• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    Каб давесці, што і чалавек і літаратура ёсць фепомены сутпасна нязменныя, няма патрэбы ў асаблівым мудрагельстве. Дастаткова параўнаць тое, што пісаў, ска-
    жам, Піпдар у V стагоддзі да Раства Хрыстова, і тое, што піша напрыканцы XX стагоддзя паэт дзе-небудзь у Глуску ці Койданаве. Зрэшты, кожны з нас можа ўзяць вершы Гарацыя ці Басё, прозу Петронія ці Бакаччо і параўнаць з тым, што ніша сучаспы беларускі літаратар, каб вельмі хутка пераканацца: вар’іруюцца адно вонкавыя параметры прысутпасці чалавека ў быцці, фабулы гістарычных абставінаў, але не сам чалавек. А што да шматаблічнасці літаратураў розных эіюхаў, разнастайнасці метадаў, стыляў, формаў і жанраў, то іхняе міюства абумоўлена не самой літаратурай, а той сацыялыіаэстэтычнай сітуацыяй, у якой тая ці іншая літаратура разгортваецца. Таму ўся гэтая шматаблічнасць і разнастайпасць красамоўнага пісьменства сведчыць толькі пра адаптацыйныя здолыіасці да знешніх пераменаў, і адпаведна пра адаптацыйныя здолыіасці чалавека. Гэты момант сутнаснай, анталагічнай нязмеішасці чалавека і літаратуры і адначасна іх адаптацыйных магчымасцяў можна выразна праілюстраваць на прыкладзе «Уліса» Гамера і «Уліса» Джойса ці песняў з «Іліяды» Гамера і «Песняў» Эзры Паўпда, зрэшты, як і на безлічы іншых прыкладаў, хаця б на параўнанні паэмы «Праца і дні» нершага з вядомых нам грэчаскіх паэтаў Гесіёда і паэмы Янкі Купалы «Яііа і Я».
    Разам з тым, колькі б мы тут ні даводзілі, што літаральна ва ўсе часы і ва ўсіх прасторах літаратура, па сутпасці, толькі таўталагічна ператлумачвае ў самой сабе ўсчоды аднаго і таго ж чалавека і таму япа па азначэнні ёсць сусветнай, але рэальна як бы ўжо сусветпая літаратура сфармавалася адно ў XX стагоддзі. У першую чаргу гэта звязана з трывалым замацавашіем у еўрапейскім культурніцкім полі літаратуры ЗША (Эдгар По, Марк Твен, Уітмеп, Хемінгуэй, Фолкнер і г. д.), а пазней — з нечаканым, вонкава, здавалася б, пічым не абумоўленым уварваннем сюды паўднёваамерыканскай літаратуры (Борхес, Астурыяс, Неруда, Маркес, Картасар ды іншыя).
    Такім чынам, спачатку ў XIX стагоддзі расейская, a затым у XX ст. амерыканскія літаратуры паклалі канец
    211
    еўропацэнтрызму ў сусветнай літаратуры, і ўсе разам яны стварылі сітуацыю, у якой сэпс гэтага панятку пабыў ужо хоць нейкую аднаведнасць рэалыіай сітуацыі.
    Больш складаным застаецца пытанне з прылучэннем да гэтага кантэксту літаратуры Усходу, бо хаця пекаторыя аўтары ўжо досыць грунтоўна замацаваліся ў ім, як, скажам, Басё, Рабівдранат Тагор ці Акутагава, аднак гэтая іх паасобкавая прысутнасць відавочпа не адііавядае ні аб’ёму, ні значнасці літаратуры Усходу. Толькі вось што цікава: хаця колькасна прысутнасць пісьменшкаў з Усходу адносна невялікая, але менавіта Усход нрычыніўся да найбольш кардыналыіых трансфармацыяў у еўрапейскай ды амерыканскай літаратурах XX стагоддзя. Праўда, тут трэба адразу заўважыць, што экспансія Усходу адбывалася пераважпа пе праз літаратуру, а найперш праз філасофію і мастацтва. Да таго ж застаецца пад пытаннем, Усход увайшоў у наш кантэкст самахоць ці мы самі ўхапіліся за яго як за апошні паратунак, калі традыцыйныя каштоўнасці Захаду (хрысціянства, эвалюцыяпізм, дыдактычныя мастацтвы) пе вытрымалі ўласнага цывілізацыйнага цяжару і абсыпаліся. Магчыма, менавіта з гэтага Захад, шукаючы ратунку, паклікаў Усход, каб паспрабаваць абаперціся на яго менталыіую дактрыну, якая вучыць, як пісаў Умбэрта Эка, «што свет і ўсё, што ёсць у ім — зменлівае, неакрэсленае, парадаксальнае, а гістарычны парадак падзей — усяго толькі вытвор абмежаванага розуму, і кожная спроба вызпачэння гэтага парадку абяртаецца чарговай наразай — таму ў спакойным усведамленні і ўхваленні таго стану рэчаў, які ёсць, уласна і палягае найвышэйшая мудрасць. Адвечная трагедыя чалавека не ў немагчымасці вытлумачыць быццё, а ў прагненні гэтага тлумачэпня».
    ІІрысутнасць эстэтыкі і філасофіі Усходу ў літаратуры Захаду толькі зрэдчас выяўляецца наўпрост, непасрэдна, як, скажам, у Гесэ, Сэлінджэра ці ў нас сёння ў Ігара Бабкова. Куды больш істотна, што тыя гіганцкія нерарухі, якія па працягу XX стагоддзя адбываліся
    ў літаратуры Захаду, маралыіа забяспечваліся ментальнай дактрынай Усходу, якая дазваляла не палохацца агулыіагуманістычнага крызісу болын, чым ён таго заслугоўвае, а пасля данамагла сфармуляваць першую посткрызісную ідэалогію, якую мы пазначаем неадпаведпым з’яве словам — постмадэрн.
    РАТАВАННЕ МАДЭРНАМ
    Але, перш чым нерайсці да эпохі постмадэрну, прыпынімся на літаратурнай сітуацыі ўсяго XX стагоддзя, у якой адначасна з фармаваішем кантэксту сусветнай літаратуры адбывалася маргіналізацыя самой літаратуры, яшчэ нядаўна адпой з найбольш фундаменталыіых надзеяў быцця. Дарэчы, гэты імклівы працэс маргіналізацыі літаратуры не магло спыніць і тое, што цяпер кожпая нацыяналыіая ці рэгіяналыіая літаратура нраз пераклады рашуча падтрымлівалася гэтак званай «сусветпай літаратурай».
    Калі глядзець на XX стагоддзе скрозь прызму літаратуры, то давядзецца прызнаць, што гэта было самае мітуслівае, хаатычнае і разбэрсанае стагоддзе. Літаратура, як загнаная ў пастку звярына, кідалася ва ўсе бакі, літаральна лезла на сцепы, шукаючы выйсця з гібельнага тупіка. Вектары гэтых адчайных намаганняў нескладана акрэсліць, адпак немагчыма злічыць: рэалізм, сімвалізм, імпрэсіянізм, дэкаданс, футурызм, дадаізм, сюррэалізм, абстракцыяпізм, экзістэнцыялізм, сацрэалізм, псіхаапалітызм, містыцызм, структуралізм, абсурдызм і г. д. і да т. п. Кожны з пералічаных і непералічаных накірункаў меў сваіх адметных герояў і пакінуў пасля сябе выдатныя літаратурныя творы. Але мы тут пе станем аналізаваць гэтае стракатае мноства ў паасобкавых фрагментах, таму наснрабуем падшукаць катэгорыю, якая, хай сабе і не без пэўных стратаў, дазволіць злучыць усе гэтыя разбэрсаныя феномены ў нешта болып-мепш цэласнае. Відавочна, што такой катэгорыяй можа быць толькі мадэрнізм і наўрад ці што іншае. Мадэрнізм — бадай, найбольш канцэптуалыіая з’я-
    РН S' Ч ? J ut.
    213
    ва, якой можна акрэсліць падзеі нершых дзвюх трацінаў дваццатага стагоддзя, і не толькі ў літаратуры. Цягам усяго свайго напярэдняга існавання літаратура базавалася на мімесісе, гэта значыць на вербалыіых прыпадабііеішях формам быцця, як натуралыіым, гэтак і штучным. Мімесіс як асновапалеглы іірыпцып вербалыіаіі творчасці сфармуляваў яшчэ Арыстоцель у сваёй «Паэтыцы», і з той пары прыпадабненне прыродзс заставалася асноўпым прыпцыпам літаратурнай творчасці. Мадэрнізм паспрабаваў адмовіцца ад мімесісу, ад інтэрпрэтацыі рэалыіасці і падступіўся да стварэння новых формаў, якія ў сваім натуральным выглядзе ў прыродзе не сустракаліся і ўяўлялі сабой не непасрэдны адбітак формаў і падзеяў рэчаіснасці, не іх люстраванне, а тое, што рэалыіа не існавала. што, магчыма, і прадугледжвалася натуралыіай прыродай, адпак у сілу нейкіх прычынаў не было ёю выяўлена.
    Век мадэрнізму ў літаратуры лішне не задоўжыўся, але магутны нарыў да канцэптуальнага рэфармавашія літаратуры даў немалы нлён. Зразумела, што іспуе безліч меркаваішяў як адносна вынікаў гэтага плёну, так і адносна таго, з кім персанальна гэты плён можа быць атаясамлепы. Асабіста я схільны лічыць у мадэрнізме самай нлоднай і рэалізаванай эстэтычна-аналітычную плынь, якая для мяне найперш персапалізуецца ў творчасці Джойса, Эліота, Дос Пасаса, Паўнда, Бродскага, трохі ў іншай праекцыі — Андрэя Платонава, у нас, зноў жа ў трохі іншай нраекцыі — Алеся Разанава. Сутнасць эстэтычна-аналітычнага прынцыпу ў тым, што ён факусаваў у адным тэкставым кантынууме культуралагічпыя знакі самых розпых эпохаў і культураў, тым самым ствараючы эстэтычную прастору па прынцыпах рашуча адрозных ад тых, што іірапаноўваў мімесіс (найбліжэйшым аналагам эстэтычна-аналітычнага метаду была, прынамсі ў паэзіі, метафізічная паэзія XVII стагоддзя).
    Што да мадэрнізму ў беларускай літаратуры, то тут, з майго гледзішча, сітуацыя выглядае настуішым чынам. На пачатку стагодцзя (недзе да сярэдзіны 20-х, да камунізацыі Беларусі) у беларускай літаратуры раз-пораз сус-
    тракаліся нрыкметы мадэрнізму. Даследчыкі досыць нераканаўча даводзяць пра наяўнасць фрагмептаў сімвалізму ў паэзіі Багдановіча і Купалы, футурызму ў маладнякоўцаў, і да таго надобпае. Шырокамаштабным мадэрновым праектам можна было б лічыць і сацрэалізм, каб ён быў натуральнай з’явай, а не навязваўся прымусова звонку. Але колькі б мы ні знаходзілі прыкметаў мадэрнізму ў тагачаснай беларускай літаратуры, будзем выразна ўсведамляць, што гэта толькі фармалыіа-эстэтычныя адзнакі павярхоўных уплываў еўрапейскай культуры, бо калі па сутнасці, то ў беларускай літаратуры той пары яшчэ адно закладваліся падваліны літаратурпага дома, і нам было не да мадэрнізму. Новая беларуская літаратура ўсведамляла сябе нейкай самадастатковай цэласнасцю ўсяго некалькі дзесяцігоддзяў, пакуль нічога да рэшты не было збудавана, каб нешта патрабавала мадэрнізацыі. Да таго ж наша літаратура не разгортвалася сама па сабе і дзеля сябе, усю энергію свайго слова яна іірама ці ўскосна скіроўвала на фармаванне нацыі, дакладней, яна сама была той формай, адпаведпа капфігурацыям якой гэтая нацыя і фармавалася. ГІраўда, само стварэіше нацыі і тым болей пацыянальнай дзяржавы можна кваліфікаваць як мадэрновы праект па рэарганізацыі гэтай часткі сярэднееўрапейскай прасторы, але мы тут гаворым не пра геапалітыку, а нра літаратуру.
    За тое, што не ідэалогія і жорстка рэпрэсіўная палітыка савецкай дзяржавы, якая з паранаідальнасцю маньяка рэгламентавала эстэтычныя правы і абавязкі беларускай літаратуры і тым самым адлучала яе ад агульнага эстэтычнага рытму еўрапейскай і сусветнай літаратураў, а сама беларуская літаратура жыла ў тэмнаралыіа іншым ад агулыіалітаратурнага часе, сведчыць творчасць пісьменнікаў Заходняй Беларусі, якія былі волыіыя ў сваіх фармалыіа-эстэтычных памкнешіях, але пры гэтым па сутнасці (акрамя ідэалагічііых вектараў) нічым у творчасці не адрозніваліся ад сваіх савецкіх калегаў. Яшчэ больш у гэтым сэнсе ўражвае літаратура ііасляваеннай беларускай эміірацыі. Ладная яе частка
    215
    не адно дзесяцігоддзе пражыла ў буйнейшых літаратурных сталіцах свету, карысталася з найноўшых здабыткаў сусветнай літаратуры, была абцяжараная сацыяльнымі і духоўнымі патрэбамі тэхнакратычных грамадстваў, але, нягледзячы на кантэкст існавання, прадукавала тэксты, якія за падзвычай рэдкімі выключэішямі (як, скажам, апавядаіше «Каханы горад» Антона Адамовіча ці вершы Янкі Юхнаўца) былі што дзве кроплі вады падобныя да тэкстаў. напісаных савецкімі нісьменнікамі ў рэчышчы сацрэалістычнага метаду (патуралыіа, калі не звярнуць увагу на выразны антыкамунізм нашай эмігранцкай літаратуры).