• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    Адным словам, «Наша Ніва» была (і застаецца) цалкам ідэалагічным праектам. Жорсткая заідэалагізаванасць газеты (і ў нейкім сэнсе валюнтарызм галоўнага рэдактара) рэзка абмежавала кола аўтараў, гранічна звузіла тэматыку і праблематыку тэкстаў, іх эстэтычную размаітасць. Вось чаму амаль за дзесяць год свайго існаваішя газета, якая нейкі час называла сябе нават «літаратурпай», адкрыла так мала повых «літаратурных імёнаў» (Арлоў, Мінкіп, Глобус, Адамовіч нрышлі ў «НН» ужо вядомымі і сфармаванымі літаратарамі). Трохі леней складваліся снравы з неракладной літаратурай, хаця і ў гэтым накірунку не хапала сістэмнасці і яснага ўсведамлення пра асноўныя тэндэнцыі і вектары сучаснага еўрапейскага літаратурнага працэсу.
    Бадай можна сказаць, што «Наша Ніва» не столькі фармавала Новую літаратурную сітуацыю, колькі фармулявала яе, выпрацоўвала модусную схему, па якую мусіла арыентавацца ўсё сучаснае беларускае прыгожае пісьменства.
    Разам з тым заўважым, што жорсткая заідэалагізаванасць газеты, яе мэтаскіраванасць і ўпартасць у дасягпенні пастаўленых задачаў, якія фунтаваліся на таленце, прафесіяналізме і самаахвярнасні калектыву і аўтараў, надалі «Нашай Ніве» кшталт самага значнага публіцыстычна-мастацкага праекта аіюшняга дзесяцігоддзя. Безумоўна, галоўная роля тут належыць яе галоўнаму рэдактару Сяргею Дубаўцу, адной з самых буйных і таленавітых фігураў мастацка-ідэалагічпага дыскурсу сучаснай Беларусі.
    «ЗНО». Літаратурна-філасофскі сшытак «ЗНО», дадатак датыднёвіка «Культура», выходзіў штомесяц на
    TTflPtJA
    239
    васьмі палосах з траўня 1993 па люты 1997 года. Усяго было выдадзена сорак чатыры сшыткі. Адказны за выпуск — Валянцін Акудовіч. Раду «ЗНО» складалі Алесь Разанаў, Ігар Бабкоў, Юрась Барысевіч, Валерка Булгакаў, Сяргей Мінскевіч.
    Трэба адразу заўважыць, што мастацкая літаратура пе была асноўнай мэтай сшытка — наперад высоўвалася задача стварыць прастору для філасофскіх і культуралагічных тэкстаў як айчыннага, гэтак і замежнага дыскурсаў. Мастацкая інтэлектуалыіая літаратура, метафізічная эсэістыка мусілі быць толькі сродкам па фармаванні каптэксту для ўласна філасофіі і культуралогіі. Але на практыцы атрымалася, што мастацкая літаратура ў «ЗНО» займела сваё ўласнае месца, сталася самадастатковай з’явай — дзякуючы пайперш таму, што тут знайшлі сабе прытулак розныя авангардныя, андэграўндныя і постмадэріювыя нрактыкі і праекты. Прыкладам гэтаму можа служыць хаця б той факт, што менавіта на старонках сшытка «ЗНО» адбылася «маніфестацыя» «Бум-БамЛіта», ды і ўвогуле з’яўлешіе гэтага руху ў значнай меры было абумоўлена тым, што яго будучыя сябры спачатку згуртаваліся вакол «ЗНО» як аўтары. Актыўна супрацоўнічалі са «ЗНО» сябры Таварыства Волыіых Літаратараў. Зрэшты, у сшытку было даволі і проста дабраякаснай традыцыйнай літаратуры. Тут друкаваліся Алесь Разанаў, Мікола Купрэеў, Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімір Арлоў, Адам Глобус, Леанід Галубовіч, Славамір Адамовіч, Алесь Асташонак, Галіва Дубянецкая, Людка Сілыюва, Алесь Аркуш, Юры Гумянюк і шмат хто яшчэ як з вядомых літаратараў, так і з таленавітых пачаткоўцаў.
    Адсутнасць хонь якой тэндэнцыйнасці, зададзенасці рабіла «ЗНО» ў пэўнай меры эклектычным выдаішем, але калі ацэньваць сшытак толькі на інтэлектуалыіых і эстэтычных нараметрах, то з гэтага гледзішча яію было досыць цэласным, хаця і не без натуралыіых, як і ў кожнай «жывой» справе, пралікаў і хібаў.
    «Крыніца» Як ужо казалася, часопіс «Крыпіца»
    быў створаны ў 1988 годзе і шчасліва патрапіў на хвалю перабудовы. У момант сваёй найбольшаіі вядомасці наклад часопіса сягаў за чатырыста (400!) тысяч асобнікаў — фантастычны вынік, як для беларускага выдаішя. (Хаця тут патрабуецца ўдакладнеіше: часопіс выходзіў у дзвюх версіях — расейскамоўнай і беларускамоўнай; і другая версія да гэтага фантастычнага накладу дадавала зусім не шмат — 14 тысяч). Безумоўна, не ўласна літаратурныя тэксты стварылі гэтую неверагодную папулярнасць выданпю, а сам час, публіцыстычная разняволенасць і вострыя, забароненыя раней гістарычныя факты і канцэпцыі, постмадэрновы дызайп, вымкнутыя з андэграўндных нрыцемкаў рок-гурты і г. д.
    Але разам з тым на старонках часоніса ўжо ў ііоўнай меры выявілася для шырокай публікі новая геперацыя беларускіх пісьменнікаў (ііакаленне «Тутэйшых»): Адам Глобус, Алесь Асташонак, Анатоль Сыс, Сяргей Дубавец, Людка Сілыюва, Алег Мінкін, ГІятро Васючэнка, іншыя. Тут трэба аддаць належнае загадчыку аддзела мастацкай літаратуры Анатолю Сідарэвічу, які, нягледзячы на ўласныя рэалістычна-фундаменталісцкія эстэтычныя іюгляды, не толькі не замінаў, а нават дапамагаў рэалізоўвацца на старонках часоніса самым авантурным, у эстэтычным сэнсе, мастацкім тэкстам.
    «Крыніца» (новая). У 1994 годзе «Крыніца»,якая да гэтай нары ўжо страціла сваю былую напулярнасць і свайго ранейшага чытача, была карэнным чынам рэфармаваная. 3 маладзёжнага, у значнай ступені «папсовага» выдання яна ператварылася ў «дарослы» літаратурнакультуралагічны часопіс, разлічаны ў пэўным сэнсе на вузкае кола чытачоў. Амаль цалкам змяніўся склад рэдакцыі, да былых супрацоўнікаў Уладзіміра Някляева (галоўны рэдактар) і Алеся Асташонка дадаліся Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў. Леанід Дранько-Майсюк, Юрась Залоска, Валянцін Акудовіч, трохі пазней — Леанід Галубовіч. Была вынрацаваная досыць адмысловая канцэпцыя часопіса, якая мела за мэту паяднаць у адным тэкставым дыскурсе лепшыя здабыткі і постаці як
    нацыяпалыіай літаратуры і філасофіі (сучаснай і рэтраспектыўнай), гэтак і сусветнай, найперш еўрапсйскай.
    Трэба заўважыць, што «новая» «Крыпіца» ўлічыла досвед, напрацаваны найперш «ЗНО», а таксама «Нашай Нівай», але нры гэтым яе канцэпцыя і рэалыіыя нрактыкі былі цалкам самастойныя.
    За пяць год свайго існавашія «іювая» «Крыніца» шмат зрабіла для фармавання Новай літаратурнай сітуацыі. Дастаткова сказаць, што тут былі надрукавапыя большасць з самых заўважных і адметных тэкстаў (як арыгінальных, гэтак і перакладных), што з'явіліся за гэты перыяд у беларускай літаратуры. Прынамсі, такіх тэкстаў у «Крыніцы » было значна больш, чым у якімсыді іншым, узятым асобна выдашіі. Каталагізацыя здабыткаў часопіса — асобная тэма, таму з гэтай праблемай адсылаем непасрэдна да тэкстаў выдання.
    I апошняе, што тут неабходна згадаць ужо ў звязку адразу з дзвюма «Крыніцамі», — гэта прозвішча галоўнага рэдактара, наэта Уладзіміра Някляева, без якога, і гэта бясспрэчна, пемагчымы быў бы як паспяховы і плённы ій першы, ні другі праект выдаішя.
    «Калосьсе». Літаратурна-мастацкі альманах Таварыства Волыіых Літаратараў, які вырас з альманаха «Ксэракс беларускі» гэтага ж Таварыства. Галоўны рэдактар — Юры Гумяпюк. Выдавец — Алесь Аркуш. Распачаў сваё існаванне ў 1994 годзе. На гэтую нару (канец 1999 года) выйшла сем нумароў. (Нумары 2—3 здвоеныя.) Звернем увагу, што ТВЛ — адзіпая літаратурная суполка, якая займела сваё ўласнае перыядычнае выданне. Як і «Наша Ніва». «Калосьсе» — недзяржаўпае выданне. Аўтары «Калосься» пераважпа сябры ТВЛ, хаця альманах адкрыты і для кожнага іншага літаратара, калі ягоны тэкст «упісваецца» ў канфігурацыю часопіса. Праўда, апісаць гэтую канфігурацыю досыць складана. Фармальна «Калосьсе» — звычайны літаратурны часопіс, які выходзіць з перыядычнасцю альмапаха: проза, паззія, перакладная літаратура, трохі літаратурнай крытыкі, трохі публіцыстыкі... I ўсё ж такі часопіс не пазбаўлены пэўных адметнасцяў, ён раз-нораз друкуе тэк-
    сты, якія немагчымыя не толькі ў дзяржаўных, але і ў незалежніцкіх беларускіх выданнях.
    Найперш гэта тычыцца тэкстаў з бруталыіай тэматыкай, пенарматыўнай лексікай, як і тэкстаў з этычнай і эстэтычііай неўнармаванасцю ўвогуле. Да прыкладу згадаем раман Юрыя Гуменюка «Апосталы ійрваны», аповесць Вітаўта Чаропкі «Эрагеішая зона», «Крывавую імшу» Ігара Сідарука.
    Кнігі і кніжныя праекты
    Гэтая тэма таксама патрабуе асобнага доследу. Мы тут абмяжуемся адно лічанымі яе праявамі і фактамі.
    У адрозненне ад суполак, газет і альманахаў, кнігі, якія мы ўпэўнена маглі б аднесці да дыскурсу Новай літаратурнай сітуацыі, доўгі час нераважна выдаваліся (ці не выдаваліся) адно дзяржаўнымі выдавецтвамі. Дастаткова сказаць, што яшчэ ў 1992 годзе «Мастацкая літаратура» выдала кнігу Сяргея Дубаўца «Практыкаванні» і Ігара Бабкова «Solus Rex». I пазпей, калі ўжо патроху пачало разгортвацца незалежіііцкае кнігадрукаванне, многія аўтары з гэтага дыскурсу друкаваліся ў дзяржаўных выдавецтвах, альбо, як у вынадку з Уладзімірам Арловым, — і там, і там. Бліжэй да сярэдзіны дзевяностых (і асабліва ў другой іх палове) недзяржаўныя выдавецтвы набралі моц. і з-пад друкарскіх варштатаў начало выходзіць досыць шмат літаратурна-мастацкіх кнігаў. ІІраўда, пераважная большасць з іх мела нізкую эстэтычпую вартасць (калі эстэтычная вартасць увогуле можа быць «другога гатунку»), і таму да фармаваішя Новай літаратурнай сітуацыі яны маюць дачыненне адно ў сацыяльна-палітычнай і эканамічнай нраекцыях.
    ІІершы сістэмны кніжны праект (у кантэксце абранай намі тэмы) рэалізавала ТВЛ. 3 ініцыятывы ды высілкамі найперш Алеся Аркуша, выдавецкая суполка «Полацкае ляда» толькі на працягу 1992—1994 гг. выпусціла дзве кпіжкі Славаміра Адамовіча («Зямля Ханаав», «Зваротныя правакацыі»), дзве кнігі Алеся Арку-
    243
    ша («Крылы ператвараюцца ў карэный», «Разьвітаныіе з Танталам»), дзве кнігі Юрыя Гуменюка («Водар цела», «Твар Тутанхамона»), кнігі Анжаліны Дабравольскай «Пазамежпасьць», Лявона Вольскага «Калідор», Сяргея Мінскевіча «Праз галерэю», Ігара Сідарука «Саната Арганата», Людкі Сільновай «Рысасловы». Леры Сом «Блюз каралеўскае кухні».
    I хаця гэта былі вельмі сціплыя памерам і аздобай кнігі, сам факт кніжнай серыі (і, безумоўна, эстэтычная актуалыіасць тэкстаў) адыграў значпую ролю ў станаўлешй Новай літаратурнай сітуацыі.
    Між іншым, пра што ўжо згадвалася вышэй, ТВЛ у 1998 годзе запачаткавала повы кніжны ііраект — «Бібліятэка часопіса «Калосьсе».
    Выдавецтва «Наша Ніва» распачало дзейнасць па друкаванні кніг ужо досыць даўію, але гэтая снрава робіцца пе сістэмна, ад выпадку да выпадку, і яго асноўпыя дасягненпі звязаныя з публіцыстычнымі і гістарычнымі выданнямі. Сярод кшг мастацкай літаратуры варта адзначыць дзве кнігі Уладзіміра Арлова «Мой радавод да пятага калена» і «Божая кароўка з нятай авеню», кнігі Васіля Быкава «Сьцяна» і Славаміра Адамовіча «Плавільшчыкі расы».