• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    Прыкладна гэтак (слушна ці не — іншая рэч) я разважаў у тыя першыя тыдні і месяцы пасля рэферэндуму...
    Няўжо нам. «свядомым», — думаў я ў падсумаванне,—нічога іншага не застаецца, як пражыць жыццё і памерці чужынцамі на сваёй зямлі, ды яшчэ той самы бяздольны лёс пакінуць сваім дзецям, якія з нашай волі ці нават паўз яе панабіраліся ад нас гэтай заразы — беларусаманіі?
    Йохан Хейзінга і мроі пра віртуальную дзяржаву
    Цяпер ужо не намятаю, скуль непасрэдна ўзнікла думка, з якой я потым, як дурань з нісапай торбай, цягаўся некалькі дзён запар. Хаця напэўна яна пачаткавалася недзе ля відавочнай тэзы: большасць населыіікаў Беларусі (блізу шасці мільёнаў) прагаласавала за сацыяльную дзяржаву. Добра, іх болей, яны перамаглі, дык хай сабе і ладзяць жытво, як ім падабаецца. Але чаму з іх перамогі мусяць пераможаныя пачувацца ў скрусе, да таго ж не прыхадні, а таксама тубыльцы гэтага краю? Як-ніяк, не за «барбарскімі» часамі жывём, дэмакратыя наўкола, а дэмакратыя, як вядома, гэта найперш навага і забеспячэіше правоў мепшасці. Тым болей, што не такая яна ўжо і малая, гэтая меншыня, якая аддала перавагу нацыяналыіай дзяржаве (блізу двух мільёнаў; а хай сабе і мільён).
    Дык чаму гэтыя два мільёны (а хай сабе і мільён) не могуць жыць як цывілізаваныя людзі, мець свайго прэзідэнта, свой нарламепт і ўсе астатнія палітычпыя і грамадскія інстытуты? — запытаўся я сам у сябе.
    Узважыўшы пытанне, таксама сам сабе слушна адказаў:
    — Дык таму!
    Безумоўна, можна было б праііанаваць усім «свядомым» з’ехацца на жытло ў нейкую адну вобласць і зладзіць там нешта надобнае да нацыяналыіай аўтаноміі,
    толькі беларусы не габрэі, за белы свет без прынукі не пацягнуцца, ды і дзіўна было б чакаць ад беларуса, што ён кіне бацькоўскае котлішча ці абжытую «хрушчоўку» ў Серабранцы альбо на Ангарскай дзеля таго, каб недзе ў іншым месцы лаяцца з суседам па-беларуску і на першае мая над ганкам вывешваць пе чырвона-зялёпы, а бел-чырвона-белы сцяг.
    Адным словам, як я ні круціў мазгамі, заўсёды атрымлівалася тое самае: у прасторы аднаго тонаса няма разам месца сацыялыіай і нацыянальнай дзяржавам... А з гэтага бясспрэчна вынікала, што «свядомым» нічога іншага не застаецца, як гібець кожнаму паасобку ў сваім катуху, пакуль не павыміраюць усе да апошняга, што тыя яцвягі.
    I вось недзе тут, у момант гранічнай скрухі, я нечакана ўспомпіў Йохана Хейзінга, дакладней ягоную канцэпцыю, у якой ён сцвярджаў, што ўся чалавечая культура — гэта нішто іншае, як гулызя ў бязлічных праявах гулыіі («Homo Ludens»). Калі «вся жнзнь нгра», — падумалася мне, — то чаму б нам, «свядомым», не згуляць у Беларускую Нацыяналыіую Дзяржаву? Чаму б нам не правесці сярод сваіх, «свядомых*. выбары свайго прэзідэнта, якія б потым сфармавалі наш урад, прынялі капстытуцыю для нас і згодна гэтай канстытуцыі знайшлі б нам месца сярод грамадзян Беларускай Нацыянальнай Рэспублікі (БНР); і г. д і да т. п.
    Зачапіўшыся хоць за нешта, мая фантазія ўжо ііе хацела зважаць ні на законы логікі, ні на магчымасці рэалыіасці, яна ліхаманкава разбягалася ў розныя бакі ўсё далей і далей (куды там Манілаву): я ўяўляў уласныя прадстаўніцтвы ў розных краінах свету (дзе толькі беларусаў няма, а згуртавашіі беларусаў у ЗША, Кападзе, Аўстраліі, Польшчы, Латвіі ды некаторых іншых краінах і сёнпя выконваюць ролю пасольстваў ці не ў большай меры за афіцыйныя пасольствы); уласныя грошы (дынар? талер?), якімі б мы карысталіся ў дробных гандлёвых стасунках паміж сабоіі (з цягам часу япы, магчыма, сталі б каііверсавацца з беларускім рублём); улас-
    JTft рtjJT
    нае «войска» (ну калі не «войска», дык нейкую арганізацыю кшталту самааховы, якая хаця б абараняла «свядомых» ад агрэсіі «несвядомых»); уласныя партыі (лібералы, сацыял-дэмакраты, камуністы, зялёныя...); уласныя рэлігійпыя інстытуты (сярод іх аўтакефалыіая царква); уласныя СМІ, выдавецтвы, фонды, культурпіцкія праграмы і ініцыятывы (што да ўсяго апошняга, то незалежныя беларускамоўныя выдашіі і культурніцкія праграмы, як на Беларусі, так і ў замежжы, заўсёды працавалі і працуюць пераважпа на карысць і натрэбу грамадзян менавіта гэтай, віртуалыіай Беларускай Нацыянальнай Рэспублікі)...
    У тыя некалькі дзён вясёлага шаленства, калі мая галава была апанаваная віхурай уласных фантасмагорый, я, здаецца, перамацаў усе магчымыя дзяржаўныя, грамадскія, палітычныя і сацыялыіыя інстытуцыі, прыглядаючыся, што з усяго гэтага мноства магло прыдацца да рэальнасці віртуалыіай Беларускай Нацыянальнай Дзяржавы. Натуральна, усе тыя думкі (прыдумкі, задумкі, выдумкі) я тут прыгадваць не маю намеру, ды шмат чаго ўжо і забылася, але выразна памятаю, што і падчас найвялікшага ачмурэння я не забываўся:
    а)	на Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якая не прадугледжвае ўнутры сваіх межаў ніякай іншай дзяржавы, акрамя той, што ўжо існуе;
    б)	на адсутнасць механізму, праз які можна было б выявіць і злучыць усіх «свядомых» наміж сабой (калі яшчэ нобытавы камп’ютэр, надключаны да «сусветнага павуціння», станецца такой жа шараговай з’явай, як тэлевізар);
    в)	па адсутпасць адпаведных фінансавых сродкаў (а маштабныя гульні патрабуюць шмат грошай);
    г)	на анталагічную пяздолыіасць беларусаў гуляць у сваю гульню. ды і ўвогуле гуляць хоць у якія абстрактныя гулыіі.
    Як гэта ні дзіўна, але менавіта апошняя антытэза найбольш выразна высветліла ўсю меру фантазійпасці маіх фантазіяў... Праблему канстытуцыі вырашыла Гуль-
    ня; гуляць наша канстытуцыя не заоараняе, а калі можна гуляць у «Зарніцу» ці «КВЗ», то чаму нелыа гуляць у віртуальную Дзяржаву?.. Адсутнасць камп’ютэраў пакуль можна было б кампенсаваць поштай, тэлефонам, незалежнымі СМІ... Грошы? Грошай заўсёды будзе не хапаць. А вось заахвоціць беларусаў, хай сабе і «свядомых», да іптэлектуальнай забаўкі, у якой гулыія была б сур’ёзнай справай, а сур’ёзная справа — гулыіёй, немагчыма. I гэта напэўна, што я беларусаў не ведаю?
    Беларус альбо нрацуе, альбо п’е гарэлку. Калі вып’е, можа і пазабаўляцца. Але каб цвярозы беларус не іірацаваў, а забаўляўся — такога, лічы, ііе бывае.
    На гэтай цвярозай выснове і скончылася мая самнасам гульня ў віртуалыіую Беларусь. Але паколькі я трохі літаратар, гэта зііачыць чалавек, для якога выдуманае мае аднолькавую каштоўнасць з рэальным, то мне тады вельмі карцела падзяліцца гэтай выдумкай з іншымі — напісаць артыкул ці эсэ, ды за рознымі сур’ёзнымі справамі рукі да фантазіяў не дайшлі...
    Этычны імператыў на скразняках прагматыкі
    Нельга сказаць, што потым я па тыя свае летуценні зусім забыўся. Зрэдчас згадваў, але ўсё неяк мімаходзь, паміж іншым, і, пэўна, з цягам часу яны неўпрыкмет пабляклі б да нявідалі. Але аднойчы пайшла пагалоска, што сярод «свядомых» узнікла ініцыятыва, якая заклікае прымаць грамадзянства Беларускай Народнай Рэспублікі. Пагалоска змянілася нублікацыямі ў прэсе, а неўзабаве я і сам меў гонар быць запрошаным на ўрачыстую прэзектацыю гэтай ініцыятывы.
    Дык вось, як толькі я начуў пра «грамадзянства БНР», то мне адразу ўзгадаліся мае ранейшыя летуцепні пра Беларускую Нацыянальную Рэснубліку, і зусім не з абрэвіятурнай тоеснасці (БНР — БНР), а з прычыны куды болын істотнай: тут ужо дэкларавалася імкненне практычна рэалізаваць як мінімум адзін, але надзвычай важ-
    /Г a r tj X
    ны нункт, які супадаў з «праграмай» маіх трызненпяў, а менавіта — прапаноўвалася адметнае грамадзянства для «свядомых», гэта значыць збольшага акрэслівалася поле іх суполыіай прысутнасці ў тапаграфіі быцця.
    Калі ёсць «мінімум», — спехам падумалася мне, — то, магчыма, прадугледжваецца і нейкі «максімум». He, нават «спехам» я пе спадзяваўся, што сур’ёзныя людзі, наважныя палітыкі стануць разгортваць сваю ініцыятыву, прыпадабняючыся да фантазіяў адвязанага ад рэальпасці літаратара. Але ж, але ж...
    Натуралыіа, ніякіх «але» з «мінімуму» не вынікала. Ужо на прэзентацыі ініцыятывы мае кволыя спадзявашгі на «нешта большае» зусім зніякавелі. Розныя выступоўцы казалі адно і тое ж: «грамадзянства БНР» — гэта маральны і налітычны выбар, прысяга на вернасць незалежнасці, беларускай мове, бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня», дзяржаўнасці Беларусі. Таму, пэўна, мяне наўрад ці хто зразумеў, калі я ў сваім слове сказаў, што ідэя грамадзянства БНР мае самадастатковы патэнцыял, які нры ўмове яго разгорнутасці можа стварыць болып утулыіую сітуацыю для «нацыяналыіа свядомых». А інакш, калі гэтая ініцыятыва будзе толькі дапаможнай акцыяй у палітычнай барацьбе за ўладу «нашых» у Рэспубліцы Беларусь, то яна згорнецца ў звычайны сацыялагічны перапіс, чарговую каталагізацыю «свядомых» беларусаў для архіва найпоўшай гісторыі і архіва КДБ.
    Мы ўвесь час спадзяемся на нейкі цуд, спадзяемся, што тая рэалыіасць, якую назіраем штохвілі на свае вочы, — гэта аблуда, і дастаткова вынайсці нейкі іншы ракурс бачашія гэтай рэальнасці, як яна карэшіым чынам пераменіцца на нашу карысць... 1 ці пе ёсць ідэя «грамадзяпства БНР» (у прананаванай пам схеме) чарговай спробай змяніць ракурс бачання той самай сітуацыі ў спадзеве, што гэтым разам яна высветліць тое, што нам летуценна марыцца бачыць: з намі сотні тысяч, мільён! а рантам і не адзін...
    Асабіста я ад вынікаў гэтай ініцыятывы чакаў іншага «цуду»: можа, урэшце з яе сфармусцца разуменне,
    што нас ёсць столькі, колькі нас ёсць. I з гэтага разумення нашы палітычныя і грамадскія іпіцыятывы далей будуць скіраваныя не на нейкі міфічны беларускі народ, у сііадзеве раскатурхаць яго да нацыянальнага жыцця, а на пас саміх, якія ёсць сёння, колькі б там нас ні было, з нашым разуменнем цывілізаванага палітычнага і грамадскага ўладкавання. Гэта значыць, што мы, «нацыяпалыіа заангажаваныя», перастапем, магчыма, быць адно нейкай механічнай сілай для таталыіай экспансіі пацыяналыіай ідэі на прастору ўсёй Беларусі і вызначым сябе ў якасці самадастатковага суб’екта ўнутры гэтай прасторы, зразумеем сябе як актуалыіую нраблему, якую мы самі для сябе мусім і здолыіыя вырашыць... Вырашыць менавіта праз сябе, а не праз прылучэшіе да нас (да нацыянальнай ідэі) астатняга населыйцтва Беларусі.
    Прынамсі, наперадзе гэтая праблема мусіць выступіць як наша ўласная праблема, і ўжо толькі пабочна — як экспансія нацыяналыіай ідэі вонкі...