Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
У мяне пяма сумнення, што беларуская літаратура ў 20-30-я гады ііатэнцыйпа была гатовая шырока і разнастайна выявіць сябе ў жанры эсэістыкі, але гісторыя павярнулася такім чынам, што ў наступнае паўстагоддзе (з лішкам) прыватнае «я» зпоў было ўпляжана ў калекгыўнае «мы», на гэты раз — «мы» таталітарызму.
Рэальная наяўнасць эсэістычнага натэнцыялу ў беларускай літаратуры была засвсдчана ўжо толькі ў пару «хрушчоўскай адлігі», калі таталітарцае цэлае надламалася пасярэдзіне і нраз разлом стаў бачны чалавек з яго ўласнымі праблемамі ды турботамі. I хаця неўзабаве гэты разлом спехам зашпаклявалі, эсэістычнае «я» ўжо ііаспела выявіцца ў той меры, каб здолець пратрымацца ў літаратуры, хай сабе і ў нейкім недапраяўленым стане, да перабудовы. Паспрабуем хаця б у пекалькіх фактах пазначыць сляды ягонай прысутнасці: «Загадка Багдановіча» Міхася Стральцова, «Мініяцюры» Янкі Брыля, «Глядзіце ў вочы лемура» Віктара Карамазава, «Як агонь, як вада» Алега Лойкі, літаратурна-крытычныя артыкулы Аляксандра Станюты, Алы Сямёнавай...
Натуралыіа, што ў тую пару асобныя эсэістычныя ініцыятывы выяўляліся ў беларускай літаратуры пераважна інкогніта, не акцэнтуючы сваёіі «жанравай» нрыналежнасці, бо, рэч ясная, таталітарызм і эсэ — з’явы ідэалагемна несумесныя. ГІры таталітарызме літаратар можа і мусіць нісаць толькі з той нагоды, якая фармуецца патрабаваішямі пануючай ідэалогіі, і таму тут няма месца для эсэістычнай «отсебятнны». Да таго ж, таталітарная сітуацыя не дапускае нават магчымасці мыслепня як мыслення, якое абапіраецца не на загадзя сфармулявапы ідэалагічны модус, а на стыхійны і кожны раз іншы досвед індывідуалыіага «я». А без незацуглянага мыслення якое там можа быць эсэ...
Вымкнуўшы з прамінулага некаторыя знакі, якія сведчылі пра наяўнасць эсэістычнага патэнцыялу беларускай літаратуры, мы ўсё ж такі мусім канстатаваць, што ў рэалыіым цэлым сітуацыя была адваротнай адносна сваіх латэнтна ўтоеных магчымасцяў, бо калі таталітарызм усталёўваецца надоўга, то праз нейкі час ужо амаль нікому пават да галавы не нрыходзіць напісаць пра тое, нра што яму самому карціць, «накрэмзаць» Henna дзеля задавалыіення ўласнай эмацыяналыіай ці інтэлектуальнай патрэбы гэта значыць стварыць эсэ. 1 гэткае разуменне прыроды літаратурнага нісьма (як выяў-
ніка адно грамадсказначных і агульнакарысных патрэб) настолькі глыбока ўцялесніваецца ў свядомасць, што ўжо і нотым, калі таталітарны маналіт расцярушваецца ў парахню, літаратар не ўяўляе сабе, як гэта можна інтэлектуальна агаліцца на людзях, каб наглядзець на сваё інтэлігібельнае цела як на адзіную сапраўдную рэальнасць самога сябе. Па прыклады да гэтай тэзы няма патрэбы далёка хадзіць. Нашы пісьменнікі старэйшага пакалення за іюстперабудовачныя гады так і не адважыліся скінуць з сябе парадныя мундзіры, упрыгожаныя блёсткамі старых і новых рэгалій, распрануцца да галізны і ўвайсці ў сцюдзёную і празрыстую плынь эсэістыкі...
Была (і застаецца) яшчэ адна глыбокая прычына, якая замінала беларускай эсэістыцы разгарнуцца раней і будзе ствараць ёй апазіцыю ў будучым. Ужо працяглы, нават у гістарычным вымярэнні, час беларуская літаратура і, шырэй, ментальнасць знаходзіцца пад магутным уплывам (ціскам) не толькі расійскай літаратуры і культуры, але і ўсяго масіву расійскай ментальнасці, сутнастваральным цэнтрам якой з’яўляецца «соборность», «обшншюсть», карацей, калектывісцкае «мы». Відавочна, што на прасторы Беларусі ўжо колькі стагоддзяў таму сутыкнуліся і з той пары існуюць у супрацьстаянні дзве менталыіыя мадэлі: уласна еўрапейская. запачаткаваная на індывідууме як цэнтрапалеглай каштоўнасці быцця (гэтую менталыіую мадэль у полі літаратуры якраз найболын поўна прэзентуе эсэ), і расійская, якая цалкам угрунтавана ў «соборное», калектывісцкае «мы» (у расійскай літаратуры найперш выяўляюць гэтую ментальную мадэль ноліфапічны раман і канвенцыйная паэзія; адсюль зразумела, з чаго гэта расійская паэтыка агрэсіўна не прымае волыіы верш — верлібр).
Няма сумнення, што беларуская літаратура і надалей будзе падзелена адпаведна прыналежнасці яе аўтара да еўрапейскага ці расійскага менталыіых модусаў. I адно гэты падзел (эсэ тут можа выступаць у якасці мяжы) сапраўды істотны, а ўсе астатнія («старыя» — «новыя», «хрысціяністы» — «сатаністы», «нацыяналісты» — «ка-
ланісты», «дэмакраты» — «камуністы») ёсць толькі ідэалагічнымі містыфікацыямі, пакліканымі заблытаць рэалыіую сітуацыю...
Эсэ і постмадэрн
Уся гісторыя эсэ як літаратурпага жанру — гэта адна вялікая спроба вызваліць аўтарскае «я» з канвенцыйнага «мы», якое эстэтычна ўвасабляў сабой мастацкі вобраз, а інтэлектуальна — грамадска заканстытуяваны сілагізм. Увесь гэты час, чатырыста гадоў, эсэістыка толькі гое і рабіла, што вылушчвала зернейкі індывідуальнага «я» з усіх верагоднамагчымых шкарлупінпяў, каб замацаваць каштоўнасць чалавечай самасці ў якасці асноўнага атрыбута любой ідэалогіі. Праўда, за гэтай нястомнай рупнасцю эсэ, здаецца, пе заўважыла, як разам са шкарлупіннем аблушчыла і выкінула ў смецце таксама і само зернейка. Прынамсі, ідэалогія постмадэрну, якая фармавалася ў полі эсэ і да таго ж ягоным начыннем, у адным з першых сваіх маніфестаў аб’явіла ііра канчатковую смерць аўтара і пра рашучае ссоўванне індывідуалыіага «я» на маргінальныя ўскрайкі быцця.
Але не станем вінаваціць эсэ за тое, што здарылася. Хто мог ведаць наперад, што пад шкарлупіннем разнастайных «мы» ёсць толькі шкарлупінне «я», а яго самога няма і, значыць, няма што супрацыіаставіць постмадэрну (хіба адно зноў вярнуцца да канвенцыйнага «мы»). Зрэшты, пра гэта мне ўжо даводзілася казаць раней, туг я звярну ўвагу толькі вось на што: калі для «старой» Еўроны ментальная сітуацыя «пасля чалавека» ёсць лагічным вынікам інтэлектуальнай эвалюцыі, да якога яна была падрыхтавана ўсім напярэднім досведам, то мы, атрымаўшы ў адначассе і эсэізм (як ідэалогію вызвалення «я» з маналіту «мы») і постмадэрнізм (як ідэалогію вызвалеішя ад толькі што набытага «я»), апынуліся ў парадаксалыіай сітуацыі: эсэ ў нас цянер ёсць, затое ўжо няма «я» — куды вокам пі кінь, усюды адно дыскурсы, дыскурсы...
Зрэшты, нам не нрызвычайвацца да парадаксалізму. Уся наша гісторыя — суцэлыіы парадокс. Ці, можа, мы самі — нішто іншае, як парадокс гісторыі?
Лірычны эпілог
Эсэ — гэта востраў, куды можна патрапіць толькі пасля караблекрушэння. Вось чаму эсэ заўсёды пачынаецца з вусцішнай адзіноты, калі ты стаіш на пустэльным беразе і пакрысе ўсведамляеш: каб не зпікнуць дазвашія разам з тым, што цябе цешыла і бавіла раней, трэба ад пачатку ўсё вынайсці і стварыць самому — і гліняны збан, ісябрука Пятніцу.
I ты рушыш углыб вострава...
Скуль вернешся да людзей адпо праз дзесяцігоддзі, каб расказаць ім гісторыю свайго вярташія.
Калі цябе вабіць жанчына — ты нішаш верш.
Калі цябе чаруе чалавек — ты нішаш раман.
Калі цябе вярэдзіць быццё — ты пішаш эсэ.
ВІРТУАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
Прэамбула
1995 год. Майскі рэфер'эндум...
Нават беручы пад увагу некарэктнасць (з розных гледзішчаў) праііанаваных на рэферэндум пытанняў і спрэчнасць выніковых лічбаў, немагчыма ўсё ж было пярэчыць відавочнаму: для пераважнай большасці беларусаў (тут дакладней сказаць: населыіікаў Беларусі) Беларусь не ёсць каштоўнасцю ні ў выяве мовы. ні ў выяве гісторыі і культуры, ні ў выяве незалежнасці.
Нарэшце «заглянула сонца і ў наша аконца», і мы ўбачылі тое, нра што, будзем шчырымі, даўно ведалі, але чаму раней, асабліва ў прыцемках адраджэнскага ранку, неяк атрымлівалася не даваць веры.
ІІершыя дні і тыдні пасля рэферэндуму і цяпер ніякавата згадваць. «Нацыяналыіа свядомыя», што тыя совы, якіх дзень заспеў на голай высчіе, адно разгублена лыпалі вачыма і безнадзейна сноўдаліся з месца на месца, не ведаючы, куды падзецца ад невыпоснага святла... He ратавалі ні гарэлка, ні раснуста...
3 адчаю хаваліся ў сябе — там была ноч.
Асабіста мне тады марылася толькі ііра адно — каб як мага хутчэй прамінулі гэтыя нершыя дні, тыдпі, месяцы і «светлая ява» сталася панылай звыкласцю, бо трэба ж было неяк жыць далей, прызвычайвацца да іювых стандартаў, спакваля асвойтваць іншую рэальнасць і пеўпрыкмет стасаваць да яе рэшткі былых ілюзіяў.
Хаця ілюзіяў, здаецца, амаль пе засталося, паколькі мяне не гаіла (як, бадай, многіх) адчайная няпавісць да
тых, хто зыніцыяваў і зладзіў рэферэндум; я і ў адчаі выразна ўсведамляў, што не яны стварылі тую сітуацыю, якую мы мелі, — яны толькі скарысталі яе ў сваіх мэтах (ці — што больш верагодна — яны самі, з усімі сваімі ініцыятывамі, былі «плёпам» гэтай сітуацыі). Але тут рэч не пра тых, хто скарыстаў сітуацыю, а пра тых, каго скарысталі, а найперш нра тых, для каго рэферэндум жорстка і бязлітасна выявіў ды прадэманстраваў, што ў нас ёсць і чаго ў нас пяма.
Беларусаў трохі ёсць, а Беларусі няма — у сэнсе цэласнага жыццядайнага нацыянальнага аргашзма, які б занатрабаваў дзеля свайго развою і бяспекі нацыянальнай дзяржавы.
Няма такой Беларусі і цяпер, але і ў будучым яе не бачна, хаця якраз на «будучыню» шмат хто тады спадзяваўся (спадзяецца і зараз): неўзабаве ўсё неяк пераменіцца, да ўлады дапнуць «нашыя» і мы здабудзем намысную Беларусь... (Калі б «пашыя» маглі пеўзабаве ці хаця б у бліжэйшай нерспектыве займець уладу, то Аляксандр Лукашэпка, з яго не абы-якой палітычнай інтуіцыяй, ужо даўно быў бы «нашым».)
Але калі б нават нейкім цудам нешта ўзяло ды кардынальна перамянілася і «нашыя» прыйшлі да ўлады (як прыйшлі б, так і пайшлі б), то што з гэтага не фармальна, а сутнасна зрушылася б у сітуацыі?
Безумоўна, фармалыіа, вонкава, намінатыўна сёе-тое выдавала б на лепшае ў нашым разумеіші лепшага (трохі нрыпынілася б русіфікацыя школ, вярнулася б гістарычная сімволіка, што-кольвек яшчэ...), аднак і тая дэкларатыўна нацыянальная дзяржава рэалыіа была б сацыяльнай дзяржавай (дзе нелегітымна панавала б ідэалогія сацыяльных дабротаў, гэта значыць ідэалогія «каўбасы» і курсу долара, a не нацыянальнай культуры, мовы, незалежнасці), і ў той, «нашай», дзяржаве «свядомаму беларусу» было б, пэўна, гэтак жа няўтулыіа, як і сёння — а можа, і яшчэ няўтулыіей, — і на вуліцы, і на службе, і сам-насам, бо і тады ён быў бы ва ўнутранай эміграцыі адносна чужароднага яму соцыуму.