• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    Магчыма, гэткім зладзейскім чынам гіцлі пакрысе параскідалі б усё, што дрэнна ляжала, але тут надарыўся чарговы землятрус, бел-чырвона-белыя вяночкі наанадалі з высокіх крокваў на дзірван топаса, і ностмадэрністы патрапілі ў досыць няёмкае становішча, бо ўсё тое высокае, што яны мерыліся абрушыць па роўнядзь дыскурса, асыпалася не з іхняга мазаля.
    Постмадэрністы апынуліся ў няёмкім становішчы, а ўсе шчырыя беларусы ў глыбокай роспачы, паколькі ім зноў не дазволілі ўпляжыць сваю прастору пад універсалісцкую піраміду. Малаверагодна, піто бліжэйшымі часамі хоць у каго атрымаецца пераканаць нас, што для вялікаіі роспачы няма асаблівых падставаў, бо гэты землятрус адбыўся адно ў нашых галовах, а пасамрэч ад яго
    iTfiPblK
    не зварухнулася ніводнае каліўца бытнага... Марныя будуць словы, а бадай што і абразлівыя як для пакрыўджаных чарговаіі паразаіі беларусаў... Тым болей, крый Божа каму звягнуць, што так яко, можа, пават і да лепшага ў пару камунікатыўна адкрытых прастораў, якім усе гэтыя універсалісцкія ўзвышшы адно замінаюць вольна расхінацца ў чатыры бакі (ужо не кажучы ііра наследаванне ўсёй папярэдпяй гісторыі Беларусі, утворанай самім папам Богам як дыскурс, волыіы ад эйдычнага прымусу)... I Іра нешта такое лепей маўчаць, бо мала не падасца. I тут ужо нічога не паробіш: прасцей ушчэнт разбурыць Вялікі кітайскі мур, чым выламаць хоць адну штыкеціну з таго менталыіага плота, якім мы адгарадзіліся ад сапраўднай явы бытпага...
    Пэўна, як немагчыма пабудавапь камунізм без Сусветнай Рэвалюцыі, дык гэтаксама нелыа ўсталяваць постмадэрновы светагляд у адіюй асобна ўзятай краіне. Хаця нам тут на Беларусі, як мала дзе каму, належала б вітаць нрыйсце постмадэрііу, паколькі нраз яго мы, здаецца, нарэшце можам праясніцца для сябе ды іншых у панятках, не заслоненых запазычанымі ідэалагемнымі каштоўнасцямі і з гэтага тоесных натуралыіай рэальнасці бытнага, якое не ведае ні вялікіх, ні малых народаў, ні гісторыі, ні ідэалогіі, ні свабоды, ні незалежнасці, — бо ў натуралыіым бытпым пануюць адно актуалыіасці, кожная з якіх існуе толькі як момант адбывашія самой сябе.
    Зрэшты, ніколі нічым іншым бытнае і не было, як толькі вось гэтым адбывашіем актуалыіасцяў у спосабе таталыіага калейдаскопа фізічных і сацыякультурных феноменаў. Але адно цяііер плёп колькітысячагадовай іерархічнай структуралізацыі гэтых актуалыіасцяў ды універсалізацыя іх у якасці канцэптуальных ідэяў пачыпае ўсведамляцца намі як глабалыіы Сімулякр, што гігапцкім бяльмом засланіў нашыя вочы ад белага свету.
    Уласна, постмадэрн і быў пакліканы, каб вызваліць нашыя зрэнкі ад іэтага бяльма і наноў нрызвычаіць вачыма не юлькі глядзець, але і бачыць: у малпе бачыць
    жывую істоту, у крыжы — ссечанае дрэва, у сярпе вострае лязо, у Пазняку — моцна пакрыўджанага цэнтрапалеглым лёсам і з гэтага злоснага ла ўвесь свет беларуса...
    Толькі ў казках і святарных кнігах цуды відушчы адбываюцца ў адначассе і не патрабуюць высілкаў саміх знядужэлых, а жывое жыццё лякуе марудна і пераважна праз нашыя ўласныя вымогі. Таму ў нас нічога не атрымаецца, калі мы самі не будзем унарта сячы і карчаваць пабіты шашалем часу і даўно пасохлы лес логацэнтрычных сімулякраў, каб вялічыць і вялічыць ляда адкрытых святлу і вачам дыскурсаў бытнага. Але найнерш і перадусім нам трэба з коранем выкарчаваць ідэю Беларусі, бо, не прарабіўшы гэтай снравы, мы ніколі не зразумеем усю каштоўнасць дыскурса як менавіта боскага дарунку беларусам.
    Беларусь як дыскурс Беларусі і Беларусь як ідэя Беларусі — гэта дзве канцэптуальна варожыя розніцы, два рашуча не-сумесныя бачаіші як рэальнага, гэтак і а-рэалыіага светаў.
    Ідэя Беларусі — гэта звычайны платонаўскі сімулякр, якім пе пазначаецца нішто рэалыіа яўпае і які мае сэнс адно ў а-рэалыіасці, да таго ж толькі ў яе логацэнтрычным закутку...
    Дыскурс Беларусі — гэта пэўны вымер вечна рухомага бытнага, які ахоплівае ўсе сацыякультурныя феномены, што могуць быць паасобку ці ў вязьме актуалізаваныя (вымкнутыя з сваёй латэнтнай утоенасці) хоць якой апрычопай сітуацыяй.
    У адрознешіе ад ідэі Беларусі, што выяўляецца праз нейкую суму адсарбаваных, сістэматызаваных і статычііа зафіксаваных знакаў, дыскурс Беларусі наперад нічым не зададзены (акрамя як самім фактам наяўнасці дыскурса), гэта чыстая магчымасць белага аркуша наііеры, які спеліцца пазнакамі актуалыіых феноменаў адно ў кожпы асобпы момант запатрабаванасці гэтага дыскурса і ў маштабах, тоесных гэтай запатрабаванасці.
    Беларусь як дыскурс, варагуючы з уласна ідэяй Беларусі, разам з тым не адмаўляе ўсяго таго, што мы ўцялесніваем у гэтую ідэю, чым яе падмацоўваем і забяспечваем ён адмаўляе толькі сам панятак ідэі і метадалогію яе функцыянавання.
    Дыскурсіўнае мысленне, гэтаксама як і логацэнтрычнае, фіксуе і тыя падзеі (акрамя ўсіх іншых), якія карэктна ахапіць ідэяіі Беларусі, але яно менавіта толькі фіксуе іх як прысутныя ў адпаведным часе і месцы, нават у помысле пе маючы апіякага намеру натыркваць ужо збытае і толькі што яўленае ў нейкай лінейнай паслядоўнасці на ражон той ці іншай абстрактпай прыдумкі (і найперш — ідэі Беларусі).
    Постмадэрновы светагляд вызваляе нас ад блуднай патрэбы штучна-прымусовага задзіночання несумерных ды несуладных феноменаў з розных часоў і розных прастораў у адной задушлівай цэлі. Відаць, мы сапраўды вачамі адно глядзім, а бачым, як, пэўна, сказаў бы Юрась Барысевіч, патыліцай, калі нам падаецца цалкам абгрунтаваным сашчэпліваць ідэяй Беларусі ў нейкую вектарна паслядоўную і трывалую еднасць Усяслава Чарадзея і Цішку Гартнага, Кірылу Тураўскага і Стэфана Баторыя, Сымона Буднага і ГІятра Машэрава, Полацкае княства, Рэч Паспалітую і БССР, крэваў, ліцвінаў, русінаў, яцвягаў, вялікалітоўцаў, тутэйшых, крэсавякаў, беларусаў, мы-рускіх...
    Колькі не адно ідэалагічна, а і ідэалагемна амаль ніякім чынам не стасоўных сусветаў спрадвеку габарылася ў нашай прасторы, і з якім дзівам, абурэішем ці рогатам успрыняла б бальшыня герояў тых размаітых і ўжо даўно прамінулых сусветаў звестку з будучыні, што яны, атрымліваецца, працавалі, змагаліся, пакутавалі і ахвяравалі сваімі жыццямі на карысць ідэі Беларусі і таму цяпер фігуруюць адныя ў пантэоне, а другія ў іканастасе змагарпых ваяроў і святых пакутнікаў гэтай ідэі.
    Шаноўныя спадары логацэнтрысты, пабойцеся свайго Бога! Усе тыя людзі жылі (ні сіюм ні духам ведаць не
    ведаючы пра нейкую там Беларусь), а падзеі здараліся дзеля зусім адрозных і ў кожным разе апрычоных задачаў і мэтаў, між іншым, арганізаваных ды ідэалагічна забяспечаных таксама нейкімі логацэнтрычнымі стратэгіямі, што робіць ужо зусім непрыстойпым бясконцае перацягванне пябожчыкаў за вушы з адных ідэалагемаў у другія... I па якую такую халеру пам гэтыя не вельмі далікатныя і не надта плёішыя некрафільскія мітрэнгі?! Вунь ужо колькі ўсяго нанацягвалі, а сэнсу? Няўжо пе бачна, што універсалісцкі ўцэнтраваная ідэя Беларусі так і не змагла (і не магла і не зможа — тым болей у каптэксце сучасных светаглядных тэндэнцыяў) ахапіць, злагодзіць і жыццядайна дапасаваць да свайго эйдычнага фантома ўсе тыя шматлікія дыскурсы рэальнага бытнага, што разгортваліся ў гэтым логатопе цягам тысячагоддзяў?
    Зрэшты, агюшняе запытанне было звычайнай рыторыкай. Крызіс ідэі Беларусі навідавоку, як навідавоку і спробы ііераадолець яго нраз замену адной збанкрутаванай логацэнтрычнай уявы ыа такую самую, але іншую. Сярод «іншых» сёння найперш міжсобку канкуруюць за лідэрства канцэпты крываў і ліцвінаў. Малаверагодна, што адзін з гэтых двух канцэптаў ці нейкі яшчэ трэці хоць у якой аддаленай перснектыве пераможа хай сабе ўжо і збанкрутаваную ідэю Беларусі ды зойме цэнтрапалегдае месца ў ідэалагемнай кампазіцыі нашага бытнавання. Аднак калі падобііае і здарыцца, то з гэтага вялікага гармідару мы будзем мець раўшотка тое самае, што маем і цяпер. Усяго толькі і з’явіцца навіны, што ў той пераможнай кампазіцыі на месцы ўжо звыклых лакальных фігураў будуць упісаныя рапей занатаваныя адно на маргіналіях альбо тады ўвогуле адсутныя. Бо наводле сваёй логацэнтрычнай сутвы ідэя Крываў (як і Ліцвінаў) нічым не розніцца ад ідэі Беларусі і гэтаксама як апошняя ахоплівае толькі адію з вымярэшіяў дыскурса Беларусі, адсякаючы і марнуючы ўсе шматлікія іншыя.
    Урэшце трэба прызнаць, што ў сваёй абсалютнай балыныні ўсе логацэнтрычныя ідэі -неверагодна мар-
    натраўчыя, і я не выключаю, што іхні сыход з «гістарычнай арэны» абумоўлены найперш малой эфектыўнасцю і вельмі нізкім каэфіцыентам карыснага дзеяння, асабліва як да найноўшай сітуацыі, калі тэхналогіі адбывання быцця нрынамсі імкнуцца разгортвацца ў накірунку, так бы мовіць, «безадкідпай вытворчасці».
    I што з усяго гэтага вынікае? Ды тое, што як падобраму, то ўжо пара было б нам неяк пакрысе пераставаць займацца марпатраўствам уласных энергіі і часу. Сэнс пе зробленага (паўтаруся) — заставацца не зробленым. I паколькі ў свой час нам не было наканавана выштукаваць для сябе ўсялякія цэнтраналеглыя канструкцыі і абстракцыі, у тым ліку і такія, як, скажам, нацыяналыіая ідэя і нацыяналыіая дзяржава, то і не трэба сёння жыць прамінулым днём, згодна прымаўкі: лепей позна, чым ніколі... Hi халеры пе лепей позна, хаця часам і вельмі карціць, каб у нас усё хоць калі было, як у суседзяў было некалі. Тае бяды. He станем лішне жур	ы	ц	ц	a
    з таго, што ў гісторыі нашага логатопа адсутнічае колькі там эпохаў сацыялыіай фармалізацыі ідэалыіых універсаліяў. Бо, здаецца, праблема палягае зусім у іншым, a мепавіта ў тым, што і цяпер мы ўсё яшчэ глядзім на свет праз бельмы універсалісцкіх сімулякраў і таму не бачым Беларусь як дыскурс шматлікіх і разнастайных сусветаў, якія без калецтва кожнага з іх не могуць быць паяднаныя ў нейкую агулыіасць нічым яшчэ, акрамя як дыскурсам Беларусі, між іншым, дараваным нам самім панам Богам.
    2.	Як запыніць сонца над Беларуссю?
    «Парыж хутка будзе разбураны».
    Леанід Дранько-Майсюк («Стомленасць Парыжам»)
    Чаму заможнасць грамадства мерыцца колькасцю кампутараў на душу насельнікаў, а не колькасцю вячыстых дрэваў, рэсурсамі інтэлектуалыіай інфармацыі, a не рэсурсамі пітной вады? Хаця кожнаму зразумела, што для падставовага існавання чалавека вада і дрэвы — рэчы куды больш істотныя за інфармацыю і кампутары...