• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэха даўняга часу  Зянон Пазьняк

    Рэха даўняга часу

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 111с.
    Мінск 1985
    34.47 МБ
    Кампаноўка будынка паўколам выяўляе даўнія барочныя традыцыі беларускага горадабудаўніцтва. Кампазіцыя радоў вызначала
    ваны пераход. Сцяна яго была падзелена рытмічнымі пілястрамі і паўкруглымі неглыбокімі нішамі. Зверху рытм падкрэсліваўся ланцужком невялікіх закратаваных арачных аконцаў. Гандлёвыя рады, пабудаваныя злева ў такім жа маштабе, што і мур базьільянскага пераходу, паўтаралі гэты рытм аналагічным прыёмам. Па перыметру будынка ішоў дэкараваны рад неглыбокіх, выцягнутых, з паўкруглым завяршэннем ніш у роўніцы белай абтынкаванай сцяны. У Himax — вокны і дзверы з каменнымі сходкамі. Гарызанталь падкрэсле-
    Мінскі дом-сядзіба Валенція Ваньковіча. Фота 1977 г.
    пачатак вуліцы Малой Бернардынскай (Герцэна) і выхад яе на плошчу. Успомнім, што з другога боку, паміж апсідай былой Святадухаўскай царквы і кляштарным будынкам базыльянак (Энгельса, 1), размяшчаўся пакрыты дахоўкай мура-
    на дэкарацыйным паяском па цэнтру, зверху — прафіляваным карнізам.
    Горадабудаўнічая кампазіцыя стварала ў гэтым месцы вельмі сваісты прасторавы эфект. Ад плошчы вуліца Малая Бернардын-
    Сядзіба Валенція Ваньковіча ў Сляпянцы
    Дом на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Фота 1979 г.
    ская (пазней Манастырская) паволі закруглялася і звужалася паміж сценамі, яна быццам уцягвала гледача сваім сугучным рытмам ніш. А для тых, хто выходзіў з яе, плошча раскрывалася нібы веерам, паступова выяўляючы ратушу, гасціны двор, будынкі езуітаў.
    Мінскія гандлёвыя рады былі аднапавярховымі з двухспадным несіметрычным дахам. Будынак радоў ніколькі не засланяў бернардынскага касцёла і здалёк успрымаўся як кляштарны мур (агароджа). Кампазіцыйнае размяшчэнне новых гандлёвых радоў на плошчы Высокага рынку ў горадабудаў-
    па вуліцы Парніковай (пачатак XIX ст.).
    Фота 1977 г.
    нічай сітуацыі цэнтра Мінска пачатку XIX ст., дзе, здавалася б, ужо нельга нічога пабудаваць, было вырашана ў добрых традыцыях беларускага дойлідства.
    3 індывідуальных помнікаў класіцызму ў горадзе захаваўся, праўда, у часткова змененым выглядзе, адзін драўляны аднапавярховы будынак канца XVIII ст. (вуліца Інтэрнацыянальная, ЗЗа). Гэта гарадскі памесны дом славутага беларускага мастака Валенція Ваньковіча. Ен жыў непадалёку ў сваім маёнтку Сляпянцы. Зараз гэта тэрыторыя горада. Мураваны двухпавярховы дом Ваньковіча, пабудаваны ў Сляпянцы ў пачатку XIX ст. у класіцыстычным стылі, стаіць і цяпер на вуліцы Парніковай.
    Археалагічныя раскопкі, праведзеныя ў 1983 г. на тэрыторыі дома па Інтэрнацыянальнай, пацвердзілі час яго збудавання (KaHep XVIII ст.). Выяўлена цікавая акалічнасць. Аказваецца, будынак стаіць на мураваных сутарэннях XVII ст., якія прыстасаваны пад падвал. Тут жа знойдзены дахоўка канца XVIII ст., якой быў пакрыты дом Ваньковіча, асколкі керамічных, жалезных і шкляных рэчаў таго часу. У 1982 г. пачалася рэстаўрацыя гэтага помніка.
    Гарадскі дом В. Ваньковіча не толькі помнік архітэктуры класіцызму, але і мемарыяльны аб’ект гісторыі нашай мастацкай культуры. У ім бывалі Ян Дамель, Станіслаў Манюшка, Вінцук Дунін-Марцінкевіч — сучаснікі і сябры В. Ваньковіча.
    У 1830—1850-х гг. у Мінску існавала энергічнае культурнамастацкае жыццё. Тут жылі вядомыя кампазітары і музыканты, мастакі, паэты, вучоныя; наладж-
    валіся тэатральныя спектаклі, музычныя вечары, фартэпіянныя канцэрты; існавалі аматарскія гурткі. Асаблівай вядомасцю карыстаўся літаратурны гурток і аматарскі тэатр В. Дуніна-Марцінкевіча. 9 лютага 1852 г. адбылася падзея, якая ўвайшла ў гісторыю беларускага тэатра, стала пачаткам развіцця нацыянальнага сцэнічнага мастацтва. У мінскім Гарадскім тэатры была пастаўлена першая беларуская камічная опера «Сялянка» («Сельская ідылія») В. Дуніна-Марцінкевіча. У апошні момант царскія ўлады забаранілі пастаноўку оперы на беларускай мове. Але спектакль усё ж адбыўся. Поспех яго быў небывалы. Вялікай папулярнасцю карыстаўся сам аўтар п’есы і пастаноўшчык спектакля, які іграў Навума Прыгаворку.
    Доўгі час лічылі, што будынак, у якім была пастаўлена «Сялянка», разбураны ў час вайны. Аднак у 1983 г. гісторыку У. М. Дзянісаву ўдалося высветліць, што ён збярогся. Шчаслівы выпадак выратаваў яго, хаця фашысты ў свой час разбамбілі ўсё наўкол. Ім аказаўся дом № 28, які да нядаўняга часу існаваў па вуліцы Інтэрнацыянальнай.
    Пабудаваны ён у канцы XVIII ст. у стылі класіцызму. Спачатку дом быў двухпавярховы, меў сіметрычную кампазіцыю з рызалітам (выступам) і трохкутным франтонам пасярэдзіне галоўнага фасада. У 1884 г. Гарадскі тэатр згарэў. Пасля адбудовы тут размяшчаліся розныя ўстановы. Дом неаднаразова перарабляўся, падвышаўся і паступова губляў свае першапачатковыя кла-
    сіцыстычныя рысы. У 1920— 1930-х гг. у ім надбудавалі чацвёрты паверх.
    Аматарам мінскіх старажытнасцей гэты будынак быў вядомы таксама сваім арыгінальным бал-
    пеннямі і ніжнія ўчасткі сцен. У час рэстаўрацыі дома ў 1982 г. пад слоем тынкоўкі быў выяўлены руст сярэдзіны XIX ст., якраз таго часу, калі адбылася тут пастаноўка «Сялянкі».
    Будынак, у якім была пастаўлена «Сялянка». Фота 1977 г.
    конам з агароджай з чыгуннага сюжэтнага (коннікі, узоры) ліцця. Агароджа, калі меркаваць па стылявых прыкметах, зроблена, відаць, не раней апошняй трэці XIX ст., хоць з’явілася на балконе адразу пасля вайны. (Магчыма, у час рамонту выкарысталі балконную агароджу з нейкага разбуранага дома.)
    Ад XVIII ст. у будынку заставаліся падмуркі, лесвіца са скля-
    Найбольш традыцыйных і нестандартных рыс мінскае будаўніцтва эпохі класіцызму захавала не з вулічнай рэгламентаванай часткі пабудоў, а з дворнай. Як прыклад можна разглядаць дворныя фасады ў дамах па вуліцах Інтэрнацыянальнай, 29, Герцэна, 2 і Рэвалюцыйнай, 7. Тут ужыты вельмі распаўсюджаны прыём традыцыйнага беларускага драўлянага дойлідства — адкрытыя галерэі
    на ўзроўні другога паверха, зробленыя па перыметру фасадаў альбо двара. Балюстрада галерэй была жалезнай, з каваных узорыстых кратаў. Узыходзіць на галерэі можна было па мураваных лесвіцах. У некаторых выпадках уваход з галерэі на другі паверх быў адзіным. Унутраная лесвіца ў доме адсутнічала. Платформа галерэі канструкцыйна вырашалася гэтак жа, як і ў драўляным будаўніцтве,— за кошт выхаду бэлек звонку сцяны.
    У дворнай частцы дамоў захаваліся некаторыя будаўнічыя архаізмы, напрыклад кантрафорсы (вуліца Герцэна, 2); роўніцы, як правіла, гладкія; пасадка акон неглыбокая, нібыта ў XVII ст.; у арачных праездах з вуліцы ў двор ужываюцца яшчэ крыжовыя альбо цыліндрычныя скляпенні.
    Казённыя ўстаноўкі будаваць дамы ўздоўж вуліцы суцэльным фасадам, часта пад адным дахам, былі рэалізаваны ў асноўным у новай частцы горада, па вуліцах Юраўскай, Захар’еўскай, Падгорнай. Забудова гэта ўжо не існуе. Уяўленне аб тыпе такой пабудовы
    можна атрымаць па некаторых участках вуліцы Інтэрнацыянальнай(дамы № 21, 23, 25; 4, 6, 8). Панель такіх будынкаў у Мінску тынкаваная. Абавязковыя балконы, броўкі над вокнамі і часам прамавугольныя картушы сціпла ажыўляюць плоскасці сцен. Аднак жывапіснасць і нават пэўную своеасаблівасць гэтай увогуле мала цікавай кампазіцыі дамоў з суцэльным фасадам надаюць арачныя праходы ў двары, якія часта паўтараюцца. Найбольш выйгрышна гэты эфект быў абыграны на вуліцы Нямізе. Скляпенні праходаў невысокія, але збалансаваныя з маштабам чалавечага росту. Некаторыя брамы замыкаліся дубовымі варотамі, ашаляванымі дошчачкай у елачку (вуліца Інтэрнацыянальная, 8), альбо жалезнымі каванымі дзвярыма-кратамі з узорамі (вуліца Астроўскага, 15). Наяўнасць нестандартных архітэктурных прыёмаў і дэталей у гэты час гаворыць аб творчых імкненнях будаўнікоў, аб жывучасці даўніх традыцый беларускага дойлідства ў эпоху рэгламентаванага будаўніцтва.
    Выгляд Мінска ад Троіцкай гары (малюнак канца XVIII — пачатку XIX ст.).
    ГІСТАРЫЗМ
    Забудова канца XIX — пачатку XX ст. па вуліцы Савецкай. Фота 1984 г.
    Гістарызм — гэта такая з’ява ў архітэктуры, якая развілася ў XIX ст. і заключала ў сабе паўтарэнні, імітацыю і сумяшчэнне розных ранейшых гістарычных будаўнічых стыляў. У сферу гістарызму ўваходзяць некалькі архітэктурных напрамкаў, у першую чаргу розныя «неа» (неаготыка, неабарока, неакласіцызм, неараманскі напрамак і да т. п.), і эклектыка, гэта значыць спалучэнне разнастайных гістарычных форм, стыляў, канцэпцый у адной пабудове.
    Яшчэ нядаўна (часам даволі слушна) дойлідства гістарызму (альбо, як яго яшчэ называюць, эклектызму) не прызнавалася за вартую ўвагі з’яву. Меркаванні аб недасканаласці і выраджэнні дойлідства XIX ст. зыходзілі перш за ўсё з усведамлення эстэтычнай заканамернасці, паводле якой творчая дэградацыя мастацкай з’явы выяўляецца, як правіла, у паўтарэнні прыёмаў ужо пройдзеных стыляў, перайманні і эклектыцы. Тэндэнцыя будаўнічага здрабнення
    і стылявога распаду разглядалася як паступовае выраджэнне класіцызму, пасля чаго наступіў хаос, пачварнасць, нагрувашчванне самых неверагодных стылізацый, перайманняў, безордэрных форм. Вылучыць логіку і эстэтыку ўтварэння і’акіх з’яў часам было амаль немагчыма.
    Аднак засталося нявысветленым пытанне, якім чынам з «хаосу» ўзнік у канцы XIX ст. у цэлым арыгінальны, пластычна, функцыянальна і архітэктурна закончаны стыль мадэрн. 3 безыдэйнасці і бессістэмнасці, вядома, не нараджаецца ніякі разумны парадак. Значыць, «хаос» з’яўляўся праяўленнем нейкай унутранай заканамернасці стваральнага руху. Бессістэмнасць і эклектызм былі, відаць, функцыянальна абумоўлены развіццём і мэтамі гэтага скрытага працэсу.
    З’яўленне архітэктуры гістарызму ў XIX ст. адбывалася не па прычыне «выраджэння» класіцызму, як меркавалася раней, а ў вы-
    ніку ўтварэння новага, у корані варожага класіцызму ідэйна-эстэтычнага светапогляду. Светапогляд гэты знаходзіў глыбокую глебу ва ўсіх сферах грамадскага жыцця Расіі, у той ці іншай ступені незадаволеных тагачасным жыццёвым укладам, палітыкай, грамадскімі інстытутамі, афіцыёзным мастацтвам, рэгламентацыяй творчасці і да т. п. і, у прыватнасці, «дзяржаўным стылем» у архітэктуры як увасабленнем гэтай афіцыёзнасці. Гістарызм і эклектыка архітэктуры развіваліся ўжо ў лоне класіцызму, расхістваючы яго уніфікаваныя ўстоі. Такім новым ідэйна-мастацкім, дыяметральна супрацьлеглым творчаму метаду і філасофіі класіцызму светапоглядам з’явіўся ў 1830-х гг. у Расіі (у Заходняй Еўропе ў канцы XVIII ст.) рамантызм.