• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    ён персаналізуецца: зданях, пачварах ці досыць нрыстойных эстэтах ды інтэлектуалах (між іншым, у Адама Глобуса нават «смерць — мужчына»).
    Але падобна, што гэтая падзея нас не надта ўсцешыла. За апошнія стагоддзі мы настолькі прызвычаіліся абыходзіцца без мужчыны, так налаўчыліся замяняць ягопую адсутнасць нейкім рамантычным сімулякрам, што гэты эгаістычна-жорсткі, прагматычна-бязлітасны, сексуальна-нахабны тып нас добра-такі напалохаў, бо мы калі і чакалі прышэсця на Беларусь Мужчыны, то пэўна ж ён мроіўся пам зусім іншым. Беларускі мужчына мусіў быць большым прывідам за сам прывід. нечым накшталт ружовай аблачыны ў нагавіцах ад французскага куцюр’е, але з беларускім лэііблам на худым азадку...
    * * *
    А можа, мы «Дамавікамэрон» не ад дзяцей хаваем, a ад саміх сябе, бо баімся даведацца, што не толькі смерць, а і жыццё — мужчына? I гэты мужчына-жыццё зусім не падобны на тыя здані і нрывіды, сярод якіх нам так утульна было нэндзіцца жыццём і да якіх так соладка цяпер сыходзіць у невараць. Сыходзіць усім разам, усёй Беларуссю...
    Пярун нарэшце нрыгнаў хмару да майго гаўбца, але і тут, ужо ля самай зямлі, ён не стамляючыся раз-пораз успорваў яе цела бліскавіцамі маланак... Пачынаўся дождж. Я зачыніў дзверы на гаўбец.
    Сяргей Дубавец У ВАЙНЫ НЯМА АЙЧЫНЫ
    «Пасля ягонага (Максіма Гарэпкага. — ВА.) расстрэлу цэлы псрыяд бсларуская літаратура хавалася на эміграцыі, да выдатных твораў якой наша крытыка толькі падступаецца. Нічога нс вылушчыць з кніг Броўкі, Глсбкі і нават яшчэ блізкіх Мележа і Танка... Там паўсюль ёсць або няпраўда, або метастазы сатанізму. >
    «... беларуская савенкая літаратура — гэта нс раздзел беларускай літаратуры, а раздзел іншае дысцыпліны. Мы мусім нс выбіраць, а зрабіць свой адзіны выбар».
    Сяргей Дубавец
    1.	Цырк на дроце
    Бадай, найбольш значнай і адметнай у старасвецкай беларускай літаратуры была палемічная літаратура. Мы ведаем шмат бліскучых палемістаў той пары, але іх прозвішчы я тут нагадваць не буду, бо далей гаворка іюйдзе пераважна пра Сяргея Дубаўца, і з такога супастаўлення сяго-таго можа ахапіць непатрэбнае хваляваіше.
    Згадкай пра былое я толькі хацеў сказаць, што налемічны тып пісьма здавён вядомы на Беларусі, і ўжо даўно можна было б навучыцца адпаведнаму да яго стаўленню. Калі я чую пра палемічны тэкст, што ў гэтым абзацы аўтар мае рацыю, а ў гэтым яе зусім не мае, то мне робіцца няёмка за «крытыка».
    Палемічны тэкст не можа «мець рацыю» (у сэнсе — быць «правілыіым»): як толькі палемічны тэкст набывае «правільныя» характарыстыкі, то адразу ператвараецца ў нешта іншае — навуковы артыкул, гістарычны дослед, сацыялагічную кампіляцыю, дыдактычную сентэнцыю і г.д.
    У палемічным тэксце могуць (і мусяць) прысутнічаць «правілыіыя» факты, дакладныя лічбы, слушныя меркаваіші, але ўсё гэта слушпае і «правілыіае» альбо ўлучаецца ў «няправільны» алагічны кантэкст, альбо неракульваецца дагары нагамі ў самім сабе, альбо гіпербалізуецца да нейкай вычварнай меры. 1 ніяк інакпі палемічны феіюмен не ўтвараецца, паколькі адзінае месца ягонага паўставання ляжыць у полі наўмыснай або выпадковай памылкі, лагічнай суііярэчнасці, паэтычпай гіпербалізацыі ці якой іншай абсурдыстыкі... Чаму менавіта так? А таму, што ствараецца палемічны тэкст не дзеля высвятлення ісціны (калі нават дзеля гэтага ён ствараецца), а, як і кожпы мастацкі тэкст, дзеля надвышэішя канцэптрацыі адрэналіну ў крыві. Усё астатняе ў палемічным тэксце альбо другаснае, альбо выпадковае...
    Палеміст — гэта блазан на дроце, далёка ўнізе ііад якім стаіць зачараваны патоўп.
    Мне могуць заўважыць, што гэткім несамавітым параўнаннем я прыніжаю слынны жапр і тых шаіюўных людзей, якія ў ім працавалі і працуюць. Рашуча не згодпы. Канцэнтрацыя адрэналіпу ў крыві абы ад чаго не падвышаецца. Каб іншага хананула за сэрца, трэба самому добра папружыцца. Ды і абы-якімі фіглямі-міглямі людзей не завабіш кінуць свае пілыіыя справы і назадзіраць галовы.
    Аднак маё параўнанне палемічнай літаратуры з цыркам на дроце будзе няпоўным і недакладным, калі я не патлумачу, што адрознівае сапраўднага палеміста, якім ёсць Сяргей Дубавец, ад звычайнага цыркавога трукача. Сапраўдны палеміст падчас свайго штукарства забывае, хто ён і дзеля чаго ён, і верыць, што ўсе мы, гэтаксама як ён, павінны хадзіць не па зямлі, а хістацца з нагі на нагу ля нябёсаў.
    I гэта зусім нармалыіа, што ён так верыць. Ненармалыіа атрымліваецца тады, калі нехта з натоўпу дае веры і лезе да яго на дрот.
    На дроце няма месца для дваіх...
    Але апошнія штукарствы Сяргея Дубаўца (і асаблі-
    ва эсэ «Ружовы туман») былі настолькі рызыкоўнымі і з гэтага так напампавалі мяне адрэналінам, што я забыўся на сваю абазнапасць у прыродзе палемічнага жанру і сам кінуўся да дроту. Толькі ііакуль дабёг, амаль увесь адрэналін з мяне вытрасся — ён увогуле не ў сваім месцы не трымаецца, — і я схамянуўся... Аднак назад вяртацца адразу не хацелася (навошта тады бёг?), і я вырашыў: па дрот, патуралыіа, ужо не палезу, але над дротам трохі наскачу.
    2.	Развітанне з Гайдэгерам, Дэрыда, Бум-Бам-Літам, постмадэрнам ды іншымі...
    На жаль, каб весці гаворку далей, мне патрэбная яшчэ адна прэамбула. Рэч у тым, што Сяргей Дубавец, як кожны сапраўдпы палеміст, яшчэ і ідэолаг. Будзе відавочнай памылкай блытаць яго са звычайнымі публіцыстамі, якім усё роўна, з якой нагоды і з кім палемізаваць — абы натоўп задзіраў галовы.
    Сяргей Дубавец як палеміст — блазан, але ён не фігляр. Задзіраіше галоў для яго не ёсць самамэтай. Усе справы і тэксты Сяргея Дубаўца — гэта індывідуалыіы праект Беларусі, які, з-за яго неабсяжнасці, уласнаруч немагчыма рэалізаваць, і таму даводзіцца клікаць на дапамогу, гэта значыць станавіцца ідэолагам.
    ГІры жаданні антысавецкі радыкалізм апошніх тэкстаў Сяргея Дубаўца (стыль яго пісьма «ад прыроды» радыкалісцкі) можна лёгка патлумачыць тым, што сваім з’яўлешіем яны звязаныя з радыёперадачай, якую ёп пачаў весці на a priori аптыкамуністычнай радыёстанцыі «Свабода». Але я пе думаю, што ў выпадку з Сяргеем Дубаўцом кан’юнктура кантэксту адыграла істотную ролю. Сяргей Дубавец сам з сябе — «Свабода». Мне здаецца, што маніфестацыі радыкалыіага антыкамунізму ў Сяргея Дубаўца абумоўленыя не кантэкстам «Свабоды», а куды больш маштабнай падзеяй — вяртаішем камуна-хрысціянства на Беларусь.
    Няма асабліваіі радасці ў тым, што камуна-.хрысці-
    янская контррэфармацыя настала атабарылася на разлогах Айчыны. Але бяда нават не столькі ў самім камуна-хрысціянстве, колькі ў тым, што яно правакуе кас на панылы і бясплённы антыкамунізм, уцягвае нас усіх у багну суііраціву, і ад гэтага, падобна, сёння ўжо няма куды падзецца. Нікому...
    Колькі год назад Аддрэіі Федарэнка надрукаваў налемічны артыкул у «ЛіМе», дзе праз нелінейную апазіцыю «новыя» — «старыя» падзяліў усю літаратуру на хрысціянскую і нехрысціянскую (адпаведна — і ўсіх літаратараў). Бадай, найбольш уразіла, што, згодна Андрэю Федарэнку, хрысціянскія аўтары -гэта тыя, якія друкуюцца ў «ІІолымі», «Маладосці». часткова — «ЛіМе», а нехрысціянскія — у «ЗНО», «Нашай Ніве», «Калосьсях». Ад такога вынаходніцтва канцзнтрацыя адрэналіну ў крыві падскочыла фантастычна. Але калі да мяне началі звяртацца з прапановамі, каб я сам напісаў ці надрукаваў у літаратурна-філасофскім сшытку «ЗНО» тэксты іншых ахвотнікаў да падвышэння канцэнтрацыі адрэналіну, у якіх яны мерыліся давесці паспалітым усё, што думаюць з нагоды інтэлектуалыіага прарыву Андрэя Федарэнкі, то я адказваў прыкладна так: «Хлопцы, навошта нам марнаваць тэкставую прастору і ўласны час? Нас чакае безліч усяго сапраўды вартага нашай увагі. Нам трэба заспеліць палеткі Айчыны інтэлектуальным плёнам сучасііага еўрапейскага мыслення, замапіфеставаць транслагізм, шызарэалізм. Бум-Бам-Літ, разгарнуць эстэтыку і філасофію постмадэрну, без якога Беларусь будзе заставацца на цэлую эпоху адслоненай ад сучаснага інтэлектуалыіага жыцця... Адным словам, час нас кліча жыць наперад, а вы ўздумалі вярнуцца назад да архаікі дзіцячых гулыіяўу «свае» — «чужыя», «хрысціяністы» — «сатаністы».
    Той не такі ўжо і даўні выпадак мне адразу прыгадаўся, калі Сяргей Дубавец пачаў дзяліць не катэгарыяльна, а ідэалагічна, гэта значыць з ііазнакай станоўчасці ці адмоўнасці, усю беларускую культуру на паганскую і хрысціянскую (сімвалам першай ён абраў Курган
    Славы. сімвалам другой Вострую Браму), а затым падступіўся да гэтай справы яшчэ больш рашуча і аб’явіў, што ўся савецкая літаратура пашкоджаная «метастазамі сатанізму» (курсіў мой. ВА.).
    Так Федарэнка як праблема, якая яшчэ некалькі год таму надавалася мпе не вартай увагі, вярнуўся да мяне Дубаўцом у якасці актуалыіай праблемы, бо я неяк вокампіенпа адчуў, што на гэты раз мне ад нрафаішай гульні ў «свае» — «чужыя» ўжо не выкруціцца, не схавацца ад яе ні за Фуко, ні за Бартам, ні за кім яшчэ там...
    He — не вокамгнеііна... Спачатку ад гэтай навіны, ад таго, што Федарэпка вярнуўся да мяне Дубаўцом, я аж рагатнуў, як местачковы Дурань (так у маім мястэчку называюць вар’ятаў). Пагадзіцеся, тут і здароваму на галаву цяжка ўтрымлівацца ад рогату — Федарэнка залічваў у сатаністы аўтараў «Нашай Нівы» (і да іх падобных) і пазначыў за хрысціяністаў «палымянцаў», а Дубавец узяў ды раптам аб’явіў, што ўсё зусім наадварот: гэта «палымянцы» (і да іх падобныя) сатаністы, а «нашаніўцы».самыя што ні ёсць хрысціяністыя.
    Груіітоўная атрымалася дыскусія, і да таго ж вельмі смешная... I вось тады, пасля рогату, я вокамгненна адчуў, што, здаецца, ужо не да смеху. Бо гэта не Федарэнка вярнуўся да мяне Дубауцом, а да ўсіх ііас вярнулася камуна-хрысціянства як рэалыіасць жыцця, у асіюве ідэалогіі якога заўсёды ляжалі два асноўныя прынцыпы: падзелу і размеркаваішя (у першым выпадку — на зямлі, у другім — на нябёсах). Падзелу на «сваіх» і «чужых», размеркавашія — на «каго-куды» і «каму-колькі».
    Як толькі я гэта ўцяміў, дык міжволі, само з сябе ціха вымавілася: бывайце Гайдэгер, Дэрыда, Бум-БамЛіт, постмадэрн... Камуна-хрысціянства зноў пагоніць нас у крыжовыя паходы, на франты, барыкады, параскідае на лясах, катакомбах, пазатыркае намі дзіркі ў падполлі... Вайна!
    A ііа вайне як на вайне. Быццё губляе сваю вясёлкавую размаітасць, зямная куля разломваецца на дзве палавіны, кожная з каторых у тысячу разоў меншая за