Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
ТГ/)рдУ
РАЗБУРЫЦЬ ПАРЫЖ
<Два няспраўджаных зсэ)
1. Беларусь як постмадэрновы праект Бога
Пара нашага цярпення ў самым росквіцс. I нс трэба нічога прыспешваць. Трэба ўсё яіпчэ па-ранейшаму чакаць, нс спакушацца чужым авантурным духам. а выхоўваць свой і нс знсважаць сябс, атаясамляючы мудрас цярпснне з авечай пакораю... I калі мы сапраўды адстаём ад сваіх суссдзяў на сто, дзвесцс ці нават на болып гадоў, стамлясмся. басанож адольваючы дадзены гісторыяй іплях, то адставанне наіпас (я ўпэўнены!) вельмі блізкас да той відавочнай розніцы, якая нскалі існавала паміж пакутнай хадою босых галілсйскіх рыбакоў і зладжаным крокам абутых рымскіх лсгіянсраў.
Лсанід Дранько-Майсюк («Стомленасць ІІарыжам»)
Ад самага пачатку Бог заклаў у логацэнтрычную канцэпцыю быцця адзін постмадэрновы праект — Апакаліпсіс. Пазней Ён дадаў сюды яшчэ адзін — Беларусь. Вось чаму ўсе цэнтрапалеглыя (не дыскурсіўныя) кампазіцыі, улучна з «Адраджэннем», аблудныя на Беларусі, вось чаму тупг апынулася да месца ідэя Беларусі як «ліючайся» формы/субстан цыі (прапанова Ігната Абдзіраловіча), вось чаму метафара «балота» апошнім часам набрыняла ў нас канцэптуальным кшталтам і ўжо нават пачала набываць вартасці эстэтычнага ідэалу.
Балота — ландшафтны сінонім дыскурса. Яно мае сярэдзіну, але не мае цэнтра і канцуецца не межамі, а сутнаснымі разрывамі з зямлёй ці сушай.
I хаця балота можа ўлучаць у сябе выспы, хмызы і азёрцы, аднак яны існуюць тут не самі па сабе (і не дзеля саміх сябе), а толькі ў якасці фармалізацыі і структурызацыі балота як феномена цэлага. Гэтаксама і дыскурс утрымлівае нешта, што ўмоўна можна пазначыць словам «структура», толькі ягоная структура змацаваная не на статыцы іерархіі, а на інерцыі віртуальных актуаліяў, латттна сашчэпленых між сабой. чаканнем апрычонага моманту дынамікі...
Бадай, адзінае разрозненне дыскурса і балота палягае на тым, што дыскурс не мае гісторыі, бо заўсёды адбываецца аднойчы, а балота гэтую гісторыю мае. Зрэшты, ці не блытаю я штосьці з нечым, нагружаючы балота ўласнай гісторыяй?.. Ці не ёсць гісторыя балота адно суплётам сюжэтаў, якія здараліся з людзьмі, што жывуць на балоце?..
Прыкладна гэтак я распачьшаў эсэ над назовам «Беларусь як постмадэрновы праект Бога», якое быў наладзіўся ііісаць досыць даўно, калі ў нас на само слова «постмадэрн» многія яшчэ здзіўлена азіраліся, як на мурына ў вёсцы. Цяпер ужо нават і не памятаю, чаму тады не разгарнуў той пачатак у заканцаваны тэкст (сэнс не зробленага — заставацца не зробленым?), але па саму задуму і па сёння не забыўся, бо дасюль застаюся ўпэўненым, што прачытаць Беларусь адэкватна сітуацыі яе патуральнага ладу і накапавання магчыма адно ў катэгорыях постмадэрну і з узгляду на постмадэрновы светагляд. Дарэчы, гэтае перакаііашіе сфармавалася не столькі з уласнай заангажаванасці постмадэрнам, колькі з аналізу шматлікіх спробаў нашых інтэлектуалаў, якія ў сваіх рэфлексіях над Беларуссю абапіраліся на самыя розныя цэнтрапалеглыя (фласафемы, але ў вьшіку атрымлівалі аднолькава заблытаныя сюжэты... Гэта ўсё роўна тычылася як беларускага універсуму ўвогуле, так і асобных яго асііектаў: метафізічнага, гістарыяграфічнага, геапалітычпага, этналагічнага, культуралагічнага, лінгвістыч-
нага... Нідзе нішто адно з адпым не сашчэплівалася, не задзіночвалася ў нейкую агульнасць, не вымяралася той самай мерай — карацей кажучы, быццё гэтага логатопу, як ні круці, не сістэматызавалася хоць у якіх універсалісцкіх каардынатах. Куды аналітычныя глузды ні навярні — усюды кавалкі, шматкі, аскепкі, друз, пыл...
Дзіўная сітуацыя! Адны і тыя ж людзі жылі на гэтых землях спрадвеку і ніколі нікуды адсюль не сыходзілі, і ўсе рэкі, якія цяклі тут за памяццю хоць каго, цякуць і сёння, і азёры ад пары апошняга ледавіка застаюцца па сваіх месцах, і каляндарны год не мяняецца з сівой даўніны, а значыць арыенціры, што маркіруюць прастору часу і побытавага ладу (сонца, зоры, месяц), заўсёды трымаліся на гэтых нябёсах аднойчы абраных каардынатаў... Дык чаму, з чаго тады замест трывалай і выразпай фігуры быцця — кавалкі, аскепкі, шматкі, друз?..
Ды ўжо ж, пэўпа, таму і з таго, што быццё дзеецца не на зямлі пад сонцам і зорамі, а ў нашых галовах, дзе няма месца ні святлу, ні цемры, ні нрасторы, ні часу, — і дзеіцца ііа сваіх адмысловых законах, якія абапіраюцца на ідэалыіыя сутнасні, а не на рэалыіыя феномены.
Верагодна, гэтая рассунутасць (хутчэй нават — разарванасць) бытнага і быцця не сталася б для чалавека ўвогуле (і беларуса ў прыватнасці) фаталыіаіі дылемай, калі б ён у свой час зразумеў яе як несуладную падвоенасць самога сябе, наканаваную яму ўласнай інтэлігібелыіай канстытуцыяй, і адсюль ке намагаўся (з маніякалыіай упартасцю) пераносіць абстрактныя канструкцыі, утвораныя там, дзе няма ні святла, ні цемры, сюды, дзе ёсць гасцінец і небакрай, дзс надае снег і гудуць нчолы, дзе жанчына гадуе дзіця, а мужчына будуе жытло і цярэбіць шлях.
Аднак чалавек гэтага ў свой час чамусьці не зразумеў і таму не проста пераносіў на разлогі бытпага абстрактныя схемы, утвораныя ў інфернальным кантынууме, скажам, з прыкладной мэтай інтэлектуальнай аблямоўкі фактурных ііадзеяў рэалыіасці, а накладваў іх на
жывое жыццё, як лякала, па форме якога з вірлівай нлоці бытнага выцінаў кавалкі, стасоўныя да ідэяў, намысленых у а-рэалыіасці, і гэтую бясконцую крывавую вівісекцыю лічыў той галоўнай справай, дзеля якой ён як бы і быў пакліканы аб'явіцца на белы свет.
Вядома, ніякімі інтэлектуальнымі абстракцыямі не перайначыць бытнае, якое без астачы трымаецца адной меры — быць у наяўнасці, тоеснай толькі самой сабе, але, вынікае, магчыма праз шматлікія механізмы адцягненых універсаліяў фармаваць і тралсфармаваць нашыя ўяўленпі ііра гэтае бытнае.
Між іншым, менавіта праз сваю здолыіасць падпадаць над унлыў абстракцыяў, вымкнутых з інфернальнага кантынуума быцця, чалавек спакваля развучыўся бачыць бытнае ў яго канкрэтна-рэалыіай самоце, урэшце, як і ўвогуле бачыць вокам. Ен ужо даўно толькі глядзіць вокам, а бачыць розумам...
Чалавек глядзіць на малпу — а бачыць эвалюцыю, глядзіць па крыж — а бачыць Хрыста, глядзіць на серп і молат — а бачыць пралетарскую рэвалюцыю, глядзіць на Пазняка — а бачыць апостала нацыі (ці фашыстоўскага калабаранта)...
Мы мерым тапаграфію рэалыіасці не яе ўласнай мерай, а маштабамі, напрацаванымі ў «прасторы» а-рэальнасці. I калі ў рэальным бытным мы не знаходзім адпаведнасцяў, зададзеных маштабам ідэальнага быцця, то альбо кідаемся падганяць бытнае пад гэтыя маштабы, альбо гібеем у роспачы.
У той ці іншай ступені праблема не-супадзення ідэалыіых фігураў быцця з ландшафтам рэалыіага бытнага знаёмая кожнаму грамадству. Але калі для бальшыні еўрапейскіх краінаў драма неадпаведнасці ідэалыіага рэалыіаму была аптымізаваная гым фактам, што самі гэтыя краіны пераважна паўставалі як вынік сацыяльнай фармалізацыі ідэалыіых універсаліяў, то для Беларусі. ідэалагемна не ахопленай хоць якой цэнтрапалеглай канструкцыяй (з прычыны самых розных гістарыч-
ных абставінаў, што ў сваю пару зашкодзілі ёй аформіцца ў нешта самадастаткова цэлае і тым самым набыць статус суб’екта еўрапейскай цывілізацыі) — гэтая драма выявілася гранічпа востра; і разам з тым з падставы, прыііамсі на здаровы клёк, увогуле парадаксалыіай.
Як толькі што зазпачалася, чалавек у нашай прасторы быў пазбаўлены заканцэнтраванай улады ідэалыіага і з гэтага, атрымліваецца, меў магчымасць ацэньваць свет і ладзіць жыццё ў маштабах, тоесных самой рэальнасці. Але наш чалавек, замест таго, каб цешыцца незалежнасцю ад эйдычнага гвалту, успрыняў выпадзешіе Беларусі з Вялікага еўрапейскага наратыву як адзнаку непаўпавартасці, аўтсайдэрства, інтэлектуальнай і сацыяльнай занядбанасці.
Каб хоць трохі паііравіць сваё нягеглае стаіювішча, ёп ні да чаго лепшага не змог даўмецца, як толькі ў кожны спрыяльны момант (калі гакі надарваўся) ліхаманкава нерацягваць на абшары свайго рэалыіага бытнага розныя ідэалыіыя канструкцыі, якімі нявечылі ўласную сапраўднасць больш прасунутыя ў а-рэалыіасць еўрапейскія супольнасці.
Праўда, увесь папярэдні час геапалітычныя перарухі на еўрапейскім кантыненце адбываліся гэткім чынам, што пе паспявалі мы прыбраць рыштаванпі ад вежы ідэальнага з святочным вяночкам на вільчыку (і ўзяць з гэтай нагоды па добрай чарцы), як чарговы землятрус абрушваў нашу канструкцыю і мы зноў апыналіся на руінах некалі запазычаных абстракцыяў, папыла адзначаючы, што парэшткі высокіх ідэяў у каторы раз пакрысе зарастаюць дробным чарналессем бытнага...
Прыйсце постмадэрну на Беларусь суііала з чарговым штукаваннем над абстрактнай канструкцыяй цяпер ужо паводле фармату Нацыяналыіай Ідэі. У сітуацыі агулыіага энтузіязму, скіраванага на сцягваіше да купы выцерабленых з чарналесся аскепкаў былых ідэалыіасцяў, ностмадэрн быў і не да часу і нс да месца. У тую пару, калі ўсе задзіралі галовы, з радасцю ў вачах
вітаючы кожную надвышку гары падпарахпелага ламачча, піянеры беларускага постмадэрну блыталіся пад нагамі апантаных дойлідаў Адраджэння і няўцямна мармыталі, што дарэмна задзіраць галовы, бо ніякіх гораў няма (і няма ніякіх глыбіняў), а ёсць толькі роўнядзь дыскурса, з чаго бессэнсоўна аднаўляць былыя ўзвыш шы. ды ладзіць іювыя — хутчэй паадварот, трэба расцягваць па цаглінках ацалелыя муры тых універсалісцкіх вежаў, што яшчэ дзе-нідзе засталіся, бо калі іх не дэканструяваць дарэшты, то за імі мы ніколі пе ўбачым сэнсу і прыгажосці сапраўднага бытнага.
Натуралыіа, піянераў беларускага постмадэрну ніхто не слухаўся, а дойліды Адраджэння іх нават лаялі за тое, што яны блытаюцца пад нагамі, і кухталямі гпалі прэч, каб не заміналі святой справе. Гіцлі ўжо здалёк голасна блюзнерылі, што Беларусь ад пачатку задуманая Богам як постмадэрновы праект і таму ў адраджэнцаў і розных іншых логацэнтрыстаў тут ніколі нічога вартага не атрымаецца, колькі б яны ні завіхаліся ля сваіх прывідаў. А калі нястомныя працаўнікі на ніве Адраджэння разыходзіліся па хатах, каб хоць трохі адначыць, нахабныя дэканструктары выкрадалі з купы наноў сабранага ламачча парэшткі ідэальных каштоўнасцяў і раскідвалі іх абы-куды наўсцяж постмадэрповага дыскурса.