Рэха даўняга часу
Зянон Пазьняк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1985
кіх пабудоў, як гасцініца «Еўропа» і гмах упраўлення ЛібаваРоменскай чыгункі, іх яднае менавіта прэстыжная задача і прадуманасць сродкаў, якімі дасягаецца мэта. Па сваёй мастацкай напоўненасці і вобразнай сутнасці новая архітэктура не пераўзышла ўзровень адукаванага, з густам выхаванага буржуа. Аднак архітэктурная культура, арыгінальны мастацкі, будаўнічы ўзровень мадэрна непараўнальна вышэйшыя, чым у архітэктуры эклектыкі.
Развіццё дойлідства мадэрна было спынена першай сусветнай вайной.
Такім чынам, нягледзячы на знішчальныя войны, зносы і перабудовы, у Мінску адлюстраваны ўсе архітэктурныя стылі яго мураванай гісторыі ад позняга рэнесансу (пачатак XVII ст.) да мадэрна (пачатак XX ст.) і канструктывізму 1920—1930-х гг. Шмат што загінула ў часы ліхалеццяў.
Заканамерна нарадзіўся рух за ахову і захаванне культурнай спадчыны, узмацняюцца ідэі аб адраджэнні і аднаўленні страчаных помнікаў дойлідства. Цяпер мы перажываем час, калі гэтыя ідэі становяцца рэальнасцю. Недалёкі той дзень, калі старадаўні «Мінск наш кругом весяленькі», як пісаў яшчэ В. Дунін-Марцінкевіч, зайграе адноўленымі барочнымі вежамі і мураванкамі і паўстануць у бронзе і камені вялікія людзі Мінскай зямлі Вінцук Дунін-Марцінкевіч і Станіслаў Манюшка, Ян Дамель і Валенцій Ваньковіч, Янка Лучына і Карусь Каганец, Уладзіслаў Галубок і Альберт Паўловіч, Уладзімір Тэраўскі і Фларыян Ждановіч, Ядвігін Ш. і многія іншыя.
* * *
Вось і скончаны дзень вандраванняў. Летнім вечарам, дарагі сябар, у час купальскай поўні прыйдзі на даўні ратушны пляц. He бяры з сабой нічога і не бойся цішыні і адзіноты, бо ты не адзін. Слухай уважліва. Чуеш галасы? Гэта не шоргат лісця і не шэпт травы... Думаеш, вецер калыша голлем, трэцца быльнёг аб кляштарны мур — сеецца палыновае зелле? Думаеш растуць дрэвы?.. О не, дружа,— галасы продкаў гучаць у гэту ноч, гамоняць муры і зямля, у якой — усе пакаленні жыццяў...
Белы туман пацягнуўся ад Пярэспы над Свіслаччу. Вось агарнуў пустэчы і друз... Чуеш пошчак? Гэта конь Мянеска прылятае сюды раз у год на Купалле шукаць падкову. Б'е капытом па замкавых каменнях, і сыплюцца іскры... Збірай іх! Спяшайся, не марудзь, пакуль свеціць месяц і не затаптаў іх дзённы натоўп! Яны робяць людзей відушчымі. Яны даюць сілу ў бяссіллі, голас у безгалоссі, чуйнасць у глухаце. Спяшайся, дарагі дружа,— такая кароткая купальская ноч...
' Панарама старога горада. Фота 1984 г.
СЛОЎНІК ТЭРМІНАЎ
Антаблемент — бэлечнае перакрыццё пралёта альбо завяршэнне сцяны, што складаецца з архітрава, фрыза і карніза; з’яўляецца гарызантальнай часткай архітэктурнага ордэра. ‘
Анфіладная кампазіцыя (анфілада) — такое размяшчэнне сумежных пакояў у інтэр’еры, калі.дзверы знаходзяцца па адной прамой лініі і ўтвараюць скразны праход.
Апсіда — паўкруглая альбо многавугольная частка будынка, якая выступае за межы сцяны і мае ўласнае перакрыцце. У хрысціянскіх храмах складае алтарную частку.
Арміраваны — зроблены пры дапамозе арматуры, каркаса і да т. п.
Архітраў — ніжняя з трох гарызантальных частак антаблемента; звычайна знаходзіцца на капітэлях калон.
Атык — сценка над верхнім карнізам, якая завяршае фасад.
Базіліка — выцягнутая пабудова прамавугольнай формы культавага альбо грамадскага прызначэння. Удоўж падзяляецца на тры альбо пяць нефаў (аддзелаў), адлучаных слупамі, аркадай, калонамі. Галоўны (сярэдні) неф вышэйшы за бакавыя.
Бельведэр — невялікая вежа над будынкам альбо асобная невялікая пабудова ў парку ці іншым месцы на ўзвышшы; прызначалася для агляду наваколля.
Вальмавы дах — чатырохспадны дах, у якога спады па доўгім баку будынка маюць форму трапецыі, а па кароткім — трохвугольніка. Існавала некалькі камбінацый вальмавых дахаў.
Валюты — пластычная аздабленні ў выглядзе спіральных завіткоў.
Веерная структура горада — такая структура, калі горад разбудоўваецца адначасна ўперад і ў бакі ў адным напрамку ад гістарычнага цэнтра і ўтварае ў плане кампазіцыю, што нагадвае раскрыты веер.
Гарэльеф — скульптурны альбо арнаментны рэльеф, у якога выпуклая выява выступае над плоскасцю фону больш чым напалову свайго аб’ёму.
Дамінанта — у архітэктуры асноўная (дамінуючая) кампазіцыйная частка складанай пабудовы, комплексу ці гарадской забудовы.
Дахоўка — гліняныя пліткі, якімі пакрывалі дахі ў сярэднявеччы.
Інтэр'ер — унутраная па-мастацку і архітэктурна аформленая прастора будынка.
Калегіум — тып закрытай навучальнай установы; сярэдняя школа ў езуітаў.
Кантрафорс — слуп альбо вертыкальны выступ, часцей за ўсё скошаны ці ступеньчаты, які падпірае сцяну, надае ёй устойлівасць і засцерагае ад разлому пад цяжарам скляпення. Рабіліся ўздоўж сцен і па вуглах будынка.
Капй — даўнейшая беларуская адзінка лічэння, адпавядае шасцідзесяці.
Капітэль — верхняя частка вертыкальнай апоры, на якой размешчана гарызантальная нагрузка (бэлька, архітраў).
Карвіз — гарызантальны выступ, які завяршае сцяну будынка, аконныя, дзвярныя праёмы; верхняя частка антаблемента, размешчаная над фрызам.
Картуш — у архітэктуры ляпное ўпрыгожанне ў выглядзе шчыта, не зусім разгорнутага скрутка, харугвы і да т. п„ на якіх часам нанесены эмблемы, йадпісы, знакі, арнамент і іншыя аздобы.
Крыжовыя скляпенні — такі від скляпення, які ўтвараецца ад перакрыжавання двух цыліндрычных скляпенняў; складаецца з чатырох склепчатых частак, якія злучаюцца ў форме крыжа.
Культурны слой — слой зямлі, які адклаўся ў выніку жыццядзейнасці чалавека і заключае ў сабе рэчы і прадметы гэтай жыццядзейнасці-
Лёхі — падземныя сховы, памяшканні, тунелі, сутарэнні; норы, пячоры.
Мянеск (Менеск) — назва легендарнага волата-чарадзея, які, паводле падання, заснаваў Мінск.
Неф — падоўжаны ўнутраны аб’ём базілікі і іншых будынкаў, выдзелены сценамі, каланадай альбо аркадай.
Паліхромны — шматколерны.
Пандус — нахіленая пляцоўка для пад’езду брычак, карэт, аўтамабіляў пад парадныя дзверы; часам выдзялялася каланадай, балюстрадай, бардзюрам і да т. п.
Пілястра — вертыкальны выступ у сцяне ў выглядзе чатырохкантовага слупа, апрацаванага ў форме ордэрнай калоны, г. зн. з базай (асновай), ствалом, капітэллю (завяршэннем), часам з канялюрамі (падоўжанымі жалабкамі).
Плябанія — парафіяльны дом, у якім жыве ксёндз — плябан.
Порцік — навес (звычайна над уваходам у будынак), які падтрымліваецца каланадай; адкрытая галерэя, што прымыкае да будынка.
Празеліт — чалавек, які прыняў новую веру.
Пярэспа — невялікая рэчка (цяпер не існуе), левы прыток Свіслачы. Упадала ў Свіслач ля Старажоўкі ў раёне Старавіленскага тракта. Згодна легендзе, на ёй стаяў млын Мянеска.
Радыяльная структура горада — такая структура, якая ўтвараецца, калі горад разбудоўваецца раўнамерна ва ўсе бакі (па ўсіх радыусах) вакол свайго гістарычнага цэнтра.
Развор — праём (адтуліна) у сцяне для акна альбо дзвярэй.
Ратонда — круглая пабудова, накрытая купалам.
Роўніца — плоскасць сцяны.
Руст — груба абчасаны камень альбо яго імітацыя; ужываўся для абліцоўкі сцен будынка.
Сутарэнне — падвал, склеп, скляпенне.
Тэктоніка — 1) будаўнічае мастацтва; 2) адпаведны характар аб’ёму і канструкцыі пабудовы.
Філёнчаты — аздоблены прамавугольнымі лінейнымі альбо фігурнымі рамкамі; напрыклад, развор акна, праём дзвярэй альбо дэкор на плоскасці сцяны.
Франтон — трохвугольная верхняя частка фасада будынка, абмежаваная з бакоў двухспадным дахам і знізу карнізам.
Фрыз — сярэдняя частка антаблемента; размешчана паміж архітравам і карнізам; часта ўпрыгожвалася арнаментам і гарэльефам.
Фундацыя — грашовае ўкладанне, дарэнне грошай на пабудову царквы, касцёла, манастыра, капліцы і да т. п.
ПІчыпец — верхняя тарцовая трохвугольная частка сцяны будынка, абмежаваная двухспадным дахам.
Юрыдыка — тэрыторыя ў горадзе альбо ля горада з зямельнай плошчай і іншай нерухомай маёмасцю, якая з’яўлялася прыватнай уласнасцю (феадала, шляхціца, манастыра) і не падлягала юрысдыкцыі магістрата.
ЗМЕСТ
МІНСКІЯ ЛЕХІ 7
РАСКОПКІ
11
ЯК БУДАВАЎСЯ СТАРЫ МІНСК 21
АРХІТЭКТУРА РЭНЕСАНСУ I БАРОКА 47
КЛАСІЦЫЗМ 67
ГІСТАРЫЗМ 89
СЛОЎНІК ТЭРМІНАЎ 109
Зенон Станйславовйч Позняк
ЭХО ДАВНЕГО ВРЕМЕНН Кннга для учаіцнхся
Мннск, нздательство «Народная асвета» На белорусском языке
Загадчык рэдакцыі Ю. М. С у в о р а ў
Рэдактар Я. С. Г у ч о к
Малодшы рэдактар Т. А. Петрашкевіч
Мастак Я. С. К у л і к
Мастацкі рэдактар Н. I. Яўменава
Тэхнічны рэдактар С. 1. Л і ц к е в і ч Карэктар М. Г. Вінаградава
ІБ № 1689
Здадзена ў набор 13.06.84. Падпісана ў друк 24.05.85. AT 07572. Фармат 70Х90'/і«Пап. афсетная № 1. Гарнітура школьная. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 8,19. Умоўн. фарба-адбіт. 29,69. Ул.-выд. арк. 7,62. Тыраж 11 000 экз
Заказ 493. Цана 40 к.
Выдавецтва «Народная асвета» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600 Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005 Мінск, Чырвоная, 23.
Пазняк 3. С.
П12 Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў.-і-Мн.: Нар. асвета, 1985.— 111 с., іл.
40 к.
У кнізе расказваецца пра археалагічна-архітэктурныя раскопкі, дойлідства і горадабудаўніцтва старога Мінска ад узнікнення і да пачатку XX ст. Аўтар знаёміць чыта.ча са стылямі і мастацкімі каштоўнасцямі архітэктурных помнікаў нашага горада. Прызначана для вучняў старэйшага школьнага ўзросту.
4802010000— 088
П 151—85 ББК 85.11
303(05)—85
На другой старонцы кнігі паказана забудова старога горада.
На другой і трэцяй старонках вокладкі змешчаны фрагмент літаграфіі Б. Лаверня »Від на Мінск з дарогі на Барысаў» (1840 г.) і аўтарскі здымак таго ж месца (1984 г.).
40 к.