• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    Пасля таго выпадку, на іншых сустрэчах пісьменніка Арлова з ягонымі чытачамі, я ўжо лішне не высоўваўся на людзі, сядзеў, як мыша пад венікам. Але можа і дарэмна не высоўваўся, бо калі сядзіш пасцярожана, дык спакваля пачыпаеш заўважаць тое, што за гармідарам ніколі б ііе прыкмеціў. I так накрысе я дазаўважаўся да таго, пра што мушу (менавіта «мушу», бо радасці з гэтага апіякай) сказаць далей. Але паперадзе згадаю яшчэ прэзентацыю кнігі Уладзіміра Арлова для дзяцей «Адкуль наш род», бо на той вечарыне я маўчаў як наймацней, і нават не столькі таму, што ўжо надта бярог свой каршэнь ад жаночых кухталёў, колькі заінтрыгаваііы складам нублікі. У паўшоткай зале амаль не было ні бабулек з дзядкамі, ні іхніх унукаў ды ўнучкаў, для якіх і стваралася гэтая кніга — зала поўнілася рознаўзроставым, але ўвогуле звычайным для «дарослых» вечарынаў народам.
    «Што япы тут робяць?» — дзівіўся я ды з гэтага дзіва ўпотайкі зыркаў па тварах аматараў прыгожага беларускага пісьменства, пакуль неўзабаве не зразумеў: тут адбываецца не сустрэча пісьменніка з чытачамі, a казань нершасвятара да пабожных вернікаў.
    Якая містычна напружаная цішыня панавала ў зале, як аднолькава патхнёна свяціліся вочы прысутных самага рознага веку, як малітоўна варушыліся іхійя вуспы, замацоўваючы словы казані ў памяці! Але найбольш мяне ўразілі тыя моманты, калі Арлоў выказваўся пра нейкую падзею (гістарычную ці сучасную) такім чынам, які абуджаў патрыятычны гонар (альбо патрыятычны гнеў)
    ягоных слухачоў. Тады яны прасветлена-радасна пачыналі пераглядацца паміж сабой (не парушаючы трапяткой цішыні — крый Божа!) і ўзнагароджвалі адзін аднаго ўсмешкамі ціхіх вар’ятаў...
    У адну з такіх хвілінаў ціхага калектыўнага псіхозу мой твар таксама асвятліла ўсмешка ідыёта, бо я раптам зразумеў, чаму гэтыя людзі не выправілі сюды сваіх дзяцей і ўнукаў...
    Яны самі — дзеці. I гэта не для малалеткаў, а для іх Уладзімір Арлоў стварыў нацыяналыіы катэхіз пад назовам «Адкуль наш род», па якому яны будуць жыць, любіць і маліцца за Беларусь.
    Мне зрабілася млосна.
    Яны ўжо не паснеюць вырасці, — скрушна падумаў я, — яны ніколі не вырастуць у дарослых. Гэта вечпыя дзеці Беларусі!
    * * *
    Чалавецтва стварала міфы ў сваім дзяцінным веку — у такую ж пару іх і натуральна чытаць асобнаму чалавеку. Малалетак экзістэнцыйна тоесны гераізаваным версіям жыццяпісаў Еўфрасііші Полацкай, Вітаўта Вялікага, Кастуся Каліноўскага... Message у выглядзе патрыятычна міфалагізаваных счожэтаў ён успрымае як чаканы выклік быцця, на покліч якога яму немагчыма не адгукнуцца. I ёп рушыць у накірунку покліча — але чым болей прыспешвае хаду, тым далей аддаляецца ад мэты...
    Міф — феномен статычнага, нерухомага свету. Таму ўсялякі рух — гэта тое, што аддаляе ад міфа, нават калі ты рухаешся яму насустрач. (Гэтаксама праз рух у сваю пару маладое чалавецтва неракрочыла эру Міфа, каб апынуцца ў эры Тэкста.) Сталеючы ў сваёй хадзе, за дзівосамі новых даляглядаў, малады чалавек нават не заўважае, як іюкліч міфа неўпрыкмет ператвараецца ў ягонае рэха, якое адно зрэдчас падымаецца на паверхшо з глыбіняў падсвядомасці, дзе міфу толькі і ёсць належнае месца.
    Дзіцячыя кніжкі трэба чытаць у дзяцінстве. 1х небяспечна чытаць тады, калі ты прайшоў ладную частку адмерапага табе шляху і натэнцыялу засталага руху ўжо не заўсёды хапае, каб, патрапіўшы ў царства міфаў, зможыцца і выслізнуць з іх вечпа статычных прыцемкаў у рэалыіае, жывое і заўсёды дынамічнае жыццё...
    Праблема сістэмнага заняпаду беларускіх Адраджэнняў (паслядоўна кожпага наступнага на чарзе) знаходзіць сябе яшчэ і ў тым, што беларусы прачытваюць нацыяналыіы міф у дарослых гадах і таму не паспяваюць адтуль вырасці, гэта значыць да веку застаюцца (тыя, што там застаюцца) зперухомленымі ў яго a priori таталыіай нерухомасці. Адсюль дыскурс нацыянальнага міфа, Mee­na якому ў падсвядомасці дарослага чалавека, замацоўваецца для «шчырага» беларуса ў зпачэппях уласна свядомасці, якая ў гэтым выпадку, зразумела, ніякім чыіам не тоесніцца са зпадворкавым дыскурсам наяўнага бытнага.
    Разрыў паміж дыскурсамі міфа і рэалыіасці на азначэнні непераадольны. Гэта павідавоку — але толькі пе для вечных дзяцей Беларусі. Яны і на каліўца не маюць сумневу ў магчымасці перайначашія явы ііад жаданыя формы намысленай уявы. Трэба адно з’адзіночыцца і добра вымагчыся, гэта значыць улегчыся ў штукаванне запрудаў, каб запыніць жывое жыццё ў нерухомую фігуру таго міфа, пра які яны даведаліся з дзіцячых кніжак. Натуралыіа, нічога вартага з гэтай забаўкі дарослых дзяцей ніколі не атрымаецца. Бо імклівая плынь жыцця як размывала, так і надалей будзе размываць усе штучныя запруды ды сплываць удалячынь, а дзецюкам, зацятым на ідэі супраціву жыццю, нічога іншага не застанецца, як запускаць папяровыя караблікі патрыятычных улётак у нерухомыя лужыпы, што пакінула пасля сябе бурапеішая веснавая паводка дзевяпостых гадоў...
    Нядобра ў дарослыя гады чытаць дзіцячыя кніжкі. Але піто рабіць, калі ў нашым дзяцінстве ў нас не было нашых дзіцячых кніжак?
    He ведаю. He ведаю цяпер, не ведаў і тады, калі на нрэзентацыі кпігі Уладзіміра Арлова «Адкуль наш род», уражаны ўласным здумлешіем пра вечных дзяцей Беларусі», ііачаў згадваць сваіх сяброў, прыяцеляў, знаёмцаў, якія таксама толькі ў дарослым веку ўпершыню прачыталі кпіжку аб нацыяналыіым міфе, але надоўга не замарудзіліся ў ягонай нерухомасні, неяк здолелі атрэсці сваё дарослае дзяцінства ў спраты надсвядомасці, каб рушыць далей напярэймы да заўсёдна юрлівага і шматстайнага жыцця.
    На вялікі жаль, мпе ханіла пальцаў на руках, каб пералічыць усіх, хто не запьшіўся настала ў спаконвечнай статыцы рамантычнаіі уявы — і яшчэ пальцаў нават трохі засталося...
    ІІытаецеся, ці быў сярод «пералічаных» Уладзімір Арлоў?
    * * *
    He бывае дакладных адказаў, бываюць толькі актуалыіыя пытанні. Актуалыіыя (ці санраўдныя) пытанні спараджае не цікаўнасць, не натрэба, а трывога (найсапраўдныя — вусціш). Гэтае эсэ запачаткаванае трывожным здумлешіем пра вечных дзяцей Беларусі... Іх няшмат, але яны ёсць усюды: у Мінску і Стоўбцах, Мсціслаўі і Полацку, Гомелі і Вілейцы, Старых Дарогах і Капылі... Яны стаяць у пікетах і ходзяць на мітынгі, ладзяць шэсці і запісваюцца ў сябры ТБМ, малююць на плакатах «Жыве Беларусь» і носяць ля сэрца значкі з «Пагоняй». Яны зусім не падобныя адзін да аднаго, належаць да розных партыяў і рухаў (альбо толькі да саміх сябе і зміфалагізаванай Бацькаўшчыны), жывуць у неабсяжнай разбэрсанасці па ўсёй Беларусі, але ці не ўсім ім аднолькава карціць сустрэцца з Уладзімірам Арловым, каб праз таемства наўпростага з’адзіночанпя, нечым падобнага да таемства святой эўхарыстыі, трохі адужыцца ад ягонай «плоці і крыві» і тым самым здабыць хвіліну ўцялесненай у рэальнасць нацыяналыіай мроі...
    I Уладзімір Арлоў выііраўляецца ў Друцк і Вільню, Ружаны і Плешчаніцы, Бабруйск і Нясвіж... Рухомы, як місіянер, чаканы, як месія (адначасна яго можна параўнаць із гандляром уласнымі кніжкамі Францішкам Скарынай), ён увесь час у дарозе да тых, каго навярнуў у пацыяналыіы міф сваімі казаннямі.
    Што ім рухае? Адказнасць за таго, каго прыручыў (Сэнт-Экзюпэры)? Беларуская справа? Перапоўненыя залы ўдзячных слухачоў? Малітоўны экстаз вернікаў Адраджэння? Прагматычны разлік? Валацужная натура? Усё гэта разам ці нешта іншае?
    He бывае дакладных адказаў, бываюць адно актуалыіыя пытанні. Але нават калі б тут дакладпы адказ быў магчымы, то і ў сваёй дакладнасці ён мяне б зусім не цікавіў. Бо незалежна ад таго, што выпраўляе Уладзіміра Арлова ў бясконцыя вандроўкі па выспах нацыянальнага архіпелага, кожны раз гэта выправа з рухомага жыцця ў нерухомасць міфа, куды настойліва і нецярпліва клічуць свайго чаканка вечныя дзеці Беларусі...
    Дзяцей натуралыіа любіць. Усялякіх і заўсёды. — Грэшны: адзін раз не любіў і нейкі момант нават ненавідзеў. Адбылося roe прыкрас здарэнне напрыканцы не аднойчы ўжо згаданай прэзентацыі, калі ў малітоўнай цішьші залы я здагадаўся пра сумнае — валхвец з ахвяравалыйка ўласным лёсам, які ён кінуў у вечна ненажэрную пашчу молаха Адраджэння, ператварыўся ў ахвяру нацыяналыіых нераросткаў, што нахабна зацуглялі яго жалеззем сваёй любові і веры, каб займець сабе алібі жытва ў свеце міфа, дзе спрэс пануе пежытво.
    Дык што — атрымліваецца, я ўзненавідзеў гэтых, самім творцам створаных адэнтаў беларушчыны за іхшоіо любоў і павагу да свайго стваралыііка? Нейкае дурноцце! Ці адмысловая (а мо і самая звычайная) рэўнасць?
    Бадай што апошняе — рэўнасць. I яшчэ — крыўда. Бо гэта яны, вечныя дзеці Беларусі, адабралі ў мяне майго пісьмешгіка, які з сярэдзіны васьмідзесятых да сярэдзіны дзевяіюстых (і трохі яшчэ пазней) пісаў менавіта
    для мяне, з якім я прамінуў ягоны (як свой) шлях ад гістарычнай белетрыстыкі і панулярызатарскай гістарыяграфіі да вытанчанай эсэістыкі, сучасна актуалыіай прозы ды гэткага ж эстэтычнага вымеру паэзіі. Л потым з’явіліся яны, тыя, каму ўжо не патрэбныя былі ні адмысловая стылістыка, ні складаныя культуралагічныя алюзіі, ні, тым болей, волыіае мыслешіе — даволі было адію граматыкі ў дзесяці параграфах Вячоркі і катэхіза ў дзесяці гераізаваных міфах Арлова.
    Яны неўпрыкмет падраслі і затым выраслі ў сваім мностве — з гэтага мноства іхняя любоў зрабілася эгаістычнай і агрэсіўнай. Цяпер яны ўжо ведаюць, чаго хочуць ведаць, і таму патрабуюць ад свайго Настаўніка не іювага ведання, а толькі легітымізацыі аднойчы ім здабытага.
    Заставайся з намі, трымайся нас, — кажуць яны. — Выяўляйся гэткім самым, як мы, і табе будуць гарантаваны любоў. слава, іюспех. I не слухайся розных акудовічаў, колькі іх там — адзін, два, а нас сціжмы і сціжмы. Ты натрэбны нам, мы патрэбныя табе. Разам мы — трывалішча, на якім паўстане і заквітнее Нацыяналыіы Міф...
    Натуральна адсланіцца ад нядобразычліўца, лагічна забыцца па няўдачу, абачліва размінуцца з дурнем, але як сысці ў ростань ад таго, хто цябе любіць за тваю снраву ды яшчэ сваёй любоўю гарантуе твой нрафесійны поснех і грамадзянскі чын? Дый увогуле, пра якую ростань можа ісці гаворка, калі наперадзе ўсіх нас разам чакае агульная мэта — волыіая і незалежная Беларусь...
    Творчасць — гэта вечны сыход упрочкі ад тых, хто цябе любіць. У гэтым сэнсе творца радыкалыіа сунрацьлеглы палітыку, шлях якога заўсёды наадварот — да тых, хто яго любіць. I рэч тут вось у чым: творца застаецца творцам, пакуль ёп кажа тое, што хоча сказаць сам, налітык застаецца палітыкам. пакуль ён кажа тое, што ад яго хочуць начуць іншыя... ГІоспех і любоў неўпрыкмет ператвараюць пісьменніка ў палітыка, калі ў нісьменніка не атрымліваецца пераадолець цягу любові чытача. Вось чаму я ўзненавідзеў вечных дзяцей Беларусі, якія,