Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
ФРАГМЕНТЫ СТРАЧАНАГА ГІПЕРТЭКСТУ
Бог прыдумаў неба і зямлю, Багушэвіч — Беларусь... Прыдумалі і памерлі, а мы жывем... Пад небам без Бога, на Беларусі без Багушэвіча.
* * *
Вёска нас болей не выратуе. Вёска выратавала нацыю ў яе першым адраджэнні. Яна дала нацыі мову, эстэтычны грунт для культуралагічных парасткаў, адзін з лепшых — як на маё разуменне — этычных кодэксаў... Нават некалькі накалеіпіяў налітыкаў і вучоных было адтуль, «з-пад саламяных стрэх». Зрэшты, і сама нацыя нарадзілася ва ўлонні вёскі.
Але другі раз вёска беларусаў не выратуе. Тры катастрофы запар, кожная апакаліптычнага памеру, амаль ушчэнт разбурылі старую вёску. Гаворачы нра катастрофы, я маю на ўвазе калектывізацыю, вайпу і урбанізацыю. Апошняя давяршыла нрацэс разбурэпня; горад, як біблейны кіт Іону, амаль цалкам праглынуў знямоглую вёску, і вёска канчаткова страціла сваё палітычнае, культурнае і нават — хто такое мог прадбачыць? — эканамічпае значэнне.
(Толькі наміж 1950 і 1970 гадамі колькасць гарадскога населыііцтва ўзрасла на 57 працэнтаў, і ў асноўным за кошт вяскоўцаў, якія ў сярэдзіне сямідзесятых гадоў склалі палову гарадскога населыйцтва, а горад на той час увабраў у сябе больш за палавіііу жыхароў рэснублікі.)
Як мы памятаем, Іона выйшаў з чэрава кіта абноўленым і духоўна і фізічна. Хочацца верыць, што нешта падобнае здарыцца і з вёскай. Тут, у горадзе, згуртаваная горадам, яна давядзе да ладу тое. што не здолела,
Р / з S' У ы ц ь ІГлгыК
159
калі была раскіданай па пясчаных выспах, заслоненых адна ад другой хмызам і туманамі, — завершыць працэс кансалідацыі беларусаў.
* * *
Адмоўнае значэнне Рэлігіі ў гісторыі станаўленпя беларускага этнасу Новага часу цяжка перабольшыць. На працягу стагоддзяў нраз Рэлігію, як візантыйскага, так і рымскага дагматаў, хто толькі не рабаваў нашыя інтэлектуальныя і духоўныя скарбы і не зносіў іх у каморкі сваіх гаспадароў на Захад ці Усход, I Іоўнач ці Поўдзень. Рэлігія так мала нам дала ў параўнанні з адабрапым праз яе ў нас, што, па першы погляд, нра нейкую карысць ад рэлігійнага для гуртавання беларускага этнасу і казаць немагчыма. Але гэта не зусім так. Безумоўна, нацыяналізаваная іншымі народамі Рэлігія нам як нацыі не шмат што магла даць. Разам з тым нельга не заўважыць, што паўз навязаную ёй ролю яе ўнёсак у нацыяналыіую культуру беларусаў стаўся не такім ужо і малым. Непасрэдна працуючы на іншыя культуры, ускосна Рэлігія працавала і на беларускую. Асвета, адукацыя, маральна-этычная канстытуцыя і да таго надобнае — усё гэта рабілася з удзелам Рэлігіі, хаця і незалежна ад памкненняў тых, хто скарыстоўваў яе на карысць Варшавы, Масквы ці Бога.
Аднак калі мерыць на самым вялікім рахунку, то мы будзем вымушаны заканстатаваць: наша Нацыя сфармавалася і наўстала не толькі пасуперак суседнім дзяржавам, але і без непасрэднага ўдзелу Рэлігіі. (Ну, а што насуперак Рэлігіі, то натуралыіа — гэта шлях паўставання кожнай Нацыі.)
P.S. He спяшайцеся ў якасці контраргумента згадваць нацыяналыіа заангажаваных святароў, як і, скажам, ролю каталіцкай царквы ў станаўленні польскай нацыі (альбо ІІШ.1ЫЯ ііадобныя прыклады), бо гаворка тут ідзе не пра інстытуцыі Дагмата ды ягопых служкаў, а пра Рэлігію як такую.
ІІад пацыяпалыіым звычайна разумеюць не экзістэнцыялыіай бясконцасці духоўную ідэю, а нацыянал-патрыятычныя эмоцыі. Як быццам — дарэмна, але ўнікнем супрацыіастаўлешія. У нацыяналізму і нацыянал-патрыятычпых эмоцый агульны корань, а розніць іх між сабой, разводзіць у адваротныя станы — асоба. Яе кшталт вызначае гуманістычную вартасць нацыяпалізму. Каб праілюстраваць гэтую выснову, згадаю побач з Васілём Розанавым маскоўскага рамізніка, які гатовы сваёй рукой выдзерці пейсы ўсім жыдам, колькі іх ёсць на белым свеце...
Па вялікім рахунку, нацыяналізм для нерсаналыіага «Я» — парэнча над безданню абыякавага да чалавека быцця. Таму можна ненавідзець нацыяналізм усёй няпавісцю сэрца за тое, што ён трымае цябе пры сабе, але паснрабуй адштурхнуць парэнчу — і адразу ляціш у нікуды.
ГІраўда, пры жадашіі можна рабіць выгляд, быццам ты адважна крочыш над прадоннем, ні на што не абапіраючыся, аднак гэта ўсяго толькі фіглярства. Сапраўды мужныя (Купала ці Уітмен, Дастаеўскі ці Гайдэгер) не фіглярпічалі. Яны ведалі, што іх трымае, і не намыляліся ў глыбіпі прадоппя.
* * *
Беларусь усё яшчэ знаходзіцца ў сітуацыі адсутнасці будучыні. 3 гэтай сітуацыі шмат што вынікае, але найперш тое, што на Беларусі (і з Беларуссю) пакуль усё магчыма. Беларусь яшчэ магчымая як самастойная еўрапейская дзяржава і як занядбаная правінцыя адіюўленай Расійскай імперыі, як лакалыіы фрагмепт камунікатыўна адкрытай прасторы і як нрамотар агрэсіўнай кааліцыі «славянскіх» дзяржаваў...
Але нры ўсёй цьмянасці, невыразнасці, шматварыянтнасці магчымасцяў будучыні нашай Бацькаўшчыны застаецца надзея, што ў Беларусі ёсць не толькі доля,
але і лёс. I вось чаму. Цягам аношпяга тысячагоддзя еўрапейскай гісторыі Беларусь як суб'ект гэтаіі гісторыі раз-пораз хавалася ў сваю адсутнасць, але яна ніколі пе зпікала як суб’ект еўрапейскаіі прасторы. Незалежна ад таго, якія дзяржаўныя ўтварэнні апаноўвалі гэтай прасторай (Полацкае княства, ВКЛ, Рэч Паспалітая, Расейская імперыя, СССР). Беларусь заўсёды вымагала для сябе адметнага прасторавага статусу. Нават забараніўшы назоў «Беларусь», Расейская імперыя мусіла вынайсці для яе апрычоную пазнаку («Северо-Западный край»); нават адсекшы лязом «Брэсцкага міру» Заходшою Беларусь, Польшча не магла пе выдзеліць яе з свайго цэлага як «крэсы всходпе»... I колькі б разоў за апошняе тысячагоддзе гэтая прастора пі разрывалася на кавалкі рознымі дзяржаўнымі, ідэалагічнымі, канфесійнымі ўтварэннямі, яііа рана ці позна зпоў гуртавалася ў нейкую топасную цэласнасць, канфігуратыўна блізкую да сваёй ііротатапалагічнай мадэлі. Усё гэта досыць пераканаўча сведчыць, што прастора, цянер пазначаная этнонімам «Беларусь», мае сваё сакральнае пакліканне, а значыць і надалей яна не crane чакаць сабе хоць якога месца ў будучым, а будзе патрабаваць і займаць яго сама для сябе.
Іншая рэч — якім зместам пабярэцца гэтая сакральна вылучаная прастора, якія каштоўнасці на ёй запануюць. На вялікі жаль, адказы па гэтыя пыташіі пакуль залежаць толькі ад тэмпераменту таго, хто адказвае, а не ад ужо яўленых сутнасцяў, якія самі яшчэ чакаюць будучыні, каб аб’явіцца для пас.
* * *
Жыць нацыяналыіай ідэяй — гэта ідэалогія. Жыць з нацыянальнай ідэі — гэта тэхналогія.
У эпоху краху ўсіх ідэалогіяў, калі быццё цалкам згарнулася да памераў тэхналагічнага бытавашія, нацыяналізм марна разглядаць, ацэньваць, шанаваць і абараняць з гледзішча ягонай ідэалагічнасці.
Уласна, у звязку з праблемай нацыяналізму ў тэхнакратычным грамадстве ёсць, бадай, толькі адно сапраўды істотнае запытапне: наколькі нацыяналізм тэхналагічны?
Гэта значыць, наколькі ён можа быць вартасным не як ідэалогія адбывання быцця, а як тэхналогія адбывання быцця...
Ці тэхналагічны ў гэтым сэнсе беларускі нацыяналізм сёння, і ці ёсць у яго шанцы быць (застацца) тэхналагічным заўтра? Гэта канцэптуалыіае пытанне, калі заўгодпа — лёсавызначалыіае для ідэі беларускай Беларусі. Бо калі — не, не тэхналагічны, то колькі б мы ні ўлягаліся ў адраджэнне мовы, гісторыі, культуры, колькі б ні ладзілі мітынгаў, нікетаў, шэсцяў, колькі б ні ганілі кожную новую ўладу за яе абыякавасць да нацыяналыіай ідэі — усё будзе марна. Сучасная цывілізацыя пе бярэ пад увагу не тэхналагічныя ідэі, а тым болей не прымае іх да рэалізацыі...
Адказ на запытанне аб тэхналагічнасці нацыяналізму ў перспектыве разгортвання камунікатыўна адкрытай прасторы на ўсю зямную кулю зусім верагодна можа быць цалкам адмоўным. У такім вынадку пацыяналізм застапецца адію ў якасці прыватнай справы, своеасаблівым клубам абраных на панылую любоў да ўмоўнай універсаліі, якую сёння мы назначаем этнонімам Беларусь. (Дарэчы, калі быць больш дакладным, то ў гэтым, скрушным для заангажаваных нацыяналыіай ідэяй, выпадку нацыяналізм будзе нават не снравай, а ўсяго толькі інтэлектуалыіа-эмацыяналыіай забавай, бо рэалыіа — побытава, функцыянальна — і нацыяналісты будуць жыць тэхналагічнымі, а не ідэалагічнымі ідэямі і іх канструктыўнымі праявамі; зрэшты, ужо і цяпер насамрэч мы існуем у свеце, які, калі выключыць феномен мовы, амаль цалкам пазбаўлены нацыянальных пазнакаў і атрыбутаў.)
Але пакінем пакуль паступнасць абок гаворкі, звернемся да сучаснасці. Відавочна, што сёішя нават на Беларусі (ужо не кажучы пра нацыяналыіа сфармаваныя
дзяржавы) ёсць сферы, дзе нацыяналыіая ідэя — дастаткова тэхналагічная ідэя. Тут найперш згадваецца літаратура, часткова — адукацыя, фрагментарна — культура, у асобных нраявах — палітыка, беларускамоўная журналістыка і г. д.
I хаця гэткіх сфераў трагічна мала, яны лакалыіа разасобленыя, пераважна не прэзентатыўныя, адпак іх наяўнасць сведчыць, што пацыяналыіай ідэяй можна не толькі жыць (эмацыянальна, духоўна), але з нацыянальнай ідэі таксама можна і жыць (матэрыялыіа, прагматычпа). 1 ў нас няма іншай магчымасці зрабіць Беларусь беларускай, акрамя як пашыраць і пашыраць тыя сферы, дзе чалавек за сваю працу, якая прама ці ўскосна мацуе нацыяпалыіую ідэю, будзе мець кавалак хлеба і сёе-тое да хлеба, каб нішчымная скарынка не лішне драла горла...
* * *
Нашыя інтэлектуалыіыя рэфлексіі вось ужо другое стагоддзе канцэнтруюцца амаль выключна вакол Беларусі. Таму ёсць не менш за дзве прычыны. Першая паходзіць з таго, што Беларусь як іптэлектуальная праблема ўсё ніяк не развязваецца. Другая палягае на тым, што ў развагах над Беларуссю мы застаемся досыць арыгінальнымі, паколькі акрамя нас саміх Беларусь мала каго цікавіць, а ў рэфлексіях над чым-кольвек іншым мы амаль заўсёды апынаемся ў сітуацыі аўтсайдэраў. Апошняе, бадай, нават пераважае ў тым, што мы ніяк не перарушым межы Беларусі як інтэлектуалыіай праблемы.
* * *
Той, хто крочыць последам за некім, каб не быць адно інтэрнрэтатарам чужога шляху, мусіць ставіць сабе іншыя задачы і мець іншыя мэты...
Арыгіналыіымі нас робіць не сам шлях, а тая перспектыва, дзеля якой мы гэты шлях нрамінаем.
На нашых вачах адбываецца працэс адсланешія ўсяго масіву Культуры ад Дзяржавы як сацыялыіа-палітычнай інстытуцыі. I хаця пакуль Дзяржава ўтрымлівае ўласным коштам сякія-такія «вітрынныя» формы культуры і мастацтва, але надаецца напэўным, што час ростапі Культуры і Дзяржавы наспеў, паколькі цывілізацыя культураў ужо саступіла месца культуры цывілізацыі, якой без патрэбы традыцыйны тып культуры...