую пару каста валхаўцоў, як інтэлектуалыіа найбольш «прасунутая», зразумела ўжо гатовы разгарнуцца ііапоўніцу патэнцыял мовы і даўмелася манапалізаваць слова праз яіо сакралізацыю, а каб развесці слова з нрафанным словам-функцыяй, былі вынайдзеныя розныя тэхпалогіі ўцялеснівашія сакралыіай сутвы мовы ў фармат рэчаіснасці, самай перспектыўнай з якіх накрысе выявіўся тэкст. Такім чынам, нраз манапалізацыю сакралізаванай і тэкстуалізаванай мовы каста валхаўцоў ладна-такі адсунула касту патрыярхаў племянных радоў ад улады, пакінуўшы ім у карыстанне адно мову-функцыю... Пэўна, тэза пра мову як сродак барацьбы за ўладу можа падацца залішне засацыялагізаванай, але ў той сваёй частцы, дзе валхаўцы выступаюць стваралыйкамі Эры тэксту, яна надтрымліваецца ўсім архівам гісторыі культуры.
    Nihil: Ці магчыма хоць прыблізна пазначыць
    межы гэтай веры?
    — Наўрад ці, бо хто ведае, якія яшчэ «кумранскія» тэксты дзе хаваюцца. Ды і павошта? А вось сама Эра тэксту патрабуе ўнутранага падзелу на дзве (ні ў якім параметры не роўныя) часткі — на эру пісанага (летапіснага) і эру друкаванага тэксту, якія радыкалыіа адрозна выявіліся ў ролі стваралыіікаў цывілізацыйных модусаў. Напэўна, мне мала хто дасць веры (і хай сабе), калі я скажу, што ад таго, пісаліся словы рукой на скрутку папірусу ці друкаваліся варштатам на аркушы паперы, залежала, нерарушваў чалавек нрастору і час на возе (альбо кані) ці на цягніку (альбо самалёце) — гэта значыць, не форма тэхнікі і тэхналогіі вытворчасці тэксту залежала ад інтэнсіфікацыі цывілізацыйных разгортак, a зусім наадварот... Цывілізацыя летапісных эіюхаў пе мела ў планіроўцы сваіх гарадоў, у міжнрасторавых і сацыяльных камунікацыях, у менталыіых рэалыіасцях і перспектывах косак, нрацяжнікаў, дужак, двукоссяў, пытальііікаў, клічнікаў, цэзураў, абзацаў (усяго, што сістэматызуе, фармалізуе, а з гэтага і актуалізуе ў капвенцыйна зададзеным вектары хаатычна разбэрсаныя акты быцця) — адно геральдычна размаляваныя вялікія літары ўлады ў аднамернай роўнядзі памнажэння бытнага.
    Канструктыўная аснова цывілізацыі Новага часу паўстала на матрыцы друкаванага Тэксту, логіка супольнага бытавання новых элементаў якога вызпачыла ўжо іншыя прынцыпы функцыявання сацыялыіых механізмаў, а жорстка ўнармаваная і адначасна шматстайная стылістыка закадавала рацыяналыіа дынамічную фігуру мыслеішя новаеўрапейскага чалавека, з чаго мы і атрымалі тое, што маем... Але мяне ўва ўсіх гэтых цывілізацыйных трансфармацыях, завязаных на трансфармацыях мовы, гэтым разам цікавіць не нраблема цывілізацыі, а праблема мовы. Тэкст, паклаўшыся ў аснову «друкаванай» структуры цывілізацыі, відаць, ужо выканаў сваю ролю, і цяпер сама цывілізацыя выступае ў ролі бясконцага гіпертэксту, які мы безупынна чытаем, толькі ўжо не вачыма, а ўсім інтэлігібелыіым аб'ёмам свайго жыц-
    к че у	іг ц r,j X'
    205
    цяцела. He менш заблытаная сітуацыя і з мовай як з маўленнем — мы на-ранейшаму шмат гаворым, хаця ўжо даўію нічога не кажам адзін аднаму. Склалася досыць цікавая сітуацыя: па сутнасці сёшія мы маем дзве самадастатковыя цывілізацыі — цывілізацыю мовы і цывілізацыю чалавека, відавочна разасоблепыя наміж сабой. I ў сваёй цывілізацыі мова абыходзіцца, лічы, без чалавека, а чалавек у сваёй — лічы, без мовы. Зрэшты, магчыма якраз у паміжжы гэтай разасобленасці неўзабаве і выблісне акрайчык Няма?
    Nihil: Мова — зман, тое, што нібыта ёсць, a нібыта і няма, заўсёды нейкая відзежа, нейкая мроя, любое слова — ёсць яно, слова, няма яго? — нейкая міспгычная рэч, у прынцыпе тое, чаго няма ўвогуле.
    Ці не жыве чалавек у тым, чаго няма ўвогуле? Ці не жыве ён насамрэч не ў быцці, а ў Няма? Ці не ёсць гэта ягоная прырода, чалавека? Ягоны свет, ягонае быццё?
    — Вельмі цікава. Я так не думаў, прынамсі ў такім ракурсе і ў такой таналыіасці — гэта вашая версія. Марцін Гайдэгер не аднойчы назваў мову домам быцця. Вы прапануеце нрадумаць мову як нрастору пябыту і ў сінонімы да мовы далучаеце быццё. 3 аношпім мне лёгка нагадзіцца, бо вышэй я ўжо трохі спрабаваў прааналізаваць працэс калапізацыі быцця мовай і тое, як мова падмяніла сабой быццё. Але ўсё-такі найболып мяне зацікавіла ў вашых пытаннях не экстрэмалыіае здумленне, што мы існуем у Няма (бо ў такім разе мне проста давялося б шукаць ужо пе Няма, а Есць, гэта значыць усяго толькі перацягваць з аднаго месца на другое тыя самыя канатацыі, што мяхі з бульбай са склепа на гарышча), а ацэпка мовы як таго, што быццам бы нрысутнічае ў рэалыіасці і адначасна адсутпічае як пешта рэалыіае (тут адразу згадваецца «ліючаяся форма» Абдзіраловіча). Пакуль дакладна не ведаю, што мяне так узрушыла ў фармулёўцы вашага запыту, але інтуіцыя падказвае: тут нешта ёсць у дапамогу шукалыйкам Няма.
    Дадатак
    Уводзіны
    Ў НОВУЮ ЛІТАРАТУРНУЮ СІТУАЦЫЮ
    (Пяць лекцый ддя Беларускага Калегіума)
    Шчыра кажучы, нават і цяпер, калі я быццам канчаткова вырашыў уключыць лекцыі ў кнігу, мяне не пакідае сумнеў у слушнасці такога кроку, бо я не магу не адчуваць розніцы паміж тэкстамі, напісанымі для публічнага дыскурсу, і тэкстамі, створанымі дзеля нейкай канкрэтнай мэты, якая не прадугледжвала ні фармату шырокай публічнасці, ні фармату «ўласна тэксту» як менавіта (і толькі) тэксту.
    I ўсё ж такі, нягледзячы на рызыку ўшчэнт разбурыць кантэкст кнігі, я раблю тое, што раблю. I рэч тут вось у чым. Апошнія дзесяць з добрым лішкам гадоў беларускай літаратуры не маюць канцэптуальных аналагаў ва ўсёй папярэдняй гісторыі нашага прыгожага пісьменства (хаця вонкавыя паралелі з 20 — 30-мі гадамі як быццам і навідавоку). Гэта не проста яшчэ адзін, чарговы літаратурны перыяд — гэта татальная перамена літаратурнага ландшафту і, што яшчэ больш істотна, перамена тых падставовых сутнасцяў, якія фармуюць тапаграфію ўсялякага ландшафту. I хаця сёння ўжо мала хто адважыцца сцвярджаць, што ніякіх рашучых пераменаў за апошнюю пару ў нашай літаратуры не адбылося, але прафесійнае айчыннае літаратуразнаўства ўсё ніяк не знаходзіць часу (ці жадання?) асэнсаваць гэтую падзею і ў лакальных феноменах і, тым болей, у феномене цэлага. Адзінкавыя, найбольш «прасунутыя» літаратуразнаўцы, калі і кранаюцца гэтай тэмы, то разглядаюць яе ў звыкла-традыцыйным ракурсе праблематыкі «пачаткоўцаў», маладых пісьменнікаў», «новых генерацыяў». Але як з майго гледзішча, то размова ўжо павінная весціся не пра маладых літаратараў, а пра іншых літаратараў, не пра новую генерацыйную плынь, а пра Новую літаратурную сітуацыю...
    Адсутнасць разнастайных і шматлікіх даследзінаў па азначанай праблеме, якія былі б падрыхтаваныя прафесійнымі літаратуразнаўцамі, і з’явілася асноўным аргументам на карысць публікацыі не дзеля гэтай мэты падрыхтаваных лекцыяў.
    1.	ГЛАБАЛЬНЫ НАНТЭКСТ
    28 лютага 1827 года Гётэ ў размове з Экерманам сказаў літаралыіа наступнае: «Цяпер мы ўступілі ў эпоху сусветнай літаратуры, і кожны мусіць садзейнічаць таму, каб паскорыць станаўленнс гэтай эіюхі» («Размовы з Экерманам»).
    Так упершыніо было сфармулявана гэта азначэпне: сусветная літаратура, якое неўзабаве набудзе статус аксіёмы і будзе паўтарацца незлічоную колькасць разоў. Разам з тым пытанне аб карэктнасці ўжывашія панятку «сусветная літаратура» застаецца актуалыіым нават і сёнпя, у эпоху камунікатыўна адкрытых грамадстваў, калі праз разнастайныя сродкі масавай камунікацыі становяцца ўсё больш блізкімі і ўсё больш даступнымі літаратурныя тэксты з самых розных літаратураў свету. ГІраблема тут найперш вось у чым: ці не блытаем мы нанятак «сусветная літаратура» з паняткам «архіў літаратураў свету»? Каб выразніць праблематычнасць гэтай нраблемы, звярну ўвагу хаця б на адзін толькі момант: у кожпай нацыянальнай ці рэгіяналыіай (скажам, еўрапейскай) літаратуры мы можам вылучыць з розных літаратурных эпохаў пэўныя стылі: класіцызм, барока, рамантызм, рэалізм, мадэрнізм... Але ці магчыма прарабіць нешта падобнае адносна сусветнай літаратуры? Безумоўна — не, прынамсі, пакуль. Сусветная літаратура не існуе сама па сабе і сама ў сабе, з чаго яна не можа быць хоць як прамаркіраванай ыі знутры сябе, пі звонку. Сусветная літаратура — гэта толькі нейкая гінатэтычная сума досыць умоўных выняткаў з самых розных літаратурных кантынуумаў. Таму для нрадстаўнікоў розных культураў сусветная літаратура выг.іядае зусім па-рознаму.
    ТГft гд
    209
    У кітайцаў сваё ўяўленне пра сусветную літаратуру, у афрыканцаў сваё, у еўрапейцаў — сваё, але ў нас, еўрапейцаў, безумоўна, самае правілыіае.
    3 гэтага мы, у нашай гаворцы, лакалізуем панятак «сусветная літаратура» да памераў юда-хрысціянскага свету і толькі эпізадычна будзем далучаць сюды фрагменты літаратуры Усходу. Зрэшты, такім нрыёмам мы не парушым не намі ўстаноўленай традыцыі, бо еўрапейская культура ад начатку не прамінула скарыстацца сваім вынаходніцтвам ідэі сусветнай .іітаратуры і вельмі хутка прыватызавала яе, гэта значыць сфармавала змест сусветпай літаратуры такім чынам, што на тры чвэрці ёп складаўся з герояў еўрапейскай літаратурнаіі прасторы і толькі ў якасці фармалыіа „еабходнага дадатку тут прысутнічалі пісьменнікі з іншых краёў свету. Звернем увагу, што ў еўрапейскім вобразе сусветнай літаратуры паўднёва-ўсходні рэгіён, дзе месцяцца найстаражытныя цывілізацыі і толькі ў Кітаі, Індыі ды прылеглых да іх краінах жыве амаль палова населыйцтва Зямлі, прадстаўлены да недарэчнага малой колькасцю аўтараў і тэкстаў, а шматлікім літаратурам цэлага афрыканскага кантынента тут увогуле, лічы, няма месца.
    I ўсё-такі, калі панятак «сусветная літаратура» гэтак актыўна ўжываецца ў нашых рэфлексіях, то, пэўна, ён мае пад сабой нейкі трывалы грунт, на нешта надставовае абаніраецца. Мяркую, што гэтым падставовым трывалішчам для ўстойлівага існавання папятку «сусветная літаратура» ёсць пе столькі архіў літаратураў свету, колькі заўсёды аднолькавы і сутнасна нязменлівы ва ўсіх часах і прасторах чалавек, нрынамсі, гістарычны чалавек, гэта значыць ужо вядомы нам праз знакі культуры. А з гэтага вынікае, што і літаратура як вербалыіая дзейнасць на апісанні і вытлумачэпні гэтага чалавека ва ўсіх часах і ва ўсіх прасторах па сутнасці адна і тая ж літаратура — і таму заўсёды сусветная.