Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
Жыццё і смерць у дыскеце з Айчынай
Усялякая дзяржава ёсць нішто іншае, як суплёт правоў і абавязкаў дзяржавы перад яе грамадзянамі — і наадварот. Адсутнасць узаемных правоў і абавязкаў ці немагчымасць іх рэальна атрымліваць і выконваць з аднаго альбо другога боку ператварае дзяржаву ў фікцыю, пакідае за ёй толькі ідэю дзяржавы, а за яе грамадзянамі пакідае адно права маральнага выбару: наследаваць гэтай ідэі ці адсланіцца ад яе. Вось чаму ў сітуацыі з БНР (у сітуацыі адсутнасці ўзаемных правоў і абавязкаў) наперадзе ўсяго анынуўся «маралыіы выбар».
Маралыіы выбар — рэч, безумоўна, сур’ёзная, але, паколькі ён ужо зроблены, то лагічпа паўстае пытанне: а што з гэтым маралыіым выбарам рабіць далей, калі з дзяржавы, як кажуць, ні даць ні ўзяць?..
Пэўна, каб упікнуць гэтага пыташія, я ў пару трызнешіяў над віріуалыіай Беларуссю, бадай, нават інтуі-
Р ft 3 У р tJ ц ь ТГ ft р tj
тыўна (бо тады, здаецца, не думаў над гэтым) зачапіўся за «гулыпо», паколькі гулыія аўтаматычна здымала нраблему правоў і абавязкаў.
Так, гулыія не надзяляе цябе ніякімі нравамі, але яна і не патрабуе ад цябе ніякіх абавязкаў, акрамя абавязку прытрымлівацца правілаў гулыіі. Яна нічога табе не абяцае, акрамя магчымасці гуляць у тую гулыпо, якая табе падабаецца, у якую табе жадаецца гуляць, бо нраз яе ты можаш кампенсаваць тое, чаго пазбаўлены ў рэальным жыцці.
Я выдумляў Беларускую Нацыяналыіую Рэспубліку як гульшо для тых, хто яе (у значэнні нацыянальнай ідэі) ужо даўно выбраў як тоесную ягонай экзістэнцыі форму духоўпага і інтэлектуалыіага існавання, але не мог рэалізаваць гэты выбар ва ўмовах іншароднага соцыуму. Якраз з гэтага гулыія ў БНР уяўляецца мне адным з (хай сабе і фантастычных у сэнсе рэалізацыі) спосабаў хоць частковай гуманізацыі той пачварнай дысгармоніі, якая заўсёды ўзнікае, калі твая фізічная іірысутнасць у сацыяльна-дзяржаўным дыскурсе цалкам розніцца з інтэлектуалыіымі і эмацыяналыіымі запатрабаваннямі твайго «я».
Змушапы жыць у антаганістым мпе соцыуме, я вымройваў нейкую эфірную айкумену, якая б выстуніла ў ролі майго пратаганіста, аб’яднала мяне з падобнымі ў нейкім маштабным, увесь час інтрыгуючым праекце, які мог бы стацца хоць якой альтэрнатывай маёй нрысутнасці сярод рэаліяў чужыішага мне сацыяльнага ўтварэння...
Дарэчы, нра «маштабнасць праекта». У тых маіх ліхаманкавых трызненнях гулыія ў віртуальную Беларусь ахоплівала кожнага, хто пажадаў бы ў ёй удзелыіічаць, незалежна ад таго, куды яго закінуў лёс — у Рэспубліку Беларусь, Аўстралію ці на Камчатку. Дзяржава без хоць якога лапіка сваёй зямлі магла б дазволіць сабе быць бязмежнай.
Нацыяналыіая Дзяржава, якая заўсёды з табой, пезалежна ад геаграфічных каардынатаў і формаў таго co-
цыуму, у які ты натрапіў, — магчыма, гэта было б выйсцем для таго, хто бачыць у страце нацыяналыіай ідэнтычнасці страту самога сябе... Магчыма, каб гэта было хоць як магчыма... Хоць як?..
Пазбаўленыя сваёй дзяржавы, гнаныя са сваёй зямлі і раскіданыя па ўсім свеце габрэі змаглі застацца самімі сабой і праз дзве тысячы гадоў вярпуцца на сваю «гістарычную радзіму» таму, што дзве тысячы год гулялі ў сваю гульшо на правілах, выкладзеных у Бібліі (хаіі даруюць мне вернікі гэтае і настуннае рызыкоўныя параўнанні), і над наглядам суддзі, які ў габрэяў называўся Бог.
Алс, як вядома, беларусы — не габрэі. Беларусы залішне сур'ёзна ставяцца да жыцця, каб гуляць у жыццё. I гэта, пэўна, таксама няблага. Толькі, як сведчыць гістарычны досвед, калі ты не ўмееш сам забаўляцца, то табой забаўляюцца іншыя.
ВАНДЭЯ, АЛЬБО СВАБОДА ЯК ФОРМА ВЫЯЎЛЕННЯ ВОЛІ ДА ЎЛАДЫ
Неяк мяне запрасілі выступіць на міжнародным семінары на тэму «Свабода і адказнасць». Шчыра кажучы, у мяне не было асаблівага жадання рэфлексаваць над праблемай свабоды і адказнасці за яе. Для гэтага не-жадання мелася як мінімум дзве вельмі грунтоўныя падставы. Першая з іх звязана з тым, што чалавецтва ад веку толькі тое і робіць, што рэфлексуе над трыма сімулякрамі: Бог, Любоў і Сва бода. Уласна, уся сусветная літаратура, як інтэлектуальная, гэтак і мастацкая, ёсць, па сутнасці, адной мега рэфлексіяй над гэтай трыядай. Дык што тут яшчэ можна дадаць?
Другая падстава была не менш істотнай. Я нарадзіўся, вырас і асталеў у татальна не-свабоднай краіне сярод спадчынна не свабодных людзей. Тых некалькіх гадоў канца васьмідзесятых — пачатку дзевяностых, якія досыць умоўна можна назваць парой свабоды, натуральна, было замала, каб зразумець, чым насамрэч ёсць рэальная свабода. Іх хапіла, бадай, адно на тое, каб усвядоміць увесь папярэдні досвед жыцця як досвед не свабоды. Адным з фрагментаў гэтага досведу, які мне бачыцца нечым падобным да прамовы адваката на судовым працэсе над не-свабодай, я і хацеў бы падзяліцца з чыпгачом...
* * *
Як гэта ні дзіўна, але пафаснае меркаваіше, сфармуляванае ў больш рамантычныя ад нас эпохі, што чалавек параджаецца свабодным і таму скрозь усё сваё жыццё
імкнецца да свабоды як да найвялікай каштоўнасці, усё яшчэ застаецца ва ўжытку. Хаця сёння кожны добра ведае, што ўсе тыя свабоды. якія ў сярэдзіне XX стагоддзя зафіксавала «Дэкларацыя правоў чалавека», былі літаральпа заваяваныя ў сацыялыіых войнах і рэвалюцыях, гэта значыць — гвалтам, праз крыўду, кроў і прымус, навязаныя адной часткай чалавецтва другой частцы.
Але калі свабода — гэта найвялікая каштоўнасць для ўсіх і кожнага, то чаму яна ўсталёўваецца не нраз згоду, зусім натуралыіую ў такім выпадку, а праз гвалт адных людзей над другімі? Ды пэўна ж таму, што сацыяльна свабода ніколі не была для чалавека абсалютнай каштоўнасцю, прынамсі, яна ійколі не была каштоўнасцю большай за пе-свабоду, і прыкладаў таму лічыць — не пералічыць. Падчас Рымскай імперыі свабодныя плямёпы варвараў добраахвотпа нрасіліся да рымлянаў у рабы (і яшчэ не ўсіх і не заўсёды бралі), бо стан рабства забяснечваў болыіі высокі ўзровень дабрабыту, чым жыццё ў беспрытулыіай волі. Рабы-негры поўдня Паўночнай Амерыкі самаахвярна падтрымлівалі сваіх рабаўладальнікаў у вайне з федэратамі, якія хацелі іх вызваліць ад рабства... Найбольш незадаволепымі адменай прыгоннага права ў Расійскай імперыі былі не памешчыкі, а прыгонныя. Зрэшты, рэч не ў асобных прыкладах, дзе намкненне да не-свабоды кожпы раз можна патлумачыць ці то гістарычнымі, ці то сацыялыіа-псіхалагічнымі матывамі. Рэч у тым, што ўся зафіксаваная гісторыя чалавецтва сведчыць аб заўсёднай і таму, пэўна ж, натуральнай патрэбе сацыяльнага чалавека ў не-свабодзе. I дэмакратычны лад жыцця мы сёння лічым за найленшы з пакуль магчымых не толькі таму, што з яго чалавек мае права на свабоду, але яшчэ і таму, што тут чалавек гэтаксама мае права выбраць сабе не-свабоду.
Канстытуцыя кожнай дэмакратычнай краіны, як і «Дэкларацыя правоў чалавека», — гэта кансенсус наміж правам чалавека на свабоду і правам на не-свабоду. I хаця права на апошняе ўсе канстытуцыі, як і «Дэкларацыя». сарамліва ўтойваюць, але насамрэч яно закан-
стытуяванае ў той жа меры, як і першае. I гэтым нравам на не-свабоду людзі раз-пораз карыстаюцца, нраўда, з рознымі для сябе, а здараецца, і ўсяго чалавецтва, вынікамі. Так ім скарысталіся ў 1933 годзе ў Нямеччыне, падчас апошняга рэферэндуму ў 1991 годзе ў Савецкім Саюзе, вясной таго ж года ў Беларусі, калі калоны рабочых мінскіх заводаў рушылі праз увесь горад на нлошчу Незалежпасці.
Некалькі дзён запар усе буйнейшыя тэлекампаніі свету ў аглядах навін наказвалі сваім гледачам гэтае ўнушалыіае відовішча. Паказвалі як прыклад абуджэння беларускага народа ад таталітарнага сну, як жаданне і здолыіасць рэалізоўваць заваяваныя маладой беларускай дэмакратыяй правы і свабоды. Прыкладна ў такім жа ракурсе асвятлялі і аналізавалі гэтую падзею айчынныя і замежныя публіцысты, палітолагі, тэарэтыкі. Зянон I Іазняк даваў шматлікія інтэрв’ю амерыканскім журналістам (ён тады быў у Амерыцы), дзе казаў, што ганарыцца беларускім народам, які гэтак магутна і цывілізавана прадэманстраваў усяму свету прагу свабоды, незалежнасці і дэмакратыі. Зрэшты, так казаў не толькі ён адзін. Праўда, у беларускіх незалежпых масмедыя праз агулыіы хор захаплення няўзнак праслізгвала адчуванне нейкай насцярожанасці, бо было абсалютна незразумела, з чаго гэта беларускаму рабочаму аднойчы ранкам захацелася не ніва, а свабоды.
Але ні тады, падчас тых падзей, ні да гэтага часу, здаецца, ніхто так і не ўсвядоміў, што ў тыя дні з розных канцоў Мінска рухалася ў адным накірунку не свабодная. незалежная, дэмакратычпая Беларусь, а ў маўклівых, бясконцых калонах рушыла тады на плошчу Незалежнасцібеларуская Вандэя!
Менавіта так — па галоўную плошчу сталіцы мерным крокам рухалася беларуская Вандэя, сацыяльная правінцыя нашай краіны, якая ў 60—70-х гадах пераехала ў Мінск з вёсак і мястэчак і цяпер патрабавала ад, у пэўным сэнсе, дэмакратызаванага Вярхоўнага Савета вяртанпя сабе сітуацыі не-свабоды. I хаця над стотысяч-
пым натоўпам сям-там луналі бел-чырвона-белыя сцягі і ў прамовах выступоўцаў паміж патрабаваішямі падвышэння зарплаты і зніжэння цэн чуліся палітычныя заклікі да адстаўкі ўрада (між іншым, у нейкай меры ўжо таксама прызначанага праз дэмакратычныя працэдуры), і хапала слоў пра свабоду і дэмакратыю, але насамрэч гэта быў магутны пратэст супраць перабудовы, рэформ, блізкага развалу Савецкага Саюза, ліквідацыі сацыялізму і ўсталявання дэмакратыі, пратэст, які беларуская Вандэя тады яшчэ не магла ці пакуль не адважвалася адэкватна сфармуляваць. Але міне некалькі год, і наша сацыяль ная нравшцыя сфармулюе свае патрабаваіші ў адэкватных формулах, калі на выбарах прэзідэнта аддасць свае галасы пе Шушкевічу, а Лукашэнку, калі на рэферэндумах прагаласуе супраць роднай мовы. нацыянальнай сімволікі, незалежнасці і нават супраць таго, каб самім свабодна выбіраць сабе мясцовую ўладу.
Але я не маю намеру, як магло падацца з напярэдняга, нагружаць метафару Вандэі негатыўнымі значэннямі (менавіта ў негатыўным значэнні адпавіў яе на Беларусі Алесь Адамовіч у пару перабудовы). Бо ііамкненне сацыяльнай правінцыі да не-свабоды кажа не нра ўласна не-свабоду, а толькі пра тое, што каштоўнасці гэтых людзей палягаюць не ў дыскурсе свабоды, а ў нейкім іншым дыскурсе.
Шматкроць і педвухсэнсоўна выказаны пратэст беларускай сацыяльнай правінцыі супраць шматлікіх спроб навязаць ёй паўз яе волю палітычныя, грамадскія і эканамічныя свабоды пераканаўча сведчыць, што яна выразна ўсведамляе: гэта не яе свабоды, і яны не для яе, а для некага іншага, і таму ёй гэтыя свабоды для іншага не сёння, дык заўтра, але напэўна вылезуць бокам.