• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    таў — інакш мы патрапляем у сітуацыю меры без меры, калі «плоскасць» вымяраецца «аб’ёмам» і ўся сума апыпаецца ў рэштках.
    Паколькі літаратура ўціскаецца да памераў сваёй эстэтычнай функцыі, то цяпер у яе вымярэнні і не можа быць іншых крытэрыяў, акрамя эстэтычных (як у арпамента), што робіць цалкам магчымым увядзенне ў яе цела не толькі імаралыіай, а нават і амаральнай фактуры. У пэўным сэнсе ўведзеныя ў цела літаратуры гетэратопныя прасторы хоць у нейкай ступені кампенсуюць страту ёю этычнай прасторы.
    Прыгажосць і гульня як механізм дынамізацыі статыкі пазбаўленага сацыялыіа-этычнай фабулы тэксту — вось тыя каардынаты, па якіх, верагодна, наканавана далей палягаць літаратуры. Гэтае наканавапне да згорнутасці ў самой сабе спакваля выцісне літаратуру наўзбоч стратэгіі быцця, скіне яе ў маргіналію, натуральна не пажаданую ні «традыцыйнаму» літаратару, ні «авангарднаму». Першы такой сумнай перснектывы раней нават пе прадчуваў, таму цяпер стаіўся ў эсхаталагічнай нудзе, а другі хоць і прадчуваў, але не даваў сабе веры, бо, наследуючы «гістарычную традыцыю», таксама не ўяўляў сябе без цэнтрапалеглага месца на стратэгіях быцця. Адсюль эпатаж, скандал, правакацыя (што ў тэксце, што па-за тэкстам) — як сродак у барацьбе з уласнай маргінальнасцю, адсюль і перформанс — пошук хаўрусу з іншымі відамі мастацтва дзеля той самай мэты.
    Марныя вымогі. У традыцыйнай і авапгарднай літаратуры адна каляіна, з якой нікому не выскачыць...
    * * *
    Першы постмадэріювы акт адбыўся тады, калі Бог вырашыў распушыць адну мову на мноства і «дэканструяваў» логацэнтрычную Вавілонскую вежу, а тэарэтычнае абгрунтаванне гатага феномена і метадалогія яго практычнага ўвасаблеішя былі бліскуча распрацавапыя св. Янам у «Апакаліпсісе».
    Р	ТГ fi г д
    171
    Калі правесці агледзіны тэкстаў па ўсім гістарычным абсягу, то на тле часу можна ўбачыць безліч слядоў іюстмадэрну, але ўсе тыя сляды прытаптаныя пазітывісцкім рухам чалавецтва да «светлае будучыпі». Гэты рух трымаўся самых розных ідэалагемных вектараў: матэрыялізму, ідэалізму, гуманізму, рацыяналізму, эвалюцыянізму... Але да самага апошняга часу ў цэнтры як бытпага, гэтак і быцця заўсёды было нешта, што аб’яўлялася за першую перад другімі Ісціну, і гэты своеасаблівы сіпонім Абсалюту (логас, Бог, чалавек, гісторыя, камунізм...) арганізоўваў вакол сябе ўвесь вір жыцця.
    Аднак манінуляцыі з як бы асновапалеглымі парадыгмамі быцця некалі мусілі надакучыць. Іх сутнасці і найменні як быццам выдавалі на рознае, але ўсе япы адполькава ііе адказвалі (ці адказвалі непераканаўча) на пыташіе: навошта ўсё і чалавек ва ўсім? I калі раней думалася: ну вось пераменім парадыгму і нарэшце атрымаем адказ, — то ў другой палове XX стагоддзя трывала склалася разуменне, што ад усіх гэтых канцэнтуалыіых нераменаў ніякага толку няма і ўжо нанэўна ніколі не будзе; і ўвогуле, надалей трэба кінуць гэтую дурнотную звычку караскацца па вертыкалі ўверх, бо не існуе ні верху, ні нізу, а ёсць адно паверхня, рэшткі слядоў і паводка жыцця, якая ўсё блытае, змешвае і праглынае і ні ў якую нару не супакойваецца, бо няма нідзе тых берагоў, у лажніцы якіх гэтая паводка калісьці магла б утаймавацца...
    Постмадэрн — гэта быццё без сэнсу быцця, быццё без якога-кольвечы фармуючага цэптра Абсалюту, быццё без сярэдзіны і берагоў, быццё як апакалііітычная татальнасць быцця.
    * * *
    Чалавек мае не толькі права на волю, але і права на няволю. Пра аіюніняе звычайна саромеюцца згадваць. I дарэмна. Адабраць у чалавека нрава на няволю — гэта яшчэ больш жорстка, чым адняць у яго нрава на волю, бо той, каго паклікаў геній волі, так ці інакш, але зда-
    будзе яе ў барацьбе, перамозе альбо смерці, а няволю можна толькі атрымаць як сваё натуралыіае нрава...
    Воля — занадта цяжкая ноша, каб яе сілком узвальваць на плечы таго, хто не жадае яе несці добраахвотна.
    * * *
    За свабоду можна змагацца, але яе нельга заваяваць (у адрозненне ад улады).
    Свабоду нельга заваяваць — яе можна толькі дачакацца (ці не дачакацца).
    Кожная вайна за свабоду канцуецца альбо паразай тых, хто за яе ваюе (Спартак, Ян Гус, Пугачоў, Каліноўскі, Чэ Гевара...), альбо паразай самой свабоды, калі яе ваяры перамагаюць. Бо заваяваную свабоду верагодпа ўтрымаць адпо тэрорам ці дыктатурай, як гэта было ў выпадку Вялікай французскай рэвалюцыі, Вялікай Кастрычпіцкай рэвалюцыі, шматлікіх лацінаамерыканскіх рэвалюцый, у прыватнасці — кубінскай...
    Свабоду нельга заваяваць — яе можна толькі дачакацца. Але свабоды можна дачакацца адно ў тым разе, калі мы яе будзем чакаць, і чакаць менавіта як свабоду.
    Толькі не трэба блытаць чаканне з пасіўным перабываннем у абыякавасці. Калі мы моцна некага чакаем, то мы рыхтуемся яго сустрэць. Чакашіе свабоды — гэта падрыхтоўка да сустрэчы з свабодай. Да сустрэчы, якая абавязкова адбудзецца...
    Свабода ніколі не прыходзіць туды, дзе яе не чакаюць. Таму яна і не з’явілася на Беларусі пасля распаду савецкай імперыі. Адсюль і паўстае задача кожнага, хто заангажаваны прыйсцем свабоды на Беларусь, — мацаваць і вялічыць дыскурс чакання. А сродкі ў гэтай снраве могуць быць самыя розныя: ад культурніцкай працы да налітычных акцыяў. Толькі нры гэтым трэба выразна ўсведамляць, што сэнс і культурніцкай працы, і працы палітычнай не ў здабывапні свабоды, а ў стварэнні сітуацыі яе масавага чакаішя. I калі мы ў сваім мностве станем чакаць свабоды — яна нас не праміне...
    РаЗ&'Урмць ТГа рд
    173
    * * *
    Гераічнай бывае асоба, народ нрынцыпова не-гераічны. Масавы збройны гераізм — аксюмарон. Калі б гэткая з’ява існавала папраўдзе, а не была толькі рытарычнай фігурай, то пароды ўжо даўно навыбівалі б адзін аднаго ўшчэнт. Масавы гераізм — з’ява больш небяснечная, чым адсутнасць гераізму ўвогуле. Кожная праява масавага гераізму павінна разглядацца як сімптом смяртэльнай хваробы, за якой страта народам найважнейшага з інстынктаў — інстынкту самазахавапня.
    Невыпадкова ў мове беларускага народа няма слова, якое акрэслівала б гэтую тэндэнцыю. Больш таго, нават асобныя праявы гэтай тэіідэнцыі не абапіраюцца на ўстойлівыя лексемы, а кніжнае, з ідэалагічнай лексікі, «герой» у жывым вымаўленні гучыць найменш як іранічна.
    Няма слова — няма і з’явы. У лакалыіым змесце падобнае сцвярджэнне павінна ўспрымацца як спрошчанае ці авантурнае. Але калі мы азіраем шырокі гістарычны прасцяг і, вызначыўшы ў ім пейкую натуралыіа абумоўленую заканамернасць, не можам ёй падшукаць адпаведнага слова ў мове народа, то ў пас з’яўляюцца сур’ёзныя падставы запытацца: «а ці быў хлопчык?». Бо не факт і лічба, а ўтаймаванне факта і лічбы ў слове выяўляе іх сапраўдны сэнс альбо ягопую адсутнасць.
    Адсюль вынікае наступнае пытанне: ці з’яўляецца імкненне да волі адметнай рысай беларусаў? Для рамантыка нават пастанова гэтага пытапня, папэўна, гучыць абразліва. А для мяне — дык зусім не, пе абразліва. Больш за тое, у мяне ёсць цьмянае прадчуванне, што рамаптычны сімулякр волі нарабіў беларускаму народу пе менш шкоды, чым рэалыіы прыгнёт чужынцаў.
    * * *
    Што, сапраўды, гэты свет і гэты чалавек вартыя таго, каб столькі тысячагоддзяў і ў столькі галасоў пра іх бясконца гаварыць, ійсаць, разважаць? Ды не, пэўна. Разва-
    жаць, асэнсоўваць, гаварыць — гэта ўсяго толькі адна з функцыяналыіых патрэбаў чалавека, па сутнасці такая ж самая, як піць, есці, пладзіцца, хадзіць да ветру... Мы размаўляем, аналізуем, паведамляем ііе таму, што нам неабходна пра пешта даведацца ці штосыді давесці сабе альбо некаму... Зусім наадварот: мы нытаемся, іпфармуем, разважаем таму, што нам трэба размаўляць...
    I як з патрэбы піць, есці, пладзіцца ўзніклі і паўсталі рамёствы, вытворчасць, цывілізацыя, так з патрэбы размаўляць склаліся міфалогія, літаратура, філасофія. Уласна, большасць моўных сіюсабаў дзейнасці ёсць адно формай вывяржэшія вербалыіых шлакаў, што застаюцца ад працэсу рэалізацыі такой функцыяналыіай патрэбы чалавека, як маўленне.
    * * *
    У XX стагоддзі мы паставілі пад сумнеў пе нроста асобныя ідэі і выказвашіі, а мову як цэлае. 3 таго, што мова згубіла наш давер, але па-ранейшаму застаецца асноўным інструментам у спосабе засваення быцця, мы ў сваіх шляхах апынуліся без пераканаўчых арыенціраў. Мы ўсё яшчэ пытаемся і адказваем, але ўжо не верым у тое, што кажам, нават калі кажам тое, ува што верым.
    * * *
    ...Прынамсі мне невядома, каб нехта з навукоўцаў рабіў даследзіны мозгу мужчыны і жанчьшы з мэтай выявіць фізіялагічныя падставы адрознешія ў іх мысленні, а дакладней — чаму мозг мужчьшы прыдатны для самастойнага абстрактнага і канцэптуальнага мысленпя, а мозг жанчыны — не, не нрыдатны. Я тут невыпадкова выдзеліў курсівам слова «самастойнага», бо гісторыя філасофіі мае прыклады (хай сабе іх і не вельмі багата) досыць цікавага адцягненага рэфлексаваішя жанчынаў, але ў кожпым разе версіфікацыйная нрырода гэтага рэфлексавання павідавоку (да прыкладу згадаю
    Рцзр'Уrdut. IP/'нХ
    175
    толькі блізкіх нам па часе і прасторы Вайль і Крысцеву). Адсутнасць у гісторыі еўранейскай і сусветнай філасофскай думкі хоць адной знакавай інтэлектуалыіай фігуры, якая была б назначаная жаночым полам, наўрад ці можна натлумачыць заніжанай сацыяльнай роляй жанчыны, паколькі сама гісторыя сацыялыіасці мае дастаткова прыкладаў, калі жанчына знаходзілася на вяршыні ўлады ці ў значнай ступені ўплывала на фармаванне яе канфігурацыі. 3 гэтага (і тут уніклага ўсялякага іншага) цяжка пазбегнуць авантурнай версіі, што непрыстасаванасць да абстрактнага і канцэптуалыіага мыслення закладзеная ў самой «анатоміі» жаночага мозгу. Але я не маю на мэце наследаваць Вайнінгеру і далей разгортваць аналітыку гэтай досыць рызыкоўпай тэзы. Колькі папярэдніх словаў было патрэбна мне адно дзеля таго, каб заўважыць, што мысленне як такое цалкам завязапае на мужчыну, што толькі мужчына — ёсць бацькаўшчынай мыслення і нідзе, акрамя як у мужчыны, яму няма снраўнага прытулку.
    Мысленне — гэта мужчына (але пе наадварот). Адсюль шмат ніто вынікае ў тым свеце, які мы маем для быцця і бытнавашія. Да прыкладу, менавіта перавагай інтэлектуалыіай моцы абумоўленае панаванне мужчыны ва ўсіх папярэдніх тыпах цывілізацыі (а не, скажам, неравагай моцы фізічнай — гэта датычыць і так званых «першабытнаабшчынных» фармацыяў). Наўрад ці пакуль мы можам хоць з якой мерай упэўненасці адказаць на ііытанне, чаму развой чалавецтва абраў сабе за шлях інтэлектуалыіы вектар, але, як кажуць, факт застаецца фактам — нават інтуітывісцка-містычныя мадэлі адбывання быцця (прыкладам, хрысціянства) фармаваліся і падтрымліваліся коштам інтэлектуалізму (у згаданым вынадку найперш у фармаце тэалогіі).