Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
5. У сутарэннях усе мы трохі пацукі
Сяргей Дубавец, здаецца, перакананы, што наяўнасць азначэішя «савецкая» ў формуле «беларуская савецкая літаратура» амаль аўтаматычна нішчыць прыметнік «беларуская», а без апошняга «літаратура» там ці не «літаратура» — ужо не істотна.
У адрозненпе ад Сяргея Дубаўца, я хоць і зважаю на дэфармуючы ўплыў азначэння «савецкая», але не лічу яго фаталыіым.
Уласна, менавіта тут мая з Сяргеем Дубаўцом ростань, капцэптуалыіае разыходжанне. Бо ён будуе ідэальную Беларусь, дзе мерай ідэалу ён сам, гэта значыць ягоныя ўяўленні пра ідэал, і з такой меры адпрэчвае ўсё неадпаведнае гэтаму ідэалу (да выключэішя, адлучэння ад Беларусі), а мне бачыцца каштоўнасцю ўся беларуская Беларусь, незалежна ад таго, у якіх ідэалогіях яна нраяўляецца і праяўлялася, хай сабе і непрымалыіых для мяне асабіста. (А ёсць жа яшчэ вялізны мацярык небеларускай Беларусі, аднак ііра яе ролю, стасункі з ёю і адносіны да яе трэба гаварыць асобна.)
Ідэаліст Сяргей Дубавец на дзесяць тысяч вёрстаў бліжэй мпе за камуніста Максіма Танка, але паколькі я не сябе пакладаю ў меру Беларусі, а саму Беларусь, то мне няцяжка зразумець, што для Беларусі і Сяргей Дубавец, і Максім Танк — гэта толькі два дробненькіх фрагменты яе вялікага і шматстайнага цэлага, а ў цэлага няма больш ці менш патрэбных частак, бо без кожнай з іх (без Дубаўца ці Танка) яно само ўжо tie будзе цэлым, адразу ператворыцца ў фрагмент самога сябе. (Часам здаецца, што мы ўсе толькі і робім, што раздзіраем Беларусь як цэлае на фрагменты саміх сябе.)
Тое, што Сяргей Дубавец робіць практычна, надаецца мне надзвычай каштоўным; тое, у якую ідэалогію ён агортвае сваю практыку, падаецца мне згубай для ягоных жа практыкавашіяў. Я не магу ўнікнуць думкі, што ідэалогія Сяргея Дубаўца — гэта вынік так і не нераадоленай рамантыкі падлеткавых гіпотэз пра ідэальную Беларусь. А падлеткавы рамантычны ідэалізм у «дарослым» жыцці альбо згортваецца ў сектанцтва і хаваецца ў катакомбах, альбо, калі збегам «гістарычных» абставіпаў атрымлівае ўладу, разгортваецца ў стыхію нічым не стрыманага валюнтарызму. Паколькі рамантыкі на Беларусі ўлады не атрымалі, то цяпер ім нічога іншага не застаецца, акрамя як ствараць нацыяналыіыя «масонскія ложы», гэта значыць насля службы ў дзяржаўных структурах рэальнай Беларусі на сваіх ііатаемных зборах вымройваць фантастычныя праекты Беларусі ідэ-
альнан, ці хавацца у сутарэшіях і там па драоках з нацыяналыіай рэалыіасці збіраць нейкае надабенства гэтаму ідэалу.
Уласна, «Наша Ніва», як і многія іншыя практыкі Сяргея Дубаўца, па сваіх сутнасных характарыстыках ад пачатку была катакомбным нраектам для тых нацыяналыіых рамантыкаў, што рашуча не прымалі і не збіраліся прымаць рэалыіую Беларусь ні ў якіх яе праявах...
Раз-пораз і я, збіты і знявераны пачварнасцю рэальнай Беларусі, хаваюся ў катакомбах Дубаўца, каб там трохі адхэкацца, загаіцца, падыхаць дыстылятам ідэальнай Айчьшы. Але доўга там не вытрымліваю — у мяне клаўстрафобія. Мне не хапае паветра ў норах, сутарэннях, катакомбах. 3 мяне ніколі не атрымаецца партызан ці падіюльшчык... Я не падпольны чалавек, можа, яшчэ і таму, што да паталагічнага жаху баюся пацукоў, а ў падполлі мы ўсе, як вядома, трохі пацукі.
Я доўга не вытрымліваю ў нары ідэалу і выпаўзаю з яе ў рэальную прастору Беларусі са шчырай надзякай Сяргею Дубаўцу за прытулак і з рамантычнай марай (надыхаўся!), што некалі за беларускасцю ііе трэба будзе нікуды паўзці, што яна будзе ўсюды, як усюды ёсць неба над галавой і зямля пад нагамі.
"Наша Ніва” * БЕЗ НАС
Краіна Беларусь жыве без нас. Без нас будуюцца дамы, дарогі і масты, без нас рухаюцца машыны, цягнікі і лётаюць самалёты, без нас працуюць фабрыкі, заводы, банкі, амбасады і міністэрствы, без нас садзіцца бульба, дзеюцца навуковыя росшукі і бізнесовыя аперацыі. Без нас спартоўцы ладзяць свае спаборніцтвы, турфірмы — вапдроўкі, а філармоніі — канцэрты. Без нас гуляюць вяселлі, спраўляюць хаўтуры, гадуюць і навучаюць дзяцей. Без нас фармуюць знешнюю палітыку, ствараюць тэлепраграмы, трымаюць эканоміку і выбіраюць прэзідэнта...
Краіпа Беларусь жыве без нас. I калі б не некалькі палітычных перадачаў на дзяржаўных радыё і тэлебачанні, то сёшія ўжо мала хто б ведаў (за выняткам нас саміх), што на Беларусі акрамя проста беларусаў ёсць яшчэ нейкія «сапраўдныя» («шчырыя», «свядомыя», «зацятыя», «адданыя» і да т. н.) беларусы, гэта значыць — мы. Бо тыя некалькі «нашых» радыёстанцый за межамі краіны і тыя некалькі «нашых» часопісаў ды газетаў унутры яе працуюць на пас і дзеля нас, а не на Беларусь і не дзеля Беларусі. Тое ж самае можна сказаць пра ўсе нашыя публічныя акцыі (мітыпгі, шэсці, нікеты, перформансы, графіці...). якімі мы ўжо больш як дзесяцігоддзе бавім выключна саміх сябе.
Ува ўсім вышэйсказаным мала прыемнага, але пяма ніякай навіны. Болей за тое, мы лепей за пацеры ведаем, хто ўчыніў нам гэтую непрыемнасць, разасобіўшы нас
Тэкст напісаны да дзссятых угодкаў “Нашай Нівы”.
з беларускім народам: польскі месіянізм (паланізацыя), расейскі імперыялізм (каланізацыя і русіфікацыя), камунізм (саветызацыя), КДБ (ФСБ), Лукашэнка (Крэмль), але найперш і ва ўсе часы разам — сам нацыяналыіа несвядомы (спаланізаваны, скаланізаваны, зрусіфікаваны, засаветызаваны, манкуртызаваны, халонскі, быдлянскі, задраны і задрыпаны) беларускі народ.
Натуралыіа, што з такім народам мы (як толькі «мы» з’явіліся над сярэдзіну васьмідзесятых) пе жадалі мець нічога суіюльнага. Але паколькі зусім без народа абыходзіцца ніяк не выпадае, то нам нічога іншага не заставалася, акрамя як улегчыся ў адраджэнне скампіляванай з размаітых парэшткаў былога вясёлкаваіі Беларусі, дзе, згодна нашых меркаванняў, у нас быў шанец натрапіць на харошы беларускі народ, якому ў асалоду было б і служыць і маліцца...
Фармальна як быццам не ідэя, а цуд, але мепавіта з гэтага цуду і расначаўся наш шлях упрочкі ад тутэйшага народа ў ідэальнае нікуды, бо Адраджэшіе амаль цалкам адмовіла рэалыіай Беларусі ў хоць якой вартасці. Рэч у тым, што за ўвогуле слушным патрабаваннем вяртапня гістарычнай спадчыны, мовы і культурнага досведу прамінулага хавалася жорсткая ідэалагічная капструкцыя, у якую аніякім чынам не маглі быць упісаныя тыя здабыткі і каштоўпасці, па якія абапіралася і якімі трымалася ў сваёй абсалютнай большасці тагачаспае беларускае грамадства, паколькі ўсе ягоныя перамогі, плёны і радасці мелі альбо камуністычнае, альбб скаланізаванае паходжашіе (найчасцей тое і другое злучна). А згодна выпрацаванай у падпольных галовах канцэнцыі, цяпер нрава «чалавекам звацца» мелі адію героі супраціву калашзацыі і ахвяры камуністычнага тэрору.
Дзіўна, але глыбока рэпрэсіўную сутнасць ідэі Адраджэішя, здаецца, пе заўважылі ні яе адэпты, ні яе апаненты. Магчыма таму, што ўся ўвага канцэнтравалася на той яе частцы, якая правамоцна (нрынамсі, з нашага гледзішча) рэпрэсавала вынікі расейскай культурнай і палітычнай экспансіі. Аднак наколькі аб’ектам расейс-
кай экспансіі быў «беларускі народ», то ён і стаўся першай і галоўнай ахвярай адраджэнскіх рэпрэсіяў, якія, дарэчы, амаль і не кранулі таго, у супраціў каму (расейскаму імперыялізму) скіроўваліся па задуме.
Калі быць яшчэ больш радыкалыіым і не палохацца перабольшванняў, то можна нават сказаць, што Адраджэнне (так, як мы яго сфармулявалі і паспрабавалі зрэалізаваць) было своеасаблівым інтэлектуалыіым генацыдам беларускага грамадства, бо яно адмаўляла ў праве на вартасную ацэнку свайго жыцця не толькі сучаснікам наноў паўсталага Адраджэння, але і дзесяткам папярэдніх пакаленняў, якія без супраціву дзвесце год пражывалі свае жыцці пад ярмом усходняга каланізатара. Праўда, у адрознешіе ад ужо памерлых, сучаснікі яшчэ мелі шанец рэабілітавацца. Дзеля гэтага ім трэба было праклясці сваё мінулае жыццё за камуністамі, нрачытаць кніжку Міколы Ермаловіча «Старажытная Беларусь», агораць колькі вершаў Ларысы Геніюш, вывучыць «класічную мову» (альбо перавучыцца на яе з нармальнай беларускай), уступіць у БНФ і падпісацца на газеты «Свабода» ды «Наша Ніва».
Была нара (гадоў дзесяць таму), калі шмат хто з паспалітых беларусаў (ці то з сораму за ганебнае мінулае, ці то з гонару за наноў скампіляваную гісторыю, ці то з крыўды за занядбаную Бацькаўшчыну) ступіў на пакаянны шлях і рушыў да новабудоўляў, дзе мелася паўстаць Ідэальная Беларусь... Рушыў, але далёка не кожны дайшоў нават да рыштавашіяў, а з тых, хто дайшоў — сёння ўжо мала хто там застаўся...
He толькі мы, але ўвесь свет добра ведае, чаму так здарылася: нрычынай таму камуністы, маскоўскае ФСБ, беларускае КДБ, персанальна А. Лукашэнка, ну і, натуралыіа, сам беларускі народ (скаланізаваны, зрусіфікаваны, засаветызаваны і г. д.).
Было б недарэчным адмаўляць хоць якой з гэтых црычынаў у праве па існаванне. Болей за тое, тут пералічаныя далёка не ўсе I таму я хацеў бы дадаць яшч:> адну, якая, з майго гледзішча, мусіла б папярэднічаць
усім астатнім. Прычына гэтая ў тым, што мы думаем не галавой, а сэрцам. А сэрца нам дадзенае зусім не дзеля думашія, а дзеля любові ці нянавісці. Адсіоль канцэпцыя Ідэальнай Беларусі, змацаваная на крыжы любові да свайго краю і нянавісці да тых, хто дратаваў гэты край, ладна пасавала да палымяных публічных нрамоваў (на мітынгах, у вершах, публіцыстычных артыкулах), але анынулася цалкам непрыдатнай для рэалыіага жыцця як такога. Да таго ж у гэтай канцэпцыі, як і кожнай, сфармуляванай на думанні сэрцам, крылася яшчэ адна хіба, а менавіта: яна змушала ўсіх іншых тоесніцца ў агульнай любові і нянавісці з тымі, хто яе зладзіў і занрапанаваў. А ў кожнага з «усіх іншых» сэрца яшчэ балела за нешта сваё: за каханую, і~рошы, уладу, экалогію, Бога, братоў нашых меншых, камупізм, ядравую пагрозу, несмяротнасць, глабалізацыю, перпетуум мобіле... Таму пакрысе і сыходзілі са шляхоў да Ідэалыіай Беларусі тыя, чые сэрцы спачатку адгукнуліся на наш покліч, а потым услухаліся ва ўласнае тухкашіе і зразумелі: ім трэба у іншы бок...
Шкада, што яны нас пакінулі. Але тае бяды. Бо мы засталіся ў самотпай адзіноце не таму, што да пас нехта не дайшоў, а таму, што абсалютная болыпасць жыхароў той дзяржавы, у якой мы тулімся па завуголлі, і ііе збіралася выпраўляцца на намі адкрытую «новую зямлю». (Нават калі б пад кіраўніцтвам А. Лукашэнкі іх заштурхалі да нас дуламі аўтаматаў супрацоўнікі маскоўскага ФСБ суполыіа з супрацоўнікамі беларускага КДБ, то і тады яны ўіютайкі наразбягаліся б адсюль па сваіх утульпых засценках.) Бо тут усё ім было незнаёмае ды нясвойскае. Вакол і паўсюдна нейкія Альгерды, Вітаўты, Сапегі, нейкае ВКЛ, БНР, нейкі СБМ і безліч няўцямнага іншага. Ну добра, да незнаёмага, калі яно не чужое, а тваё, спакваля можна прызвычаіцца. Але як тут жыць без свайго, без таго, што напаўняла сэнсам і значэннем твае будні і нядзелі? Як тут жыць без майскіх і кастрычніцкіх святаў, без трактарпага і аўтамабілыіага заводаў, якія ты колісь збудаваў і на якіх адпрацаваў іадпы