Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
Неяк у газеце «Наша Ніва» быў перадрукаваны артыкул шведскага аўтара, у якім ён характарызуе Васіля Быкава як апошняга буйнога еўрапейскага пісьмешііка, які піша сур’ёзна, гэта значыць нагружае мастацкі тэкст сацыялыіай і ідэалагічнай праблематыкай.
Пэўна, ёсць момант перабольшвання ў тым, што Васіль Быкаў апошні традыцыйны еўрапейскі пісьменнік, але няма пераболыпваіпія ў тым, што падобны тып літаратуры ў сучасным сусветным літаратурным працэсе становіцца з’явай маргінальнай і ўсё менш актуалыіай. 3 гэтага нерад сёшіяшняй беларускай .іітаратурай паўстае трагічная дылема. 3 аднаго боку, яна, ужо адкрытая для іншых і ў сваёй адкрытасці злучапая з прасторай сусветнай літаратуры, не можа, нават калі б і пажадала, ухіліцца ад агулыіых тэндэнцыяў, гэта значыць ад патраплеішя ў дыскурс гулыіі; з другога боку, з яе ніхто не здымаў адказнасці за фармаваіше нацыяпальнай свядомасці, захавашіе і развой мовы і пават за станаўленне дзяржаўнасці, гэта зпачыць ад пісьменніка па-ранейшаму патрабуецца нісаць «сур’ёзна», прама ці ўскосна, але нагружаць тэкст сацыяльпай, палітычнай і нацыянальнай праблематыкай. 3 чаго атрымліваецца, што актуальныя для беларускага чытача (а іншага ў нас няма) тэксты не актуалыіыя для больш шырокага эстэтычнага дыскурсу, і наадварот.
Я не надта выразна сабе ўяўляю, як будзе вырашаная гэтая праблема; магчыма, якраз на ёй адбудзецца першы канцэптуалыіа-эстэтычны раскол у нашай літаратуры, а магчыма і не, бо фактар мовы для нас настолькі істотны, што ён можа амаль цалкам змінімізаваць гэтую глабалыіую супярэчнасць. Прынамсі, пакуль усё, што знаходзіць сябе ў беларускай мове (і рэалізм, і мадэрнізм, і постмадэрнізм), неяк ужываецца ў якасці аднаго цэлага, хаця і не без пэўнага антаганізму.
У ЭПІЛОГТЭМЫ
Зрэшты, калі казаць пра сучасны ііерыяд у беларускай літаратуры, які распачаўся напрыканцы васьмідзесятых гадоў у кантэксце новай літаратурнай сітуацыі, абумоўленай распадам камуністычнай імперыі, то час яго грунтоўнага аналізу як цэлага пакуль пе пасііеў. Мы яшчэ знаходзімся ўнутры гэтага літаратурнага перыяду
і таму не можам бачыць яго агулыіыя абрысы. Пакуль, бадай, можна пазначыць адно некалькі канцэптуалыіых пераменаў. Першая з іх звязаная са стварэннем сістэмы недзяржаўных літаратурных выдавецтваў і выдаішяў (газетаў, часопісаў, альманахаў) і незалежных літаратурных аб’яднанняў («Тутэйшыя», «Таварыства Волыіых Літаратараў», «Бум-Бам-Літ»), рэгіяналыіых і мясцовых літаратурных суполак. Другая ўжо сёння заўважная істотная перамена — гэта вызваленне літаратуры з-пад хоць якога зададзенага вонкі ідэалапчнага дыктату, а адсюль эстэтычная разняволенасць, шматлікасць і размаітасць эстэтычных пошукаў і ўвасабленняў. Камуністычны перыяд быў цяжкі для літаратуры не толькі фізічнымі рэпрэсіямі і ідэалагічным дыктатам, тэматычнай і этычнай зарэгуляванасцю, але і тым, што тады жорстка кантраляваліся наперад вызначаныя эстэтычпыя параметры — мы ўсе былі замкнутыя ў адно эстэтычнае гета. Адсюль і той неверагодны разрыў, які аддзяляў у апошшою чвэрць XX стагоддзя беларускую літаратуру ад еўрапейскага дыскурсу. Але якраз у апошняе дзесяцігоддзе, у дзесяцігоддзе новай культурніцкай сітуацыі, гэты разрыў упершыню ў гісторыі новай беларускай літаратуры быў, прынамсі тэарэтычна, пераадолены. Так бы мовіць, даганялі, даганялі Захад і нарэшце не заўважылі, як дагналі. I хаця тут як быццам можна занярэчыць, што мы сёшія не маем твораў, якія можна паставіць побач з творамі Дзюрэнмата, Зюскіііда, Купдэры і г. д. і да т. п., але, напершае, крытэрыі параўнанняў вартасці асобных тэкстаў — рэч досыць умоўная, і большая ці меншая вядомасць таго ці іншага аўтара вельмі рэдка абумоўлена толькі эстэтычнымі якасцямі; а па-другое, я тут найперш маю на ўвазе не ўласна творы, а тыя тэндэнцыі ў нашай літаратуры, якія сёшія ўжо сугучныя тэндэнцыям літаратуры еўрапейскай. He, мы не сталі лідэрамі, але перасталі быць аўтсайдэрамі, прынамсі, накрысе знікае псіхалогія аўтсайдэрства.
3 гэтага выпікае яшчэ адна вельмі істотная для нас акалічнасць. Цяпер мы маем магчымасць зразумець і
223
ацаніць сапраўдную вартасць нашай літаратуры, а дакладней — зразумець пашу літаратуру як вартасць.
Шкада толькі, што гэтае разуменне нашай літаратуры як вялікай і адметнай каштоўнасці прыходзіць да нас у тую пару, калі ў жыцці сучаснага тэхнакратычнага грамадства літаратура нерастае быць каштоўнасцю.
2. АГУЛЬНЫ АБРЫС У ПРАЕНТАХ I СУПОЛКАХ
Прэамбула
ІІаўставанне Новай літаратурпай сітуацыі па Беларусі было абумоўлена сацыялыіа-палітычнымі рэформамі 1985 года.
Менавіта гэтым годам я схілыіы пазначыць пачатак повага псрыяду ў нашай літаратуры, бо адсюль яна пачынае губляць рысы беларускай савецкай літаратуры і накрысе становіцца нроста беларускай. I хаця асобныя факты пераменаў сустракаліся яшчэ задоўга да «перабудовы», а заўважна нашая літаратура пачала разнявольвацца пе раней 1988—1989 гг., але ўсё ж такі, як здаецца, мае сэнс назначаць гэты эпахалыіы пералом 1985 годам, бо ўсе тыя добрыя і благія перамены, плён якіх мы спажываем сёння і будзем спажываць яшчэ заўтра, распачаліся з гарбачоўскіх рэформаў.
Разам з тым будзем ясна ўсведамляць, што ўсякая часавая перыядызацыя, завязаная па нейкіх сацыялыіапалітычных падзеях, не столькі кажа нра межы таго ці іншага перыяду, колькі фармулюе асіюўныя характарыстыкі з'явы (канцэптуалыіыя адрозненні розных этанаў літаратурнага працэсу), ахопленай гэтымі межамі. Таму калі мы кажам, што недзе з 1985 года пачынае фармавацца Новая літаратурная сітуацыя, то гэта зусім не азначае, што на змену нечаму аднаму рантам нрыйшло нешта іпшае, заняло месца папярэдняга і адразу пачало даміпаваць наўсцяж. Нішто ў літаратуры не знікае раптам, а тым болей — раптам не паўстае.
Новая літаратурная сітуацыя існуе ўжо болей як дзесяць гадоў, а між тым і сёння ў большасці вынадкаў
цяжка правесці мяжу наміж «новым» і «старым» на ўсіх узроўнях, ад ідэалагічнага і эстэтычнага да групавога і персаналыіага. Таму, каб далейшая гаворка мела хоць які ўцямны сэнс, найперш паспрабуем вылучыць хаця б асноўныя параметры, па якіх можна было б адрозніваць адно ад другога, перспектыву ад рэтраспектывы, сучаснае ад прамінулага.
Найбольш выразнай прыкметай напярэдііяй літаратуры была яе заангажаванасць у шырокі комплекс камуністычных ідэалагемаў. (Хаця, калі быць больш дакладпым, гэтыя ідэалагемы ёй былі хутчэй навязаныя, і навязаныя праз жорсткі прымус, але сёння ўжо цяжка разрозпіць, хто з пісьмешіікаў і ў якую пару сваёй творчасці дабрахоць выконваў ролю ідэолага камнартыі, а хто рабіў тое ж самае ііад прынукай.) Цікава, што Новую літаратурпую сітуацыю фармавала (і ў значнай меры працягвае фармаваць) гэтаксама ідэалогія. I першымі сярод чыннікаў гэтай ідэалогіі мусяць быць названыя антыкамунізм, нацыяналізм, адраджэнства, дзяржаўнас незалежніцтва і еўрапеізм. I калі аптыкамупізм ды адраджэнства на гэтую пару ўжо страцілі сваю актуальнасць, то ідэал незалежнай нацыянальнай Беларусі ў кантэксце еўрапейскай дэмакратычнай супольнасці наранейшаму застаецца модуснай характарыстыкай Новай літаратурнай сітуацыі. Праўда, і тут не ўсё і пе зусім адназначна, бо не толькі сярод старэйшых літаратараў, але і сярод літаратурнаіі моладзі даволі тых, каму бліжэй расейскі культурны імператыў, чым ідэалы незалежнасці і еўрапеізму. (Натуралыіа, размова вядзецца выключна пра беларускі нацыяналыіы дыскурс — праблемы расейскамоўнай літаратуры ў гэтай лекцыі абмінаюцца цалкам.)
Яшчэ больш складана адсланіць Новую літаратурцую сітуацыю ад папярэдняй у эстэтычным вымярэнні. Бо яе адрознівае ад пары сацрэалізму не нейкі нэўны эстэтычны метад, а хіба толькі татальная эстэтычная разняволенасць, фармалыіа нічым не стрымапы вэрхал творчых нрактыкаў.
Між іншым, у пару таталыіага сацрэалізму самым страпшым быў пе сам сацрэалізм, а тое, што акрамя яго нічога іншага яшчэ не павінна было быць. Вырваўшыся з путаў гэтага, раней наўсцяж пануючага метаду, ужо як бы волыіая беларуская літаратура рассеялася на ўсіх верагоднамагчымых эстэтычных вымярэшіях: ад класіцызму да постмадэрнізму. Таму сёішя амаль немагчыма па эстэтычпых прыкметах вызначыць, які твор належыць да повай літаратурнай сітуацыі, а які — да яе папярэдніцы.
Спроба правесці дэмаркацыйную мяжу паміж «новымі» літаратарамі і «старымі» на літаратурна-мастацкіх і культуралагічпых выдашіях, як гэта ў свой час прапанаваў зрабіць Андрэй Федарэнка, таксама не выглядае плённай. Бо, замацаваўшы за «старымі» літаратарамі часопісы «Полымя», «Маладосць», газету «ЛіМ», а за «новымі» — «Нашу Ніву», «ЗНО», «Калосьсе», «Крыніцу», Андрэй Федарэнка хаця досыць дакладна пазначыў агулыіую тэндэнцыю, але абмінуў той факт, што сярод беларускіх літаратараў цяжка знайсці таго, хто б не друкаваўся ў выдашіях як бы супрацьлеглага яму эстэтычнага і ідэалагічнага накірунку.
Пакуль не з’яўляецца крытэрыем адрознасці і прыналежнасць выдашія ці выдавецтва да дзяржаўнага альбо недзяржаўнага сектара, паколькі сярод выданняў, якія інтэлектуалыіа і эстэтычна фармавалі новую літаратурную сітуацыю, былі як недзяржаўныя газеты і часопісы «Наша Ніва», «Калосьсе», «Фрагменты», «Ксэракс Беларускі», так і дзяржаўныя — літаратурна-філасофскі дадатак «ЗНО» да газеты «Культура», часопісы «Крыніца», «Спадчыпа» (апошняя пазней стала незалежным выдаішем).
He менш складанай выглядае праблема размежавання і ііа персапалыіым узроўні. Бо хаця не складае цяжкасці назваць з паўсотні літаратараў, што, бясспрэчпа, належаць толькі да дыскурсу Новай літаратурнай сітуацыі (гэта найперш сябры літаратурных згуртаванпяў «Тутэйшыя», «ТВЛ», «Бум-Бам-Літ»), але ж ханае і тых, хто фармалыіа не быў далучаным да гзтых і падобных
Pt ГГцгьі)С
227
да іх хаўрусаў, але тым пе менш у той ці іншай меры паўплываў на фармаваіше найноўшага літаратурнага дыскурсу. (Да прыкладу згадаю нрозвішчы Алеся Разанава, Леаніда Дранько-Майсюка, Леаніда Галубовіча, Алега Бембеля, Андрэя Федарэнкі, Галіны Булыкі, Барыса ІІятровіча, Юрыя Станкевіча і г. д.) Таму наўрад ці магчымая нейкая «аб’ектыўная» метадалогія, з дапамогай якой можна было б дакладна і канкрэтна акрэсліць іюле Новай літаратурнай сітуацыі і ўсіх яе герояў. Зыходзячы з гэтага, мы ў сваім далейшым расповядзе паспрабуем згадваць і аналізаваць адно тыя факты, падзеі, персаналіі, якія несумнеўна належаць да вылучанай тут праблемы.