• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    Цалкам іншая рэч — адраджэнскае мастацтва і літаратура. I гэта зусім натуральна. Бо хаця само нацыяналыіае адраджэшіе было ідэалагічнай з'явай і рэалізоўвалася як палітычны выбар, але цяжарам усёй сваёй сутнасці яно палягала на анталагічнай праблематыцы этнасу, выяўляла этычпы сэнс і эстэтычны вобраз нацыянальпай субстанцыі. ІІраўда, досыць хутка высветлілася, што ідэя нацыянальнага адраджэшія як у ідэалагічным, так і ў сацыялыіа-палітычным, і пават у эстэтычным планах не мае доўі атэрміповай перспектывы, бо нельга «ўвайсці ў адну ваду двойчы» і нічога ў гэтым жыцці не адраджаецца, а ўсё толькі нараджаецца \ першы і апошні раз,
    але тады, y другой палове васьмідзесятых — першай палове дзевяностых, грамадства (прынамсі, яго свядомая частка) было захоплена веліччу, прыгажосцю і багаццем этна-гістарычнай Беларусі, якая раптам паўстала нерад вачамі, калі быў развалены камуністычны мур, што адсланяў людства ад усяго свету, у тым ліку і ад свету ўласнай мінуўшчыны.
    У жыцці кожнага грамадства здараюцца перыяды, калі гісторыя становіцца больш актуальнай за сучаснасць. Гэтак бывае кожны раз, калі сучаснасць не здолыіая адказаць на ёю ж самой спароджаныя запытанні — і тады чалавек у ііатрэбе ісціны звяртаецца да таго, што ўжо адбылося (бо ці не ёсць толькі ўжо здзейсненае ісцінай, бо ці можа адбыцца, здзейсніцца не-ісціна?). У нашым вьшадку актуальнасць прамінулага была абумоўлена яшчэ і тым, што яно адкрывалася нам як новае веданне ўвогуле і адначасна новае веданне пра саміх сябе ў самым шырокім сэнсе гэтага «сябе». Гэта было як іірыгодпіцкая вандроўка ў часе ці, хутчэй, «вертыкалыіая міграцыя»; на нейкі момант мы ўсе мігрыравалі, перасяліліся ў сваё далёкае (і пе надта далёкае) міпулае; мы сябравалі не столькі наміж сабой, колькі з Усяславам Чарадзеем і Канстанцінам Астрожскім, суседзілі не са сваімі пабочнікамі па лесвічнай пляцоўцы, а з Францішкам Скарынам і Сымонам Будным, выходзілі на мітынговыя плошчы не з рэалыіымі сумеснікамі, а з Кастусём Каліноўскім і Кастусём Езавітавым...
    Адным словам, у вір гісторыі, у напаўзасыпаііыя менталыіыя сутарэнні абрынулася ўсё нацыяпалыіа свядомае, і, натуральна, найперш там бултыхала і блукала мастацкая літаратура — уся, ад Івана Шамякіна да апошняга пачаткоўца. Але найбольш заглыбленымі і актыўнымі ў эстэтычным адраджэнскім дыскурсе былі тыя, што пакрысе і выявяцца як стваралыпкі Новай літаратурнай сітуацыі.
    Тут мы не маем магчымасці пават проста пералічыць усіх (хто пісаў) і ўсё (што было напісана) у гэтым тэматычным і сэнсавым абсягу, бо ў той ці іншай меры
    251
    кожны ўклаўся ў гэтую патрэбу. Згадаю адно тры, як на маё меркаванне, знакавыя (для пазначанага тут ракурсу) фігуры той нары: Уладзіміра Арлова, Сержука Сокалава-Воюша, Анатоля Сыса.
    Сталася ўжо агулыіым месцам звязваць гістарычны пласт прозы Уладзіміра Арлова з гістарычнай прозай Уладзіміра Караткевіча. I хаця для гэтага ёсць даволі падставаў, але мы найперш звернем увагу на тое, што апавяданні і аповесці Уладзіміра Арлова (зборнікі «Добры дзень, мая шыпшына», «Дзень, калі ўпала страла», «Рандэву на манеўрах») былі, калі так можна сказаць, больш сучаснымі, гэта значыць, былі больш тоеснымі сучаснай еўрапейскай літаратуры ўвогуле. I хаця ладная доля ўжо архаічнага рамантызму, раней неад’емнага атрыбута гістарычнай прозы, застаецца ў гістарычнай творчасці Уладзіміра Арлова і па сёшія, але і тады і цяпер тое, што ён піша пра былое, надзвычай актуальпае, як стылёва-эмацыйна, гэтак і ідэалагемна.
    Сяржук Сокалаў-Воюш не быў сярод самых адметных (у сэнсе паэтычнага майстэрства, версіфікацыйных здолыіасцяў і эмацыяналыіай глыбіні) паэтаў той хвалі, але ён ці не найлепей нрэзентуе ўсе хібы і вартасці паэзіі адраджэнскай літаратуры. Сяржук Сокалаў-Воюш зычна, на ўвесь голас, выкрыкваў пад гітару (цыкл «Песні касінераў» ды іншыя) тое, пра што прамаўчаў Уладзімір Караткевіч — тое, пра што Караткевіч не меў магчымасці сказаць. Гераічны пафас, праклён чужынцам, самаахвярнае служэшіе Айчыне гучалі пе толькі ў песнях Сокалава-Воюша, але і ў вершах ды паэмах (зборнік «Кроў на сумётах», наэмы «Ь», «Пац»), Гэта была мітынговая паэзія (таму так горача віталі выступленні паэта на шматлікіх мітынгах), адкрытая, наіюўненая адраджэнскімі знакамі-«слоганамі» («пагоня», «бел-чырвона-белы сцяг», «народны фронт», «пашнартпы беларус»). Нездарма крытык Анатоль Сідарэвіч раіў Сокалаву-Воюшу не друкавань свае вершы ў часопісах, а расклейваць іх на слунах, як улёткі. Спадысподу іэтай прапановы хаваўся скепсіс адносна паэтыч-
    ных вартасцяў вершаў. Але ж і сам час быў такі: адкрыты, публіцыстычны, эмацыяналыіы і... трохі гераічны. Гэты час і стварыў сабе зпакавага паэта Сержука Сокалава-Воюша.
    Бадай, самай значнай літаратурпай фігурай, якую выявіла тая адраджэнская пара, быў Анатоль Сыс. У адрозненне ад Сержука Сокалава-Воюша, паэта Апатоля Сыса ніхто не абвінаваціць у павярхоўнасці, публіцыстычнасці, голай палітычнай ці ідэалагічнай заангажаванасці. Анатоль Сыс — безумоўна, апталагічны (у абодвух сэнсах) наэт. Адзін з самых энергаёмістых ва ўсёй беларускай паэзіі. Па колькасці паэтычнай энергіі на радок, падобна, яму саступяць і Купала, і Багдановіч. Здаецца, у лепшых паэтычных творах Анатоля Сыса сканцэптраваны ўвесь трагічны цяжар пацыянальнага быцця (зборнікі «Агмень», «Пан Лес»). Разам з тым адзначым, што фармальна, тэматычна і эстэтычна вершы Анатоля Сыса цалкам упісаныя ў фігуру адраджэнскай паэзіі, якая не змяніла свае абрысы з капца XIX — пачатку XX стагоддзя: усё той жа напышлівы рамантызм, усё тая ж туга ііа абстрактнаму ідэалу, усё тая ж міфатворчасць. У гэтым наіўным (ці архаічным?) рамантызме, які вымыкае вершы Анатоля Сыса з кантэкстаў сучаснай паэтыкі, ягоная «слабасць», але слабасць не наэзіі, а пазіцыі, таго месца, якое яна займае ў сучасным эстэтычным дыскурсе.
    Неяк літаратурны крытык Сяргей Дубавец паскардзіўся, што калі спрабаваў адабраць некалькі вершаў Аііатоля Сыса для перакладу на польскую мову, каб прэзентаваць сучасную беларускую паэзію за мяжой, то не змог гэтага зрабіць з-за іх несучаснасці для польскага чытача... Але для нацыянальна зааш ажаванага беларуса паэзія анталагічных сутнасцяў Анатоля Сыса, пэўна, будзе заставацца кранальна істотнай да той нары, пакуль будуць існаваць міфалагізаваная Беларусь і яе рамантычныя аналагеты.
    Урбанізацыя эстэтычнага дыскурсу
    На працягу XIX—XX стагоддзяў беларуская літаратура эстэтычна разгортвалася ў фальклорна-пабытовай прасторы, а сацыялыіа была абмежаваная вясковай праблематыкай. Што, урэшце, і натуралыіа, бо толькі мястэчка і вёска былі беларускімі, пакуль у другой палове 50-х не пачаўся шырокі міграцыйпы рух, калі лікам беларускіх вяскоўцаў колькасць гарадскога населыйцтва з 1950 па 1970 год павялічылася на 57%. А да гэтага ў беларускіх гарадах пераважала расейскае, габрайскае ды польскае населыііцтва.
    Да таго ж беларусы заставаліся апошнімі ў сацыяльнай іерархіі горада і таму былі адлучаныя ад горада як культурнага асяродка, а калі тут і знаходзілася ім месца, то гэта не было нацыянальна вызначанае месца. I хаця, пачынаючы з Максіма Багдановіча, у нас выявілася не так ужо і мала літаратурных твораў пра горад, але гарадской нрозы і паэзіі ў нас не было.
    Для ранейшага беларускага пісьменства літаратура пра горад — гэта спроба засвоіць лад гарадскога іюбыту і мыслення праз моўныя сродкі і этычны кодэкс вясковай культуры. А насамрэч гарадская літаратура — гэта такі тып вобразпасці, які сфармаваны рэаліямі гарадскога існавашія і вывераііы сістэмай уласных эстэтычных і этычпых каардыііатаў.
    Адным словам, пакуль наш горад не стаў хоць у нейкіх лакалыіых праявах беларускім і ў гэтым ужо трохі беларускім горадзе не вырасла пакаленне аўтахтонных літаратараў, да той пары гарадской літаратуры і не магло быць. Відавочпа. што не само паўставанне Новаіі літаратурнай сітуацыі сталася прычьшай узнікнення гарадской літаратуры, атыя глабальныя міграцыйныя перарухі, што адбыліся некалькімі дзесяцігоддзямі раней, калі беларуская вёска пераехала ў горад і апанавала ім. Была б гэтая «новая сітуацыя» ці не — у дзевяностух гадах у нас усё роўна з’явілася б і гарадская проза, і гарадская паэзія. >’ прыклад да гэтай тэзы можна прывесці зборнік
    вершаў Галіны Булыкі «Сінтэз» (1986 г.), дзе дэманструецца спроба стварэння паэтыкі на асіюве тэхнакратычных рэаліяў урбанізаванай цывілізацыі. Але так сталася, што менавіта ў гэтую пару адна падзея паспрыяла другой — гарадскія літаратары ў значнай ступені прычыніліся да паўставання Новай літаратурпай сітуацыі, a сітуацыя дазволіла больш вольна разгарнуцца і больш трывала замацавацца творчым ініцыятывам і праектам гарадскіх літаратараў. Уласна, творчасць менавіта гарадскіх літаратараў і сталася тым грунтам, на якім сфармаваўся (і дзе пераважна палягае) дыскурс Новай літаратурпай сітуацыі. Для відавочнасці мы тут пералічым хоць колькі творчых персаналіяў: Алег Бембель, Сяргей Дубавец, Алесь Асташонак, Уладзімір Арлоў, Адам Глобус, Галіна Булыка, Вінцэсь Мудроў, Галіна Дубянецкая, Ігар Бабкоў, Людміла Рублеўская, Юры Гумяшок, Алесь Аркуш, Вітаўт Чаропка, Юрась Барысевіч, Валерка Булгакаў, Мікола Касцюкевіч, Ілля Сін, Міхась Баярын, Андрэй Хадановіч і г. д.
    Мы тут не ў стане аналізаваць канкрэтныя нраявы гарадской паэзіі, прозы, драматургіі і эсэістыкі (часткова іх аналіз разгортваецца ў іншых раздзелах) у першую чаргу таму, што гарадская літаратура, у адрознеіше ад аднамернай вясковай, — эстэтычна палімерная, бо адначасна абапіраецца на досвед усёй сусветнай літаратуры ў самых розных яе праявах. Мы звернем увагу адно на некаторыя яе характарыстыкі, якія падаюцца нам самымі істотнымі.
    Найперш заўважым, што ў адрозненне ад вясковай літаратуры гарадская, калі можна так сказаць, больш літаратурная літаратура. Гэта значыць, што ў ёй значна больш месца належыць фармальным прыёмам, тэхніцы пісьма, стылю, кампазіцыйнай выштукаванасці.
    Па-другое, гэта ўжо ў значпа большай меры рэфлексійная літаратура, якая сумяшчае вобразнае апісаіше надзеяў з аналітычным роздумам і эмацыяналыіым філасафаваннем.
    Па-трэцяе, гарадская літаратура ўжо не ў меншай
    РHZ Угь/ць
    255