• Газеты, часопісы і г.д.
  • Разбурыць Парыж  Валянцін Акудовіч

    Разбурыць Парыж

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 298с.
    Мінск 2004
    62.1 МБ
    Чаму спеласць інтэлекту апазнаецца нраз веданпе Рыльке і Вітгенштайна, a ііе нраз веданне спрадвечных песень і показак свайго народа? Хаця няцяжка здагадацца, што спеўны досвед вясковай бабулькі не менш каштоўны для прасветы сутвы быцця, чым кафедралыіы досвед прафесара...
    Чаму веліч нацыі вызначаецца памерамі народаў, апалоненых яе войскамі і яе культурай, а не здолыіасцю нраз стагоддзі трымаць чужынны налон, упарта чакаючы пары свайго выбаўлешія? Хаця ўжо дзве тысячы гадоў мы жывем у цывілізацыі Хрыста, які агалосіў цярпеіше і пакору сярод вышэйшых каштоўнасцяў чалавека...
    Падобных «чаму», як грушаў з дзічкі, можна патрэсці безліч, але нават згаданыя тут у апазіцыі «вада». «дрэвы», «рэалыіая культура», «цярпеіше» і «пакора», калі з іх выбудаваць адпаведную сістэму каштоўнасцяў, явяць свету (і нам самім) Беларусь як адну з самых заможных краінаў Еўропы, а беларусаў — як вялікую еўрапейскую нацыю...
    Дык у чым праблема?
    Ды ў тым, што нават калі мы праробім гэтую працу і змайструем тоесную сваім багаццям сістэму ацэнак, то ані свет, ані мы самі — ніхто ііе заўважыць іп нашай велічы. ні нашай раскошы...
    Ніхто (і мы самі) не ўбачыць нас, бо тая карэкцыя зроку, што стагоддзямі фармавала каштоўнасную перо
    пектыву бачання еўрапейскага чалавека, якраз і адбывалася праз высячэнне на паперу лясоў, атручванне мануфактурамі рэкаў, штукаванне спекулятыўных абстракцыяў, зваяванпе плямёнаў і народаў... I Іраз усё тое, чаго ў нас амаль не было і што ў нас, лічы, не рабілася.
    Таму натуралыіа, што сонца гэтак скарэктаваных каштоўнасцяў запыпілася не над намі, а над Парыжам, a мы аныпуліся ў яго глыбокім цешо, дзе марудна сноўдаемся з вечна задранымі да асвечанай гары бародамі, спатыкаемся на кожным кроку і паныла нэпдзім: калі гэта «загляне ссшца ў наша ваконца»?
    — Дык пяўжо пам да скону зябнуць у гэтым золкім сутопні, няўжо адсюль пяма ніякага выйсця на яспы белы свет? — неяк рашуча запытаўся я сам у сябе.
    I сам сабе рашуча адказаў:
    — Няма!
    — Але ж нешта трэба рабіць.
    — Трэба, — пагадзіўся я сам з сабою.
    — А што трэба?..
    I тут раптам вымавілася, як выдыхнулася:
    — Разбурыць Парыж.
    ...'Гады я адразу і вырашыў, што мушу спехам напісаць эсэ з адпаведнай назвай, каб разгарнуць сваю эўрыстыку ў шыхты лагічна сашчэпленых сілагізмаў і тым самым давесці ўсім занураным у паныласць беларусам, што ў нас няма альтэрнатывы: альбо мы разбурым Парыж, альбо Парыж у рэшце рэшт сваім цяжкім ценем спляжыць нас — дашчэнту.
    Дарэчы, я люблю Парыж, але... Але Беларусь я люблю болей. I таму калі пытанне паўстала рубам — каму знікнуць, а каму быць заставацца, то я, натуралыіа, выбраў Беларусь.
    Мэта была вызпачаная, са сродкамі таксама асаблівых нраблемаў не прадбачылася: мы маем адно з самых моцных войскаў у Еўропе, а калі ўлічыць, што наш вялікі саюзнік заўсёды гатовы ваявапь дзе заўгодна і з кім заўгодна (да таго ж ён кагадзе набыў у Чачні мадэрповы
    досвед бурэння гарадоў), то, ясная рэч, Парыжу ўжо нядоўга заставалася зіхацець у промнях нахабна запыненага ім сонца.
    Я нават ведаў, што мы зробім перадусім, як толькі руіны ІІарыжа хоць трохі астынуць... Найнерш мы сфармуем калону трактараў «Беларусь» з прычэпамі, насынем у прычэпы бульбы і выправім калону да Парыжа, каб засадзіць Елісейскія палі беларускай бульбай. Было ў мяне і шмат іншых цікавых подумак, якія я збіраўся выкласці ў тым эсэ, што мусіла панярэднічаць рэалыіым дзеям. Але не выклаў, і эсэ не паспеў нанісаць, бо якраз над той момант даведаўся ад свайго знаёмца, алжырскага габрая па прозвішчу Дэрыда, што Парыж, вохці мне, ужо даўно разбураны і цяпер усе французскія ностмадэрністы займаюцца дэканструкцыяй ягоных руінаў.
    Вядома, габраі разумныя і дасведчаныя людзі, але вядома і тое, што цалкам даваць ім веры ніколі нельга. Таму я далікатна справіўся яшчэ ў іншых вядомых мне французаў (Льётара, Барта, Дэлёза...) наконт лёсу Парыжа, і ўсе яны запэўнілі, што хоць Дэрыда і габрай, аднак гэтым разам ён сказаў самую што ні ёсць чысцюткую ііраўду, і таму нам няма ніякай патрэбы скідваць на Парыж расейскія бомбы і садзіць па Елісейскіх палях беларускую бульбу.
    Неўзабавс я трымаў у руках кнігу Льётара «Перапісаць сучаснасць», у якой ёп якраз і раснавядаў пра гісторыю бурэння ІІарыжа і пра таго, хто гэткае змог прарабіць без грукату і пылу, а менавіта — нра Постмадэрн.
    Сёішя пра збаўцу беларусаў ад прыгнёту Вялікага еўрапейскага наратыву (сталіцай якога і быў Парыж) усе хоць нешта ды чулі. Але раўнуючы з тым, што зрабіў Постмадэрн дзсля нашай шматпакутнай бацькаўшчыны, якая да гэтага гібела, упляжапая ў глебу цяжкім ценем Парыжа (а цянер пакрысе вынростваецца пад лагодным сонейкам, што вісіць прама над намі), мы ведаем да прыкрага мала, і да таго ж нашае ведашіе цьмянае, як замурзанае дымам шкло. нраз якое дзеці спрабуюць глядзець на сонца. Таму я, вызвалены ад абавязку агітаваць бела-
    русаў за інтэрвенцыю Еўропы, вырашыў скарыстаць лішак часу на ўслаўлсшіе героя, дзякуючы якому, мабыць, упершыпю ў гісторыі людства быў дасягнуты парытэт паміж авечкамі і ваўкамі: першыя засталіся цэлымі, а другія прынамсі не надта галодпымі...
    Маё крэмзанне паперы не падаецца мне марным яшчэ і таму, што нават тутэйшыя (і аддапыя!) заўзятары постмадэрну досыць часта блытаюць яго з кімсьці іншым ці надаюць яму якасці, якіх ён не мае. А гэта нам, постмадэрністым, пе да гонару. Дык не лялуйся, сказаў я сам сабе, і кінь колькі жменяў святла на ўсё яшчэ скутыя каланіяльнай цемрай розумы...
    Вось хаця б, на пачатак. наступны нрыклад: постмадэрп у нас чамусьці ўпарта залічваіоць да авангарду. Але гэта непамыснасць... Авангард усім цяжарам свайго вектара кінуты наперад: авангард — авантурны ар’ергард ідэалагемы прагрэсу (як у мастацтве, так і ў светабачаіші наогул), а постмадэрн (калі карыстацца катэгорыямі не ягонага вымеру — а ў абычаёвых гаворках адно такімі мы і карыстаемся) спрэс «рэгрэсіўны». Уласна, іюстмадэрн рэгрэсіўны a priori, ён і паўстаў з усведамлення, што прагрэсіўныя тэндэпцыі, вектарна скіраваныя «ўперад», на разгортванне новых (метафізічных, эстэтычных, этычных...) прастораў, болей немагчымыя, калі, натуралыіа, не заплюшчваць вочы на яўлепы досведам XX стагоддзя скрай інтэлігібелыіага патэнцыялу чалавека.
    Разам з тым было б недарэчна бачыць у нашым героі антытэзу авапгарду, хаця адноіі з галоўных стратэгіяў постмадэрну і з’яўляецца дэканструкцыя, гэта значыць тое, што дэмантуе сучаснасць як бы ў накірунку мінуласці. Аднак постмадэрн не ёсць антытэзай авангарду (як і мадэрну ўвогуле), бо на постмадэрне лінейна-паслядоўная сістэма вымярэшія скончылася па той простай прычыне, што якраз у гэты момант час раптам спатыкнуўся ды знерухомеў... 3 чаго атрымаўся несусветпы вэрхал, паколькі ўсё, што ранеіі на ім надзейна палягала,
    скранулася са сваіх месцаў, пападала і пераблыталася. Каб хоць трохі разгрэсці гэты тэктанічны сметнік, замест часу (і ў ролі ілюзіі часу) падхапілася дзеіць дэканструкцыя, якая цяпер фармуе рэалыіасць не ііраз будучае, сучаснае ці мінулае, а праз дэмантаж збуцвелых руінаў быцця і спантанную гульню ахвочых з фрагмептамі паўсюдна разбэрсанага буцвення.
    Паводле папярэдняга як быццам выглядае, што іюстмадэрн — гэта спрэс бурэнне і ніштажэнне... Так, бурэнне, але не спрэс, а толькі стасоўна універсалісцкіх сімулякраў. А што як да сітуацыі дыскурсіўных нрактыкаў — дык ні ў якім разе і нават зусім наадварот. Постмадэрн — гэта спроба стварэння з розных лінейна-плоскасных канструкцыяў (захаваных ад здэвальваванага трохмернага свету з цэнтрапалеглай дамінаптай у сярэдзіне) нелінейных кампазіцыяў як натэнцыйна болып багатых для адбывапня гульні ў быццё.
    Той, хто надзяляе постмадэрн функцыямі татальнага анігілятара, зазвычай тоесніць яго і з апакаліптычным дэгуманізатарам — што таксама непамыснасць. Гэта мадэрн (улучна з авангардам) быў «антычалавечай» з’явай, прынамсі, у тым сэнсе, што праз розныя «прагрэсіўныя ідэі» імкнуўся мадэрнізаваць чалавека насуперак яго ўласнай натрэбе. Здаецца, мадэрн заняпаў, так і не паспеўшы зразумець, што ў чалавека няма іншай «ідэі», акрамя як абсалютна бесперспектььўна быць заўсёды аднолькава чалавекам і адполькава заставацца сам-насам у сітуацыі наўзбоч альбо пасля ўсяго, што хоць калі адбывалася з ім раней ці адбываецца цяпер.
    Постмадэрн — гэта сум на тэму вяртаішя туды, дзе ўсё ўжо ёсць як сітуацыя пасля: пасля гісторыі, культуры, рэлігіі, ідэалогіі, чалавека... пасля ўсяго, што адбылося.
    Аднак ва ўсялякую пару адбывання чалавекам быцця заўсёды нешта адбывалася ў сваім канцавым значэнні, адбывалася як завершвалася. Між тым ніхто і ніколі раней не фармуляваў як быццам такое ж самае «пасля» ў зна-
    чэннях, тоесных постмадэрну. Прычына тут, бадай, у тым, што раней кожная сітуацыя «пасля» таго, што адбылося, мела свой антонім, які паралелыіа і адначасна фармуляваў гэтую сітуацыю як сітуацыю «перад» тым, што адбудзецца (адзшае выключэнне — апакаліпсіс, праўда,	і
    ў выпадку з апакалінсісам мы маем хутчэіі сітуацыю таталыіага «канца», a не сітуацыю «пасля канца»). У гэтым прышіыповая розніца паміж усімі ранейшымі «насля» і «пасля» іюстмадэрновай пары.
    Але чаму менавіта цяпер сфармавалася і нават сярод аптымістых наўсцяж запанавала разуменне, што ўсё ўжо «пасля» і нічога «перад», што ўсё ўжо было і нічога больш не будзе, хаця жыццё доўжыцца, яно як ніколі раней насычанае ідэямі. падзеямі, праектамі, катастрофамі?
    Верагодпа, адказаў на гэтае запытанне шмат, але я ведаю толькі адзіп з іх...
    Час — гэта Вялікая Ідэалагема (а пе мера злічэння дынамікі бытнага ці нешта яшчэ). Цягам апошняй эры ў гэтай Вялікай Ідэалагеме дамінуючай была канцэпцыя руху наперад, іншымі словамі — прагрэсу, што абапіралася па двухскладовую структуру часу, якую фармавалі ідэалогія і храналогія.
    Ідэалогія — гэта пераважпа «перад» (скажам, «светлым будучым»), хаця фармалыіа вектар спадзяванняў мог быць завернуты і ў адваротным кірунку («залаты век»). Храналогія — гэта пераважна «пасля»; гэта рахункаванне мэтавых спадзяванняў у ідэалагічна адсарбавапых лічбах, фактах і падзеях.
    3 якога боку пі надступіся, але потым усё роўна давядзецца пагадзіцца, што ва ўсю «гістарычную» пару бытнавання чалавека час найнерш прыдаваўся ў якасці інструмента Ідэалогіі (урэшце, спачатку ён і быў паклікапы аб’явіцца выключна з ідэалагічных патрэбаў, а непасрэдна храналагічную ролю прыдбаў сабе потым, значна ііазпей). Але ў XX стагоддзі Ідэалогія натраніла ў сітуа-