Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
Гук, аформлены ў слове ды пагружаны сэнсам і значэішем рэха, — гэта і ёсць тое, што раней называлася
fT /і р tj
літаратураіі. Аднак у пару татальнай змарнеласці і страты ўсялякіх жыццядайных сэнсаў застаецца актуальным толькі рытмічна арганізаваны гук, што спрабуе прарвацца скрозь шумы фізічпага і тэхналагічнага светаў, каб засведчыць рэхам — чалавек чалавеку яшчэ неяк ёсць. Але каб прабіцца арганізаванаму гуку скрозь усё нарастаючыя шумы і быць пачутым чалавекам (і тым суцешыць яго, што ён не адзіпы. не апошні чалавек), аднаго чалавечага голасу ўжо мала. Патрэбна яшчэ нешта. 1 тут з’яўляецца Тазік...
* * *
Дарэчы, ці чулі вы, што бумбамлітаўцы збіраюцца ў Афрыку? Усур’ёз збіраюцца. Праўда, певядома, як надоўга. (Між іншым, заўважце, у Афрыку, а не па месцах баявой славы гетмана Астрожскага і не па месцах працоўнай славы будаўнікоў Мірскага замка, як гэта зазвычай рабілі і на сёння робяць літаратурныя панярэдкікі бумбамлітаўцаў.)
Я не пытаўся ў слупоў Бум-Бам-Літа, чаму менавіта ў Афрыку, a не, скажам, у Антарктыду? I не буду пытацца, бо не пераканапы, што япы самі гэта ведаюць. А я вось ведаю. Нацягнула бумбамлітаўцаў менавіта ў Афрыку таму, што Афрыка — радзіма тазікаў. I хаця тамтэйшыя тазікі называюцца тамтамамі, этымалагічная пераемнасць відавочная. I там па начатку «та», і тут на пачатку «та». Як відавочная пераемнасць функцыянальная, эстэтычная і сакралыіая.
Але Афрыка не толькі радзіма тазікаў, яна — прарадзіма Бум-Бам-Літа. Гэтую выснову я раблю вось з чаго. Культуралагічную прастору Бум-Бам-Літа арганізуе бумбамістае рэха ад груканпя ў бляшанае дію Тазіка. Але і культуралагічная прастора Афрыкі была арганізаваная рытмагукамі тамтамаў, якія адвеку нагадвалі кракадзілам, джунглям і акіянам, што акрамя іх у сусвеце ёсць яшчэ нехта. А чалавеку (гэта значыць негру, прапрапродку бумбамлітаўца) гэтыя гукі ў ненралазным гушчары джунг.чяў былі тым самым, што еўрапейскай
паганцы Арыядне знакамітая нітка ў лабірынтах цара Мінаса, а еўранейскай хрысціянцы Еўфрасінні — дарога да Іерусалімскага храма.
Таму на заканчэнне сваіх разваі я хачу звярнуцца да беларускіх спонсараў. Дапамажыце, чым можаце, каб бумбамлітаўцы змаглі наведаць сваю (і Тазіка) гістарычную прарадзіму. Самі разумееце, як сэрца па радзімай старонцы баліць.
Разам з тым я звяртаюся і да афрыканскіх спонсараў. Таксама дапамажыце. Вам жа па карысць будзе — гэта я пе так сабе кажу. Рэч у тым, што бумбамлітаўскі Тазік складваецца (тут ніякага падману, на свае вочы бачыў і рукамі мацаў — слова гонару). Натуральна, гэты цуд ііе ёсць чыстым здабыткам канструктыўнай творчасці саміх бумбамлітаўцаў, а хутчэй адлюстроўвае нлён усёй еўрапейскай тэхнакратычнай цывілізацыі, але, тым не менш, калі вы на свае вочы пабачыце і рукамі памацаеце складны Тазік, то потым зможаце вырбляць складныя тамтамы. А складныя тамтамы, не раўнуючы звычайным, зручна пераносіць хоць куды: нават на гару Кіліманджара можна будзе некалькі зацягнуць. I калі там грымнуць, дык і на зорах будзе добра чуваць...
Зміцер Вішнёў ВЕРАШЧАКА 3 ЯЙНАЎ КЛЁНАТАМУСА
Зміцер Вішнёў бачыць вушамі, а вачыма чуе. Я не ведаю, як гэткае магчыма, але калі такі чалавек крэмзае вершы, то найлепей іх разумеюць кажаны, лакатары і глухапямыя. (Дзеля апошніх паэт дадатна бразгаў у бляшаны тазік, пакуль не ўсвядоміў, што грукату ў ягоных вершах і без таго даволі.) Між іншым, абнармаваны чытач таксама можа нешта ўцяміць у «вішнёвых» крэмзах, калі залепіць вушы воскам, а вочы засціць чорнымі акулярамі. Я нра гэта кажу з асабістага досведу, бо нашу чорііыя акуляры блізу трыццаці гадоў і маю вушы, якія амаль нічога не чуюць, акрамя моўчы быццяў ува мне самім... Мяркую, што менавіта з гэтага ў мяне ніколі не было алергіі на семантычна разбалансаваную наэзію Зміцера Вішнёва, паколькі загерметызаваны ва ўласнай самасці заўсёды здолыіы перакуліцца праз выспу знадворкавага свету ў хай сабе і нязвыклую, але тоесную яму герметычнасць шшага...
Мне бадзёра і весела ў размаітым вадаспадзе каляровых словаў, у як бы бязладнай какафоніі пляскастых гукаў, у тэатралыіай буфанадзе гіпертрафаваных жэстаў і ўчынкаў — ва ўсім тым, з чаго сфармаваны творчы дыскурс былога начштаба Бум-Бам-Літа. Падобна, што паэтычнае пісьмо Зміцера Вішнёва неўпрыкмет для яго самога скалькаванае з маўлення немаўляці (дазволім сабе гэты каламбурысты аксюмарон ці аксюмароністы каламбур), якое зважае не на сэнсавыя структуры мовы, а найперш на фанетычныя суладдзі і тоеснасці гукаў гулыіі сам-насам з вялікай моўчай. Такі тып ійсьма нагружае фанетычнае вымярэнне вербалыіага дыскурсу абсалют-
най каштоўнасцю, якой падпарадкаваныя ўсе іншыя вымеры, у тым ліку — намінатыўныя і сэнсавыя. Тут словы і словазлучэнні істотныя ўласнай самасцю, а не тым, што і пра што яны сведчаць. Гэта адмысловая канферэнцыя гукаў, арганізаваная ў агульнае цэлае праз разнастайныя асацыятыўпыя механізмы, але не семантычпага, а фаііетычнага мыслеішя.
Што да сэнсавай семантыкі, то перад намі прыклад таталыіаіі дэканструкцыі ўсіх яе іерархічных структураў. У Зміцера Вішнёва слова пазбаўленае свайго граматычна і лексічна ўнармаванага атачэшія, праз якое яно толькі і набывала функцыю прэзентанта пэўнага сэнсу. Страціўшы іерархічна аргаігізаваную «світу», слова апынулася ў семантычнай адзіноце і цяпер мусіць выступаць пе ад імя нейкага сэнсу, а толькі ад свайго ўласнага фапетычнага імя. Адпак апошняе зусім не азначае, што ў Зміцера Вішнёва за вэрхалістым тарабарствам паскіданых у тэксты лексемаў — спрэс экзістэнцыйны вакуум. Гэта пе так — калі добра ўгледзецца, то пад засенню вадаспада з феерычных хваласпеваў і гіпертрафавапых жэстаў пяцяжка заўважыць увесь снектр інтэлігібельнай і сацыяльнай праблематыкі, натуралыіай для ўсялякага маладога чалавека (ад кахання да палітычнага супраціву і духоўпага бунту). Іншая рэч, што традыцыйная сістэмная мова ўжо пе задавалыіяе Зміцера Вішнёва, верагодна найперш з прычыны ейнай няздольнасці не толькі развязваць гэтыя нраблемы адэкватна занатрабавапням паэтычнага мыслення эіюхі постмадэрну, але хаця б заўважаць іх і актуальна фармуляваць. Адсюль старая мова мусіць быць разбуранай, дэканструяванай, перайначанай незалежна ад таго, ці магчыма будзе на гэтых руінах збудаваць новае і болып даскапалае вербальнае цэлае.
Зрэшты, я не думаю, што не-сістэмнае і фармалыіа алагічнае паэтычнае маўленне Зміцера Вішнёва ёсць плёнам яго тэарэтычных развагаў над праблемамі крызісу традыцыйнай мовы. Зусім верагодна, што ён і ўвогуле пра гэтыя праблемы нічога не ведае, а піша гэтак, як ніша, таму, што мае адмысловую фізіялагічную кан-
стытуцыю, у якой функцыі вачэй і вушэй, далікатна кажучы, трохі пераблытаныя.
Дарэчы, у звязку з нелінейнай паэтыкай Зміцера Вішнёва мяне досыць доўга турбавала, бадай, толькі адно пытанне: яна натуралыіая ягонай творчай экзістэнцыі ці свядома выштукаваная з узгляду на традыцыю негатыўна-канструктывісцкай паэтычнай плыні, так плёшіа распачатай калісьці «дадаістамі». а сёпня паноўна дамінуючай ва ўсёй еўрапейскай літаратуры? I рэч не ў тым, што «свядома выштукаваная» — гэта дрэнна, а «натуральпая» — добра; я не належу да апалагетаў «натуральнасці» і не нагружаю яе спрэс станоўчым значэннем, бо ў свеце, дзе чалавек майструе ўжо нават хмары, няма нічога больш штучнага за «натуралыіае». Але ад адказу на гэтае пытанне залежала, у сістэме якіх каардынатаў будзе карэктным падшукваць месца ягонай паэзіі. I толькі рыхтуючы да друку кнігу «Тамбурны маскіт», я канчаткова ўпэўніўся, што Зміцер Вішнёў стылёва цэласны і арганічны як іманентнаму сюжэту ўласнага бытавання, так і траіісцэндэнтнай фабуле таямнічага кону.
Гэты факт экзістэнцыйнай арганічнасці паэтыкі Зміцера Вішнёва, якой цэласна ахоплепы ўвесь ягоны творчы дыскурс (акрамя вершаў — проза, драматычныя практыкаванні, перформапсы, жывапіс), не ёсць сам з сябе «знакам якасці», але якраз згаданы вышэй момант «напгуральнасці» дае падставы меркаваць, што праз яго паэзію ў нашай літаратуры натуральна адбыўся яшчэ адзін зрух у бок яе збліжанасці з сучасным дыскурсам еўрапейскай вербалыіасці.
Было б скрайне некарэктна звязваць гэты канцэптуалыіы зрух толькі (ці найперіп) з творчасцю аднаго Зміцера Вішнёва. Сярздзіпа дзевяпостых гадоў выявіла цэлую плойму прынамсі не менш таленавітых літаратараў (ладная частка згуртавалася над сцягам Бум-БамЛіта), амаль кожны з якіх патэнцыйна здольны прэтэндаваць ііа ролю знакавай фігуры ў акцыі іюстмадэрновага прарыву скрозь таталыіую аблогу ўжо архаічнай на той час традыцыйнай беларускай . іі гаратуры. Але, з майго
гледзішча, наскрозь эгацэнтрычная кніга Зміцера Вішнёва «Тамбурны маскіт», ва ўсялякім сваім фрагменце скіраваная на высоўванне персоны аўтара наперад усяго і ўсіх, як гэта пі парадаксалыіа, пакуль найлепей прэзентуе агульны дыскурс татальных пераменаў той (гэтай) пары. I якраз пайперш — агульны дыскурс, а ўжо потым — самую сябе і свайго эксцэнтрычнага наратара.
Верагодна, гэткі эфект, бадай нечаканы і для самога паэта, з’явіўся з таго, што Зміцер Вішнёў быў адным з самых актыўных ініцыятараў ды аргапізатараў супольнага постмадэрновага прарыву сярэдзіпы дзевяностых, і тое мінулае, як бы цяпер ён ні намагаўся прыватызаваць уласны плён у агульнай працы, татальна пануе над усімі творчымі іійцыяцыямі паўз эгаістычкую волю самога аўтара. Гэта па-нершае. А па-другое, эфект кнігі як нрэзентанта дыскурсу радыкальных нераменаў стварае яе шматжанравая структура (паэзія, проза, перформансы, дзёшйкавыя запісы, фотаздымкі, малюнкі), з чаго перад памі аб’ёмна паўстае калаж пэўнага эстэтычпага часу на персаналыіым фоне зануранага ў сваё амбітнае «эга» клёкатамуса, што ў адзіноце гатуе сам для сябе верашчаку з размаітых яек, якія ён кагадзе намаляваў на шматку абадрапай шпалеры.
Таму на развітаіше мне нічога іншага не застаецца, акрамя як пажадаць:
— Смачна есці!
Р>3 Е У r lj VI, тг н r V >'
53
Адам Глобус КОЛЬКІ СЛОВАЎ НАЎЗБОЧ «ДАМАВІКАМЗРОНА»
Самая вялікая каштоўнасць, якая ёсць у чалавеку, — гэта тая жывёліна, uno жыве ў ім... Прынамсі, яшчэ жыве.
Раней гэтая жывёліна месцілася наўсцяж усяго чалавека, але тысячагоддзі цывілізацыі неўпрыкмет адсунулі яе ў самы ягопы под, загналі ў сутарэнні чэрава і краёвую плоць. Яшчэ трохі, і ёй не застанецца месца і там, у рэзервацыі краеня.