Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
Таццяна Чыжова: Сітуацыя спрыяе наступнаму пытанню: што вы возьмеце з сабою, калі пойдзеце туды? Ці. наадварот, каб прарвацца ў Няма, трэба скінуць з сябе апошняе?..
— Калі б я быў нудыстам, дык пайшоў бы галяком. Але паколькі я выхаваны ў цнатлівых традыцыях заход-
Р н ? У f a ч <. ТГцгал
193
небеларускага мястэчка, дык мне давядзецца ісці тудьі апранутым... За гэтым жартаўлівым адказам утоеная надзвычай сур’ёзная праблема. Бо сапраўды, нерш чым рушыць у той бок, трэба паскідаць з сябе апранахі ўсіх тых сімулякраў, што чаіавецтва панрацоўвала тысячагоддзямі. Мяне досыць часта папракаюць, што я сваімі тэкстамі разбураю рэлігію, традыцыю, літаратуру, ідэалы... А я не ведаю, як патлумачыць іншым, што гэта я толькі скідваю апранахі сімулякраў, каб прайсці другую палову дарогі, што кожны мой «нігілістычны» тэкст — гэта толькі фрагмент шляху да Няма, дзе я спадзяюся знайсці тое, што мы ўсе разам згубілі тут.
Таццяна Слінка: Магчыма, нігілізм — не проста адмаўленне. Магчыма, гэта і ёсць спроба ўсё з сябе скінуць.
— Рэч у тым, што нігілізм традыцыйна разглядаецца ў ракурсе мэты (ці сам — як мэта, ці — з якой мэтай). У той час як нігілізм — гэта сродак (сіюсаб, магчымасць), якім мы карыстаемся, каб расчысціць нраходы праз завалы сімулякраў. Але, зразумеўшы нігілізм толькі як эфектную прыладу ў справе карчавашія пабітых шашалем часу універсалісцкіх сімулякраў, мы нічога пе зразумеем у нігілізме як у адчайным памкненні волі да мыслення перасягнуць мяжу сваіх магчымасцяў. Татальнае панаванне нігілізму ў XX стагоддзі — гэта пакуль яшчэ нікім не ўсвядомленае вялікае рушэнне метафізічнага мыслеішя ў аіюшнім спадзеве прарваць аблогу Есць, каб наўпрост судакрануцца з вусцішпым Няма.
Nihil: Сёння ваша імя трывала звязваецца з радыкальнай нігілісты.чнай канстатацыяй: «Мяне няма». Гэтыя два словы сталіся амаль сімвалам сучаснаіі эпохі. Няма і nihil: як судачыняюцца гэтыя паняткі ? Ці маглі бвы перакласці nihil як «няма»?
— Няма і nihil — словы аднаго дыскурсу, але яны не тоесныя адно аднаму: у кожнага з іх своіі генезіс, свая семантыка, свой наратар. Слова «няма» прамаўляе анталогія (быццё), слова «nihil > прамаўляе экзістэпцыя (бытнае). Разам з тым, здараецца дастаткова сітуацый, дзе
яны выступаюць (ці могуць выстунаць) у ролі сінонімаў. (Вось вам прыклад: «мяпе няма». Тут анталагіч нае «няма» як бы бярэ на сябе ролю «nihil», бо спрабуе вытлумачыць экзістэнцыйнае «мяне», і хаця з гэтага атрымліваецца шмат блытаніны, але праз такую не-лінейную злучву мы адразу патрапляем у сярэдзіну анталагічііа-экзістэнцыйнага скрыжавашія.) Аднак нават тады, калі «пяма» і «nihil» апынаюцца ў радыкальнай апазіцыі, іх апазіцыя не болей чым супрацьлегласць паўднёваіі і паўночнай скрані той самай зямной кулі. Хаця, каб па-добраму, то перад тым, як разводзіць ці лучыць папяткі з «патойбочнага» дыскурсу (пяма, ііішто, nihil, адсутнасць, не-жытво, дэкапструкцыя, нябыт, негатыў, той свет, невараць, і г. д. і да т. п.), трэба было б прарабіць вялікую працу на легітымізацыі статусу кожнай з надобных і блізкіх да іх лексемаў і дэмаркацыі іхніх межаў. Гэта зпачыць скласці слоўнік нігілізму, а пазпей — грунтоўпую энцыклапедыю. Бо пакуль тут спрэс анархія ды партызаншчьша, і таму, напэўна, ніхто ніколі не ведае (я ў тым ліку), на якой прасторы дзе чыя ўлада.
Nihil: А можа быць, ёсць не адно «няма»? Можа, ёсць яшчэ нейкі іншы негатыў ці нават цэлы суплёт негатываў. «Няма» як традыцыйнае для нігілізму разбурэнне сімулякраў, «няма» як акт мовы, «няма» як дзеянне, учынак — можа, гэта зусім розныя «няма», і са сваёй рознасці яны па трабуюць кожны раз іншых словаў і непадобных аналітык?
— Гэта вельмі істотпае запытаіше, на якое ў мяне пакуль і блізу няма хоць якога пэўнага адказу, бо той адказ, што ляжыць на паверхні бінарнай апазіцыі (універсалыіае «няма» — сінгулярнае «пяма», ці пават сума гэтай біпарнасці), падрыхтаваны мне структурай мовы, сфармаванай у дыскурсе Есць. А магчыма, кожпая аналітыка «пяма» патрабуе нейкай іншай, «негатыўпай» логікі, мовы, тэкстуальнасці?.. А магчыма, і пе патрабуе... Вось чаму я кажу пра неабходнасць nihil-слоўііікаў, nihil -эппыклапедыяў, каб пакрысе пачаць разбірац-
Рf 3S'У ? u 4 k frursJC
195
ца, ніто там, у глыбокім ценю наўсцяж разлеглага Ёсць...
Nihil: Акрамя вышэйзгаданых слоўніка і энцыклапедыі, вы яшчэ маеце ў сваіх задумах складанне анталогіі нігілізму. Якія постаці і тэксты вы мяр куеце туды ўключыць?
— Перадусім хацелася б хутчэй скончыць ужо распачаты і цалкам рэалыіы праект, які мае амбіцыйную назву «Анталогія сучаснага беларускага мыслення» і складаецца з лепшых культуралагічпых ды філасофскіх тэкстаў апошняга беларускага дзесяцігоддзя. Між іншым, хаця вышэйзгаданы збор у сваёй задуме не папярэднічае апталогіі нігілізму, але я зусім не выключаю, што некаторыя тэксты з ягонага паробку патрапяць і ў гэты праект, які мне пакуль толькі мроіцца. Яго абрысы яшчэ не зусім выразныя, аднак у канфігурацыі сваёй айкумены ёп ужо склаўся. Я нават ведаю той тэкст, якім будзе распачынацца энцыклапедыя нігілізму. Як гэта ні дзіўна, але на яе пачатку будзе радыкалыіа антынігілістычны тэкст — паэма Парменіда «Аб прыродзе», дзе сцвярджаецца, што ёсць толькі тое, што ёсць, а ніякага няма — няма. Уласна, анталогія нігілізму пайііерш і патрэбная дзеля таго, каб перасягнуць нраклён Парменіда. Бо гэта толькі здаецца, што ён ужо даўно перасягнуты Кіркегарам, Бергсанам ці Гайдэгерам.
Nihil: Вашая анталогія будзе складацца з герояў і піэкстаў толькі заходняіі філасофскаіі традыцыі?
— Так, і гэта пакуль прынцыпова. Бо нават калі б мыслешіе Усходу мела тэксты, якія б вырашалі для еўрапейскай ментальнасці праблему Нішто, то я б не ўключыў іх у паш збор.
Nihil: Чаму? Усходняя традыцыя, магчыма, ужо мае гатовыя адказы на вашае запытанне пра Няма. Ці не ўхіляецеся вы ад волі да праўды, ад волі не быць падманутым, адмаўляючыся прыняць веду Усходу?
—Ну, па-першае, гэтатолькі пашае правакацыйна гіпатэтычнае меркаванне, быццам недзе ў спратах Усходу прыхаваны для нас суперкаштоўны філасофскі камень. Якраз наадварот. Нічога каштоўнага для сябе ў гэтым
сэнсе мы хутчэй за ўсё там не знойдзем, бо хаця мысленне Усходу і мае сваіх філосафаў Адсутнасці, але ў ментальнай парадыгме «жоўтага чалавека» праблема Няма ад пачатку была здэактуалізаваііая шэрагам канцэптуальных збочванняў ад цэнтра гэтай праблемы, сярод якіх і любімая намі ідэя рэінкарнацыі. Ну скажыце, як можна ўсур’ёз быць заклапочаным наяўнасцю Нішто, калі цябе наперадзе чакае столькі жыццяў у самых розных формах і станах? He, калі па вялікім рахунку, то гэта толькі наша нраблема, у пэўным сэнсе сінанімічная выключна еўрапейскаму феномену пошуку Ісціны... А па-другое, у кожным разе мы самі мусім прайсці свой шлях да Няма без узгляду на здабытую ўжо кімсьці веду, прайсці калі не ў якасці месіі, то хаця б у якасці паломнікаў.
Nihil: Атрымліваецца, што для вас спасціжэнне сутнасці нігілізму, рух у бок прасторы Няма — гэпга ўсяго толькі своеасаблівая форма турызму.
— Зусім верагодна, што гэта насамрэч так. Месія ідзе на гару Сінай, каб адтуль аб’явіць свету пра здабытую Ісціну, а турыст падымаецца тым самым шляхам, каб толькі сказаць самому сабе: я тутп быў. Тое самае і з Няма. Магчыма, маё захапленне гэтым феноменам і не мае нічога іншага ііа мэце, акрамя таго, што аднойчы мпе хацелася б сказаць сабе: я там бы.ў. Пэўна ж не выпадкова я чвэрць стагоддзя займаўся спартовым турызмам, у якім найвялікшай звабай было прайсці па тых мясцінах (перавалах, вяршынях, нустках), па якіх да цябе не ступала нага чалавека.
Nihil: Якія постаці з традыцыі беларускага мыслення маглі б знайсці месца ў гэтай анпіалогіі? Вельмі блізкім да вашага мыслення падаецца атэістычны супраціў Казіміра Лышчынскага, па сутнасці аднаго з першых вялікіх нігілістаў Еўропы. Трактат «Пра неіснаванне Бога» нават сваёй назвай. сугучны вашым «Дыялогам з Богам». Ці не лічы це вы Казіміра Лышчынскага заснавальнікам беларускай традыцыі нігілізму?
— Анталогія нігілізму бачыцца мне своеасаблівым
Р Л V 'f tJ u u
197
тунэлем над акіянам Ёсць, які спраектаваны пракласці (ці хаця б прамаркіраваць) праход ад выспы экзістэнцыйпага Няма да мацерыка анталагічнага Нішто. I таму, як пакуль уяўляецца, вектар гэтага праекта не будзе скіраваны на уласна «нігілістычныя» тэксты, на тэксты адмаўлення як прэзумнцыі. Але «фармальна» нігілістычнаму трактату Казіміра Лышчынскага месца ў анталогіі абавязкова знойдзецца, бо гэта падзея не прафаннага, а сакральнага нігілізму, які адсоўвае ў бок Бацьку ўсіх сімулякраў (Бога), каб Той не засланяў відарыс Няма...
На вялікі жаль, ад гераічнага трактата Казіміра Лышчынскага ацалелі адно ўрыўкі, і таму мне цяжка меркаваць пра падабенствы ягонага супраціву «хімеры» (К. Л.) Бога і майго кулачнага бою з ценем Слова. Дый увогуле, я тут хацеў бы пазбегнуць усялякіх ііараўнанняў, бо лічу атэістычны імператыў Казіміра Лышчынскага адной з самых буйных інтэлектуалыіых (і этычных) ініцыятываў еўрапейскага нігілізму, якая заўважна вылучалася з шматлікіх ерасяў і атэістычных авантураў як папярэдніх, гэтак і наступных эпохаў — да з’яўлення Ніцшэ. Пра надзвычайную nihil-актуальнасць гэтага тэксту сведчыць і лёс ягонага аўтара: 30 сакавіка 1689 года на Старым рыпку Варшавы Казіміру Лышчынскаму спачатку адсеклі галаву, а затым ягонае цела спалілі на вогнішчы (між іншым, гэтая падзея здарылася не ў «темном» сярэднявеччы, а на парозе Асветніцтва, у «просветенной» Рэчы Паспалітай, лаяльнай да самых рызыкоўных вольнасцяў, што яскрава сведчыць пра тэктанічна разбуральную энергетыку гэтага тэксту).
Дарэчы, надваліны нігілізму закладваліся якраз у дыскурсе атэізму (Казімір Лышчынскі быў пакараны менавіта за атэізм). і гэта зусім натуралыіа, бо сутва нігілізму палягае ў нераадоленні ўсяго, што канстатуе Ёсць, а гэта значыць і Бога (і найперш Бога), як вялікага каланізатара адначасна дзвух прасторавых таталыіасцяў: іманентнай і трансцэіідэнтііай. У нэўпым сэнсе Бог гэта тое самае таталыіае «Ёсць» ІІарменіда, толькі
ў маністычпа тэалагізаваным варыянце...
Але вернемся да Казіміра Лышчынскага, з фігурай якога мы гатовыя звязаць запачаткавашіе еўрапейскага шгілізму. Пэўна, кожны, хто не палянуецца, зможа ў гэтым месцы напікнуць нас за квазіпатрыятычны валюнтарызм.