Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
Таццяна Чыжова: Як вы лічыце, разарванасць нашай рэальнай «беларускай сітпуацыі» («Архіпелаг Беларусь») спрыяе актуалізацыі праблемы анталагічнага Няма ці, наадварот, акумулюе высілкі беларускіх інтэлектуалау у бок рэальнага супраціву канкрэтным разбуральным сілам і тэндэнцьіям?
— Найлепшым адказам тут быў бы амбівалентны: маўляў, і так і гэтак. Быў нерыяд, асабліва на начатку «Адраджэння», калі беларускія інтэлектуалы ііе столькі займаліся распрацоўкай сваіх улюбёных філасафемаў, колькі боўталіся ў сацыялька-палітычным віры актуальных надзеяў, спрабуючы дапамагчы палітыкам сашчапіць у адно трывалае цэлае разадраную на шматкі нацыянальную Беларусь. Як сведчыць досвед ужо прамінулага, асабліва вялікай карысці з гэтага Беларусь нс здабыла. Ці здабылі з той публічнай канкрэтыкі нешта карыс-
нае інтэлектуалы — агулам тут нічога не скажаш. У кожнага з удзелыіікаў гэтага ідэалагемнага гармідару былі свае набыткі і свае страты. Што асабіста да мяне, то хаця я пачаў пісаць эсэй, вакол якога ў нас пераважна і ідзе гаворка, аніяк ііе зважаючы па рэалыіую праблематыку рэальнай Беларусі, але, яшчэ ііе завяршыўшы справу, нечакана для сябе зразумеў, што выяўленая ў гэтым тэксце страта я-чалавекам сваёй экзістэнцыйнай самаідэптыфікацыі можа быць наўпрост спраецыраванай на страту культурнай самаідэнтыфікацыі беларуса. Дарэчы, пазней не аднойчы розныя аўтары і ў розпых канфігурацыях так ці інакш звязвалі маё «мяне няма» з «няма Беларусі» ці — наадварот. Мяне падобныя іптэрпрэтацыі іпдывідуалыіага «няма» мала цікавяць, хаця я таксама не выключаю, што недапраяўленасць як агулыіай, так і маёй персаналыіай нацыянальнай ідэнтычпасці нейкім глыбінным чынам паўплывала на кардыналыіасць высноваў, што тычыліся наяўнасці (адсутнасці) я-чалавека.
Таццяна Слінка: Вакол вас ствараецца цэлы шэраг міфаў пра тое, кім вы ёсць. Мне хацелася б агучыць адзін з іх пад назвай: «Сп. Акудовіч вачыма нашай генерацыі».
Таццяна Чыжова: А яна ёсць?
— Напэўна, гэта накажа час, але я не выключаю, што якраз ваш хаўрус, які згуртаваўся вакол працы над філасофска-літаратурным часопісам Беларускага Калегіума, і станецца ядром новай інтэлектуалыіай генерацыі. Дарэчы, калі падобнае здарыцца, то гэта будзе першая інтэлектуалыіая генерацыя ііасля стыхійна ўзніклай напрыканцы васьмідзесятых — пачатку дзевяпостых (Аішіпенка, Бабкоў, Барысевіч, Бембель, Матрунчык, Санько, Жлутка, Шыбека...). Нелыа сказаць, што наміж імі, стваралыіікамі дыскурсу сучаснага беларускага мыслеппя, і вамі — не з’яўляліся повыя «героі», але яны прыходзілі паасобку, кожны сам па сабе і як быццам з ніадкуль, а геперацыя — гэта заўсёды нлён актуалізацыі нейкіх глабальных дыскурсіўных практыкаў.
ft 3 F У р ЬІ ц ь TTfiPtj)i
189
Таццяна Слінка: Я лічу, што нашая генерацыя ужо паўстала z сярод нас «міф Акудовіча» выглядае, з майго гледзішча, наступным чынам... Зрабіўшы крок з утульнага закуточка, адкуль мы сузіралі рэчаіснасць, інакш кажучы, пачаўшы прамаўляць/пісаць тэксты, мы адчулі, што ўжо ўпісаныя ў канпіэкст існуючай сітуацыі. А ўсю сітуацыю можна акрэсліць двума словамі: посткаланіяльныя руіны (руіны вялікіх сэнсаў і класічнага мыслення ў звязе з посткаланіяльнай свядомасцю). Большасць з нас, апынуўшыся на руінах, пачала адчайна хапацца за тое, што заспіалося: адныя ўзяліся распрацоўваць праекты рэстаўрацыі руінаў, другія схаваліся ад рэальнасці ў свет зданяў, прапануючы падчас дажджу на гэтых купах друзу ўявіць сабе сцены і дах. I таму позіркі тых, хто яшчэ/ужо на важваецца ўсведамляць сябе на папялішчы сэнсаў, непазбежна скіроўваюцца да постаці сп. Валянціна Акудовіча, які не толькі не адмаўляе таго, што нічога няма, але і сцвярджае: «Так, мы жывем на руінах, аднак гэта — добра». Сп. Акудовіч, а ці ёсць у нас хаця б руіны?
— На жаль, яшчэ засталіся не толькі руіны, але і безліч самых розпых хімерычных збудаванпяў, таму бурыць нам і бурыць, ка.іі мы хочам убачыць на яснае вока і саміх сябе і той рэальны свет, у якім адбываем сваю калейку быцця. А што да «няма», якое многіх палохае, то тут я дазволю сабе самацытату: «Можа, самім лёсам нам наканавана адбыцца праз «пяма», якое мы выношваем усярэдзіпе саміх сябе ўжо цэлае тысячагоддзе? Колькі за гэты час вусцішнае «нішто» праглынула імперыяў, народаў, культураў, якія ганарліва раскашавалі сярод сваіх здабыткаў і перамогаў? Ад іх ужо даўно і знаку не засталося. А мы, збіралыіікі стратаў і ііаразаў, затуленыя сваёй адсутнасцю, перакрочваем у трэцяе тысячагоддзе, магчыма, якраз дзеля таго, каб засведчыць нашае Вялікае «Няма» як самы надзейны шлях праз час і быццё».
Таццяна Слінка: Атрымліваецца дзіўная супя рэчнасць: самае няўтульнае стаецца для нас самым утульным, самы няпэўны шлях стаецца для нас самым пэўным.
— Можа, гэта і ёсць тым парадоксам беларусаў, з якога замежнікі неаднойчы рабілі выснову нра нас як пра самую таемную, самую ненразрыстую еўрапейскую нацыю. Хаця, зусім верагодна, ніякай містычнай (тым болей — месіянскай) патаемнасці ў пас пяма. Проста мы не ўпісваемся ў іхнюю карціну свету, а сваёй ім не іірапануем. Болей за тое, мы і самі на сябе глядзім іхнімі вачыма і лямантуем з чужога голасу, не знаходзячы ў сабе таго, што ўяўляецца каштоўнасцю не для нас саміх, а для чужынцаў. Вось вы кагадзе згадалі пра посткаланіяльную свядомасць вашай генерацыі. А вы ўпэўненыя, што гэта вашая свядомасць кажа вам, што вы посткаланіяльныя маладыя людзі, a не ііечая іншая свядомасць настойліва нераконвае вас у вашай уласнай непаўнавартасці? За маёй памяццю «посткаланіяльныя штудыі» — гэта ўжо трэці буйны інтэлектуальны праект, у які нас жыўцом уцягвае заходнееўрапейскі інтэлектуалізм (першыя два: ідэі Сярэдне-ўсходвяй Еўропы і мультыкультуралізму). Увогуле, гэта выдатна, што мы ўжо і здольныя і здатныя прылучацца да асэнсавашія ідэяў, актуалыіых для сучаснага еўрапейскага мыслення. Да таго ж пакуль мы не можам завабіць іншых да абмеркавання намі сфармуляванай праблематыкі, і з гэтага нам, каб суб’ектызавацца ў еўрапейскім інтэлектуальным дыскурсе, нічога пе застаецца, як рэфлексаваць над экспартнай праблематыкай. Зрэшты, і прагматычная карысць у гэтым ёсць: удзел у канферэнцыях, семінарах, публікацыі ў замежных выданнях, а пашэнціць, то і гранцік які прыхонім. Але крый Божа ўцягвацца нам у чужыя справы «жыўцом», — будзем ставіцца да іх з грэблівасцю збяднелага арыстакрата, якога абставіны змусілі на нейкі час займацца надзённай працай на заможнага крамніка... Бо іпакш мы і не заўважым, да іірыкладу, што для нас куды больш істотны феномен не посткаланіяльнай, а постімперскай свядомасці.
Р / ? У Р tJ Ц b fP ft f tJ
191
Між іншым мы (нацыяналыіа заангажаваныя) за няўвагу да апошняга ўжо заплацілі вельмі дараіую цагіу — страцілі ўсе магчымыя капалы ўплыву на беларускае грамадства як цэлае, і адсюль самі з сярэдзіны сацыялыіакультурпіцкага дыскурсу, дзе табарыліся з 1989 па 1995 год, былі ссунутыя ў самы далёкі маргіналыіы закуток. Захоііленыя ідэяй скаланізаванасці Беларусі, мы рабілі выгляд, быццам не бачым, што дзевяноста адсоткаў беларусаў лічаць сябе не скаланізаванымі, а каланізатарамі, нашчадкамі стваралыіікаў і стваралыіікамі Вялікай Імперыі, якая ііанавала над паловай свету, а Беларусь — не калоніяй, а бадай самым істотным, пасля Масквы, фрагментам гэтай супердзяржавы. I калі Вялікая Імперыя ляснула, то гэтыя дзевяіюста адсоткаў не набылі волю, як было б у сітуацыі скалапізаванасці, а страцілі вялікае апірышча ў быцці і разам з тым пачуццё ўласнай значнасці. (I па сёння бясконцым рэфрэнам усюды іучыць: якую краіну загубілі.) Але ідэолагі нацыяналыіага адраджэння ўнарта не зважалі на гэты неверагодна істотны ўжо пават не сацыялыіы, а менталыіы фактар і з дурнотнай настойлівасцю заклікалі беларусаў развітацца са сваёй вялікай гістарычнай роляй і вярнуцца ў стан зпяволснага, занядбанага народа (замест таго каб задзіночыць у адно цэлае вялікае нацыяпалыіае і вялікае імперскае мінулае). Дудкі! Знайшлі дурняў. Гэта толькі ў нашых паэтаў мужык дурны, як варона. Калі некаму падабаецца, то хай ён сабе і чапляе ашыйнік раба, а нотым скідвае яго ў сваёй посткаланіяльнай свядомасці. Натуралыіа, што аматараў падобных садамазахісцкіх актаў сярод беларусаў знайшлося няшмат. Так мы, нацыяналыіа заангажаваныя, апынуліся ў парэштках і на парэштках уласнай нацыяналыіай мары. I цяпер — на жаль, вельмі позііа — становіцца зразумелым, што для Беларусі было б куды лепей, каб тыя нашыя ідэолагі, што стваралі посткаланіяльныя партыі і друкавалі іюсткаланіяльныя газеты, дагэтуль пасвілі на выгане козаў, а не лезлі ў налітыку ды ідэалогію.
Ліля Iлюшына: Сп. Акудовіч, давайце вернемся
на пачатак гаворкі: чалавека няма, яго дагэтуль не стварылі. Ды.к ці магчыма ўвогуле стварэнне чалавека, ці можа філасофія альбо нешта яшчэ стварыць чалавека?
— Чалавек — гэта еўрапейскі міф пра чалавека, які складваўся цягам тысячагоддзяў. Вельмі значную ролю ў міфалагізацыі чалавека як самадастатковага суб’екта адыграла юда-хрысціянства, дагматызаваўшы персанальную лучнасць асобы з яе трансцэпдэнтным суверэнам. A вось для менталыіасці Усходу чалавек зусім не з’яўляецца такой значнай цацай (там чалавек — толькі адзін з сюжэтаў кармічнай трансфармацыі). Магчыма, якраз дзякуючы гэтаму мепталыіаму досведу Усходу я без лішняга драматызму стаўлюся да сітуацыі, калі людзі будуць, a чалавека не будзе. Хаця нам і цяжка ўявіць свет без чалавека, сябе без чалавека, бо мы выраслі ў цывілізацыі, дзе галоўнай каштоўпасцю быў чалавек і ўсе ісціны, ідэалы і сэнсы трымаліся на міфе пра чалавека. Ды што паробіш, цывілізацыя чалавека скончылася. Адной з нрычынаў таму — выбух камунікацыяў, які зніштожыў прастору. А без прасторы, нацыяналыіай у тым ліку, чалавек немагчымы, бо ён — нішто іншае, як сума статычна зафіксаваных знакаў, атрыбутаў, падзеяў... 3 гэтага, мой адказ на вашае пытаіше, Ліля, мусіць быць a priori адмоўным. Але не ўсё так проста. Я вось цяпер падумаў, што, можа, мая заангажаванасць Няма абумоўленая якраз утапічнай марай «знайсці чалавека». Раней я яго шукаў у Ёсць, але там знайшоў толькі ягоную адсутнасць. Выходзіць, што адзінае месца, дзе чалавек можа быць, калі яго няма ў Ёсць, гэта — Няма. Можа я нрайшоў адію палову шляху, які нралягаў праз Ёсць, а кадіі здолею прайсці і другую, то там, за брамаю ў Няма, і зпайду тое, што шукаю.