Разбурыць Парыж
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 298с.
Мінск 2004
Марцін Гайдэгер, вялікі знаўца праблемаў быцця, прасторы і часу, некалі пісаў: «Цяпер пад пагрозай знаходзіцца сама ўкарэненасць (у глебу. — ВА.) сучаснага чалавека». Але бяда прыйшла не адтуль, скуль яе чакаў Гайдэгер, і была яна больш таталыіай, чым прагноз. He
TP ft p iJ X
ўкарэненасць аслабла -аслабла і неўпрыкмет знікла тое, ува што можна ўкарэньвацца: раптам невядома куды падзелася сама нрастора...
[ што мы з гэтага маем? Як з майго гледзішча, то ў сітуацыі адсутнасці прасторы месца зпакам і падзеям культуры засталося адію ў часе. Але культура, якая існуе адно ў часе, ёсць ужо нішто іншае, як спрэс інфармацыя, бо толькі інфармацыя не натрабуе трывалай фіксацыі і нечым анрычонага кантэксту. Усё, што існуе выключна ў часе, можа існаваць адно ў форме інфармацыйнага ііаведамлешія, нават калі гзтае наведамленне разгорнутае да памераў філасофскай сістэмы. 3 чаго вынікае, што цянер, у пару татальнага разгортвання нрасторы, інфармацыя заняла тое месца, якое раней займала культура. Хаця тут неабходна адразу заўважыць, што знакі і падзеі культуры не зпіклі разам са зпікненнем нрасторы — яны засталіся, але засталіся ў якасці сыравіны, падручнага матэрыялу, з якога мас-медыя бясконца прадукуюць інфармацыйныя паведамленні. Таму ўжо не зусім зразумела: раман, музычны твор, карціна цяпер ствараюцца дзеля капкрэтнага чытача, слухача, гледача ці дзеля таго, каб занаўняць інфармацыйны дыскурс. 1 ці не ёсць нешматлікі рэалыіы чытач, глядач, слухач, што бярэ ў рукі раман, прыходзіць на канцэрт альбо мастацкую выставу, па сутнасці той самай «масоўкай», якую збіраюць на сваю нерадачу вядучыя папулярных тэлешоу, каб было каму задаваць пытанні, пляскаць у ладкі і тым ствараць значнаснь інфармацыйнай падзеі?
Наўрад ці я моцна памылюся, калі скажу, што пераважная большасць з таго, што цяпер робіцца ў літаратуры і мастацтве, не проста стаповіцца вядомай толькі праз журналісцкія паведамленні, рэцэнзіі, агляды ды інтэрв’ю, але і існуе для шырокай публікі адно ў тым аб’ёме і ў тых формах, якія гэтаму творчаму наробку прадастаўляюць сродкі масавай інфармацыі.
Пэўна, самы вядомы ў свеце пісьменнік — гэта Салман Рушдзі, а яго «Сатанінскія вершы» — ці не найбольш вядомая кніга, хаця нікому нават да галавы не прыйдзе
лічыць Салмана Рушдзі найвыбітным пісьмепшкам сучаснасці, а ягоцую кнігу — вялікім літаратурным творам. Рэч, зразумела, зусім у іншым: лёс «Сатанінскіх вершаў» і іхняга аўтара адпавядае крытэрыям вялікай інфармацыйнай падзеі. А для інфармацыйнай надзеі зусім не істотна, што наўрад ці хаця б адзін з кожных ста чалавек, добра абазнаных у «ііраблеме Рушдзі», прачытаў ці хацеў бы прачытаць яго «Сатанінскія вершы».
У нас, на Беларусі, цяпер, бадай, самы знаны паэт — Славамір Адамовіч, які быў пакарапы ўладамі за верш «Убей нрезндента» і адсядзеў за яго дзевяць месяцаў у турме. За тэрмін зняволення Славамір Адамовіч улучна з вершам стаўся значнай інфармацыйнай падзеяй, што, аднак, пе адбілася на рэалыіай цікаўнасці да ягонай паэзіі. Зрэшты, як і да самога верша — уласна, для беларускай нублікі было дастаткова адно назвы верша і крымінальнай адказнасці за яго. каб «ацаніць» і твор і паэта.
Аче было б намылкай лічыць, што мастацкі твор можа стацца заўважнай іпфармацыйнай надзеяй адно праз сваю ўблытанасць у налітыку, ідэалогію ці этыку. Адносна нядаўна ў нас узнік літаратурпы рух «Бум-Бам-Літ», але ўжо сёння гэта адзіная літаратурная суполка, хоць трохі вядомая за межамі літарацкага асяродка, хаця, як і ўсе постмадэрністы, бумбамлітаўцы прьшцыпова апалітычныя ў сваёй творчасці. Прычына досыць шырокай вядомасці «Бум-Бам-Літа» ў тым, што тэатралізаваныя выступы, перформансы і іншыя літаратурныя акцыі сяброў гэтага руху аказаліся зручнымі для інфармацыйнай інтэрпрэтацыі, вабпымі ў сваёй кідкасці тэлежурналістам, прыцягалыіымі ў сваёй скандальнасці для рэцэнзараў і крытыкаў.
Напісаць раман у тысячу старонак адно дзеля таго, каб аб ім у некалькі радкоў распавялі праз газету — вось ён, лёс літаратуры ў грамадстве таталыіай інфармацыі. I гэта рэальнасць.
Але з гэтай рэалыіасцю ніяк не жадае пагадзіцца той, хто выхаваны ў досведзе, што культура ііасля жыцця — ёсць найвялікшая каштоўнасць. Наша нязгода
з рэалыіым станам рэчаў цалкам зразумелая. У грамадстве таталыіай інфармацыі суб’ект перастае ідэнтыфікаваць сябе хоць з якім культурным кодам і з гэтага быційна апьшаецца не толькі ў сітуацыі Нідзе, але і ў сітуацыі Ніхто, гэта значыць у сітуацыі анталагічнага вакууму, які даўрад ці можна кампенсаваць адным фактам экзістэнцыйнай нрысутнасці.
Зрэшты, зусім верагодна, што мы — адію з аіюшніх пакаленняў, якому яшчэ патрэбна нагружаць сваё экзістэнцыйпае «Я» анталагічнай семантыкай, што толькі і магчыма праз імператыў культуры. I хаця большасць з нас калі не разумее, то ўжо прадчувае, што культура як надставовае цэлае ўсіх ранейшых цывілізацыяў на вачах маргіналізуецца, распадаецца на фрагменты, лакалыіыя надзеі, прыватныя ініцыятывы, але нават усведамляючы ўсё гэта, мы не жадаем і не можам адбываць быццё інакш, чым адбывалі да гэтага ўсведамлеішя. Што і натуральпа. Чалавеку толькі здаецца, што ёп шукае ісціну, насамрэч ён прагне адно ўтулыіасці. А якая там утульнасць у голай экзістэнцыі, высунутай на скразнякі часу?
Бадай, вось гэтай прагай утулыіасці найперш і абумоўлены наш супраціў сітуацыі татальнага Нідзе і Ніхто, якую стварыў выбух камунікацый. Прадчуваючы, што культура як цэлае ўжо не можа быць нашым гарантам у захаванні за намі месца ў прасторы быцця, мы, кожны ііа свой капыл, спрабуем уладкавацца на яе ацалелых фрагментах. Адзін са спосабаў такога ўладкавання яшчэ напярэдадні інфармацыйпага нашэсця сфармуляваў Герман Гесэ, калі ў рамане «Гулыія шкляных перлаў» высунуў ідэю Касталіі, замкнутай на самой сабе Правінцыі, дзе духоўныя эліты хаваюцца ад «эпохі фельетонаў».
Гады два таму ўжо згаданы вышэй польскі культуролаг Кшыштаф Чыжзўскі на канферэнцыі ў Менску перафармуляваў ідэю Гесэ, прапанаваўшы замест утапічнай Правінцыі ствараць у кожнай краіне скіты для духоўных элітаў, а пасля злучыць іх між сабой у нейкую інтэлектуалыіую гіперсістэму. Магчыма, гэта і слушная думка, хаця ці не з’яўляюцца ўжо сёння такімі скітамі
універсітэцкія асяродкі, літаратурна-культуралагічныя выданні і суполкі, містычныя секты, як і безліч іншых аб’яднапняў па грунце традыцыйных культурных каштоўнасцяў?
Няцяжка зразумець, што ў адсутнасці культуры як цэлага ўсе нашыя спробы выгарадзіць сабе ў інфарматыўным дыскурсе лапік аўтэнтыкі, традыцыі, класікі становяцца эфектыўнымі адно ііраз мэтанакіраваныя высілкі. Гэта значыць, што кожная наша лучнасць з традыцыйнымі культурнымі каштоўнасцямі ёсць штучнай у тым сэнсе, што яна арганізаваная праз супраціў пануючай, спрэс інфармацыйнай рэалыіасці.
Адным з найбольш цікавых выпадкаў штучнага (зіюў жа ў сэнсе не-натуралыіага ходу цывілізаваных падзеяў) супраціву мне падаецца тое, што раней мы называлі нацыянальным Адраджэнпем.
Згодна з традыцыйнай схемай развіцця гістарычных падзеяў, наша жаданне адрадзіць нацыянальную культуру ва ўсіх яе значэшіях, каб на гэтым іюдзе стварыць нацыяналыіую дзяржаву, было і лагічным, і натуральным, і ясным у стратэгіі рэалізацыі... Вызваліўшыся ад расейскага каланіяльнага іга, трэба ачысціць свядомасць паспалітых ад рэшткаў каланіялыіай спадчыны і на калектыўным «табула раза» вытлумачыць беларускімі словамі сэнс беларускай ідэі. Якім жа было нашае здзіўлепне, калі амаль нічога з пазначанага ў мэтах не атрымалася здзейсніць. Цяпер беларускія палітолагі, аналітыкі, культуролагі шукаюць прычыны наразы беларускай ідэі ў кволай нацыянальнай свядомасці народа, у скрытай інтэрвенцыйнай палітыцы Расіі, у стратэгічных праліках палітыкаў і да таго падобным...
Усё гэта так, і ўсе нашыя тэарэтыкі сапраўды маюць рацыю, але, як мне здаецца, сутнасная прычына паразы нацыяналыіага руху палягае ў іншым, а менавіта ў тым, аб чым тут казалася вышэй. Момант рэалізацыі праекта нацыяналыіага Адраджэння прыпаў на пару выбуху камунікацый, пасля якога вядзе рэй ужо не падзея культуры, а інфармацыйная надзея. Перака-
наць сёння беларускае грамадства — якое ўжо амаль цалкам знаходзіць сябе ў інфармацыйным дыскурсе, — забыцца на рэалыіую пару ісііаваішя і ўлегчыся ў адбудову бастыёнаў нацыяналыіай культуры, гэта тое самае, што пераканаць грамадства ў пеабходнасці будаўніцтва старажытных замкаў дзеля наспяховай абароны ад нашэсця чужынцаў.
Менавіта з таго, што нацыянальную культуру сёішя трэба адваёўваць не ў расейскіх ці якіх там іншых заваёўнікаў, а яе трэба адваёўваць у самога часу, які ўжо не прадугледжвае існавання культуры ўвогуле, ідэя нацыянальнага Адраджэішя не спарадзіла шырокі пародны рух і пасля кароткага перыяду адноснай актыўнасці згарнулася да памераў таго, што можна назваць беларускай версіяй гесэўскай Правінцыі Касталія.
Сёння беларускасць, беларуская мова, гісторыя, культура ў цэлым — гэта не прастора жыццядзейнасці грамадства, а прытулак для інтэлектуалаў, духоўнай эліты, для ўсіх тых, каму няўтулыіа без апранахі культуры. У звязку з апошнім цікава адзначыць, што сярод тых, хто сёння актыўна і апантана працуе ў нацыяналыіай культуры на карысць беларушчыны, зусім няшмат этнічна чыстых беларусаў. Гэты факт можпа трактаваць парознаму, але як з майго меркавання, то ён найперш сведчыць аб тым, што да беларускай ідэі далучаюцца не столькі з-за этнічнай ідэнтычнасці, колькі дзеля таго, каб быць улучаным у рэалыіыя справы рэалыіай культуры. А калі выславіцца менш далікатна, то трэба прама сказаць, што ў беларускую культурную ІІравінцыю ўцякаюць адусюль ііе столькі дзеля яе самой, колькі дзеля таго, каб тут схавацца ад сітуацыі татальнага Нідзе і Ніхто, бо раскіданы выбухам камунікацый па ўсім свеце чалавек сёння анталагічна можа сабрацца ў адно цэлае толькі ў дыскурсе ідэнтыфікацыі сябе з тым ці іншым культурным кодам... I нікога з гэтых уцекачоў асабліва ііе турбуе, што як да эпохі камунікатыўна адкрытай прасторы, замкнутая сама ў сабе Беларуская Касталія ёсць утварэннем штучным, іспуючым насуперак рэальнаму
часу і таму з нябачнай, прынамсі пакуль, уцямнай перспектывай...
Зрэшты, у сэнсе нерспектывы мы мала чым адрозніваемся ад іншых. Беларусь сёння — гэта Францыя заўтра. Калі культура як цэлае перастае быць падставовым апірышчам быцця, то ўсіх нас чакае аднолькавы лёс. I, магчыма, адзінае, што нас неўзабаве будзе адрозніваць адзін ад аднаго, гэта колькасць волі да суііраціву сітуацыі Нідзе і Ніхто.