• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    цыю жорсткага крызісу, скуль, нягледзячы на усе вымогі, так наіюў і не вылузнулася ў кшталт канцэптуальнай з’явы камунікатыўна адкрытай цывілізацыі (цянер, згорнутая ў лакальныя ды маргшалыіыя вымеры, яна пакрысе гібее, чакаючы скону).
    3 гэтага татальнага крызісу Ідэалогіі час застаўся без свайго базавага апірышча, а значыць і без хоць якой уцямнай перспектывы. Ён яшчэ сяк-так трымаецца гіа раней сфармаванай храналагічнай інерцыі, але ягонае рушэнне ўперад ужо выглядае як абыякавае падзепне ў ігікуды.
    I што мы з гэтага маем? А тое, што эіюха постмадэрну, у адрозненне ад папярэдніх эпохаў, не можа дадаць да скрушнага «пасля ўсяго» аптымістычны антонім «перад чымсьці іншым», бо «перад», як і ўсялякі вектар руху, магчымы толькі пры ўмове мэтавага забеспячэішя ідэалагічна актыўным (а не храналагічна пасіўным, як гэта ёсць цяпер) часам.
    Адным словам, разам са стратай Ідэалогіі мы страцілі і час як магчымасць апынуцца «перад» нечым нрьшцыпова новым ад таго, што ўжо было. Адсюль чалавеку надалей толькі і застаецца ўсюды і заўсёды апынацца ў сітуацыі «пасля» ўсяго.
    Дарэчы, я тут неабачліва нрамінуў адзін істотны момант, які нельга пакінуць па-за ўвагай у звязку з праблемай крызісу і змарнення Ідэалогіі. А ўласна, з чаго гэта яна знемаглася? Як ні дзіўна, але адказ, прынамсі яго ладная частка, палягае навідавоку: цягам Новай пары Ідэалогія прайграла ў канкурэнтнай барацьбе Тэхналогіі. Усе апошнія эпохі Тэхналогія актыўна мадэрнізавалася і разгортвалася ў накірунку да чалавека — і не толькі элітарнага, але і масавага. Літаралыіа штогод, і ў дынамічнай прагрэсіі, яна дадавала нешта новае да ўтульнасці і зручнасці чалавечага бытнавання. Прынцыпы і механізмы, праз якія Тэхналогія з усё большай мерай грунтоўнасці і якасці забяспечвала чалавека існаваннем, настолькі пераўзыходзілі магчымасці Ідэалогіі, што лёс
    апошняй ужо быў прадвырашаны даўно, і толькі назапашаны ў тысячагоддзях неверагодна магутны патэнцыял дазволіў ёй інерцыйна пратрымацца да пашых дзён.
    Нельга сказаць, што Ідэалогія зусім не супраціўлялася тэхпалагічнаму нашэсцю, што яна без барацьбы скарылася скрушнаму лёсу... Рэнесапс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя, Асветніцтва, Камунізм — усё гэта яе вялікія войны з Тэхналогіяй, у якіх япа спрабавала перамагчы ворага ягопай жазброяй — сацыялыіасцю. Зброя была ладпай, але здабытыя гэткім чынам перамогі мацавалі не Ідэалогію, а ейнага ворага — Тэхналогію...
    I калі Ідэалогія знемаглася дарэшты, тады і паўстаў Постмадэрн як першая, калі можна так сказаць, ідэалогія без ідэалогіі. Пры ўсёй таўталагічнасці гэтага выслоўя яно мне ііадаецца досыць дакладным, бо, нягледзячы на прынцыповую антыідэалагічнасць гюстмадэрпу, ён, па вялікаму рахупку, спраўдзіў самыя патаемныя ідэалагемныя спадзевы ўсіх пакрыўджаных цэнтрапалеглым лёсам, паколькі ў адначассе разбурыў маналітпую іерархію духоўнай арыстакратыі, якая цягам тысячагоддзяў манапольна фармавала «пад сябе» ўсю сістэму каштоўнасцяў.
    У нэўным сэнсе постмадэрп — гэта светаглядная рэвалюцыя нралетарыяў духу. Ён не толькі зруйнаваў усе замкі і палацы інтэлектуалыіых магпатаў мінуўшчыны, але, што куды больш істотна, увогуле скасаваў розніцу паміж вялікім і малым, наміж Гамерам і Гілевічам, Парыжам і Нясвіжам, Джамалунгмай і Лысай rapott, Атлаптычным акіянам і калюжынай узбоч майго кроку...
    Усё, што з’яўляецца як бытнае, аднолькава значнае паміж сабой, раўнуючы з нябытным... Гэтая ідэалыіая адзінка (ёсць у наяўнасці) вымярэішя кожнага прысутнага ў бытным была згамаваная паўставапнем логацэнтрычных ідэалагемаў, якія і абумовілі феномен вектарна скіраванага часу і тым самым сфармавалі найболып дыскрымінацыйную з катэгорыяў — «вялікае». Механізм
    паўставання хоць якога «вялікага» якраз і налягаў на сімуляцыі руху ўперад, бо нішто не з’яўляецца адразу «вялікім», такім яно становіцца ў дыпамічным разгортванні самога сябе адпосна пэўнай ідэалагемнай перспектывы. У сітуацыі адсутнасці гэтай перспектывы і, адпаведна, знерухомленасці часу ўжо нішто пе ёсць ні малым, ні вялікім. Але адсюль зусім не вынікае, што постмадэрн татальна адмаўляецца ад катэгорыі меры — ён толькі прынцыпова мяняе яе каардынаты: на месца бінарнай апазіцыі «вялікае»—«малое» постмадэрн нрапаноўвае апазіцыю «актуалыіае»—«не-актуалыіае». Такім чынам, паводле постмадэрну, быццё — гэта перманентная нульсацыя актуальных феноменаў быцця, дзе ў якасці актуалыіых феноменаў могуць выстунаць самыя малыя велічыш, калі карыстацца вымерам логацэнтрычных пазнакаў і ацэнак. Бо ў постмадэрне істотны найперш сам высверк актуалыіасці, а не яе параметры, як гэта было ў сістэмах статычных іерархіяў, дзе ад памераў надзеі залежала яе месца і час прысутнасці ў актыўным архіве быцця.
    Безумоўна, значнасць актуалыіасці ў пэўнай меры таксама залежыць ад уласных параметраў, але паколькі актуалыіасць не замацаваная ні ў часе, ні ў прасторы, то яе дамінаванне доўжыцца толькі да высверку іювай актуалыіасці, якая заслоніць папярэдніцу. незалежна ад намераў як нершай, так і другой.
    Актуальнае (а не вялікае ці малое) у якасці базавай адзіпкі вымярэння бытнага цалкам перайначвае карціну свету, робіць ненатрэбнымі ўсе старыя мапы (засмечапыя, як шыбы мушыным экскрэмептам, кропкамі розных сталіцаў) і статычныя надручнікі па гісторыі ды культуры, у якіх размаітыя феномены і падзеі несунынна рухомага мінулага выкладзеныя адпаведна карпаратыўных мэтаў былых ды сучасных інтэлектуалыіых магпатаў.
    Постмадэрновая карціна свету — гэта стос белых аркушаў паперы, на якіх кожны пад уласны густ і пая\ -
    ную пажаду раз-пораз накрэслівае ўсё іншыя контуры быцця. Але ні фігуры гэтых контураў, пі тое, што мы малюем у сярэдзіне (Белую ці Эйфелеву вежу) — нішто тут не мае істотнага значэішя. Істотным для ўсіх гэтых маляванак ёсць адло тое, што ўсе яны пазбаўлены.я перспектывы (здаецца, так бачаць і малююць свет дзеці).
    Нарэшце чалавек, якому спрадвеку было паканавана абсалютна бесперспектыўна заставацца ў сітуацыі самога сябе, выбаўлены постмадэрнам ад прымусовага поіпуку далягляду ў прасторы, часе і сэнсе свайго існаванпя, а калі казаць папросту і груба, то нарэшце чалавек апынуўся свабодным ад ідэалогіі пракаветнага дурноцця — антымізму. Цяпер, волыіы, ён можа быць тым, кім ёсць — самотным, як сонца...
    I яшчэ вось нра што (патрэбнае не столькі дзеля самога сябе, колькі дзеля таго, каб вярнуць чытача на начатак гаворкі і тым заканцаваць тэкст)...
    Постмадэрн, скасаваўшы дыскрымінацыйную розніцу паміж «вялікім» і «малым» і ўшанаваўшы ўсё нрысутнае ў бытным аднолькава роўнай мерай «ёсць у наяўным», тым самым вырашыў і адвечную праблему «гістарычна» абумоўлепага аўтсайдэрства беларусаў, ад чаго нас у цэнтрапалеглых ідэалагемных кампазіцыях ужо ніколі не пазбавіў бы ні ўдалы збег гістарычных абставінаў, ні ўласныя ахвярныя і нават змагарныя вымогі. Апынуўшыся ў сітуацыі панавання актуаліяў і аднолькава з усімі ўганараваныя сімулякрам «ёсць», мы болын не маем патрэбы ў мары пра «пачэсны пасад між народамі», як і ў жадаіші разбурыць Парыж, каб вылузнуцца з-пад яго даўжэзнага цешо ды акрыяць у промнях жывога сонца ўласнай вартасці — мы ўсё гэта цяпер ужо маем з ласкі Поспімадэрну.
    Таму болей ііе пытайцеся ў мяне: «Як запьшіць сопца над Беларуссю?»
    POCKBIT I ЗАНЯПАД МЕТАФІЗІКІ
    Калі я быў падлеткам і толькі нрызвычаіўся ўслухоўвацца ў таямніцу самога сябе ды ўглядацца ў зоры над хатай, мяне пачала пакутліва вярэдзіць адна і тая самая думка: як можна кахаць дзяўчыну, маліцца Богу, будаваць дамы, дарогі, камунізм, калі невядома, навошта ўсё гэта: зямля, пеба. чалавек?
    Чаму, — думаў я тады, — людзі не адкладуць на нейкі час свае пілыіыя справы, каб неяк высіліцца разам і знайсці адказ на гэтыя першыя запыташй, бо без адказу на іх і камунізм, і Бог, і чалавек губляюць хоць які сэнс.
    У тую пару мне падавалася жахлівым жыць і не ведаць, навошта ты жывеш, навошта з’яўляецца, жыве і памірае чалавек?... (Зрэшты, гэтаксама мне падаецца і сёішя.) Значна назней я дазнаўся, што яшчэ ў XIX ст. вось гэтыя страх і трымценне перад вусцішнай тайніцай быцця адзін чалавек паклаў у под сваёй філасофіі. Звалі гэтага чалавека Сёрэн Кіркегар, і яму ў першую чаргу мы абавязаныя з’яўлешіем такой філасофскай падзеі, як экзістэнцыялізм.
    Але задоўга да таго, як мне сёе-тое стала вядома пра гэтага вялікага мысляра, я ўжо здагадаўся: філосаф — гэта той, каго ва ўсе ягоныя гады працінае падлеткавы жах перад невымоўнай тайніцай быцця. Праўда, энцыклапедыі ператлумачвалі грэцкае слова «філасофія» як «любоў да мудрасці» (усяі о толькі), але я не даваў веры ні грэкам, пі энцыклапедыям, ні тлумачэнням, бо напэўна ведаў, што філасофія — гэта немагчымасць жыць...
    Менавіта гак: немагчымасць жыць без уцямнага ведання, навошта ты вымкнуты з небыцця ў быццё, і ёсць філасофія...
    У тую пару, калі я гэтак імператыўна вызначаў для сябе сутнасць філасофіі, наш краіі быў аддзелены ад усяго свету «жалезнай заслонай», і мне, натуралыіа, нават не да галавы было, што ніякай філасофіі ўжо даўно няма, што тэза пра «канец філасофіі» дыскутуецца хіба адно ліцэістамі падчас курса «Уводзіпы ў філасофію», што слова «філосаф» на Захадзе. амаль як у нас за камуністамі, прамаўляецца ўлепшым вынадку з адценнем прыхаванай іроніі, у горшым — з непрыхаваным сарказмам. Для неафіта з Усходу, якому пашэнціла зазірнуць за «жалезную заслону», гэтая сітуацыя выглядала яшчэ болын незразумелай з таго, што, нягледзячы на татальнае адмаўленне філасофіі ў праве на існаваіше, яна заставалася адной з абавязковых дысцыплінаў сістэмы адукацыі, мела мноства акадэмічных інстытуцый і ўвогуле прысутнічала ў інтэлектуальным жыцці з ненараўнальпай ні з чым раней штэнсіўнасцю.
    Зрэшты, разабрацца ў парадаксальнасці гэтаіі сітуацыі было зусім нескладана, бо якраз наяўныя філасофскія інстытуцыі толькі тым і займаліся, што абмяркоўвалі ўласныя хаўтуры. I хаця ў гэтым шматбочным абмеркаванні праблема «канца філасофіі», здаецца, была прааналізаваная ва ўсіх магчымых ракурсах, я вырашыў гэтым разам звярнуцца менавіта да яе, наколькі гэта мая ўласная праблема, якая мусіць быць нрааналізавана, асэнсавана і вырашана (ці пе вырашана) мной асабіста, бо як праблемы веры, так і метафізічныя ііраблемы ніхто ні за каго не вырашае, наколькі б бліскуча для сябе яны ні вырашаліся іншымі.