• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    Тае бяды. Даваііце на нейкі момант унікнем і знаку «навуковай карэктнасці», каб заманіфеставаць прастору Беларусі як сакралыіы топас глабалыіых нігілістычных падзеяў ды рушэнняў і адначасна як бацькаўшчыну Вялікіх Нігілістаў, сярод якіх я далей найперш згадаю папярэдніка Лышчынскага — Мікалая Каперніка (іспуе версія, што ягоныя продкі паходзілі з нашых земляў). Гэта сёння Мікалай Капернік уяўляецца толькі стваралыіікам геліяцэнтрычнай сістэмы свету, насамрэч ён перадусім быў «паўночным ветрам для спелых пладоў» (Ніцшэ), бо змог разбурыць і перайначыць ментальную парадыгму ўсяго еўрапейскага чалавецтва. Вышэй я зусім не выпадкова працытаваў Ніцшэ, які па маці паходзіў з «польскага» (як ён сам сцвярджаў) рода Ніцкі. Але няхай «польскі род» Ніцшэ нас лішне не бянтэжыць, бо ў тую пару кожны, хто нейкім чынам быў завязаны на Рэч Паспалітую, лічыў сябе палякам, і таму паэт Алег Мінкін, узяўшы псеўданім Хфедара Ніцке, магчыма і не памыліўся, стварыўшы алюзію находжашія Ніцшэ з беларускіх прастораў. Беларускасць Фёдара Дастаеўскага, здаецца, пяма патрэбы даводзіць, як і яго прыналежнасць да вялікіх нігілістаў — за гэта найлепей сведчыць створаны ім цэлы шэраг метанігілістычпых канцэптуальных персапажаў (Стаўрогін, Іван Карамазаў, Кірылаў, Смердзякоў...). А ёсць жа яшчэ Казімір Малевіч з яго дамінантным для мастацтва ўсяго дваццатага стагоддзя «Чорпым квадратам», Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі) з «ліючайся формай» і канцавым слоганам «творачы зруйнуем», дамок першага з’езда РСДРП, скуль разгарнулася на ўвесь сусвет Вялікая Рэвалюцыя, Курапаты, Чарнобыль, катэдж у Віскулях, дзе быў пастаўлены крыж на апошняй у свеце Імперыі... Урэшце, усяго ніколі не пергйіічыш, але каб не выглядаць залішне сціплымі, не прамінем «мяне няма» Валянціна Аку-
    199
    довіча і часопіс «nihil»... Дык ці не з’яўляецца ўся тысячагадовая гісторыя прасторы Беларусі перманентным адмаўленнем усялякага Ёсць, своеасаблівай лабараторыяй і адначасна палігонам еўрапейскага нігілізму, і ці не варта было б нам перагледзець сваю гісторыю ў мінусавым злічэнні, у злічэіші стратаў, паразаў, нігілістычных рушэнняў і канвенцый? Можа, калі-небудзь мы напішам такую гісторыю, каб нрасачыць генезіс нашага шляху да явы Няма, і тады ўвачавідкі пераканаемся, які гэта быў вялікі і плёшіы шлях і ў якім адметным топасе ён адбываўся (нра што траіша выславіўся Ігар Бабкоў: «Беларусь — гэта прастора анталагічнага непакою»).
    Nihil: Дарэчы, кагадзе вы згадалі прозвішча Абдзіраловіча, з якім сёння многія звязваюць вытокі сучаснага беларускага мыслення. Ці лічыце вы Абдзіраловіча сваім папярэднікам, нейкай кропкай адліку уласнага руху?
    — Ігнат Абдзіраловіч — скраень рэтраспектывы сучаснага нацыянальнага мыслення. Далей углыб мы можам казаць ужо толькі пра беларускае мысленне ці проста мысленне, якое адбывалася ў прасторы, пазней атрымаўшай назву беларускай прасторы... Дык вось, у модусе нацыянальна заангажаванага, беларускамоўнага мыслепня Ігнату Абдзіраловічу з яго бліскучым лірыка-філасофскім эсэ «Адвечным шляхам» наканавана для ўсіх ягоных наступнікаў заставацца «кропкай адліку», хаця мой уласны метафізічны светагляд складваўся без удзелу гэтага знакавага для беларусаў тэксту прынамсі, без непасрэднага ўдзелу. Але якраз з цягам гадоў я ўсё болей начынаю цаніць ягоны гешялыіы аксюмарон — «ліючаяся форма». У ім такі магутны патэнцыял, столькі разнастайпых магчымасцяў (у самых супярэчлівых ракурсах) для нігілістычнага беларускага мыслення! Дарэчы, калі б я быў уладаром краіны Няма, то за герб узяў бы «Чорны квадрат» Казіміра Малевіча, за гімн — паланэз Агінскага «Развітаіше з Радзімай», за дэвіз — словы Ігната Абдзіраловіча «творачы зруйнуем», а за ідэалогію — ягоную ж «ліючуюся форму». У прасторы Есць,
    бадай, ііі праз што нельга бліжэй наблізіцца (прабачце за таўталогію) да Няма. чым праз «ліючуюся форму», гэта значыць праз тое, што прысутнічае ў сваёй адсутнасці і адсутнічае ў сваёй прысутнасці. Ды і сама Беларусь, як і ўвесь беларускі шлях, найбольш адэкватна апісваецца гэтай формулай — ліючаяся форма...
    Nihil: А што такое форма?
    — He ведаю. Але калі свет санраўды быў створаны з Нішто і калі яго сапраўды Нехта стварыў, то ўся санраўдпая веліч стваральніка выявілася ў той момалт, калі ён прыдумаў ідэю формы. У сітуацыі нішто-нідзе-нічога даўмецца да ідэі формы... Гэта неверагодна. Менавіта праз ідэю формы з’явілася Ёсць, якое сяму-таму сёння карціць дэканструяваць (хаця б у схеме), каб перакрочыць у адваротным накірунку той лапік Ёсць, што быў адсечаны ідэяй формы ад цела Вялікага Няма.
    Nihil: Мова — гэта таксама форма?
    — Ужо ж напэўна, мова — плён той самай ідэі. Болей за тое, па адной, добра вядомай нам версіі, якраз мова (Слова) і выгукнула форму гатага свету, а выгукнуўшы — сталася ягоным Богам... Паводле другой версіі, таксама нам добра вядомай, усё адбывалася не так хутка, але прыкладна з тым жа самым вынікам напрыканцы. Ад першых асэнсаваных гукаў прачалавека да асобных словаў, сказаў, расповедаў, міфаў і, тым болей, тэкстаў — прамінула даволі часу, і ў гэтым доўгім тэмпаралыіым прамежку ўзаемадачыненні і стасункі чалавека з мовай некалькі разоў радыкальна мяняліся. На пачатку мова была ўсяго толькі прыладай чалавека, у пэўным сэнсе гэткай самай, як каменная сякера ці касцяная голка — прымітыўным лакалыіа-функцыяналыіым начыннем. Затым мова пакрысе зрабілася партпёрам чалавека ў яго засваеіші прасторы бытнага (нраз іэтае партнёрства чалавек як бы падвоіў сам сябе ці, хутчэй, нават памножыў у колькі разоў, што мела магутны як сацыялыіы, так і экзістэнцыйны эфект). Настуішы перыяд перамены стасункаў чалавека і мовы пачынаецца з рэвалюцыі Гутэнберга, калі неўпрыкмет мова памянялася з чалавекам месцамі і цяпер чалавек зрабіўся нартнёрам
    к 3ГУrU«ь TTuruji'
    201
    мовы... XXI стагоддзе мы распачынаем у сітуацыі завяршэння кругабегу праблемы чалавек/мова — чалавек ператварыўся ў лакальна-функцыяналыіуіо нрыладу мовы...
    Nihil: Дык што такое мова?
    — Пра гэта можна толькі пытацца, але не адказваць... ГІраўда. не аднойчы я спрабаваў фармуляваць праблему мовы, вось да прыкладу: «Чалавек — ахвяра мовы, ён з немаўляцтва ўблытваецца ў мову, як у павуту. Вялізны чорны павук мовы, які ў адной старой кнізе названы Словам, усё жыццё смокча з чалавека жыццядайную энергію, пакуль той, ссохлы ўшчэнт, нс струпянее».
    Nihil: 3 нашай папярэдняй гаворкі вынікае, што калі разгледзець усе канцэпцыі мовы анталагічна, дык іх атрымліваецца няшмат. Быццёва мова можа цалкам супадаць з быццём, супадаць з ім часткова, цалкам супадаць з нябытам і супадаць з ім частко ва. Пры частковым супадзенні мова можа быць пеpad быццём — традыцыйны, рэлігійны, міфалагічны варыянт (спачатку было слова), і пасля яго — свецкі, пазітывісцкі, сучасны варыянт (спачатку ёсць рэчы). Якая з гэпгых скрайнасцяў вам бліжэй, або ёсць яшчэ адна, менавіта ваша пазіцыя?
    — У гэтым плане вельмі цікавая і паказалыіая іптэлектуалыіая эвалюцыя Людвіка Вітгенштайна. Калі на пачатку свайго творчага шляху ён таясаміў мову і быццё («Логіка-філасофскі трактат»), то ў сталым досведзе радыкалыіа рассунуў іх паміж сабой («Філасофскія доследы»), У другім вітгенштайнавым выпадку мова, як тая котка, гуляе сама па сабе і сама з сабой у свае «моўныя гулыіі». Мне гэты варыянт бліжэй, я бы тут толькі дадаў, што ў свае гулыіі яна гуляе намі ці праз нас (паводле версіі постструктуралізму, мова гаворыць намі). Але незалежна ад таго, як мы сфармулюем праблему (гуляе ці гаворыць мова намі), адбылося тое, што адбылося — мова ўжо існуе як Нешта вялікае самастойнае і, калі заўгодна, анталагічнае, і існуе не з падставаў дзеі экзістэпцыйнага бы гнага, як тое было ў пару яе станаўлення ў якасці прылады, а затым партнёра чалавека... Цяпер мова адбы-
    ваецца незалежна ад маўлешія, гэта значыць незалежна ад таго, прамаўляе яна намі ці намі маўчыць. Нават калі б усяму чалавецтву раптам на колькі там год заняло мову, мова засталася б прысутнічаць у падзеі быцця не з мепшай інтэнсіўнасцю... Хаця апошнім часам мяне ў феномене мовы цікавіць не сам гэты феномеп і роля чалавека ў ім, а праблема пераадолешія мовы як прэзентанта амаль выключна дыскурсу Ёсць. Вось вы кагадзе казалі, што мова можа «цалкам супадаць з нябытам і сунадаць з ім часткова». Як з майго гледзішча, то праблемнасць (немагчымасць) спасціжэння Нішто якраз у тым і палягае, што мы не маем мовы нябыту, што тая мова, якую мы маем, цалкам знаходзіць сябе ў дыскурсе Ёсць і, болыл за тое, займеўшы анталагічны статус, яна з прэзентанта гэтага дыскурсу сама сталася ім, гэта значыць цалкам падмяніла сабой (у быційным сэнсе) быццё.
    Nihil: Атрымліваецца, што ўсялякі нігілістычны акт змушаны адбывацца праз прыладу мовы, якая функцыянальна да гэтага зусім не прыдатная?
    — Так, і ўся сутнасць праблемы менавіта ў гэтым, бо: а) тая мова, якую мы маем, умее называць толькі тое, што ёсць, і не ўмее называць тое, чаго пяма; Ь) надмяніўшы сабой быццё, мова кожпым актам менавання нябыту ператварае яго ў бытнае, — адсюль кожнае вымаўленае «няма» ператвараецца ў «ёсць» і тым самым вялічыць дыскурс быцця ды ўсё надалей адсланяе нас ад небыцця.
    Nihil: Быццё — яно актыўнае ці пасіўнае?
    — Адразу напрошваецца адказ: пасіўнае. Але пе станем спяшацца, будзем памятаць, што тая логіка, на якой трымаецца канструкт мысліўнага акту, сфармаваная мовай быцця. I таму тут магчымыя дзве гранічна розныя назіцыі. Для таго, хто належыць да партыі Парменіда, нартыі канстытуявання быцця ў форме таталыіага Ёсць, быццё напэўна выяўляе сябе як заўсёды пасіўная, a priori статычная падзея. А вось для тых, хто належыць да партыі Акудовіча, быццё ёсць актыўным феіюменам, бо яно паўставала з Нішто праз пераадолепне сваёй адсутнасці і да гэтага трымаецца адно праз актыўны супраціў сваёй
    203
    папярэдпяй сітуацыі. Бадай мы (але адно ў якасці гуллёвай версіі) можам тут сфармуляваць і больш экстрэмалыіую тэзу: быццё — гэта актыўпая форма пасіўнага нябыту. Але разгортваць тут гэтую тэзу я б не наважыўся, бо дзеля яе хай сабе эксперыменталыіага ўнаяўлешія спачатку патрэбна было б змайстраваць досыць складаныя ў сваёй канфігурацыі рыштаванпі, да таго ж угрунтаваныя ў моўпыя негатыў-канцэпты, якія самі яшчэ патрабуюць сабе апірышчаў вонкі.