Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
He думаю, што наша сацыяльная правінцыя моцна памылялася тады і намыляецца цяпер. Бо няма ў прыродзе ніякай абстрактнай свабоды, нейкай адной свабоды для ўсіх. Кожная свабода — гэта свабода для пекага. Свабода, як зубная шчотка, рэч надзвычай канкрэтная і ў кожнага свая. Крот у нары не менш свабодны за іас-
таўку ў небе. Проста ў іх розныя кшталты і гарызонты свабоды. I калі крата ўхапіць за карак і шпурлянуць у пеба, то ён пэўна будзе мець рацыю, калі палічыць гэта за гвалт, а не за дараваную яму свабоду трохі палётаць.
Свабода слова, свабода друку для мяне як літаратара — гэта не абстракцыя, а такая ж канкрэтная прылада працы, як асадка і аркуш паперы, гэта значыць — зусім рэальная каштоўнасць, за якую мпе мае сэнс змагацца, бо без магчымасці нязмушана выказваць свае думкі я не здолею паўнавартасна рэалізаваць сябе ў сваёй дзейнасці, а з гэтага як бы не дажыву наканаваны мне век. 1 таму той, хто адымае ў мяне свабоду слова, адымае ў мяне пе нешта абстрактнае, а крадзе ў мяне маё, забірае ў мяпе частку мяпе самога. 3 гэтагазусім патуральна будзе, калі я крыкну яму: «Злодзей!»..
Але калі пехта забірае ў мяне мае каштоўнасці ў выглядзе свабоды друку, то адсюль зусім не выпікае, што гэтым ён абірае і ўсіх астатніх. Бо якую каштоўнасць могуць уяўляць свабода слова, свабода друку, скажам, маім бацькам, якія за ўсё сваё дарослае жыццё, бадай, не прачыталі піводнай кніжкі, ніколі не гарталі газет (за выключэннем хіба тых выпадкаў, калі там друкаваліся тэксты іх сына з ягоным фотаздымкам), a на тэлевізары глядзелі ўсё, што заўгодна, акрамя іпфармацыйпых і палітычных перадач? Дык што ім да таго, ёсць там нейкая свабода слова ці яе няма, забараняюць выдаваць нейкія газеты ці не. Вось калі б па вясне забаранілі бульбу садзіць, а перад калядамі калоць парсюка — тады іншая рэч. 3 газет і парламента сытым не будзеш, a з бульбы ды парсюка сам пражывеш, дзяцей выгадуеш і па ўнукаў яшчэ ўспееш пацешыцца...
Адсюль іхні недавер да ўсялякіх свабод, што разумнікі ў сталіцах выдумляюць, бо не бачна з тых свабод ніякай карысці чалавеку, які жыве з мазаля. Пэўна, разумнікам з іх свабод і станецца нейкая выгода, а для паспалітага люду пры любой уладзе адна свабода: жыццё паміж хлявом і нолем да рэшты стаптаць (гарадскі варыянт: паміж фабрыкай і аўтобусным прыпынкам).
Зразумела, што стаптаць сваё жыццё паміж хлявом і полем і стантаць яго на аркушы паперы — гэта два розныя лады жыцця, якія абапіраюцца на канцэптуальна розныя каштоўнасці. У першым выпадку на анталагічныя каштоўнасці быцця, дзе дамінуюць забеспячэіше самога сябе існавашіем і працяг роду, у другім — на экзістэнцыйныя, дзе вядуць рэй праблемы выбару ў рэалізацыі патэнцыялу індывідуалыіага «я».
Быццё не ведае катэгорыі свабоды (свабода ёсць выключна катэгорыяй экзістэнцыі). Таму сацыяльная правінцыя ў сваёй арыентацыі на анталагічныя каштоўпасці, якія забяспечваюць яе існаваіше быццём, выбірае сабе не-свабоду, а свабоду пакідае сацыяльнай сталіцы як месцу, дзе акумулююцца экзістэнцыйна актыўныя суб’екты.
Менавіта высілкамі экзістэнцыйна заклапочаных, якія імкнуцца да пошуку і выяўлення межаў уласнага «я», катэгорыя свабоды і набыла тое значэнне, якое яна сёння мае, але прыгожы вобраз якой зусім не падобны на яе сутнасць. Ідэалізуючы катэгорыю свабоды, нагружаючы яе значэннем абсалютнай каштоўнасці, сацыяльная сталіца, па-расейску кажучы, «лукавнт». Нічога прыгожага і гуманнага ў свабодзе няма. Шматлікія свабоды — гэта тыя ж «правы» больш моцных, больш актыўных, больш разумных, больш прагавітых выяўляць сваю ўладу над менш моцнымі, менш разумнымі, менш прагавітымі, — толькі ўжо пе самачыішым гвалтам, а над абаронай канстытуцыі і дэкларацыі аб правах.
Увогуле, трэба досыць выразна ўсведамляць, што свабода — гэта ўсяго толькі адпа з форм выяўлення волі да ўлады. Як толькі недзе завялася прага свабоды — то, значыць, там нехта ці нешта набрыняла патэнцыялам волі да ўлады. I гэта тычыцца не толькі свабоды палітычных партый, якія адкрыта маніфестуюць свабоду як патрэбу ўлады, гэта тычыцца і кожнай іншай свабоды. Пакуль Гутэнберг не выдумаў друкарскі варштат, нікому нават да галавы не было казаць пра нейкую там свабоду друку. Але як толькі гэты варштат даў магчымасць
далучыцца да выраоу слоу сотням, тысячам разумных, актыўных, прагпых, то япы адразу запатрабавалі сабе свабоды, каб мець канстытуцыяй гарантаваную магчымасць рэалізаваць сваю волю да ўлады над чытачом... I ўрэшце яны яе атрымалі: у XX стагоддзі прэса рэалыіа стала чацвёртаіі уладай, хаця гэтая ўлада пакуль што яшчэ і застаецца юрыдычна не аформленай.
I калі мы тут, на Беларусі, ужо патрабуем розных свабод, то значыць, што ў нашай сацыяльнай сталіцы выспела значная колькасць экзістэнцыйпа заклапочаных асоб, якія прагнуць рэалізаваць сваю волю да ўлады чраз свабоду слова, свабоду друку. свабоду палітычных і грамадскіх арганізацый і ўсялякія іншыя свабоды. 1 гэта вельмі добра (шкада толькі, што іх пакуль замала, каб стварыць тую крытычную масу, якая адсупе сацыяль ную правіпцыю ад сацыяльнай сталіцы на належнае ёй месца — у «Вандэю»). Бо Беларусь толькі тады рэалыіа стане суб'ектам гісторыі, калі сама ператворыцца ў аб’ект рэалізацыі экзістэнцыйных памкненняў тых, хто прагне свабоды Беларусі як магчымасці дэмакратычнай формы выяўлення ўласнай волі да ўлады. Але, імкнучыся рэалізаваць гэтыя ўласныя памкненні, наўрад ці мае сэнс наракаць на сацыялыіую правінцыю, якая замест таго, каб дапамагаць нам нраз розныя свабоды рэалізоўваць нашу волю да ўлады, затулілася ў сваю не-свабоду і турбуецца адію пра тое. каб у пару забуяла бульба і не спазніліся завезці торфабрыкет на зіму. У нас з сацыяльнай правінцыяй проста розныя меры адказнасці. Яна адказвае за быццё ў яго антал&гічным цэлым, а мы толькі за ўласную экзістэнцыю, якая прагне выразіцца праз розныя свабоды як найбольш эфектыўпыя і цывілізаваныя формы выяўлення волі да ўлады. Між іншым, і праз нацыянальна зарыентаваныя формы.
НІДЗЕ I НІХТО
Кожны з нас належыць да грамадзянаў пейкай краіны, мае ў гэтай краіне ўласны надворак з домам або кватэру ў гарадскім гмаху, але насамрэч чалавек камунікатыўна адкрытай цывілізацыі жыве Нідзе. Блытаніна ў арыентацыі паходзіць з таго, што мы ўсё яшчэ карыстаемся моўнымі фігурамі, якія склаліся ў класічныя эпохі, калі быццё чалавека пераважна фармавалася месцам ягонага існавання і таму ў значнай меры было тоесным пэўнаму ландшафту, адпаведным формам працы, апрычоным культурным і культавым рытуалам. I нават кніжная (і шырэй — метафізічная) культура, якая ў асноўным сваім масіве складвалася з іптэлектуалыіых ініцыятываў, што находзілі з розных прастораў і эпохаў, ііе вымыкала тады чалавека з ягонага «тут» у нейкае «нікуды», а толькі ўдакладняла каардьшаты быцця як універсальнага цэлага і ў дадатак маркіравала трансцэндэнтную перспектыву.
Але так было раней, у класічныя эпохі. Цянер ужо быційна ніхто не жыве па роднай зямлі, у роднай краіне. Што сёшія азначаюць словы «роднае», «чужое», «далёкае», «блізкае», калі ангельскую прынцэсу Дзіяну (пакуль яна была жывая) я бачыў часцей, чым сваю адзінакроўную сястру, калг нра інтымныя стасункі Клінтана з Левінскі я ведаю куды болей, чым пра гэткія ж стасункі свайго лепшага сябра, калі Джордж Сорас, які пра мянс нават ніколі пе чуў, за апошнія гады ўклаў у мяне грошай болей, чым мой нішчымпы бацька? Зрэшты, рэч не ў асобных нравакацыйных нрыкладах, якія можна доўжыць бясконца. Рэч у тым, што, не пакідаючы родных сялібаў, кожпы з нас незаўважна апынуўся раскіданым па ўсім свеце.
У бязгучнага выбуху, які гэтак далёка параскідаў чалавека на розных прасторах зяміюй кулі, што яму, бадай, ніколі не сабрацца ў адно цэлае дома, дзе ён толькі працуе і начуе, — шмат назоваў. Мы скарыстаемся адным з іх, вынесеным на вокладку кнігі французскіх даследнікаў Філіпа Брэтона і Сержа Пру, а менавіта — «Выбух камунікацыяў»...
Прастора — гэта адлегласць, якая аддзяляе чалавека ад чалавека, народ ад народа. У першую чаргу дзякуючы гэтай прасторавай адлегласці і магчымыя былі розныя тыпы культураў як апрычоныя формы засваення таго ці іншага фрагмента прасторы.
Але прастора — гэта пе толькі тое, што адсланяе чалавека ад чалавека, народ ад народа, але і тое, што праз сродкі камунікацыі лучыць іх між сабой, набліжае адно да аднаго. Чым болыв развітыя сродкі камунікацыі, тым менш становіцца прасторы — і тады чалавек пачынае насоўвацца па чалавека, народ на народ, культура па культуру... Усё гэтае вялікае мноства грувасціцца адно на адно, шчыміцца, сціскаецца...
У другой палове XX стагоддзя сродкаў камунікацыі назапасілася ў такой колькасці, што яны стварылі крытычную масу, якая спарадзіла неверагоднай магутнасці выбух. Гэтым выбухам камунікацыіі нрастора як падставовы феномен быцця была амаль цалкам зніштожаная, з чаго адразу згубілі сэнс такія паняткі, як «цэнтр», «перыферыя», «адлегласць» і да іх падобныя. Цэнтр свету сёішя ўсюды, дзе стаіць тэлевізар са спутнікавай антэпай і кампутар, падключаны да Інтэрнэту. У певялікім польскім мястэчку Сэйны Кшыштаф Чыжэўскі выдае часопіс «Краснагруда», побач з якім польскі часопіс «Культура», што выдаецца ў Парыжы, выглядае глыбока перыферыйным выданнем (тут, натуральна, не параўноўваецца роля і значэіше гэтых выданняў).
Знікненне прасторы (яе згортванне яшчэ ў XIX ст. распачалі чыгунка і тэлеграф) уласна і спарадзіла праблему, якая атрымала назву татальны крызіс культуры.
Культура — гэта падзеі часу, трывала зафіксаваныя ў прасторы. Калі прастора адсутнічае, то знакам і надзея.м культуры пяма дзе статычна зафіксавацца, бо ўсялякая нраява культуры жыццядайна выяўляецца толькі ў значэнні пэўнай сумы статыкі, пазасталай ад дыпамічных перарухаў часу. 3 чаго вынікае, што жыццядайнасць культурнага знака палягае найнерш на яго трывалай зафіксаванасці ў прасторы нацыяналыіай ці сусветнай культуры. А ў сітуацыі адсутнасці нрасторы знакі і атрыбуты ўсіх культураў страчваюць укарэненую нрыналежнасць да пэўнага месца і скочваюцца ў яміпу аднаго кантынуума, дзе ў калейдасканічным рушэнні пяспынна засланяюць сябе іншымі. Да таго ж (і гэта, бадай, галоўнае), у сітуацыі адсутпасці прасторы знакі і атрыбуты ўсіх іншых культураў апынаюцца ля чалавека гэтаксама блізка, як знакі і атрыбуты ўласнай. На экране тэлевізара Вавельскі замак, Кітайская сцяна і праснект Францішка Скарыпы ў Менску знаходзяцца на адной дыстанцыі ад гледача, нават калі ён глядзіць тэлевізар у доме. які стаіць на праспекце Францішка Скарыны. 3 чаго атрымліваецца, што знікае, ці становіцца амаль незаўважпай, розніца паміж роднай і іншымі культурамі. A што яшчэ, як не адлегласць, рабіла блізкую культуру роднай, а далёкую — чужой? I калі на працягу ўсяго жыцця на адной далечыні ад чалавека будуць прысутнічаць зпакі і атрыбуты розных культураў, да таго ж яшчэ ў няспынным калейдаскапічным рушэнні, дзе знакі роднай культуры застануцца толькі асобнымі фрагментамі стракатага мноства, то з якой культурай зможа тады з’ідэнтыфікаваць сябе чалавек? Натуралыіа — ні з якой. Зрэшты, у адсутнасці прасторы ўсе размовы нра культурную ідэнтыфікацыю становяцца ўвогуле гранічна праблематычнымі.