Рэха даўняга часу
Зянон Пазьняк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1985
ЗЯНОН ПАЗНЯК
РЭХА ДАЎНЯГА ЧАСУ
РЭХА ДАЎНЯГА ЧАСУ
ЗЯНОН ПАЗНЯК
РЭХА ДАЎНЯГА ЧАСУ
КНІГА ДЛЯ ВУЧНЯЎ
мінск «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1985
ББК 85.11
П12
Рэцэязенты:
кандыдат архітэктуры Т. В. Габрусь
доктар гістарычных навук Г. В. Штыхаў
Фота аўтара
4802010000— 088 П 151—85
303(05)—85
© Выдавецтва «Народная асвета», 1985.
...У гудзе машын, тралейбусаў, вулічнай гамане трэба ўмець чуйна слухаць, каб пераканацца, што тут, у старым горадзе, прыгожым сваёй непаўторнасцю, у голлі квітнеючых ліп шуміць ветрык, шапочуць таполі і вязы, а жоўтае лісце асенніх бяроз бязгучна спадае на дол. Тут, як і ўсюды, плывуць воблакі ў бяздонным небе, грае музыка вечнасці, гучыць мудрая песня прыроды. А калі яшчэ больш засяродзішся — пачуеш мелодыю даўніх муроў! У гэтым нам шмат дапамогуць дапытлівасць, жаданне і веды.
Пачнём наш шлях раніцай, калі толькі ўзыходзіць летняе сонца і абуджаецца стары горад. Пойдзем па вуліцах і завулках, паходзім па Замчышчы, плошчах і старадаўніх дварах, пакуль не патухне чырвонае неба за былой Нямігай і не запаляцца першыя зоркі.
Гісторыя — аб'ектыўны вопыт і калектыўная памяць нацыі. Як асобны чалавек без памяці аб сваім пражытым жыцці, аб сваім учарашнім дні не можа паўнацзнна існаваць сацыяльна і культурна ў грамадстве, не можа назапашваць вопыт, духоўна развівацца, так і народ без гісторыі губляе сваю культурную, а ўрэшце і сацыяльную перспектыву. Пашана да спадчыны народа ёсць маральная якасць, выпрацаваная развіццём культуры чалавецтва. Таму веданне гісторыі сваёй Бацькаўшчыны абавязкова для кожнага.
Наша сучаснасць ёсць развіццё нашай гісторыі. I чым глыбей мы будзем вывучаць і ведаць былое, тым лепш здолеем ацаніць каштоўнасці сучаснага, тым багацей зможам развіваць сваю творчасць і культуру.
Мінск — горад малады і адначасна вельмі стары. Хаця яму больш за 900 гадоў, але раней ён ніколі не быў сталіцай і нават вялікім горадам, такім, скажам, як Полацк, Магілёў, Гродна, Віцебск. Дарэчы, da XIX ст., а таксама ў 1920—1930 гг. наш горад ад самага заснавання ў XI ст. называўся Менскам (Меньскам). 3 1919 г. Мінск — сталіца БССР. К пачатку 40-х гг. насельніцтва Мінска павялічылася больш чым у два разы. Перад вайной у горадзе было каля 240 тысяч жыхароў, а ў 1944 г., адразу пасля вызвалення,— не больш за 50 тысяч; цяпер тут жыве звы.ш паўтара мільёна чалавек.
Мінск быў моцна разбураны вайной. Шпаркі пасляваенны рост і разбудова горада стварылі шмат у каго ўяўленне аб яго маладосці, аб адсутнасці ў ім гістарычнай спадчыны. На самай cnpa.ee гэта не так, гэта памылка, еыкліканая шэрагам прычын. Папершае, пасляваенным абнаўленнем насельніцтва Мінска, большасць якога кепска арыентуецца ў гісторыі і традыцыях горада; na-другое, занядбаннем, у якім знаходзілася гістарычная забудоеа, ацалелая пасля еайны; нарэшце, na-трэцяе, не зусім уеажліеымі адносінамі да горадабудаўнічай спадчыны, што прыеяло да страты значнай часткі гістарычнай забудовы і некаторых
помнікаў гісторыі і культуры. I ўсё ж гістарычны цэнтр старога Мінска, асобныя яго вуліцы, даўнія прадмесці і іншыя гістарычныя мясціны захаваліся.
Па сённяшні дзень існуюць у цэнтры старога горада муры старажытных кляштараў і даўніх святынь, здранцвела вісяць літыя званы на вежах, ацалелых у часы ліхалеццяў, і голас стагоддзяў знямеў у іх горлах. Крані — загудуць. Ды ці толькі званы! Дакранёмся да камянёў, да чырвоных цаглін і ўявім, што трыста гадоў назад, гэтак жа як мы сёння, іх гладзілі рукі безыменнага мінскага майстра. Прыгледзімся — вось ён пакінуў знак ад кельмы, а вось і адбіткі пальцаў таго чалавека скамянелі ў абпаленай гліне.
У старажытнасці мастацтва развівалася ў рэлігійнай форме. Даўней нават само мысленне чалавека было рэлігійным. Але мы павінны ведаць, што помнікі гісторыі і культуры — гмахі цэркваў і касцёлаў, дамы гараджан і нават брук на вуліцах — усё гэта зроблена рукамі, розумам і талентам нашага народа. Гэта галоўны крытэрый, па якому мы вызначаем і цэнім культурную спадчыну.
Вядома, напрыклад, што езуіты, якія ў другой палове XVI ст. прыехалі ў Беларусь з Польшчы, непрыхільна ставіліся да беларускай мовы і адыгралі згубную ролю ў развіцці нашай старажытнай народнай культуры, бо праводзілі палітыку польскай экспансіі на беларускіх землях і паланізацыю насельніцтва. Але мы захоўваем і нават рэстаўрыруем будынкі, якія належалі калісьці езуіцкаму ордэну. Чаму мы гэта робім? Ды ўсё па той жа прычыне. Мы не блытаем архітэктуру, створаную, асэнсаваную і збудаваную народам, з ідэалогіяй яе часовых уласнікаў. Калі ж зірнуць глыбей, то і пабудаван^, ўся старадаўняя архітэктура фактычна на народныя сродкі. Бо адкуль жа мелі ў той час грошы багатыя фундатары, як не з працы народа? Таму помнікі дойлідства — гэта не толькі наш культурны скарб, але і матэрыяльны нацыянальны фонд. Мы павінны яго шанаваць, берагчы і ахоўваць ад разбурэння.
Веданне, захаванне і вывучэнне горадабудаўнічай спадчыны— гэта толькі ігершы этап яе аховы. Важна правільна вызначыць яе месца ў сацыяльна-культурнай структуры цяперашняга горада, знайсці адпаведнае прыстасаванне, тактоўна ўключыць у сучаснае жыццё, аднавіць страчанае, рэстаўрыраваць, абазначыць функцыі і перспектывы існавання. Толькі тады. горад зможа жыць як гістарычны арганізм, засведчыць сваё бесперапыннае горадабудаўнічае культурнае развіццё, якое ў Мінска своеасаблівае, багатае і змястоўцае.
МІНСКІЯ ЛЁХІ
Плошча Свабоды. Тэрыторыя, дзе стаяла ратуша.
У ліпені 1978 г. на паўночназаходнім рагу сквера, што на Цэнтральнай плошчы, за высокім шчытавым плотам, якім загарадзілі ўчастак газона, чутны былі скрыгат рыдлёвак і нягучныя галасы. Гэта археолагі Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР рабілі археалагічныя раскопкі.
У 1605—1615 гг. на гэтым месцы быў вымураваны дамініканскі кляштар з касцёлам. 3 1926 г. дамініканскі касцёл знаходзіўся пад аховай дзяржавы, у вайну быў значна разбураны, зараз не існуе. Аднак засталіся пад зямлёй яго падмуркі і сутарэнні, якія маюць вялікую цікавасць для гісторыі беларускай архітэктуры і рэстаўрацыі.
У пасляваенны час, калі кляштар існаваў у руінах, пра яго лёхі ведалі, відаць, усе дзеці з Верхняга горада. Многія з іх лазілі туды не раз. Але вось прайсці да канца ніхто не адважваўся. Ураджэнка Мінска М. В. Аляб’ева, якая пражыла ўсю вайну ў Верхнім горадзе па вуліцы Герцэна, успамінае: «Мне тады чатырнац-
цаць гадоў было, хадзілі гуляць у жоўты касцёл, што на Крстрычніцкай; ён пасля вайны руінай стаяў. Там з сутарэнняў пад зямлю ішоў ход да бернардынскага касцёла. Бывала, запалім свечкі, спусцімся, пройдзем крыху і назад вяртаемся, баімся».
Апавяданні мінчан пра падземныя хады дазволілі ў пэўнай ступені скарэкціраваць даследаванні. Адкрыць хоць адзін старажытны тунель стала адной з нашых мэт. У першую чаргу мы строга праверылі ўсе звесткі, адкінулі малаверагодныя. Потым па ўсім старым горадзе быў даследаваны пад’ёмны матэрыял, гэта значыць тыя рэшткі матэрыяльнай культуры, што валяюцца на паверхні. '
Многія мінчане, ходзячы па старым горадзе, наступаюць на шкельцы, чарапкі, цвікі і не здагадваюцца, што пад нагамі часам сустракаюцца рэшткі даўняй матэрыяльнай культуры. Адзін наш калега, ідучы па вуліцы Старавіленскай і па звычцы археолага ўглядаючыся пад ногі, падняў пацерку XII ст. Адкуль яна? Капалі,
Забудова гістарычнага цэнтра Мінска (XVII—XIX етст.).
відаць, якую-небудзь траншэю пад цеплатрасу ці водаправод без узгаднення з органамі аховы помнікаў, вось і пашкодзілі культурны слой, вывернулі наверх тое, што было ўнізе. Пад’ёмны матэрыял у пэўнай ступені гаворыць аб тым, на што можна спадзявацца археолагам, калі пачаць раскопкі (вядома, у яшчэ непашкоджаным месцы).
Акрамя Цэнтральнай плошчы і плошчы Свабоды, найбольшая верагоднасць раскапаць падземны тунель XVII ст. была ў двух месцах: на пустэчы па вуліцы Інтэрнацыянальнай паміж кінатэатрам «Перамога» і будынкам Пракуратуры БССР і па вуліцы Бакуніна, 5, у двары былога кляштара бернардынак. Гэта вельмі пры-
гожы, ціхі і ўтульны ўнутраны дворык. Тут так і патыхае сівою даўніной. У плане ён — квадратны. 3 трох бакоў дворны пляц акружаны трохпавярховымі кляштарнымі мурамі, якія зараз выкарыстоўваюцца як жылыя дамы. Чацвёрты, заходні бок двара закрыты бакавым фасадам былога касцёла бернардынак, пабудаванага ў 1642 г. Цяпер тут мінскі праваслаўны кафедральны сабор.
He выклікала сумнення, што два бернардынскія кляштары павінны былі б злучацца пад вуліцай падземным пераходам. Пасля размовы са старажыламі выявілася, што ў дворыку бернардынак былі два ўваходы пад зямлю. Адзін, што зачыняўся масіўнымі жалезнымі дзвярамі, знаходзіўся пасярэдзіне
двара. Аб ім ведаў дворнік (прозвішча Казей). У час вайны, калі гаспадарча-камунальная служба горада амаль не працавала, ён адкапаў дзверы тунеля і адчыніў іх. Туды і скідвалі жыхары смецце і нечыстоты на працягу трох ваенных гадоў. Пасля вайны, калі рабілі рамонт у манастырскіх мурах, гэта месца засыпалі. Узровень паверхні двара за кошт падсыпкі (скідвалі будаўнічае смецце) павысіўся на адзін метр. Аднак і цяпер у цэнтры дворыка, якраз на асфальтавай дарожцы, што перасякае яго па дыяганалі, бачна ўсадка грунту.
Спусціцца ў тунель можна было па цагельных сходах. Падземны калідор вёў на паўночны ўсход, у бок Свіслачы і вуліцы Гандлёвай, быў выкладзены цэглай, даволі прасторны, у рост чалавека.
Другі ўваход у падземны тунель знаходзіўся ў вугле двара ля самай касцельнай вежы. Ен таксама зачыняўся масіўнымі жалезнымі дзвярамі і быў прысыпаны зямлёй. Раскапалі яго дзеці ў пачатку 1950-х гг. Жыхарка Мінска Л. А. Піскунова, якая пражывала тут ад нараджэння ў 1944 г. да 1981 г., расказала пра дзіцячую «экспедыцыю» ў падзямелле ў 1953 г. Дваровыя хлопчыкі і дзяўчаткі павязаліся шнурам з-пад бялізньі, бы альпіністы, і, запаліўшы ліхтары, спусціліся ў ход ля касцельнай вежы. Уніз вялі цагельныя сходы, скляпенні — цыліндрычныя, вышыня іх каля двух метраў, усё выкладзена чырвонай цэглай. У тунелі было вельмі холадна, але суха. Спачатку дзеці пайшлі ў бок вуліцы Бакуніна пад кляштар. Аднак, прайшоўшы некалькі дзесяткаў метраў, наткнуліся на пясчаны за-
вал. Пясок прасыпаўся зверху. Далей ісці не адважыліся. Баяліся, каб іх там не заваліла. Вярнуліся да выхаДа і пайшлі па тунелі, што вёў на паўночны захад у бок Замчышча. Метраў праз 50—70 улева ад гэтага тунеля адыходзіў яшчэ адзін калідор. Следапыты пайшлі проста і, прайшоўшы яшчэ метраў 50— 60, наткнуліся на чалавечы шкілет. Перапалох быў немалы, павярнулі назад, толькі пяткі блішчэлі. Пра гэтыя прыгоды даведаліся бацькі. Пасля напамінку аб «бярозавай кашы» і калі жалезныя дзверы былі ізноў зачынены і замкнуты, дзеці перасталі цікавіцца падземнымі хадамі.